М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
Для пачатку XIX ст. быў характэрны агульны спад вы-творчасці. Аднак М.М.Улашчык адзначаў, што ў 40-х гадах XIX ст. у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях працэс пера-ходу ад натуральнай гаспадаркі да таварна-грашовай паско-рыўся. Гэтаму спрыяла наяўнасць у заходніх губернях адносна вялікай колькасці спажываючага насельніцтва — перад рэфор-май тут налічвалася 258 700 гараджан, што склала 9,6% усяго насельніцтва. Другая прычьша — блізкасць да балтыйскіх пар-тоў, што рабіла таннейшым збыт прадукцыі на замежныя рынкі.
У той жа час на ўсходзе Беларусі прамысловасць перажывала крызіс. Плацёжная здольнасць насельніцтва была вельмі нізкая. Адчуваўся вялікі недахоп працоўнай сілы. У асноўным уся пра-дукцыя ішла на ўнутраны рынак Расіі.
Вытворчасць заходняга рэгіёна была больш прыстасаваная да еўрапейскага рынку. Паказчыкам росту таварна-грашовых ад-носін тут з'яўляецца і тое, што памешчыкі сталі пераводзіць у грошы шэраг натуральных павіннасцяў. Тым самым і сяляне ўцягваліся ў рынкавыя адносіны, яны карысталіся адносна большай свабодай у гаспадарчай дзейнасці, хутчэй ішло рас-слаенне вёскі.
195
Памешчыкі пачалі наймаць батракоў, купляць жывёлу і сельскагаспадарчыя машыны. Для іх стала выгадна працаваць замест 100 конных дзён на сялянскім кані 40 дзён на панскім, добра адкормленым. Яшчэ адной навіной было тое, што па-мешчыкі пачалі ліквідоўваць цераспалосіцу. Жаданне атрымаць права неабмежавана распараджацца ўсёй зямлёй маёнтка было важнай абставінай, якая прымусіла памешчыка паставіць пы-танне аб пераводзе павіннасцяў на чынш, а пасля і аб наданні свабоды сялянам. Губернатары ў аптымістычных нотах апісвалі становішча ў заходніх губернях, адзначалі ініцыятыву і мэта-накіраваныя дзеянні памешчыкаў па ўвядзенню новых метадаў гаспадарання, з якіх пачынаюць браць прыклад сяляне.
Перспектыўным і выгадным аказалася развіццё суконнай прамысловасці, якая атрымала шырокае развіццё ў Заходняй Беларусі. Самай прыбытковай галіной прамысловасці было вінакурэнне. Гадавая вытворчасць гарэлкі ў кожнай губерні складала каля 1 млн. вядзёр.
Паводле падлікаў М.М.Улашчыка, за перыяд з 1843 па 1861 гг. кошт прамысловай прадукцыі трох губерняў павялічыўся больш чым удвая (без вінакурэння) — з 2 143 760 да 4 522 519 руб. Павелічэнне ішло пераважна за кошт уводу ў строй новых капіталістычных прадпрыемстваў, якія выцяснялі вотчынныя мануфактуры.
У заключэнне можна дадаць, што М.М.Улашчык стварыў но-вую канцэпцыю ў вывучэнні гісторыі, але, на вялікі жаль, пры жыцці ён не змог стварыць той пераемнасці, якая завецца наву-ковай школай.
196
Вячаслаў Швед (Гродна)
М. М.Улашчык аб рэгіянальных асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага і грамадска -палітычнага развіцця
Заходняй Беларусі першай паловы XIX ст.
Асноўным аб'ектам даследаванняў М.М.Улашчыка з'яўляўся рэгіён Літвы і Заходняй Беларусі. У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу сённяшніх гісторыкаў на два моманты. Першы — тэрытарыяльная лакалізацыя Заходняй Беларусі, другі — выяўленне асаблівасцяў эканамічнага і палітычнага развіцця названага рэгіёна ў першай палове XIX ст.
Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі яна перастала разглядацца як асобная этнічная адзінка. Беларусь да сярэдзіны XIX ст. сталі афіцыйна называць "губерні, ад Польшчы вернутыя”, а потым "Заходні край", "Заходняя Расія" або "Заходняя Русь", "Паўночна-Заходні край", "Літва", "Літоўска-Руская дзяржава". Пад гэтымі тэрмінамі меліся на ўвазе дзевяць губерняў: Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Ковенская, Валынская, Падольская, Кіеўская. Сёння на гэтай тэрыторын размешчаны тры самастой-ныя дзяржавы — Беларусь, Украіна, Літва.
