• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    244
    Сяргей Салей (Мінск)
    Пстарыяграфія і крыніцы па знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага
    XVI ст.
    XVI ст. прайшло для Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) пад знакам перманентнай барацьбы з усходнім суседам — Вялікім княствам Маскоўскім (з 1547 г. — Рускім царствам) пры ак-тыўным татарскім удзеле ў гэтай барацьбе. У сувязі з гэтым павінны разглядацца і іншыя значныя знешнепалітычныя акцыі ВКЛ — дамовы з Інфлянтамі ў сярэдзіне XVI ст. і нават Люблін-ская унія 1569 г. Усходні накірунак знешняй палітыкі ВКЛ у агульным кантэксце міжнародных адносін княства заслугоўвае самастойнага паглыбленага вывучэння.
    Пытанні знешнепалітычных дачыненняў ва ўсходнееўра-пейскім рэгіёне ў XVI ст. узняты ў першых агульных гіста-рычных працах XVIII—XIX стст. Вядомыя расійскія гісторыкі дваранскага накірунку М.М.Шчарбатаў і М.І.Карамзін у сваіх шматтомных працах1 на падставе не ўжываных да таго часу крыніц разглядалі паміж іншымі пытаннямі адносіны Маскоўс-кай дзяржавы з ВКЛ, але на карысць сваіх манархічных погля-даў яны часам скажалі факты. Аўтар "Старажытнай гісторыі літоўскага народа" Т.Нарбут2 увёў у навуковы ўжытак шмат крыніц па знешняй палітьшы ВКЛ, але вольнае абыходжанне з імі змяншае каштоўнасць гэтага твора.
    Па-іншаму ставіўся да здабытых ім фактаў знакаміты расійскі гісторык ліберальнага накірунку С.М.Салаўёў3, які разглядаў адносіны ВКЛ з яго суседзямі (у першую чаргу з Маскоўскай дзяржавай) у працэсе іх развіцця.
    У сярэдзіне XIX ст. узрасла цікавасць даследчыкаў да асоб-ных праблем міжнародных дачыненняў у рэгіёне. 3 гэтага часу з'яўляюцца даследаванні, дзе шмат увагі надаецца менавіта гэтым пытанням.
    Адносіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы ў XVI ст. разглядалі Г.Ф.Карпаў4, Н.Н.Бантыш-Каменскі5, Е.І.Кашпроўскі6, але іх 245
    высновы даволі аднабаковыя. Ролі Крымскага фактара ў міжна-родных адносінах ва Усходняй Еўропе адпаведнага часу пры-свечаны працы В.Д.Смірнова7, А.Ф.Маліноўскага8, Я.Барташэ-віча9. Праблемы адносін ВКЛ з Інфлянтамі ў сярэдзіне XVI ст. даволі глыбока даследавалі польскія гісторыкі С.Карвоўскі10 і Л.Гурніцкі11.
    У канцы XIX — пачатку XX ст. на агульным фоне вылучаліся прадстаўнікі ліберальна-буржуазнага накірунку расійскай гіста-рыяграфіі М.К.Любаўскі12 і І.І.Лапо13, якія займаліся дэталёвым вывучэннем гісторыі ВКЛ, у тым ліку і асобнымі аспектамі знешнепалітычнай гісторыі дзяржавы ў XVI ст.
    Пасля першай сусвстнай вайны вывучэнне гісторыі ВКЛ працягвалася, але гэтым пераважна займаліся польскія даследчыкі, якія разглядалі гісторыю ВКЛ пасля Крэўскай уніі толькі як састаўную частку гісторыі Польшчы. Л.Калянкоўскі ў сярэдзіне 30-х гадоў выдаў цікавую працу "Polska Jagiellonow"14, у якой разглядаліся міжнародныя зносіны дзяржавы Ягелонаў да 1572 г. Даследаваннем змены ўсходняй мяжы ВКЛ займаўся Натансон-Лескі15. Цікавае даследаванне знешняй палітыкі Сця-пана Батуры зрабіў Л.Коц16.
    У міжваенны час гісторыкі СССР дэталёвым даследаваннем знешняй палітыкі ВКЛ не займаліся, а характар войнаў Маскоўскай дзяржавы з ім у агульных даследаваннях разгля-даўся даволі аднабакова, што тлумачылася тым, што Літва і Польшча ў той час былі варожымі дзяржавамі, і ўсё, што было звязана з іх гісторыяй, павінна было выстаўляцца ў адпаведных колерах.
