М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі
Мінск 1997
260
ныя аб колькасці насельніцтва, пералік членаў управы з ад-значэннем этнічнай і канфесійнай прыналежнасці4 і інш., дапа-магаюць у вырашэнні пастаўленай праблемы.
Каштоуныя звесткі для складання карты рассялення насель-ніцтва па розных частках горада маюць справы пра абкладанне падаткамі-. Выкарыстанне гэтых матэрыялаў важна для выяўлення раёнаў з пераважным пражываннем больш ці менш заможных груп гараджан, шчыльнасці засялення і г.д.
Значная частка спраў нясе цікавую інфармацыю пра жыллё гараджан. У періную чаргу гэта дакументы з планамі і апісан-нямі дамоў і кватэр жыхароў, што належалі да розных сацыяль-на-прафесійных і нераўназначных па дастатку груп. Да такіх спраў адносяцца звесткі аб жыллі і яго перабудове ў кнізе рэ-пстрацыі пастаноў гарадской управы, правілы аб засяленні кватэр ваеннымі чынамі, куплі сядзіб, заявы домаўладальнікаў да ўправы з адзначэннем звестак аб памерах жылой плошчы, колькасці кватарантаў і г.д.6, а таксама аб адносінах паміж до-маўладальнікамі і кватэранаймальнікамі7.
Апісанне аблічча горада апошніх дзесяцігоддзяў XIX — пачатку XX ст., пытанне аб яго добраўпарадкаванні знайшлі свой адбітак у справах Гомельскай гарадской управы. На-прыклад, вялікую групу спраў складаюць матэрыялы аб выгляд-зе вуліц8, санітарным становішчы горада9, развіцці транспарту і сувязі10. Аб узроўні дабрабыту сведчаць звесткі аб памерах жа-лавання11, супастаўленне якіх з цэнамі на прадукты харчавання. адзенне, камунальныя паслугі дае магчымасць выявіць узровень жыцця розных слаёў насельніцтва.
Асабліва важнымі з'яўляюцца справы, якія маюць інфарма-цыю для правядзення колькаснага аналізу. Да іх можна аднесці спісы прызыўнікоў на ваенную службу12. У іх паведамляліся падрабязныя звесткі аб веравызнанні, занятках, адукацыі, а так-сама аб складзе сям'і — бацьках, сёстрах, братах з адзначэннем узросту, што з'яўляецца асновай для вывучэння сям'і і сямейных адносін.
Фонд Гомельскай гарадской управы змяшчае і іншыя віды дакументаў, што звязаны з эканомікай, грамадскім жыццём горада.
261
Такім чынам, выкарыстанне матэрыялаў з фонда Гомельскай гарадской управы, як і іншых фондаў НГАБ, у якасці крьшіцы для даследавання этнаграфіі гарадоў Беларусі адпавядае сцвяр-джэнню М.М.Улашчыка аб неабходнасці вывучэння крыніц па гісторыі гарадоў, якія ўяўляюць сабою "одан нз вндов культур-ного наслсдая, оставленного белорусскому народу его предка-мн -горожанамм"13.
262
Іван Крэнь (Гродна)
Пстарычнае краязнаўства на Гродзеншчыне: стан, здабыткі, перспектывы
У гісгарычнай памяці беларускага народа, яе захаванні і развіцці першаступенная роля належыць краязнаўству. асабліва гістарычнаму. Апошняе з'яўляецца не толькі важнай састаўной часткай гістарычнай навукі, а, на наш погляд, яе сапраўдным падмуркам. Гэта асабліва яскрава праглядаецца пры аналізе са-цыяльных функцый гісторыі і задач гістарычнага краязнаўства, яго навуковых, грамадскіх і школьных форм (маецца на ўвазе ўвесь спектр адукацыі). Улічваючы той факт, што важнейшай функцыяй гісторыі з'яўляецца функцыя сацыяльнай памяці, то ў гэтай ролі яна выступае як пасрэдніца ў сувязі пакаленняў. У поўнай меры гэтая функцыя, як і функцыя навукова-пазнавальная і выхаваўчая, належыць і гістарычнаму краяз-наўству, бо яго задачай у дадзеным выпадку з'яўляецца захаван-не памяці аб падзеях, якія адбыліся як на тэрыторыі дзяржавы ў цэлым, так і ў яе асобных рэгіёнах. I Гродзеншчына тут не вы-ключэнне. Яна займае восьмую частку ўсёй тэрыторыі Беларусі і была заселена, як і іншыя рэгіёны, плямёнамі славянскай галіны — індаеўрапейцамі 12 тыс. гадоў таму.