Друкуючы "Очеркн по археографнн н нсточннковеденню Бе-лорусснн феодального пернода" (М., 1973), М.М.Улашчык ва ўводзінах адзначаў: "Аднак у шэрагу выпадкаў абмежаванне крыніц тэрыторыяй сучаснай БССР не забяспечвае ахоп усяго матэрыяла. Напрыклад, Вільня (Вільнюс) і ў XIV—XVIII стст., і ў наш час была і з'яўляецца сталіцай Літоўскай дзяржавы, але раней у складзе гэтай дзяржавы, акрамя асабіста Літвы, знаход-зілася і ўся Беларусь, тады як цяпер — толькі літоўскія землі. На працягу 400 гадоў гэты горад быў сталіцай не толькі літоўцаў, але і беларусаў. Гэтыя традыцыі настолькі моцныя, што калі ў 1905 г. было дазволена друкаваць кнігі і газеты на
197
беларускай мове, дык іх галоўным чынам выдавалі ў Вільні". М.М.Улачшык знайшоў, на наш погляд, адзінае правільнае выйсце з дадзенай сітуацыі. "Таму, займаючыся гісторыяй Бела-русі (а таксама Літвы, Украіны, Польшчы), — піша ён, — пры-ходзіцца пераходзіць сучасныя межы рэспублік, тым больш гэта неабходна, калі справа тычыцца крьшіц агульнага значэння (Літоўскага статута, напрыклад), якія ў аднолькавай меры тычацца Літвы, Беларусі, Украіны"1.
Даследчык звярнуў увагу і на паняцце "Літва". На яго думку, яно ўжывалася ў трох значэннях: першае — Літва як Вялікае княства Літоўскае, адна з трох частак Рэчы Паспалітай; другое — у адносінах да трох губерняў (Віленскай, Ковенскай, Грод-зенскай); трэцяе (у вузкім паняцці) — усходняя частка Літвы і Заходняя Беларусь, без паўднёвых палескіх раёнаў. Асобым рэгіёнам ім выдзялялася Заходняя Літва, або Жмудзь (Жэмайція) ці ў лацінізаваным выглядзе Самагіція2.
М.М.Улашчыку заставалася вырашыць пытанне з Мінскай губерняй і Беластоцкай вобласцю. Зрабіў ён гэта наступным чынам: "Вялізная Мінская губерня, якая знаходзіцца ў цэнтры Беларусі, у XIX ст. адносілася то да Літвы, то да Беларусі (маецца на ўвазе Віцебская і Магілёўская губерні. — В.Ш.\ і толькі Навагрудскі павет, далучаны да Мінскай губ. у 1843 г. (узяты з Гродзенскай губерні. — В.Ш.), называўся заўсёды літоўскім, нягледзячы на адсутнасць у гэтым павеце літоўскага насельніцтва. Наогул, вызначэнне "Літва" і "Заходняя Беларусь" у адносінах да губерняў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай з'яўляецца ў нейкай ступені ўмоўным, таму што гэтыя губерні, з аднаго боку, не ахоплівалі ўсёй тэрыторыі Літвы (за яе межамі знаходзілася Занёманская частка), з другога — у Заходнюю Бе-ларусь (у тым аб'ёме, у якім яна існавала з 1921 па 1939 гг.) ува-ходзілі паўднёва-заходнія паветы Мінскай губерні. Затым у складзе Гродзенскай губ. з 1843 па 1915 гг. знаходзілася Белас-тоцкая вобласць, якая ў цяперашні час — частка Польскай На-роднай Рэспублікі"3.
