• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    з ёй магчыма мець зносіны калі не на вербальным, слоўным узроўні, то на эмацыянальнаэнергетычным — дакладна! Абудзіўшыся ад сну, гляньце міжволі на карціну: кожную раніцу вы будзеце бачыць яе рознай, яна будзе адкрываць вам усё новыя і новыя сэнсы і абуджаць шматлікія асацыяцыі і неакрэсленыя фантазіі.
    «Прыгажосць уратуе свет», — аптымістычна заявіў калісьці Фёдар Дастаеўскі. He ведаю, ці ўратуе. Але ўпэўнены, што зробіць яго больш насычаным і лепшым.
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    На ростанях
    Ястраб Ф.А. На ростанях / Ф.А. Ястраб // Мастацтва. — 2007. — №11
    І2б
    Ужо досыць зацёрты, хрэстаматыйны выраз «лёс чалавека — у яго руках» пры ўсёй сваей жорсткай канстанце можа справакаваць нас на пэўны роздум пра месца, шляхі і магчымасці ажыццяўлення маладымі творцамі ці проста сваёй прафесійнай, духоўнай, ці проста жыццёвай сутнасці. He вельмі заглыбляючыся ў філасофскае асэнсаванне разнастайных акалічнасцей жыццябыцця мастакоў, якія робяць першыя творчыя крокі па невядомай пакуль сцяжыне, звернемся да рэчаў больш празаічных, па сутнасці, важна засяродзіцца толькі на двух пытаннях: «Што чакае маладога творцу пасля заканчэння вучобы?» і «Чым ён адкажа на выклікі часу?».
    Было б дзіўна і неапраўдана наіўна шукаць канкрэтныя рэцэпты выжывання і станаўлення маладога мастака. Самі біяграфіі, творчыя лёсы многіх вядомых майстроў настойліва дэманструюць нам, наколькі індывідуальным, непаўторным, непрадказальным на жыццёвыя і творчыя метамарфозы можа быць шлях у мастацтве. Ды ўсё ж можна заўважыць, што шлях гэты пракладаецца пры пэўных акалічнасцях часу і збегу канкрэтных абставін і ўмоў. Менавіта яны могуць стаць для асобы альбо «грунтам», які спрыяе творчаму росквіту і станаўленню мастака, альбо «багнай», якая немінуча зацягне яго і пазбавіць магчымасці самарэалізацыі.
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Маладыя мастакі на выстаўцы ў Музеі сучаснага мастацтва. 2005
    В. Калеснікава. «БОндО!».
    Фота, прынт. 30x40. 2007.
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    I. Рамановіч. «Сланечнікі».
    Палатно, алей. 90x70. 2006
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    В. Калеснікава. «Тоня».
    Фота, прынт. 30x40. 2008
    В. Калеснікава. «Лія».
    Фота, прынт. 30x40. 2008
    В. Калеснікава. «Валера2».
    Фота, прынт. 30x40. 2008
    В. Калеснікава. «Валера 1»
    Фота, прынт. 30x40. 2008
    Сённяшнія абставіны жыцця, сацыяльнаэканамічная арганізацыя грамадства пакідаюць выпускніка мастацкай установы, па вялікаму рахунку, у самоце перад безліччу праблем і няпэўнасцей. Мабыць, пасапраўднаму запатрабаванымі застаюцца толькі дызайнеры: імклівы рост рэкламнай прадукцыі і будаўнічы бум даюць ім магчымасць больш поўна рэалізоўваць тыя патэнцыі, якія былі закладзены падчас вучобы.
    А што рабіць графікам, манументалістам, майстрам прыкладнога мастацтва? Нават жывапіс — адзін з найбольш папулярных відаў выяўленчага мастацтва — дае магчымасць быць «на плыву» толькі асобным мастакам.
    Гады тры таму аўтар гэтых радкоў меў гаворку з вядомым галерыстам у Бруселі. На пытанне «Колькі мастакоў у горадзе жывуць на заробкі ад продажу карцін?» ён шчыра адказаў: «Ва ўсім Бруселі ад сілы набярэцца чалавек шэсцьсем. Астатнія зарабляюць на хлеб хто чым: адны выкладаюць, другія працуюць ў розных фірмах...».
