• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Выраблены дакумент перапісваўся дзякам начыста. У многіх выпадках подпіс пісара на ім быў цалкам дастатковым для на-
    239
    дання лісту юрыдычнай сілы і выходзіў з канцылярыі ад імя вялікага князя без подпісу апошняга. Гаспадар да XVI ст. пад-пісваў толькі граматы, якія адпраўляліся ў іншыя дзяржавы. Пачынаючы з Жыгімонта I (Старога), гаспадар стаў ставіць свой подпіс і на іншых дакументах (такая практыка канчаткова зама-цавалася з сярэдзіны XVI ст.). Подпіс вялікага князя, аднак, не выключаў подпісу пісара ці сакратара і размяшчаўся злева, адра-зу пад тэкстам, а подпіс пісара — трохі ніжэй з правага боку. Надалей усе дакументы, якія выходзілі з вялікакняскай канцы-лярыі, мелі два подпісы: першы — таго, хто прыняў рашэнне (вялікі князь, кароль, канцлер, падканцлер), другі — вытворцы (пісар, сакратар)6.
    Усе дакументы, якія выходзілі з канцылярыі, абавязкова ўпісваліся ў спецыяльныя кнігі. Яны склалі ў наступным фонд, што атрымаў назву "Літоўская метрыка". Перапісваннем даку-ментаў у кнігі займаліся дзякі па даручэнню пісараў і сакрата-роў. Аб гэтым дастаткова красамоўна сведчаць указанні ў нека-торых кнігах на наяўнасць пісарскага подпісу, зробленыя дзя-кам, напрыклад: "Крнштофь Радавнль рука власная"; "Подпнсь рукм пнсара его королевское млста тымн словы Гелнашь Пелкгрымовскмй пнсар"7.
    Што датычыцца тэхналогіі запаўнення і фарміравання кніг, то трэба адзначыць, што гэта дастаткова складаная і су-пярэчлівая праблема. Адзін з найбольш аўтарьітэтных даследчыкаў Літоўскай метрыкі Н.Г.Беражкоў, выканаўшы ра-боту па аднаўленню першапачатковага складу кніг Метрыкі да 1522 г., прыйшоў да высновы, што самыя раннія кнігі Метрыкі былі зборнікамі дакументаў і іх копій, а з 1486 г. у канцылярыі былі заведзены бягучыя справаводныя кнігі, куды ўпісваліся копіі выходных дакументаў і некаторых (галоўным чынам ды-пламатычных) уваходных8.
    Аднак Н.Г.Беражкоў зыходзіў з таго, што першапачаткова іс-навалі кнігі з чыстымі старонкамі, якія паступова запаўняліся па меры вырабу і выхаду з канцылярыі дакументаў. Гэты пункт погляду паставіў пад сумненне Э.Д.Банёніс, які, разгледзеушы склад кнігі запісаў 4, у якой сабраны ў асноўным дакументьі дыпламатычнага складу (т. зв. "посольская кннга ), прапанаваў
    240
    ідэю, што першапачатковых кніг з чыстымі старонкамі не існа-вала, а дакументы — уваходныя лісты і копіі выходных, напіса-ныя на асобных лістах, складваліся і потым перапляталіся ў кнігу9. Аднак далейшага даследавання і экстрапаляцыі высноў, атрыманых на падставе аналізу кнігі запісаў 4, на іншыя кнігі Метрыкі Э.Д.Банёніс не праводзіў.
    Аналагічная ідэя была выказана ў артыкуле С.У.Думіна, які, разглядаючы прынцыпы вядзення кніг у XVII ст., у цэлым ’пры-няў пункт погляду Т.Васілеўскага, згодна з якім дакумент вы-рабляўся ў 2-х экзсмплярах, адзін з якіх падпісваўся каралём і потым замацоўваўся пячаткай канцлера або падканцлера, а другі пасля гэтага заставаўся ў канцылярыі і ўносіўся ў кнігу Мет-рыкі. Згодна з гэтым падыходам, у кнігі часам сшываліся самі другія экземпляры, часам — іх копіі, рассартаваныя і перапіса-ныя10.
    Вывучэнне кніг XVI—XVII стст. дазваляе намаляваць наступ-ную прыблізную схему вядзення і фарміравання кніг Метрыкі. Вырабляўся дакумент згодна з тэхналогіяй, апісанай вышэй. Пасля падпісання і замацавання пячаткай ён перадаваўся ў кан-цылярыю, дзе часцей за ўсё з арыгінала рабілася копія, якая ўносілася ў кнігу. Прычым кнігі як самастойнай адзінкі адразу не было. Копіі дакументаў запісваліся на асобных лістах, якія па меры накаплення звязваліся ў сшыткі і перапляталіся ў кнігу.