Такім чынам, М.М.Улашчык сваю галоўную працу "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Запад-ной Белорусснн" (М., 1965) напісаў па трох губернях: Вілен-
198
скай, Ковенскай і Гродзенскай з дабаўленнем Беластоцкай вобласці. Атрымліваецца, што Заходняя Беларусь, паводле М.М.Улашчыка, — гэта Гродзенская губерня без Беластоцкай вобласці. На наш погляд, гэта даволі вузкае паняцце і трэба лічыць Заходняй Беларуссю ў першай палове XIX ст. (таксама, як і ў другой палове XIX — пачатку XX ст.) Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Пружанскі, Слонімскі па-веты Гродзенскай губ. (паводле тэрытарыяльна-адміністрацый-нага падзелу на 1843 г.), Лідскі, Вілейскі і Ашмянскі паветы Віленскай губ., Навагрудскі павет Мінскай губ. У выніку мы дабавілі да Гродзенскай губерні Улашчыка тры паветы, два з якіх да 1843 г. уваходзілі ў склад губерні. Тэрытарыяльна Заход-няя Беларусь XIX — пачатку XX ст. меншая, чым Заходняя Бе-ларусь у складзе Польшчы 1921—1939 гг.4
Цяпер пра другі момант — выяўленне рэгіянальных асаблівасцяў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Заходняй Беларусі ў першай палове XIX ст. Гэтаму прысвечаны шэраг прац М.М.Улашчыка. Налрыклад, "Ското-водство в Лнтве н в Западной Белорусснн", "Обезземелнванме крестьян Лнтвы н Западной Белорусснн накануне отмены кре-постного права", "Сельское хозяйство Лмтвы н Западной Бело-русснн в первой половнне XIX в.", "Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве м Западной Белорусснн" і інш.5 Ужо назвы прац гавораць пра тое, што асаблівасці, якія знойдзены М.М.Улашчыкам і будуць названы намі ніжэй, тычацца рэгіёна Літвы і Заходняй Беларусі. Вылучыць толькі апошнюю не-магчыма, але змест прац даследчыка падкрэслівае агульныя тэн-дэнцыі іх развіцця. Вось гэтыя асаблівасці:
I. Склад насельніцтва
1. Скарачэнне прыгоннага насельніцтва.
2. Высокі працэнт непрыгоннага насельніцтва (дробных пры-ватнікаў, пралетарызаванай масы).
II. Землеўладанне
1. Высокая канцэнтрацыя зямлі і прыгонных у руках нямно-гіх землеўладальнікаў (да некалькіх дзесяткаў чалавек у кожнай губерні).
199
2. Нягледзячы на значную колькасць шляхты, рэальная ўлада належала на месцах названай вышэй групе багацейшых магна-таў.
III. Галіны сельскай гаспадаркі
1. Існаванне дзвюх тэндэнцый развіцця: да сярэдзіны 1840-х гадоў — паступовы пад'ём, потым — упадак. Гэта бачна паводле памераў пасеваў, ураджайнасці, колькасці жывёлы.
2. Скарачэнне памераў вытворчасці неаднолькава ў розных катэгорыях насельніцтва: у памешчыкаў — скарачалася, у дзяр-жаўных сялян — павялічвалася.
IV. Памешчыцкая гаспадарка
1. Рост вытворчасці ў тых гаспадарках, якія карысталіся вольнанаёмнай працай.
2. Рацыяналізацыя гаспадаркі (танкарунная авечкагадоўля, бульбаводства, развядзенне пародзістай жывёлы, адкрыццё пра-мысловых прадпрыемстваў).
3. Трывалыя сувязі фальваркавай гаспадаркі з рынкам.
V. Сялянская гаспадарка
1. Паступовы ўпадак гаспадаркі з-за павелічэння феадальных павіннасцяў сялян.
2. З'яўленне багатай праслойкі сялян.
VI. Развіццё таварных адносін
1. Высокі для таго часу ўзровень грамадскага падзелу працы і таварызацыі гаспадаркі.
2. Скарачэнне кірмашовай формы ўнутранага гандлю і раз-гортванне стацыянарнай.
VII. Антыпрыгонніцкі рух
1. Удзел у барацьбе за адмену прыгоннага права не толькі памешчыцкіх і дзяржаўных сялян, але і мяшчан былых дзяр-жаўных мястэчак і гарадоў, якіх перавялі ў сялян, вольных люд-зей і сялян паезуіцкіх маёнткаў.
2. Выступленні сялян, іншых катэгорый насельніцтва мелі непасрэдны ўплыў на выпрацоўку законаў па падрыхтоўцы ад-мены прыгоннага права.
Як бачым, М.М.Улашчык адзначыў галоўным чынам асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі, складу насельніцтва і сялянскага руху за першую палову XIX ст. Уважлівы аналіз прац
200
даследчыка паказвае, что пераважная большасць статыстычных дадзеных і прыкладаў прыводзяцца за апошнія два дзесяцігоддзі да адмены прыгоннага права, прычым па Віленскай і Ковенскай губернях. Сённяшнім паслядоўнікам М.М.Улашчыка, якія зай-маюцца даследаваннем гісторыі Заходняй Беларусі, ёсць над чым працаваць у напрамку вывучэння рэгіянальных асаблівас-цяў.