• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Касцючэнка ўслед за Філонавым разумее колер, як цяпло. Колер улучаецца
    ў наваколле, як цяпло ў цела. Унутры колеру — сонечнае святло. Карціна павінна быць напоена цяплом колеру. Толькі тады яна будзе расці — як крышталь, як жывы арганізм. Стварэнне карціны мастак успрымае як адзін з адметных актаў самой прыроды. Толькі ў такім выпадку нараджаецца гармонія творцы і створанага.
    Касцючэнка не цураецца і фігуратыўнасці. Адышоўшы ад састарэлай кансерватыўнаакадэмічнай пластыкі, ён не адмовіўся ад фігуратыўнага пачатку ў сваім жывапісе, не далучыўся да самых радыкальных плыняў, не звёў сутнасць сваіх творчых пошукаў толькі да фармальнапластычных эксперыментаў. Ён здолеў выпрацаваць свае прыёмы, сваю, толькі яму ўласцівую жывапісную пластыку, адэкватную сённяшняму часу.
    В. Касцючэнка. «Кампазіцыя II». 3 серыі «Вобразы дзяцінства». 70x85. 2006
    He кожны мастак можа назваць сябе сучасным мастаком. Быць сучасным — значыць быць сугучным часу, перадаваць яго знакавыя праявы, размаўляць з гледачом мовай часу. Мастак Касцючэнка такую мову знайшоў, яна адпавядае яго ўнутранаму настрою, філасофіі жыцця.
    А пачыналася ўсё, мабыць, з тых росных сцяжынак у роднай Васільеўцы на Гомельшчыне, з той сакавітай зеляніны вясновых парасткаў, чырвані неба за ва
    коліцай на захадзе сонца, што ўражвалі да глыбіні душы. Нездарма гучныя акорды зялёнага і чырвонага, якія падзяляюцца на дзесяткі і сотні адценняў, надоўга стануць вызначальнымі ў яго жывапісе.
    Ужо ў час вучобы на мастацкім факультэце Віцебскага педінстытута, які ён скончыў у 1974 годзе, Васіль Касцючэнка праявіў сябе як удумлівы, апантаны мастацтвам чалавек. Шчыры ў працы, сур’ёзны ў адносінах да рамяства і
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    да свайго выбару. Нездарма і тэму для сваёй дыпломнай работы абраў значную — «Княгіня Вольга». Гэта праца стала этапнай для Касцючэнкі.
    Потым быў Мінск, праца ў дзіцячай студыі, выкладчыцкая дзейнасць у мастацкім вучылішчы імя Глебава, напружаныя пошукі свайго мастацкага стылю, першыя творчыя ўдачы і расчараванні. У адзін з такіх момантаў ён збірае напісаныя раней палотны і распальвае з іх вогнішча. Гэта
    быў адчайны і ў многім сімвалічны крок. Згаралі яго перажыванні, бясконцыя пошукі, імкненні, надзеі. Гарэлі нямыя сведкі яго тужлівых роздумаў, але заставалася глыбокая вера ў гаючую сілу мастацтва.
    Тое вогнішча стала ягоным катарсісам. Час — універсальны лекар, тым не менш полымя таго вогнішча па сённяшні дзень гуляе сваімі крывавачырвонымі адбіткамі па прасторы яго палотнаў, напамінае нам аб пакутах творчасці, высокім
    В. Касцючэнка. «Укрыжаванне».
    Палатно, алей. 60x162. 2007
    духу і самаахвярнасці мастака. Гэта самаахвярнасць і непарушаная вера ў сваё прызначэнне дапамагаюць яму адольваць пакутлівы шлях спрадвечных сумненняў, расчараванняў, адчаю, не даюць сарвацца ў бездань, калі часам так і хочацца крыкнуць: «А ці патрэбна гэта каму?!» Рускі філосаф Бярдзяеў некалі сказаў: «Творчасць не павінна шукаць апраўдання ў жыцці, яна сама апраўдвае жыццё». Мастак памятае гэтую вострую, формульнай яснасці думку.
    Роздум пра сэнс жыцця, яго апраўданасць, пра творчасць, пошукі вобразнай мадэлі гарманічных адносін са светам ніколі не пакідалі мастака Касцючэнку. Жывапіс для яго не проста сродак прафесійнай самарэалізацыі, але і тое, што інтымна звязвае яго з навакольнай рэчаіснасцю.