    Сітуацыя карэнным чынам змянілася пасля другой сусветнай вайны, калі пачалі з'яўляцца спецыяльныя навуковыя працы па знешняй палітыцы Усходняй Еўропы. Варта адзначыць ком-плекснае даследаванне І.Б.Грэкава17, у якім аўтар дэталёва па-казвае ролю кожнай дзяржавы ў сістэме міжнародных адносін у рэгіёне ў XIV—XVI стст. А.А.Зімін і А.Л.Харашкевіч 18 у сваіх фундаментальных працах разглядаюць знешнепалітычныя ад-носіны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у XVI ст. Праблемамі вайны за Інфлянты займаўся В.Каралюк19. Пытанні палітычнага
    246
    развіцця Усходняй Еўропы ў другой палове XVI ст. уздымаліся Б.М.Флорыяй20.
    У пасляваенны час з явіліся працы літоўскіх гісторыкаў па праблемах знешняй палітыкі ў рэгіёне. Даследаванне Б.Дунду-ліса21 прьісвечана месцу ВКЛ у сістэме міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе ў XVI ст. Р.Варакаўскас22 займаўся пераважна пытаннямі адносін ВКЛ з Інфлянтамі ў гэты час. Арганізацыі пасольскай службы ў ВКЛ у XVI ст. прысвечана кандыдацкая дысертацыя Э.Банёніса23.
    У другой палове XX ст. працягвалі займацца вывучэннем знешняй палітыкі ВКЛ і польскія даследчыкі. Міжнародная дзейнасць ВКЛ да Люблінскай уніі разглядаецца імі ўжо як са-мастойная, але вельмі шчыльна звязаная з інтарэсамі Польшчы. Значнае месца знешняя палітыка ВКЛ у XVI ст. займае ў працах С.Бодняка24, Ж.Вайцяхоўскага25, У.Пацехі26.
    Пытаннямі міжнародных дачыненняў ВКЛ на пачатку 90-х гадоў XX ст. пачалі цікавіцца беларускія даследчыкі, і ёсць над-зея, што іх працы зоймуць належнае месца ў гістарыяграфіі.
    Такім чынам, неабходна адзначыць, што праблемамі знешняй палітыкі ВКЛ у XVI ст. займаліся многія даследчыкі. Яны зра-білі шмат цікавых высноў, якія час ад часу нават супярэчаць адна адной. Гэта ставіць мэту больш дэталёвага вывучэння крыніц па адзначанай тэме.
    Найбольшую каштоўнасць пры вывучэнні гісторыі знешняй палітыкі ВКЛ у XVI ст. уяўляюць сабой пісьмовыя крыніцы, якія магчыма падзяліць на дзве групы — групу дакументальных крыніц (міжнародныя дамовы, пагадненні, афіцыйная пера-піска, заканадаучыя акты і інш.) і групу крыніц апавядальнага характару (летапісы, хронікі і інш.).
    Асноўныя дакументальныя крыніцы па гісторыі міжнародных адносін ВКЛ у XVI ст. знаходзяцца ў асобных кнігах самай каштоўнай крыніцы вывучэння ўсіх бакоў гісторыі гэтай дзяр-жавы — Літоўскай Метрыкі. Да нас дакументы XV—XVI стст. дайшлі толькі ў бсссістэмных копіях канца XVI ст., што робіць іх вывучэнне больш цяжкім. Частка дакументаў з Літоўскай Метрыкі на сённяшні дзень апублікавана ці ў выглядзе асобных кніг, ці ў тэматычных зборніках побач з іншымі дакументамі.
    247
    Пачатак публікацыі дакументаў з Літоўскай Метрыкі, якія маюць дачыненне да знешняй палітыкі ВКЛ, паклаў у сярэдзіне XVIII ст. М.Догель. У ято працу "Codex Diplomaticus Regni Poloniae et Magni Dicatus Lituanie"27 была ўключана частка ды-пламатычных дамоў і пагадненняў ВКЛ, датаваных XVI ст.
    Пасля таго, як у канцы XVIII ст. Літоўская Метрыка была перавезена ў Расію, яе публікацыяй пачалі займацца рускія гісторыкі. Шмат цікавых дакументаў па міжнародных дачыненнях ВКЛ падрыхтавана да друку князем Абаленскім. Найбольш каштоўнымі з іх з'яўляюцца пасольскія кнігі Метрыкі за 1506—1507 гг. і 1545—1572 гг.28, а таксама зборнік замежных твораў і актаў, якія тычыліся Маскоўскай дзяржавы29. Каштоўныя дакументы адпаведнага зместу ўвайшлі ў "Акты За-ходняй Расіі", складзеныя ў сярэдзіне XIX ст. на падставе Літоўскай Метрыкі.
