• Газеты, часопісы і г.д.
  • М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі

    М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі


    Мінск 1997
    192.71 МБ
    Аддзел захоўвае калекцыю творчых рукалісаў, мемуараў, лістоў вядомых дзеячоў навукі і культуры Беларусі. Так, 2 ціка-выя гісторыка-літаратурныя рукапісы беларускага этнографа і фалькларыста Е.Р.Раманава, у якіх разглядаецца выдатная бела-руская парадыйна-сатырычная паэма XIX ст. "Тарас на Парна-се", ужо прыцягнулі ўвагу літаратуразнаўцы Г.Кісялёва, які правёў іх грунтоўнае даследаванне1. Дачыненне да знакамітай паэмы мае рукапіс М.В.Доўнар-Запольскага — даследчыка гісторыі, этнаграфіі і фальклору Беларусі — пад назвай "В.Дуннн-Марцннкевнч н его поэма "Тарас на Парнасе": Очерк
    277
    no нсторннн белорусской этнографлн". Чакае свайго даслед-чыка неапублікаваны артыкул краязнаўцы Аляксандра Максіма-віча Семянтоўскага-Курылы, у якім разглядаюцца палітыка-эканамічныя пытанні ў сувязі з умацаваннем рускага зем-леўладання ў заходніх губернях Расійскай імперыі (1871 г.).
    3 рукапіснай навуковай спадчыны заснавальніка беларускай гістарычнай навукі, аднаго з арганізатараў БДУ і яго першага рэктара У.І.Пічэ™ ў зборы захоўваюцца 3 рукапісы.
    Адзін з іх — артыкул без назвы, які пачынаецца словамі "Прежде чем прнступнть к опнсанню Гродненской экономнн в XVI в. ...", адносіцца да дарэвалюцыйнага часу дзейнасці У.І.Пічэты (і гэта вельмі важна, бо ад таго часу захавалася няш-мат папер вучонага).
    Другі рукапіс пад назвай "Война 1812 года н народное хозяй-ство" не датаваны і не скончаны. Надпіс перад загалоўкам ру-капісу сведчыць, што перад намі першая глава з трэцяга раздзе-ла "Крнзнс крепостного хозяйства”. У ёй аналізуецца развіццё народнай гаспадаркі Беларусі і Літвы напярэдадні і пасля Айчыннай вайны 1812 г.
    Трэці рукапіс — падручнік "йсторня Белорусснн" для вышэйшых навучальных устаноў у двух тамах, які ахоплівае перыяд з найстаражытных часоў да адмены прыгоннага права. Падручнік напісаны разам з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР К.М.Палікарповічам, І.Ф.Лочмелем і А.П.П'янковым напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. У падручніку 990 старо-нак машынапіснага тэксту, з якіх 664 напісаны У.І.Пічэтам. Ім жа ўласнаручна зроблены папраўкі і дапаўненні да ўсяго тэкста падручніка і напісана прадмова. Рукапісы У.І.Пічэты, акрамя рукапісу падручніка "йсторня Белорусснп", трапілі ў Нацыя-нальную бібліятэку Беларусі ў 1977 г. ад М.М.Улашчыка. У сваю чаргу ён атрымаў іх ад А.П.Пічэты, удавы вучонага, для апублікавання. У Зборы захоўваюцца машынапіс доктарскай дысертацыі М.М.Улашчыка "Сельская гаспадарка Літвы і За-ходняй Беларусі ў першай палове XIX ст. (прадпасылкі сялян-скай рэформы 1861 г.)" і яго ліст да літаратуразнаўцы і бібліёграфа Н.Б.Ватацы ад 23 чэрвеня 1977 г., дзе ён успамінае
    278
    аб сустрэчы з бацькам паэта Максіма Багдановіча — Адамам Ягоравічам Багдановічам.
    Даследчыкам гісторыі культуры Беларусі цікава азнаёміцца з успамінамі першай загадчыцы аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўный бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна Ю.В.Бібілы, якая працавала ў бібліятэцы ў 20—30-я гады, і ме-муарамі пад назвай "На жлзненном путл", што належаць бела-рускаму вучонаму ў галіне лясной гаспадаркі Беларусі, акадэміку АН БССР В.І.Пераходу. 3 літаратурнай спадчыны літаратуразнаўцы І.І.Замоціна захоўваюцца рукапісы артыкула Аб новых рукапісах В.Дуніна-Марцінкевіча" і няскончанага артыкула Проблема лсторлческой повестн в белорусской ллте-ратуре. По поводу ап[овесці] З.Бядулл "Салавей".”