    Ён многа піша і многа выстаўляецца, узгадняючы такім чынам свае перажыванні, свае адчуванні «духу часу» з глядацкімі сімпатыямі і антыпатыямі, прыняццем і не
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    прыняццем. Сучасны глядач не бяздумны. I мастак шукае формы, якія выказваюць шматслойнасць, складанасць чалавечай свядомасці. Мабыць, адсюль яго жаданне раскрыць у простым — складанае, у звыклым — таямніцу, у імгненным — вечнае...
    Любы матыў на сваіх палотнах Васіль Касцючэнка перажывае перш за ўсё эстэтычна. Для яго надзвычай важна раскрыць таямніцу свету не сюжэтналітаратурнымі, а жывапіснапластычнымі сродкамі. Фігуратыўнасць у яго творах
    заўсёды падпарадкавана непасрэдна жывапісу, яна быццам раствараецца ў ім, становіцца вызначальным модулем рытмічнай пабудовы прасторы карціны. Важную ролю ў гэтай пабудове адыгрывае колер. Прычым расклад ідзе ад тонкай нюансіроўкі блакітназялёных і ружовых тонаў да выбуховых «новадзікіх» адносін зялёнага, чырвонага, сіняга.
    Ён прызнаецца, што хацеў бы архітэктонікай сваіх палотнаў стварыць ансамбль, поўны духоўнага гучання і глыбокага значэння.
    2бО
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    В. Касцючэнка. «Кампазіцыя III». 3 серыі «Вобразы дзяцінства».
    70x80. 2005
    У пошуках самабытнасці
    Ястраб Ф.А. У пошуках самабытнасці. / Ф.А. Ястраб // Уступны тэкст да каталога Р. Данеляна.
    Р. Данелян.
    «Прасветленага месяца серанада».
    Палатно, алей. 48x30. 1997
    Р. Данелян. «Юдыф».
    Палатно, алей. 48x30. 1998
    2бі
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    Рыгор Данелян належыць да тых майстроў, пластычныя пошукі якіх не засланяюць ярка вызначаны змястоўны пачатак. Пластычная арганізацыя палатна для Рыгора — рэч не самакаштоўная, не падаўляючая, хоць, як і патрабуецца сапраўднаму прафесіяналу, ён з вялікай лю
    боўю, беражліва і ашчадна, сантыметр за сантыметрам, мазок за мазком, з вялікім майстэрствам, быццам сярэднявечны маграмеснік, узнаўляе — піша поліфанію кожнага свайго твора. Поліфанічнага гучання ён дасягае не толькі вытанчанай каляровай нюансіроўкай і рэзка кантрас
    Р. Данелян. «Дыялогз папугаем». Палатно, алей. 48x30. 1994
    туючай з ёй адкрытай дэкаратыўнасцю, сутыкненнем мас светлых і цёмных тонаў. Спалучэнне ў адной рабоце розных пластычных манер, здавалася б, павінна немінуча парушыць цэльнасць карціны, але віртуознае валоданне тэхнікай, уменне «пераварыць» рознастылявыя прыёмы ў выніку прыводзіць да ўзрушаючага адзінства і гармоніі.
    I ўсё ж найсапраўдную цэльнасць творы Рыгора набываюць, па майму перакананню, не толькі і не столькі дзякуючы вытанчанай тэхніцы і арыгінальнай пластыцы. Цэльнасць гэта не ляжыць, як можа здавацца спачатку, на паверхні, мае больш глыбінныя асновы. А яны ў тым, што Данелян у кожнай сваёй рабоце перш за ўсё будуе найскладанейшую духоўную канструкцыю, у якую нечакана, але абсалютна арганічна ўплятаюцца яркімі фрагментамі галасы розных культур і эпох.
    2б2
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Р. Данелян. «Містычная рыба».
    Палатно, алей. 40x50. 1997
    Зямля як квітнеючы сад...
    раздзел
    3 вышыні птушынага палёту
    Моладзь выставйіа — СЯ!
    '^у
    Эсэ, нататкі, артыкулы
    Захавальнік сонца
    з Нарачанскага краю Палітра Фёдара Ястраба Артлінія у Мінску На час хочацца стаць
    пячорным чалавекам Няўтомны палёт Фёдара Ястраба
    3 вышыні
    птушынага палёту
    Ястраб Ф.А. 3 вышыні птушынага палёту. / Ф.А. Ястраб // ЛІМ. — 2003. — 23 мая.
    Далягляды мастака заўсёды шырэйшыя, чым у звычайнага чалавека. Гэта не дзіўна, бо мастак на наш свет можа глядзець з вышыні птушынага палёту. А што гэта так, маглі пераканацца гледачы, якія наведалі выстаўку «Жывая зямля» Фёдара Ястраба ў мастацкай галерэі БДУ культуры, што ў Палацы Рэспублікі.
