• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Несмотря на то, что впереда нас ждет огромный обьем рабо-ты, сегодня есть все основання надеяться, что рано млн поздно она будет успешно завершена, н жмтелн Беларусн, а также мнл-лноны выходцев с ее террнторнн получат быстрый н эффектнв-ный доступ к бесценным сокровніцам семейной нсторнл.
    255
    Генадзь Кісялёў (Мінск)
    Новая крыніца пра паэму ”Энеіда навыварат” і яе аўтара
    Пра надзвычай шырокі дыяпазон прафесійных і агульнакуль-турных інтарэсаў М.М.Улашчыка ўжо нямала гаварылася і, спадзяемся, яшчэ будзе сказана. Ён цікавіўся роднай культурай у розных яе праявах, у т.л. даследаваннямі па такой важнай для Беларусі праблеме, як атрыбуцыя знакамітых ананімных паэм XIX ст. "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". М.М.Улаш-чыка заўсёды можна было папрасіць парады, ды і сам ён не прамінаў магчымасці пры выпадку дапамагчы калегу, падзяліцца сваім багатым вопытам, звесткамі, назапашанымі ў працэсе шматгадовай даследчай працы. Так, у адным з лістоў ён падка-заў нам, што цікавая згадка пра 'Энеіду навыварат ёсць у мат-эрыялах першага беларускага археографа І.І.Грыгаровіча, якія захоўваюцца ў архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску1. A калі журналіст П.З.Шаўцоў выступіў са сваёй вельмі своеа-саблівай версіяй пра аўтарства ананімных паэм2, версіяй, якая накіроўвала даследаванне па хісткай дарозе суб'ектыўных до-мыслаў, М.М.Улашчык прыслаў нам заклапочаны ліст, дзе назваў гэтую версію "бясспрэчнаю фантастыкаю ^. Думка такога глыбокага знаўцы гісторыі Беларусі, усіх рэалій XIX ст., як М.М.Улашчык, была для нас істотнай.
    Як вядома, пытанне пра аўтарства "Энеіды навыварат" у прынцьте яшчэ на пачатку XX ст. вырашыў Я.Ф.Карскі. Ен уважліва разгледзеў віцебскую і смаленскую рэдакцыі паэмы, адцаў перавагу смаленскай рэдакцыі і прызнаў аўтарства за ўраджэнцам Смаленшчыны, удзельнікам Айчыннай вайны 1812 г. Вікенціем Паўлавічам Равінскім.
    Нашы літаратуразнаўцы І.Бас, М.Лазарук і інш. нямала зра-білі для далейшага вывучэння паэмы ў самых розных аспектах (мастацкая прырода, аўтарства, сувязь з часам і г.д.)- Нж давя-лося шмат займацца гэтай складанай і важнай для беларускай культуры праблемай. Вынікі нашых даследаванняў у гэтым 256
    кірунку абагульнены ў кнігах "Загадка беларускай "Энеіды" (1971), "Пошукі імя" (1978), "Разыскнвается класснк..." (1989) "Ад Чачота да Багушэвіча" (1993).
    Адным з галоўных сведкаў у пытаннях аўтарства беларускай "Энеіды" з'яўляецца ўнук В.П.Равінскага, вядомы ў свой час земскі дзеяч і публіцыст К.І.Равінскі. Ён двойчы выказваўся па гэтьіх пытаннях: у спецыяльным артыкуле "Забьпы твор" (1890 г., Смоленскнй вестннк") і ў аўтабіяграфіі, напісанай у 1913 г. для вядомага бібліёграфа С.А.Вянгерава (захоўваецца ў Пушкін-скім Доме, Санкт-Пецярбург). 3 аўтабіяграфіі бачна, што напяр-эдадні Першай сусветнай вайны К.І.Равінскі жыў у Мітаве (цяпер Елгава, Латвія), дзе кіраваў губернскай казённай пала-тай. На гэтьім яго біяграфічныя звесткі абрываліся, а высветліць далейшы лёс было важна, таму што ў яго маглі быць рукапісы дзеда-паэта.
    У 1973 г. нам давялося пазнаёміцца ў Смаленску з плямен-нікам К.І.Равінскага У.М.Равінскім (1890-1981 гг.), які па-цвердзіў аўтарства свайго прадзеда В.П.Равінскага, а таксама паведаміў дадатковыя біяграфічныя звесткі пра К.І.Равінскага: у 1917 г. ён быў губернскім камісарам Часовага ўрада ў Арле, у савецкі час стаў святаром, вёў службы ў храмах Масквы, Улад-зіміра, нарэшце Тарусы, дзе і памёр у 1942 г. Такім чынам, ру-капісы аутара Энеіды маглі застацца ў Мітаве, занятай кайзе-раўскімі войскамі ў 1915 г., або ў Тарусе, дзе ён памёр.
