Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
М. Бушчык. «Купальшчыца».
Палатно, алей. 70X100. 2005. Беларусь
У. Волкаў. «Партрэт дызайнера Назаравай».
Палатно, алей. 110x120. 2005. Расія
Неаспрэчная тэза: мастацтва робіць больш тонкімі нашы пачуцці, ачалавечвае ўспрыманне свету. «Жывапіс У. Цёрнера стварыў лонданскія туманы», — так сцвярджаў калісьці Оскар Уайльд. Гэты парадокс дапамагае зразумець, наколькі выяўленчае мастацтва можа ўплываць на нашы здольнасці эстытычна ацэньваць навакольны свет, атрымоўваць непрыхаваную асалоду ад прыгожага: у прыродзе, побыце, архітэктуры, урэшце, — у самім чалавеку.
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
26
У. Ісачанка. «Чысты чацвер». Палатно, алей. 60x70. 2006. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Згадваю прадстаўленыя ў экспазіцыі палотны Я.Батальёнка, А.Стасялявічуса, Я.Рамановіча, В.Бурдзіна, Г.Драздова... Мастак пранікае туды, куды акрамя яго не можа зазірнуць ніхто — ні доктар, ні псіхолаг, ні вучоныаналітык. Хто яшчэ збірае і зберагае нашы летуценні, пераводзячы іх у пластыку форм, надаючы ім новыя адценні сэнсу і выяўляючы нашы самыя затоеныя жаданні? Чароўнасць навакольнага свету з яго непаўторным рухам, зменай абставін, рэчаў, падзей, гукаў, фарбаў, рытмаў не можа не адгукнуцца ў адкрытай, раскаванай і такой трапяткой душы мастака феерыяй эмоцый — здзіўленнем, жахам, эйфарыяй...
Г. Драздоў. «Дзве паненкі».
Палатно, алей. 70x60. 2006. Беларусь
Л. Бабіч. «Вальс Бастон».
Батык. 70x80. 2006. Беларусь
Сучасны чалавек гучна заяўляе аб сабе, патрабуе свайго месца ў мастацтве. Ён хоча трапіць туды як асоба, з усімі сваімі якасцямі, клопатамі і надзеямі, у «броўнаўскім руху» перамен, пераўтварэнняў сцвердзіць свой статус, прафесію, заслугі, вызначыць сябе ў сімвалічным працягу, у гісторыі і ў будучым.
I. Рамановіч. «Гульні ў сонечным промні».
Палатно, алей. 100,5x83. 2004. Беларусь
А. Скіцёў. «Зіма».
Палатно, алей. 76x100. 2005. Беларусь
?#?л
«#м?і
шй
ЙЯЙЙ^' ^ р4Л№Ж ..'
ІМ
А, Скавародка. «Чаканне».
Палатно, алей. 100x100. 2005. Беларусь
А. Шчукін. «Гідраргіум №4
Фота. 50x60. 2004. Беларусь
В. Брусінскі. «Ева».
Фота. 20x30. 2006. Беларусь
Дж. Кунстадтэр. «Трэбізонская вобласць».
Фота. 40x60. 2006. ЗША
В. Калеснікава. «Чырвоны танец II». Фота. 37,5x50. 2006. Беларусь
В. Брусінскі. «Генры ў зялёным пакоі». Фота. 20x30. 2005. Беларусь
В. Джукіч. «Сібіракі». Фота. 30x40. 2005, Сербія
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
В. Брусінскі. «Стэсі».
Фота. 20x30. 2003. Беларусь
I. Гудзіеўская, Г. Бапаш. «Ігар Забара».
Фота. 20x30. 2004. Беларусь
В. Вядрэнка.«ЕйНОБА5Н1ОМ».
Фота. 75x50. 2006. Беларусь
К. Сумарава. «Закаханая».
Палатно, алей. 130x110. 2002. Беларусь
А. Стасялявічус.
3 зорнай серыі «Андрамеда».
Палатно, алей 80x100. Літва
34
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Б. Гражыс. «Блакітная вада».
Палатно, алей. 97x116. 2002. Літва
У экспазіцыі раўнапраўна прадстаўлены і раздзел фота: работы В.Брусінскага, В.Качана. В.Джукіч, В.Пашахонава... Невыпадкова апошнімі гадамі стала настолькі папулярнай мастацкая фатаграфія. Лічбавыя тэхналогіі, камп’ютэрная апрацоўка неверагодна пашырылі выяўленчыя і тэхнічныя магчымасці фота. На многіх еўрапейскіх арткірмашах мастацкае фота даўно прадстаўляецца больш шырока, чым традыцыйныя формы выяўленчага мастацтва, у прыватнасці, жывапіс. Фатограф часцей, чым жывапісец, карыстаецца для самавыяўлення формамі самога жыцця. Гэта робіць фотамастацтва дастаткова дэмакратычным, даступным (хай сабе і на першы погляд) для разумення шырокага гледача. Творы жывапісу са складанай семантыкай вобразаў або абсалютызацыяй
А. Паршкоў. «Цёплая ноч».