    На пачатку XX ст. Археаграфічная камісія змясціла ў асоб-ных тамах "Рускай гістарычнай бібліятэкі" некалькі кніг Мет-рыкі, у якія ўвайшлі дакументы дыпламатычнага характару. На жаль, першая сусветная вайна спыніла іх публікацьпо, якая бы-ла адноўлена толькі ў 90-х гадах XX ст. Вынікам працы супра-цоўнікаў Літоўскага Інстытута гісторыі стала публікацыя 5 і 8 кніг запісаў30, утрымліваючых цікавыя звесткі па знешняй палітыцы ВКЛ у першай трэці XVI ст.
    Аднак большасць кніг Літоўскай Метрыкі на сённяшні дзень не была апублікавана і захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве (фонд № 389), а іх фотакопіі знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
    Карысныя звесткі па гісторыі міжнародных адносін рэгіёна ўтрымліваюць дакументальныя крыніцы з канцылярый тых краін, з якімі межавала ВКЛ. Дакумснты, сабраныя падканцле-рам Сігізмунда I П.Таміцкім, выдадзены ў сярэдзіне XIX ст. пад назвай "Acta Tomiciana"31. Гэта вельмі каштоўная крыніца да вывучэння знешняй палітыкі ВКЛ у пачатку XVI ст. Анала-гічнай крыніцай часоў кіравання Сцяпана Батуры з'яўляецца "Archiwum Jana Zamoiskego"32.
    Звесткі з пасольскіх кніг Маскоўскай дзяржавы XVI ст., частка якіх апублікавана ў "Помніках дыпламатычных адносін
    248
    Маскоўскай дзяржавы з Польска-Літоўскай"33, дапамагаюць больш дэталёва разгледзець адносіны ВКЛ з яго ўсходнім суседам.
    "Акты і пісьмы да гісторыі балтыйскага пытання ў XVI—XVII стст."34, выдадзеныя Г.В.Форсценам, з'яўляюцца карыснай крыніцаіі да вывучэння адносін ВКЛ з Інфлянтамі.
    Вялікую ролю ў вывучэнні ўсіх бакоў жыцця ВКЛ, у тым ліку і знешнепалітычнага, адыгрываюць заканадаўчыя акты ВКЛ XVI ст. Галоўным чынам гэта датычыцца Статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.
    Апавядальныя крыніцы, якія датычацца гісторыі знешняй палітыкі ВКЛ у XVI ст., саступаюць дакументальным па значнасці, але і яны ўтрымліваюць карысныя звесткі, часам дапаўняючыя інфармацыю, атрыманую з дакументаў.
    Асноўную масу апавядальных крыніц складаюць летапісы і Хронікі як беларуска-літоўскага паходжання (Хроніка Быхаўца, Хроніка Літоўская і Жамойцкая і інш.35), так і тыя, што пісаліся ў суседніх з ВКЛ дзяржавах (Лебедзеўскі летапіс, Летапісец пачатку царства цара і вялікага князя Івана Васільевіча36, хронікі Бельскага, А.Гваньіні38, М.Стрыйкоўскага39 і інш.).
    Каштоўнымі крыніцамі па вывучаемай тэме з'яўляюцца пу-бліцыстычныя творы тых асоб, якія мелі непасрэднае дачыненне да міжнародных падзей ва Усходняй Еўропе ў XVI ст.
    "Запіскі пра Масковію" нямецкага дыпламата С.Герберштэй-на40, які ўзначальваў пасольства Габсбургаў у 1517 і 1526 гт. у Маскве, з'яўляюцца карысным матэрыялам да вывучэння ад-носін ВКЛ і яго ўсходняга суседа. Звесткі пра падзеі вайны за Інфлянты знаходзяцца ў творах Р.Гейдэніптэйна41, сакратара Сцяпана Батуры. Цікавымі для даследчыкаў з'яўляюцца погляды А.Курбскага42, добра знаёмага з асноўнымі аспектамі міжнарод-ных адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.
    Асноўная маса крыніц, пра якія ішла гаворка, апублікаваны, але дзеля ўсебаковага вывучэння праблем знешняй палітыкі ВКЛ у XVI ст. неабходна ўводзіць у навуковы ўжытак новыя матэрыя-лы, якія захоўваюцца ў архівах як дзяржаў-спадкаемцаў ВКЛ, так і тых дзяржаў, з якімі ВКЛ мела дыпламатычныя адносіны. Увядзенне ў навуковы зварот новых дакументальных матэрыялаў адкрывае перспектывы паглыбленага вывучэння гэтай праблемы.
    249
    Вячеслав Носевнч (Мннск)
    Программа "Родовод”: нтогн н перспектнвы