    Добразычліва паставіўся да нашых пошукаў нашчадак паэта Анатоль Мікалаевіч Равінскі, які жыве ў Маскве (нарадзіўся ў 1919 г. у Смаленску). У сваіх змястоўных лістах ён расказаў пра бліжэйшыя да нас пакаленні гэтага знакамітага роду, прыслаў сямейныя фатаграфіі, якія побач з іншымі разнастайнымі матэрыя-ламі дапамагалі мастаку П.Драчову стварыць верагодны парірэт аўтара "Энеіды" (рэпрадукцыі: Нёман. 1992. № 5. С. 191. Беларускія пісьмсннікі: Бібліяграфічны слоўнік. Т. 5. Мн. 1995. С. 114).
    Нарэшце, А.М.Равінскі зрабіў неацэнны дар — прыслаў у арыгінале рукапісныя мемуары К.І.Равінскага, якія, як аказала-ся, захоўваліся ў яго сям і. Інакш як высакародным актам на карысць духоўнага братэрства рускага і беларускага народаў гэты дар не назавеш.
    257
    Усяго намі атрымана пяць вялікіх сшыткаў з рукапісным тэкстам успамінаў. Мемуары пісаліся ў 1935 г. ва Уладзіміры-на-Клязьме. Ахопліваюць перыяд ад нараджэння мемуарыста (1862 г.) да пачатку XX ст. (з рэтраспекцыямі)
    Трэба адзначыць, што каларытная асоба дзеда паслужыла зы-ходным пунктам і пэўны.м высокім камертонам для самом та-нальнасці велізарных па памерах і ахопе падзен мемуарау . Першы раздзел цалкам прысвечаны Вікенцію Паулавічу Равін-скаму, некалькі наступных раздзелаў яго дзецям, а таксама удаве (бабцы мсмуарыста) Праскоўі Якаўлеўне Рымскам-Корсакаван, якая амаль на чвэрць стагоддзя перажыла свайго знакамітага мужа. Мемуарыст нарадзіўся праз сем гадоў пасля смерці дзеда-паэта, але з усяго зместу мемуараў відаць, што памяць пра Вікен’ція Паўлавіча - чалавека яскравага і нсардынарнага -доўга жывым паданнем захоўвалася як сярод яго непасрэдных нашчадкаў, так і сярод землякоў, прыхільнікаў яго таленту. Да таГо ж К.І.Равінскі карыстаўся архівам паэта, які перахоувауся пасля смерці Вікенція Паўлавіча ў радавым маентку Спаса-Руцкае (цяпср Духаўшчынскі раён Смаленскай вобл.).
    На вялікі жаль, сямейны архіў Равінскіх — гэта шмат разоу адзначасцца з рознай нагоды ў мемуарах - да нашага часу не дайшоў: загінуў у выніку рэвалюцыйных падзей 191/ г. Запнулі і рукапісы нашага паэта. Гэта балючая страта для беларускан КуЛЬТурЫ. .
    Тым больш каштоўныя для навукі мемуары к.І.Равінскага, якія даносяць да нас шмат новых, самых разнастайных звсстак пра стваральніка беларускай "Энеіды". Пасля публікацыі у "Смолснском вестннкс" і згадак у аўтабіяграфіі мемуары - гэта трэцяе і найбольш поўнае сведчанне К.І.Равінскага па гэтых
    пытаннях.
    Атрыманы новыя факты біяграфічнага характару, каларытныя звесткі пра службу, жаніцьбу, бытавыя звычкі паэта. Адзначаны ўплыў на яго перадавых заходнееўрапейскіх мысліцеляў. Есць наваі апісанне знешнасці паэта, якое не супярэчыць мастацкай версіі, прапанаванай П.Драчовым.
    Шмат новага даведаліся пра творчасць паэта. Мсмуарыст падрабязна спыняецца на "Энеідзе навыварат , цытус і каментуе
    258
    яе. На жаль, новых радкоў з паэмы не прыводзіцца, але паве-дамляецца, што вядомы нам урывак - толькі часцінка вялікай працы паэта. Прнскорбно, что большая часть орнгннального труда моего деда монмн роднымн утрачена", - паведамляе ме-муарыст.