    Падобная ж сітуацыя ў многіх краінах: ЗША, Канадзе, Галандыі, Францыі і інш. Таму ўяўленні маладых мастакоў у Мінску пра заможнае існаванне творцаў на Захадзе, адсутнасць у іх сур’ёзных праблем, мякка кажучы, не адпавядаюць рэальнасці. Гэта не азначае, аднак, што такая сітуацыя тычыцца ўсіх мастакоў. Тыя, хто трапіў у поле зроку дылераў, галерыстаў, калекцыянераў, каго добра «раскруцілі» СМІ, могуць быць вельмі багатымі і запатрабаванымі.
    Уся справа ў тым, што на Захадзе шанцаў трапіць пад увагу прафесіяналаў артбізнесу нашмат больш. Добра структураваны артрынак з яго адладжанымі інстытуцыямі можа хутка вызначыць па
    М. Мароз. «У пясках». Літаграфія. 27x25. 2005
    Т. Грыневіч. «Клетка».
    Папера, алей. 65x65. 2007
    129
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    Т. Кандраценка. «Гуканне вясны». Палатно, алей. 93x71.2000
    тэнцыяльна паспяховага творцу, ад якога патрабуюцца толькі талент, арыгінальнасць і высокая працаздольнасць.
    Дзесяткі нашых маладых таленавітых і арыгінальных мастакоў часта аказваюцца незапатрабаванымі на радзіме і не маюць пры гэтым аніякіх магчымасцей інтэгравацца ў еўрапейскую мастацкую прастору. Толькі самыя ўпартыя шукаюць любую магчымасць для пашырэння кантактаў, выкарыстоўваюць інтэрнет, бяруць удзел у сімпозіумах, пленэрах, сумесных праектах. Чаму маладыя творцы, каб пашырыць свае магчымасці, вымушаны развівацьтакую актыўнасць, часта на шкоду творчасці? Адказ ляжыць, як кажуць, на паверхні. У Беларусі не створана такая структура, якая б дапамагала маладым адаптавацца да новых умоў, да самастойнага існавання і інтэграцыі ў сістэму артбізнесу.
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Распаўсюджаная ў многіх краінах дзяржаўная сістэма падрымкі маладых творцаў, а таксама дапамога розных грамадскіх структур — фондаў, аб’яднанняў, таварыстваў — практычна не маюць у нас аналагаў. Сур’ёзная дзяржаўная палітыка ў гэтым кірунку дасюль не выпрацавана.
    У выніку прэстыж творчай прафесіі (матэрыяльны яе аспект) падае. Мастацтва не дае высокіх, а тым больш стабільных даходаў для пераважнай большасці яго прадстаўнікоў. Той час, калі мастак мог мець стабільны заказ, а значыць, стабільны даход (часта вельмі высокі), незваротна адышоў і ўспамінаецца старэйшым пакаленнем з невымернай настальгіяй.
    Маладыя апынуліся на ростанях. Ад таго, які шлях яны абяруць, будзе залежаць і будучыня беларускага мастацтва.
    К. Сумарава. «Свячэнне».
    Палатно, алей. 115x160. 2006
    Першы шлях: нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, адсутнасць увагі з боку дзяржавы, грамадскіх інстытаў, самаахвярна рэалізоўваць свой патэнцыял. Аднак
    I. Семілетаў. «Начныя вандроўнікі».
    Палатно, змешаная тэхніка. 70x140. 20072008
    зза непазбежных акалічнасцей (няма кватэры, майстэрні, хранічнае безграшоўе) ісці гэтым шляхам здольны нямногія.
    Другі шлях: калі ты ідзеш на кампрамісы — адмаўляешся ад самарэалізацыі ў высокім мастацтве, а выкарыстоўваеш свае прафесійныя ўменні, рамесніцкі патэнцыял для стварэння работ заведама камерцыйнага характару. Зразумела, што твой унёсак у мастацтва будзе нікчэмны. Затое твае работы купяць, што забяспечыць бязбеднае існаванне, а пры пэўных абставінах — сапраўдны камерцыйны поспех.
    Трэці шлях — шлях расчараванняў і адкінутых творчых амбіцый. Ты скончыў творчую навучальную ўстанову, але разумееш, што твайго мастацкага патэнцыялу не хопіць, каб быць адным з лепшых і вядомых. А трэція ці чацвёртыя ролі не задавальняюць. «Калі не атрымалася быць Пікасо, — разважаеш ты, — дык лепш не
    I. Семілетаў. «Цені». Афорт. 30x40. 20072008
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    Р. Сустаў. «Awaking of Nature». Афорт. 16x23. 2007
    Р. Сустаў. «Midnight dream». Афорт. 16x23. 2007
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    марнаваць час». I застаецца сыходзіць у іншую сферу, пераносячы свае амбіцыі туды. 3 творчым мысленнем ты можаш дабіцца немалых поспехаў.