Палатно, алей. 90x95. 2005. Расія
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Л. Дзірване. «Дыяна».
Палатно, алей. 100x81.2007. Латвія
Калва. «Распяцце».
Палатно, алей. 100x80. 2001. Літва
В. Бурдзін. «Твары».
Палатно, алей. 115x115. 2005. Расія
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
дэкаратыўнаабстрактнага пачатку відавочна звужаюць кола прыхільнікаў, разлічаны на больш падрыхтаваную публіку, часта вызначаюцца элітарнасцю.
Тым не менш нельга сцвярджаць, што вобраз чалавека, яго характар і перажыванні пакідаюць сучасны жывапіс. Выяў чалавека сапраўды стала менш, але самаго чалавека — не паменела. Хто сказаў, што дэкаратыўнаасацыятыўныя палотны нічога не могуць распавесці пра настрой асобы, яе пакуты ці радасці, пачуццё адзіноты або свята? Творцу мала вонкавых праяў жыцця чалавека, ён хоча пранікнуць глыбей, у самую сутнасць, дасягнуць падсвядомасці, даследаваць яе ўласцівымі мастацтву сродкамі. Мастак, а значыць і само мастацтва, змяняюць нашы ўяўленні аб часе. У мастацтва — свой час: не той, які рэгулюе звычайнае жыццё, і нават не той, які адбівае сваю хаду на гадзінніку гісторыі. Па сутнасці, у мастацтве размываюцца межы паміж мінулым, цяперашнім і будучым. Творчая фантазія падобная да вольнай птушкі, а сам мастацкі твор ніколі не замкнёны ў часе. Можна распрацоўваць гістарычную тэматыку і быць актуальным. Праз былое мы бачым сённяшні дзень, а праз цяперашняе — навобмацак шукаем будучае...
ПнтарасПанямонас Яноніс. «Дзве фігуры».
Палатно, алей. 100x81.2002. Літва
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Ф. Ястраб. «Дыяна».
Палатно, апей. 80x70. 2007. Беларусь
Я. Батальёнак. «Заўсёды».
Палатно, алей. 50x60. 1997. Беларусь
В. Іёдзявічэне.
«Летні дождж».
Палатно, акрыл. 95x100. 2003. Літва
I. Сняжко.
«Кветкі святому Варфаламею». Змешаная тэхніка. 30x40. 2004. Літва
На экспазіцыі зачароўваў велізарны шлейф разнастайных вобразаў. Тут былі міфалагічныя постаці багінь, партрэты сучаснікаў — абагульненаабстрактныя і канкрэтнагістарычныя, былі сюжэтнатэматычныя карціны, дэталёва распрацаваныя творы і з лаканічнай выразнай пластыкай.
Гледача ўражвала гэтая разнастайнасць, яна ж давала яму магчымасць знайсці тут «сваё», тое, што найбольш захапляе і цікавіць. Глядач — гэта таямнічы адрасат з невядомых вуліц, жыхар сталіцы, невялікіх гарадоў і вёсак, студэнт, вучоны, дыпламат, рабочы — прыпыняўся перад кожнай працай, доўга і ўдумліва разглядаў яе або перабягаў залу за некалькі хвілін, спяшаючыся да нечага больш важнага, на яго думку... Хто ён? Неразгаданы саюзнік, абывацельцынік з яго знішчальнай ацэнкай: «мазня ўсё гэта»?
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Н. Рачкоўская. «Сустрэча».
Палатно, алей. 60x75. 1997. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
В. Машын. «Ваўсе часы». Кардон, алей.49x43. 2006. Расія
В. Наталока. «Без назвы».
Фота. 30x40. 2007. Украіна
I. Сняжко. «Кошка».
Змешаная тэхніка. 30x40. 2004. Літва
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
I МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Глядач, сам таго не ведаючы, далучаўся да аўтарства выстаўленых тут твораў яшчэ задоўга да таго, як іх убачыў. Мастак заўжды адчувае на сабе погляд гэтых невядомых яму гледачоў, бачыць на іх тварах нецярпенне, гнеў, замілаванасць, усмешку, расчараванне, — а, можа, і поўную іх адсутнасць.Чалавек, як глядач: таксама неад’емная частка праблематыкі і тэматыкі выстаўкі «Homo pulcher».