    Аб тым, што першапачатковых кніг не было, сведчыць не-калькі фактаў. Перш за ўсё неабходна адзначыць, што ў са-праўдных кнігах, г.зн. не перапісаных у канцы XVI — пачатку XVII ст., запаўненне старонак зусім слабае, што пры наяўнасці кніг з чыстымі старонкамі з'яўляецца малавытлумачальным. Параўнаем дзве кнігі аднаго перыяду: кнігу запісаў 61 за 1576— 1579 гт., сапраўдную, і кнігу запісаў 62 за тыя ж гады, перапіса-ную. Кніга 62 толькі ў некаторых адзінкавых выпадках утрым-лівае па палове і болей чыстай старонкі (л. 59, 69 адв.), што хутчэй за ўсё звязана з пераходам з лацінскага тэкста на рускі і наадварот, у выніку чаго мяняліся перапісчыкі, і новы пера-пісчык браў новы ліст паперы і запісваў на яго тэкст дакумента (аб гэтым сведчыць змена почыркаў на л.69 адв.—70, 59—59 адв. і інш.). Пасля гэтага перапісаны дакумент дадаваўся да астатніх,
    241
    і першы перапісчык працягваў сваю работу далей. Што да-тычыцца сапраўднай кнігі 61, то ў ёй дастаткова часта заста-валіся незапоўненымі вялікія часткі старонак, a то і цэлыя ста-ронкі (л. 1 адв., 6, 8 адв, і інш.). Часам яны пакідаліся для запісу дакументаў, па якіх-небудзь прычынах не ўнессных адразу ў "кнігу", аб чым гавораць, напрыклад, незапоўненыя часткі лістоў 20 адв. (унізе) і 21 (уверсе). Але галоўным чынам гэта было звязана з тым, што дзяку, які перапісваў дакументы ў кнігу, было спадручней узяць новы ліст (большасць неза-поўненых старонак складаюць менавіта адвароты) або пачаць упісваць дакумент на чыстай старонцы (на адвароце). Аднак не трэба думаць, што для капіравання кожнага новага дакумента дзяк абавязкова браў новы ліст паперы ці адварот — на л.19, 31 адв., 39 адв. і інш. запісы новых дакументаў пачынаюцца ўслед за папярэднімі. Практыка запісу кожнага новага дакумснта на новым лісце дастаткова трывала замацавалася толькі ў XVII ст. і то з пэўнымі агаворкамі.
    Другім аргументам, які абвяргае ідэю аб першапачатковым існаванні "кніг з чыстымі старонкамі", з'яўляецца розны аб'ём кніг. У той жа час ні ў кнігах-арыгіналах, ні ў кнігах-копіях у канцы практычна не заставалася незапоўненых старонак, uno пры завядзенні новых кніг пры змене каралёў ці канцлераў і падканцлераў з’яўляецца невытлумачальным. Ускосна пацвяр-джае гэты факт таксама тое, што вядомы кнігі земскіх і гродскіх судоў, якія па аб'ёму значна пераўзыходзяць усе магчымыя аб'ёмы "кніг з чыстымі старонкамі". А як вядома, мясцовыя ор-ганы кіравання заўсёды імкнуцца браць прыклад з цэнтральных, тым больш, што ў ВКЛ дастаткова частымі былі выпадкі су-мяшчэння пасад у цэнтральным і мясцовым "врадах", у сувязі з чым і самі ўраднікі карысталіся адзінай практыкай у галіне вяд-зення кніг.
    Дадатковым аргументам можа служьшь таксама характар ска-рыстання скрэпы ў некаторых кнігах. Скрэпа — спецыяльны запіс, які страхаваў лісты ад страты. Яна складалася з аднаго слова, невялікага словазлучэння або часткі слова і прастаўлялася на ніжнім полі адваротнага ліста кнігі, паўтараючы першыя літары слова пярэдняй старонкі наступнага
    242
    ліста. З'явілася скрэпа ў кнігах Метрыкі ў канцы XVI ст. (літаральна кожная з перапісаных кніг мае паліставую скрэпу). Характэрная асаблівасць скрэпы — яна ніколі не пераходзіла з пярэдняй старонкі ліста на адваротную, бо гэта было бессэн-соўным (сапраўды, немагчыма захаваць пярэднюю старонку і згубіць адваротную або наадварот). Тым не менш у кнігах часам сустракаюцца і такія факты ўжывання скрэпы. Напрыклад, у кнізе запісаў 92 скрэпа пераходзіць з л. 48 на л. 48 адв.