Гістарычнае краязнаўства мае на Гродзеншчыне даўнія тра-дыцыі. У дапісьмовай гісторыі Прынёманскага краю асноўнымі здабыткамі яго з'яўляюцца матэрыялы, атрыманыя ў першую чаргу археолагамі-прафесіяналамі, а таксама мясцовымі краяз-наўцамі-аматарамі.
У дасавецкія часы археалагічнае вывучэнне Гродзенскай гу-берні пачалі вядомы беларускі краязнаўца Е.Раманаў, а Ф.Па-кроўскі склаў у 1895 г. яе археалагічную карту. Г.Кулжьшскі свае "Гродзенскія пісьмы" прысвяціў аналізу паходжання назвы г.Гродна. Д.Мілюцін прааналізаваў пытанне аб нацыянальным складзе і занятках старажытнага насельніцтва губерні, а таксама даследаваў жыццё ў г. Гродна апошняга польскага караля 263
Станіслава Панятоўскага. У 1904-1935 гг. на гэтай ніве пленна папрацавалі Ю.Ядкоўскі і З.Дурчэўскі, у пасляваенны перыяд М.Варонін, Я.Звяруга, Л.Побаль, М.Чарняўскі, П.Рапапорт, Ф.Гурэвіч, М.Ткачоў, А.Мядзведзеў, А.ірусаў, З.Пазняк, В.Шаблюк, Л.Бальшакоў, А.Краўцэвіч, В.Лілніцкая, В.Вярген, І.Сінчук, Э.Зайкоўскі і інш. У апошнія гады актыўна працуюць у гэтым накірунку маладыя археолагі — Ю.Бохан, Л.Дучыц, Г.Семянчук, С.Піваварчык і інш.
Ужо ў першай палове XIX ст. былі сабраны і апублікаваны матэрыялы па сельскагаспадарчай статыстыцы I родзенскай губерні Парчэўскім, па стану яе лясоў - Далматавым, па яе агульнай статыстьшы - Колмбергам, аб землях паміж Неманам і Прыпяццю - Ляхніцкім. Гістарычныя працы Вобраз Літвы напісаў Ярашэвіч, "Старажытная Польшча" — М.Балінскі і інш. Усе яны маюць прамое дачыненне да Гродзеншчыны.
Значны след у вывучэнні гісторыі Гродзеншчыны ЎДа-кастрычніцкі перыяд пакінулі працы таленавітых краязнаўцаў П.Баброўскага, Я.Арлоўскага, Т.Нарбута, І.Нарбута, Я.Радзі-шэўскага, П.Дзівака і інш. Дастаткова сказаць, што толькі Яўстафіем Філарэтавічам Арлоўскім (без уліку газетных пу-блікацый) Гродна і Гродзенскаму краю прысвечаны 23 навуко-выя працы краязнаўчага характару. Як указвае гісторык В.Швед у кнізе "Па слядах Гродзенскай даўніны"1, Я.Ф.Арлоускага цікавіла практычна ўсё, што звязана было з горадам Гродна і Гродзеншчынай. Уклад яго, як і П.В.Баброўскага, у скарбонку гістарычнага краязнаўства Прынёманскага краю цяжка пераа-
Сярод навуковых прац П.В.Баброўскага, прысвечаных гісто-рыі Гродзеншчыны, галоўнай з'яўляецца "Гродзенская губерня. Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба" (Ч.І. СПб., 1863; Ч.ІІ. СПб., 1863). Як ад-значае ў брашуры Тісторыкі Гродзеншчыны" яе складальнік А.М.Нечухрын, "сучасны даследчык знойдзе ў працы П.В.Ба-броўскага гістарычны нарыс краю са старажытных часоў да ўтварэння губерні і апісанне геаграфічнае: уласцівасці паверхні, клімат, раслінны і жывёльны свет (асобна аб Белавежскан пушчы і белавежскім зубры), шляхі зносін і статыстыку народа-
264
насельніцтва: гарадскога і сельскага, па полу, узросту, грамад-зянскаму стану, нараджальнасці, шлюбы, смяротнасць, па на-цыянальнасцях, па веравызнанню, па класава-саслоўнаму прызнаку. Спецыяльна асвятляецца стан сялянства, народны быт, звычаі, павер'і. Шырокія звесткі прыводзяцца Баброўскім аб занятках жыхароў губерні, развіцці земляробства, жывёлагадоўлі, фабрычнарамесніцкай дзейнасці, унутраным і знешнім гандлі, а таксама аб павіннасцях, подацях і падатках. У працы прыводзяцца дадзеныя аб арганізацыі кіравання губерняй і судавытворчасці, аб маючыхся навучальных, лячэбных і паштовых установах"2. Баброўскім напісаны нарыс пра восем павятовых гарадоў і адметных мясцін Гродзенскай губерні, зроблены агульны агляд шэрагу заштатных гарадоў і мястэчак, некаторыя сведчанні аб помніках варага—рускага перыяду, на-сыпах і курганах больш позніх эпох3.