    Усяго год прайшоў з персанальнай выстаўкі Ф. Ястраба ў сталічнай галерэі «Золата». Але ён аказаўся плённым для мастака. Па розных гарадах Бельгіі (Астэндэ, Кортрыйк, Эдэм, Гент, Кортэмарк) прайшло восем персанальных выставак жывапісу майстра. Упершыню для беларускага мастака былі адчынены дзверы прэстыжнай галерэі фламандскага парламента,
    а куратарам яго персанальнай выстаўкі быў старшыня камітэта па культуры фламандскага парламента. Сам жа аўтар быў удзельнікам і куратарам вялікай выстаўкі беларускага мастацтва ў г. Астэндэ.
    На выстаўцы «Жывая зямля» ў Палацы Рэспублікі аўтар экспанаваў працы, выкананыя за апошні год.
    У параўнанні з мінулагодняй выстаўкай бачна, як змянілася стылістыка твораў, манера выканання. Гэта яскрава сведчыць пра тое, што аўтар не прыпыніўся ў сваіх пошуках, многа эксперыментуе.
    Большасць твораў цыкла «Жывая зямля« адметныя сваёй вытанчанай тэхнікай, каларыстычным багаццем, цікавымі кам
    У галерэікафэ каля плошчы Саблон у Бруселі. 1998
    АБ АЎТАРЫ
    Ф. Ястраб. «Феі восені».
    Палатно, алей. 70x60. 2008
    266
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Аранжарэя».
    Палатно, алей. 75x75. 2006
    пазіцыйнымі вырашэннямі. Аўтар у сваіх палотнах не цураецца фігуратыўнасці, а хутчэй наадварот, творы гэтага цыкла праграмна фігуратыўныя. Міфы гісторыі і міфы паўсядзённага быцця, гармонія і прыгажосць свету і самыя патаемныя жаданні чалавека, яго комплексы і прага рамантыкі — вось кола вобразаў і тэм мастака.
    Мастак і галерыст, аўтар і прадзюсер шматлікіх праектаў, Фёдар Ястраб браў удзел больш чым у 80ці выстаўках на радзіме і за мяжой.
    Яго творы захоўваюцца ў музейных і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, Італіі, Нарвегіі і Галандыі.
    Моладзь выставілаСЯ!
    Берасцень, С. Моладзь выставіла — СЯ! / С.Берасцень // «Літаратура і мастацтва». — 2005. — лістапад. Пра выстаўку маладых мастакоў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
    Арганізатар выстаўкі Ф.А. Ястраб.
    АБ АЎТАРЫ
    «Навошта вы ўзялі бакал?! Гэта ж не галоўнае! Глядзіце карціны: колькі там дзівоснага і цікавага!», — угаворвала публіку Муза Летуценная, у чыіх вачах цень часу адбіваецца. Муза № 2, якая не лунае ў аблоках і лічыць, што галоўнае, дзеля чаго ходзяць на вернісаж, — гэта фуршэт, вылучала ў кампаньёны аматараў пачаставацца бясплатным напоем з дармовымі чыпсамі. Прытым у натоўп укручваўся з гучным шэптам піярмайстар: «Чым болей келіхаў у руках — тым хутчэй яна выйграе!»
    Шклянкі са скрылёчкамі «лімона» (папяровымі!) на беражках; важкія палатняныя мяхі з чыпсамі; прышчэпленыя да вяроўчын, як памытая бялізна, пярэстыя фірмовыя пакуначкі з паветранабязважкім, але каларыйным ласункам — усё гэта спакваля і неяк само сабой адышло на другі план. Большасць урэшце прынадзіў акт стварэння! Або яго прадукт. Сур’ёзныя вочы ўзіраліся ў плён творчай працы маладых мастакоў: «Фабрыку абсурду» (мудрагелістая рытміка ліній,
    штрыхоў геаметрычных новаўтварэнняў, колеравых стасункаў) Аляксандра Вафіка, «Безназоўнае» (лёгкая шэрасрабрыстая, нібы накід простым алоўкам, рыбка з маноклемлупай на месцы вочка) Андрэя Кальгі, «Вывяржэнне» (гэткі падводны пратуберанец) Андрэя Осіпава... Амбіцыйныя рукі цягнуліся да пэндзля, якім, патыцкаўшы ў фарбы, можна было пакінуць свой след на ўсеагульнай карціне і такім чынам далучыцца да яе стварэння, наталіўшы прагу самавыяўлення: тут і цяпер... Самыя цікаўныя, хрумкаючы пажыўным пачастункам, спатыкаючыся аб незнарок скінуты на сярэдзіну залы пусты