    3 мемуараў даведваемся, што пачатак літаратурнай творчасці В.П.Равінскага адносіцца да армейскага перыяду, калі ім была створана сатыра "Вялікі муж субардынацыі". Даецца (упер-шыню) пераказ зместу гэтай сатыры, пераказваецца і сюжэт камсдыі Шлюб з прымусу . Называецца яшчэ адзін твор паэта верш Размова дзвюх суседак , назва якога пераклікаецца з назвамі вядомых беларускіх гутарак XIX ст.
    Упершыню называюцца прыяцелі і блізкія знаёмыя В.П.Ра-вінскага, з якімі ён перапісваўся, доўгі час падтрымліваў сувязі. Усе яны ўдзельнікі Айчыннай вайны 1812 г., некаторыя прымы-калі да дзекабрыстаў. Высвятленне кола знаёмстваў В.П.Равінс-кага адкрывае новыя магчымасці для пошукаў яго эпісталярнай спадчыны.
    Ёсць цікавыя звесткі пра самабытнасць Смаленскага краю ў XVIII XIX стст., пра блізкасць гэтай зямлі па розных парамет-рах да Беларусі.
    Нарэшце, успаміны яскрава малююць аблічча самога мемуа-рыста, сведчаць пра яго надзвычай сур'ёзнае стаўленне да ме-муараў як да гістарычнай крыніцы (ён нават крыху тэарэтызуе на гэтую тэму ў прадмове да мемуараў). Гэтая акалічнасць па-вышае цану ўспамінаў Канстанціна Іпалітавіча Равінскага як грунтоўнага гістарычнага свсдчання.
    Усё сказанае робіць мемуары К.І.Равінскага надзвычай каш-тоўнай гісторыка-літаратурнай крыніцай і ставіць іх у адзін шэраг з такімі вядомымі мемуарнымі крыніцамі па беларускай літаратуры XIX ст., як успаміны І.Яцкоўскага пра П.Багрыма, А.Плуга пра В.Дуніна-Марцінкевіча, З.Нагродскага пра ф.Багу-шэвіча, Т.Кулешы (Я.Дылы) пра А.Абуховіча.
    I вядома ж, мемуары К.І.Равінскага, якія сталі сёння здабыт-кам нашай грамадскасці, дазваляюць зрабіць новы важны крок у справе канчатковай атрыбуцыі паэмы "Энеіда навыварат"5.
    259
    Аксаяа Яшчанка (Мінск)
    Крыніцы для вывучэння этнаграфіі Гомеля (па матэрыялах фонда
    Гомельскай гарадской управы НГАБ у Мінску)
    М.М.Улашчык пакінуў багатую навуковую спадчыну даследчыкам гісторыі Беларусі. У прыватнасці, ён вывучаў пы-танне аб гарадскіх летапісах і хроніках, створаных у гарадах Ье-ларусі ў XVII — першай палове XIX стст. Дадзенай праблеме прысвечаны раздзел у лрацы "Введенне в нзученне белорусско-лмтовского летопнсанмя"1. Тэма даследавання пісьмовых крынш для вывучэння беларускіх гарадоў у розныя перыяды і сення не страціла сваёй значнасці.
    Прыцягненне новых пісьмовых крыніц прадугледжвае раз-віццё этнаграфіі гарадоў Беларусі. Сярод такіх матэрыялаў і шматлікія дакументы, што знаходзяцца на захоуванні ў фондах НГАБ: справы з фондаў рэлігійных устаноў, губернскіх і павя-товых органаў кіравання, гаспадарчых, грамадскіх арганізацый і інш. Названыя вышэй крыніцы неаднолькавыя па паходжанні, часе, месцы, умовах складання, аўтарстве, аднак усе яны тым ці іншым чынам характарызуюць розныя бакі жыцця гараджан — колькасць насельніцтва гарадоў, яго этнаканфесійны склад і сацыяльную структуру, грамадскі і сямейны быт і г.д.
    Вялікі па колькасці і разнастайны па зместу матэрыял маюць фонды органаў гарадскога кіравання. Разгледзім, напрыклад, некаторыя віды дакументаў з фонду Гомельскай гарадской упра-вы2 як крыніцу для вывучэння этнаграфіі горада. Фонд налічвае звыш 200 спраў, якія ахопліваюць перыяд з 1881 па 1919 г. На працягу ўсяго адзначанага перыяду дакументы размеркаваны раўнамерна. У асноўным звесткі носяць дакладны характар.
    Аднаўленне этнаканфесійнага складу і сацыяльна-прафесій-най структуры гарадскога насельніцтва — важнае пытанне для этнографа. Такія дакументы, як спісы купецтва горада3, дадзе-