Шэраг аўтараў стварылі нарысы пра асобныя гарады Грод-зенскай губерні. Пра г.Брэст, напрыклад, пісалі Х.Заненберг і Л.Паеўскі, апошні напісаў таксама нарыс пра Камянец-Літоўск, пра Слонім — М.Мілакоўскі і І.Раманоўскі. Да стагоддзя Грод-зенскай губерні ў 1902 г. выдадзены папулярныя нарысы, на-пісаныя Л.Саланевічам, А.Турчыновічам і У.Манасеіным.
Статыстычныя матэрыялы, якія характарызуюць землеўла-данне і лясы ў Гродзенскай губерні, былі падрыхтаваны і выдад-зены П.Дзікавым, пытанні народнай адукацыі разглядалі ў сваіх працах М.Вальдман, А.Вышаслаўцаў, Г.Купрыяновіч, І.Кар-чынскі. Аб рэформе 1861 г. і паўстанні на Гродзеншчыне пакінулі свае ўспаміны І.Маеўскі, С.Славуцінскі і І.Мітрапольс-кі, аб мясцовых архівах — Л.Паеўскі, гісторыі царквы і касцёлу ў краі — Л.Паеўскі, І.Раманоўскі, В.Гразноў, І.Карчынскі. Е. Радзішэўскі выдаў у 1860 г. гістарычнае апісанне г.Гродна4.
Важныя звссткі краязнаўчага характару мы знаходзім у "Жнвопнсной Росснн" П.П.Сямёнава5, трэці том якой пры-свечаны зямельнаму, гістарычнаму, племянному, эканамічнаму і бытавому апісанню Літоўскага і Беларускага Палесся. У раздзеле кнігі "Літоўскае Палессе" змешчаны падрабязнейшыя звесткі са старажытных часоў да канца 80-х гадоў XIX ст., якія маюць не-пасрэдныя адносіны і да тэрыторыі Гродзенскай губерні.
265
Каштоўныя звесткі аб населеных пунктах краю, іх эканоміцы і культуры мы знаходзім у "Слоўніку геаграфічнага каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх"6, па паўночна-заходніх раёнах цяперашняй Гродзенскай вобласці, якія ўваходзілі ў свой час у склад Віленскай губерні, у такіх выданнях, як "Памятныя кніжкі Віленскай губерні" і "Аглвды Віленскай губерні"7.
Развіццё дарэвалюцыйных краязнаўчых трацыцый было пра-доўжана ў савецкі час, асабліва пасля ўтварэння 20 верасня 1944 г. Гродзенскай вобласці, у якую ўвайшла большая частка былой Гродзенскай губерні. Што ж да падзей 1917—1941 гг., то яньі былі звязаны ў першую чаргу з наступствамі, выкліканымі Кастрычніцкай рэвалюцыяй, германскай і польскай акупацыямі Прынёманскага краю, барацьбой за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне з-пад улады Другой Рэчы Паспалітай у 1921 1939 гг., перабудовай эканомікі, сацыяльнага, палітычнага ладу і культуры па ўзору БССР пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі ў адзінай бсларускай дзяржаве ў 1939 г. Гэтыя падзеі падрабязна апісаны ў трох выданнях кнігі "Гродзенская вобласць. Беларус-кая ССР", выдадзеных у 1967, 1976 і 1988 гг.8 Калі першас вы-данне падрыхтавана калектывам аўтараў, навукоўцаў і партый-ных работнікаў В.Жучкевічам, Я.Марашам, М.Собалем, А.Пле-шавеняй, А.Сінілавым, У.Рэпкіным, Б.Фіхам і інш., то другое журналістамі В.Жвалеўскім, І.Граблсўскім, М.Каралёвым, трэцяе — І.Граблеўскім.
Аналіз выданняў сведчыць аб тым, што значнае месца ў пер-шым з іх адводзіцца геаграфічнаму становішчу вобласці, яе гісторыі ў дасавецкі перыяд, а асноўны змест сканцэнтраваны на паслякастрычніцкім перыядзе. Асабліва поўнымі з'яўляюцца раздзелы, прысвечаныя барацьбе за Савецкую ўладу на Грод-зеншчыне, эканамічнаму, сацыяльнаму і палітычнаму стано-вішчу насельніцтва Прынёманскага краю ў складзе Польскай дзяржавы ў 1921—1939 гг., зменам, якія адбыліся на гэтай тэры-торыі пасля яе ўваходжання ў 1939 г. у склад БССР. Найбольш дэталёва разглядаюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасля-ваеннае сацыялістычнае будаўніцтва.