Мастак па прыродзе сваёй аптыміст. Ён наіўна верыць, што ў вялікім людскім мурашніку заўсёды знойдзецца жменька людзей, якія змогуць пасапраўднаму зразумець, ацаніць і палюбіць яго творы.
Хто не паважае свайго гледача, той не паважае ні сябе самога, ні свае творы. Творца, які найбольш дэманстратыўна выказвае сваю абыякавасць да ўвагі публікі, на самай справе мае найбольшую патрэбу ў яе станоўчай ацэнцы. Удзел у выстаўцы — гэта акт пераадолення сваіх комплексаў, акт пэўнай адкрытасці і веры ў зацікаўленасць гледача.
Нясыграныя п’есы для кампазітара, ненадрукаваныя раманы для пісьменніка, закінутыя ў кут майстэрні і нікім незапатрабаваныя карціны для мастака — гэта калі не трагедыя, то сапраўдная драма. Калі творцу не ведаюць, то яго быццам і няма. Таму выстаўка — месца, дзе адбываецца дыялог аўтара і гледача, — неабходны элемент мастацкага жыцця. Ну, a міжнародная выстаўка, у якой прымаюць удзел майстры з розных краін свету, дае магчымасць мастаку паўдзельнічаць у дыялогу не толькі з гледачамі, але і з замежнымі калегамі, што пашырае кантакты і ўзбагачае культуру.
А. Віцінч. «Маска».
Палатно, алей. 130x77. Латвія
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
В. Качан. «Забытыя фрэскі маёй памяці №2».
Фота. 42x41. 1985. Беларусь
Пейзаж — папулярны і элітарны
Ф.А. Ястраб. Пейзаж папулярны і элітарны / Ф.А. Ястраб // «Мастацтва». — 2007. — №1.
44
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
I Міжнародны фестываль пейзажа, які разгарнуў свае экспазіцыі адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі — «Атрыуме» , «Лабірынце» і «Ракурсе», — сабраў мастакоў з 12 краін. Побач з беларускімі творцамі ў фестывалі прымалі ўдзел аўтары са Злучаных Штатаў Амерыкі, Кубы, Турцыі, Сербіі, Арменіі, Малдовы, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Расіі.
Падаецца, зусім нядаўна абрушылася сцяна паміж Захадам і Усходам, але новыя магчымасці цесных стасункаў паміж культурамі ўжо далі плён. Беларускае мастацтва стала актыўна засвойваць урокі сусветнай мастацкай практыкі. На жаль, гэты працэс не заўсёды працякаў арганічна. Павярхоўнае перайманне заходніх «ізмаў», капіраванне знешніх прыёмаў і ўзятыя напракат, хай сабе і цікавыя, але чужыя манеры не маглі прывесці да істотных мастацкіх вынікаў.
Добра вядомыя сучасныя артпрактыкі — відэаарт, лэндарт, медыяарт і іншыя — яшчэ не сталі пасапраўднаму арганічнай часткай мастацкага працэсу ў Беларусі. На гэтым фоне пейзажны жанр як адзін з самых традыцыйных, але дэмакратычных і папулярных нечакана для многіх творцаў, якія скептычна пазіралі ў яго бок, становіцца прасторай для разнастайных пошукаў. Трапяткіх, адухоўленых і сагрэтых сэрцам пейзажаў сапраўдных майстроў ніколі не заменяць самыя найноўшыя тэхналогіі і артпрактыкі.
Гэтая ідэя і вызначыла канцэпцыю I Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку. Галоўная мэта фестывалю — акрэсліць сённяшні стан пейзажа, яго месца ў творчасці сучасных мастакоў. Экспазіцыю адкрывае цудоўнае палатно В.Цвіркі «Бэзавы дзень» са збораў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Слынны жывапісец аднолькава бліскуча валодаў тэхнікай малюнка, акварэлі, алейнага жывапісу, быў выдатным педагогам. Многія яго вучні сталі вядомымі мастакамі.
Пейзажы, напісаныя майстрам, вызначаюцца адметнай, вольнай і магутнай пластыкай. Яны напоўнены ўнутранай гармоніяй, цеплынёй і шчырасцю. Незвычайная раскаванасць і абсалютнае адчуванне колеру, эпічнае светаўспрыманне — характэрныя рысы творчасці В.Цвіркі. Нават невялікія эцюды пад яго неўтаймоўным пэндзлем набываюць манументальнае гучанне. «Бэзавы дзень» і стаўтым камертонам, які вызначыў значнасць, манументальнасць падзеі, што адбылася ў галерэйнавыставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.