    Захоўваецца ў Аддзеле і такі унікальны дакумент, як чарнавы накід праекта партыйнай праграмы, напісаны ўласнаручна Ка-русём Каганцом, адным з актыўных удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху канца 90—пачатку 900-х гадоў на Беларусі. Дакумент пачынаецца словамі "Зямля павінна быць уласнасцю ўсято краю... , не датаваны. Тэкст дакумента прыведзены ў ар-тыкуле М.Каспяровіча Карусь Каганец"^. Больш падрабязна азнаёміцца з аглядам рукапісаў творчых прац, мемуараў, лістоў дзеячоў навукі і культуры Беларусі, а таксама аглядам творчай спадчыны Каруся Каганца можна па публікацыях у зборніках Кніжная культура Беларусі"3 і "Вопросы блбллографоведенля л блбллотековеденля"4.
    У гэтым паведамленні зроблены кароткі агляд цікавых і капгтоўных рукапісных матэрыялаў па гісторыі Беларусі, што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Правесці іх поўнае навуковае вывучэнне, увесці ў навуковы ўжьпак і такім чынам захаваць як гістарычную памяць для нашчадкаў — задача ме-навіта даследчыкаў-спецыялістаў.
    279
    Дарафей Фіёнік (Бельск Падляшскі)
    Прзцы айца Аляксся Валкоўскага і Нестара Перавоя як крыніцы па гісторыі вёсак Падляшша
    Недзяржаўныя архіўныя зборы розных тыпаў (асабістыя, прыхадскія і г.д.) тояць у сабе шмат невядомых, нявывучаных крыніц па гісторыі паасобных тэрытарыяльных адзінак і мясцо-васцяў, гмінаў, паветаў, царкоўных прыходаў. Дзве такога тыпу крыніцы, што паходзяць з тэрыторыі Падляшша (дакладнен Бельшчыны) і яго датычаць, прадстаўлены ў гэтым паве-дамленні.	„ „	„ „
    "йсторнческое м статастнческое опнсане Я-Чарнянскон церквн й ея прмхода" - гэта арыгінальны загаловак працы айца Аляксея Валкоўскага, у 1885-1902 гг. настаяцеля праваслаунага прыхода ў Чорнай Царкоўнай, сямятыцкага благачыння, Літоўскай, пасля Гродзенскай Епархіі. Праца гэтая, пера-хоўваная ў прыхадскім архіве ў Чорнай Царкоўнай, была выяўлена ў 1992 г. аўтарам гэтых радкоў.
    Айцец Аляксей Валкоўскі, адзін з найбольш выдатных пад-ляшскіх святароў пералому ХІХ-ХХ стст., умела спалучаў у сабе якасці настаяцеля-адміністратара, настаяцеля-духоуніка, настаяцеля-гаспадара і настаяцеля-гісторыка, крыніцазнаўцы і пакрысе археолага і этнографа. Калі ў 1886 г. з Літоўскай Ду-хоўнай Кансісторыі прыйшла ў Чорну пасылка з праграман 06 опнсаннн церквей й прмходов Гродненской Епархмн , айцец Аляксей вельмі сур'ёзна аднёсся да яе здзяйснення. He ад-кладваючы, яшчэ восенню таго ж года праводзіць ён археа-лагічныя раскопкі ва ўрочышчы "Цэрквіско , дзе, паводле ле-генды некалі знаходзілася чарнянская царква. Вынікі гэтых прац скарыстаў Ф.Пакроўскі, аўгар "Археалагічнай карты Грод-зенскай губерні"1. Розныя ўнутрыпрыхадскія справы і патрэба дакладнейшага вывучэння гісторыі прыхода і побыту прыхаджан зацягнулі апрацоўку "Апісання" на некалькі гадоў. 3 яго зместу вынікае , што здзяйснялася гэта ў 1890—1891 гг.
    280
    Трымаючыся праграмы, аўтар падзяліў "Апісанне" на пяць раздзелаў: 1. Прыход; 2. Прыхадская царква; 3. Царкоўны клір; 4. Прыхаджане; 5. Царкоўна-прыхадскія ўстановы. Кожны з раздзелаў падзелены ў сваю чаргу на меншыя падзагалоўкі. Усё гэта апісана на 54 старонках. Змест дапаўняюць дзве ілюстра-цыі: карта Чарнянскага прыхода, складзеная айцом Аляксеем Валкоўскім у 1889 г., і малюнак крыжа, знойдзенага ва ўрочышчы "Цэрквіско".
    Апісваючы прыход, айцец Аляксей Валкоўскі пачынае яго з геаграфічнай характарыстыкі. Даведваемся, якія лясы, рэчкі, вёскі, маёнткі знаходзяцца на яго тэрыторыі. На аснове народ-ных сказаў ды сваіх разважанняў айцец Аляксей стараецца даць тлумачэнне мясцовым назвам. Затым апісваюцца помнікі стара-даўнасці: урочышча "Цэрквіско", старыя могільнікі і прыдарож-ныя крыжы.