    Вытлумачыць гэты факт можна толькі тым, што той, хто гэты дакумент перапісваў, меў перад сабой не суцэльную кнігу, a асобныя лісты і памыліўся, паставіўшы скрэпу не на адвароце, a на пярэдняй старонцы ліста. Падобныя памылкі сустракаюцца і ў іншых кнігах XVII ст. (напрыклад, кніга запісаў 126, л. 74—74 адв.).
    Сумненні выклікае і схема, прапанаваная Т.Васілеўскім і падтрыманая С.У.Думіным, хаця ў XVII ст. практыка капіраван-ня кожнага асобнага дакумента на асобных лістах атрымлівала ўсё большае распаўсюджанне, і да сярэдзіны XVII ст. практычна кожны скапіраваны ў кнігу дакумент пачынаўся з новага ліста11. У прыватнасці, наўрад ці мела месца ў паўсядзённай практыцы канцылярыі такая сістэма, як уключэнне ў кнігі другіх (непадпісаных) экземпляраў дакументаў. Аналіз кнігі запісаў 126 дазваляе выявіць рад дакументаў, якія пачынаюцца на тым жа лісце, дзе заканчваецца тэкст парярэдняга дакумента (л. 25, 61 адв., 104 адв., 113 адв., 133 адв., 141). Гэта яўна ўказвае на тое, што сакратар, які вёў гэту кнігу (Ян Кароль Млоцкі), спецы-яльна перапісваў дакументы ў кнігу, але ні ў якім разе ў кнігу не траплялі другія, непадпісаныя экземпляры дакументаў. Да таго ж, нягледзячы на тое, што ўсе дакументы з гэтай кнігі выйшлі з канцылярыі за подпісам канцлера Альбрэхта Станіслава Рад-зівіла, пісаліся яны ад імя караля і вялікага князя, што з'яўлялася абавязковым атрыбутам афармлення дакументаў тых часоў. Аднак цалкам тьггул караля і вялікага князя выпісаны толькі ў копіі першага дакумента кнігі, астатнія ж дакументы ўтрымліваюць толькі яго імя "Іап", пасля чаго пакінута месца для ўпісання яго поўнага тытула. Калі дакумент, як падае С.У.Думін, рыхтаваўся ў 2-х ідэнтычных экземплярах, аднаму з
    243
    якіх наканавана было атрьімаць подпіс і пячатку і стаць арыгіналам, а другому — адправіцца ў канцылярыю і стаць ко-піяй у адпаведнай кнізс Метрыкі, то становіцца зусім незразу-мелым, як можна было падаваць на подпіс і зацвярджэнне не-дааформлены да канца дакумент! Магчыма, што схема, прапана-ваная Т.Васілеўскім і С.У.Думіным, усё ж такі мела месца ў практыцы фарміравання кніг, але была хутчэй выпадковасцю, выключэннем, чым правілам12.
    Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што запіс дакументаў у кнігі Метрыкі адбываўся ў XVII ст. галоўным чынам з арыгіна-ла, а не з копій і ажыццяўляўся, як відаць, тады, калі дакумент перадаваўся канцлеру ці падканцлеру на замацаванне пячаткай. Што даіычыцца запісаў XVI ст., то яны таксама ў большасці выпадкаў рабіліся з арыгіналаў. Аб гэтым сведчыць указанне псрапісчыка на наяўнасць гаспадарскага подпісу, напрыклад: "подпнсг рукм нашое господарское"13; подішсь рукн господар-ское"14; "подпмсь рукм короля его мнлостн"15 і да т.п. Пацвяр-джаюць гэта таксама і згаданыя вышэй указанні на подпіс піса-ра. Маючы перад вачыма арыгінал з подпісамі, дзяк пры пера-пісванні не мог іх узнавіць і абмяжоўваўся толькі ўказаннем на іх наяўнасць.
    Разгледжаныя пытанні з'яўляюцца толькі нязначнай часткай усяго комплекса праблем, якія патрабуюць дасканалага вы-вучэння. Арганізацыя справаводства ў ВКЛ — вельмі важная тэма, распрацоўка якой дазволіць праліць святло на многія пы-танні крыніцазнаўства Беларусі і яе агульнай гісторыі.