    Чацвёрты шлях — шлях пэўных кампрамісаў, але ў сферы не мастацкай, a жыццёвай. Ты ўладкоўваешся на працу, не звязаную з мастацтвам, а вольны час прысвячаеш таму, чаму належыць твая душа. У гэтым выпадку ў цябе ёсць стабільны заробак — не мучае комплекс жабрака. У мастацтве ты можаш сабе дазволіць быць вольным для эксперыментаў, раскаваным, бо над табой не вісіць «дамоклаў меч» продажу. Ёсць мінус і тут — творчасці ты не можаш аддаваць столькі часу, колькі можа «вольны» мастак.
    Усё пералічанае не вычэрпвае магчымасцей выбару. Малады творца можа працаваць у Беларусі і для беларускіх гледачоў, спажыўцоў, можа жыць у сваёй краіне, але выстаўляцца ў замежжы, там і прадаваць свае творы, а можа ўвогуле з’ехаць на Захад і паспрабаваць зрабіць мастацкую кар’еру там.
    Толькі трэба быць гатовымі да таго, што не ўсё можа атрымацца так, як вы жадалі. Я сустракаў сваіх землякоў у розных краінах, дзе яны стала жывуць. Некаторыя дасягнулі пэўных поспехаў, а многія так і засталіся аўтсайдэрамі. I гэта нягледзячы на распрацаваную сістэму падтрымкі творчых асоб. У Канадзе, напрыклад, існуе спецыяльны інстытут, які падтрымлівае мастакоў, фінансуе праекты, у якіх
    Р. Сустаў. «Trumpeters».
    Афорт. 16x23. 2007
    яны ўдзельнічаюць, выдзяляе стыпендыі, купляе ў іх работы. Між іншым, гэты інстытут набывае карціну ў мастака з умовай, што на працягу 15 гадоў той можа яе выкупіць, калі будзе мець грошы альбо атрымае больш выгадную прапанову.
    У 3LUA створана цэлая сістэма разнастайных фондаў, якія падрымліваюць творцаў праз сістэму грантаў і стыпендый.
    У Фінляндыі, Германіі, Швейцарыі ёсць майстэрні, дзе мастакі могуць працаваць ад трох да шасці месяцаў, атрымліваючы разам з майстэрняй, аплачанай кватэрай і стыпендыю.
    Большасць творцаў на Захадзе (асабліва эмігрантаў) жывуць на дапамогу па беспрацоўю.
    I. Семілетаў. «Пасланне». Палатно, алей. 90x100. 2006
    I. Семілетаў. «Удвух».
    Палатно, змешаная тэхніка. 50x70. 20072008
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    ^4
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Т. Грыневіч. «Нявеста». Палатно, алей. 81x100. 2007
    Гурт «Сярэбранае вяселле»
    на адкрыцці Міжнароднай мастацкай выстаўкі «Чалавек прыгожы». 2006
    Дзяржаўныя фонды ўкладваюць грошы толькі ў лепшыя праекты. Улічваецца высокі мастацкі ўзровень работ. Пры атрыманні дзяржаўных стыпендый звяртаецца ўвага на вядомасць мастака, яго «раскручанасць» у СМІ, высокую ацэнку крытыкі і г.д. Зразумела, што атрымаць такую стыпендыю няпроста.
    Трэба ўлічваць і характар высокай канкурэнцыі ў сферы мастацтва. Шматлікія акадэміі, каледжы мастацтва папаўняюць шэрагі творцаў. У ЗША, напрыклад, мастацкія факультэты штогод заканчваюць 250 000 студэнтаў, у Англіі — 24 000. У Галандыі налічваецца да 10000 прафесійных мастакоў. У адным НьюЙорку іх — 470000. Пры гэтым у тым жа НьюЙорку працуе тысяча галерэй і да тысячы буйнейшых дылераў свету.
    Разлічваць на хуткі поспех пры такой канкурэнцыі немагчыма. На «раскрутку» імя, нават пры найлепшых абставінах,
    адводзіцца 1015 гадоў. На адну артзорку такога ўзроўню, як Базеліц, прыпадае не адна сотня, а можа нават і тысяча таленавітых мастакоў, якія па розных прычынах не могуць мець такога камерцыйнага поспеху.