    У наступным раздзеле "Апісання" айцец Аляксей малюе пе-рад намі гісторыю сучаснага яму храма і апісвае яго выгляд. Гэтае апісанне сёння прадстаўляе сабой рэч вельмі каштоўную. Узведзеная ў 1733 г. з фундацыі графа Яна Асалінскага царква сёння не існуе. Яшчэ ў часы айца Аляксея Валкоўскага яна бы-ла разабрана, а побач у 1899-1902 гг. быў узведзены новы, мура-ваны храм, які існуе сёння. Апісваючы стары храм, айцец Аляк-сей праводзіць дакладную інвентарызацыю яго ўнутранага ўбранства. На аснове таго можам праверыць, што з апісаных прадметаў захавалася да сённяшняга дня, а што загімула, га-лоўным чынам у часы "бежанства" і Сусветнай вайны. Каштоўнае таксама апісанне знешняга выгляду царквы, што дае нам добрае ўяўленне пра народную царкоўную архітэктуру пер-шай паловы XVIII ст.
    Апісанне храма завяршаюць два падраздзелы пра царкоўную бібліятэку і архіў. Наглядна бачым, якія кнігі і акты не заха-валіся ў прыходзе да нашых дзён. Гэта два рукапісныя Еван-геллі, праўдападобна XV ці XVI стст., "Візітацыі" царквы ў Чорнай з 1804—1837 гг. і метрычныя кнігі з 1712 па 1835 г. Усё гэта загінула, верагодна, у час "бежанства".
    Трэці раздзел айцец Аляксей прысвячае царкоўнаму кліру. Весткі аб святарах, пра якіх піша на аснове загінуўшых мет-
    281
    рычных кніг XVIII ст., з'яўляюцца цяпер для нас перша-крыніцай. Каштоўнае таксама апісанне дзейнасці настаяцеляў у першыя дзесяцігоддзі пасля ўз'яднання уніяцкай царквы з пра-васлаўнай. Чарнянскі прыход, змешчаны як "выспа ў мазавецкім моры", быў асабліва моцна падвержаны паланізацыі і латыніза-цыі. Таму паварот у праваслаўе мог быць прыхаджанамі прыня-ты вельмі адмоўна. Аднак асаблівых узрушэнняў на гэтай глебе ў прыходзе не было. Настаяцелем застаўся айцец Сімяон Вар-пяхоўскі, які бьгў тут і да 1839 г. Колькасць асобаў, якія з уніі перайшлі ў рымакаталіцызм, была невялікая. Агульная коль-касць прыхаджан, як адзначаў айцец Аляксей, з кожным годам узрастала (у 1839 г. — 681 асоба, у 1866 г. — 794 асобы).
    Вялікую частку "Апісання" займае раздзел, прысвечаны пры-хаджанам. Спачатку аўтар апісвае агульнае грамадскае стано-вішча на тэрьгторыі прыхода. Дае сваю ацэнку нацыянальна-рэлігійным і палітычна-сацыяльным адносінам у сучасным яму перыядзе. He абмінае пытання Студзеньскага паўстання, якое, паводле агульнаўжыванай тады наменклатуры, называе "метежом". Ацэньваючы гэтую падзею, выступае з крытычных у адносінах да паўстання пазіцый. He павінна здзіўляць гэта, ад-нак, калі ўлічыць, што жывыя былі яшчэ сведкі метежа . Для беларускага праваслаўнага насельніцтва ў Чорнай паўстанне мела яўна антыправаслаўны і прапольскі характар. He раз пад пагрозай смерці ад паўстанцаў, як пісаў айцец Аляксей, зна-ходзіўся айцец Каліст Ральцэвіч, тагачасны настаяцель царквы ў Чорнай. He дзіўна тады, што ў прыходзе ўзнікалі "добровольные ополчення протнв мятежннков" (нешта такое здарылася звыш 80 гадоў пасля, калі ў 1945—1947 гт. на некаторых беларускіх вёсках Беласточчыны ствараліся атрады "самаабароны" супраць атрадаў польскага падполля).
    Вельмі каштоў'най у "Апісанні" з'яўляецца нацыянальная ха-рактарыстыка прыхаджан. Айцец Аляксей пісаў, што Чарнянс-кій прнход по племенм весь прннадлежнт к белорусам с малою прнмесью выраженій н оттенков малоросснйскнх . Падкрэс-ліваў, што такая мова захавалася толькі ў вёсках Чорнай Цар-коўнай і Чорнай Сярэдняй, жыхары апошніх прыхадскіх вёсак спаланізаваліся. Запіс гэты дазваляе нам меркаваць цяпер аб