Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
Адметная індывідуальная манера кожнага майстра, цікавыя кампазіцыйныя рашэнні, выразная пластыка і дасканалая тэхніка — гэта тое, што вызначае большасць экспанаваных твораў, выяўляе мастацкі ўзровень выстаўкі і выклікае цікавасць у аматараў мастацтва і прафесіяналаў.
45
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
А. Бараноўскі. «Спадчына. Мірскі замак».
Палатно, алей. 95x125. 2005. Беларусь
Я. Батальёнак. «Райская яблыня».
Палатно, алей. 75x80. 2001 Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У кожнага пейзажыста свая творчая задача, свая эмацыйная накіраванасць, аднак ёсць і тое, што іх творы аб’ядноўвае. Гэта любоў да жыцця, удзячныя і ўважлівыя адносіны да навакольнага свету, вастрыня і самабытнасць успрымання. Лепшым палотнам на выстаўцы ўласцівы вобразнапаэтычны пачатак. Яны паза межамі ілюстрацыйнасці, «люстэркавага» падабенства выявы і натуры. Змест гэтых палотнаў раскрываецца не толькі ў асабістай інтэрпрэтацыі і філасофскім асэнсаванні натурных матываў, яго вызначае і мелодыка тонавых спалучэнняў.
Многім творцам, чые работы былі прадстаўлены на выстаўцы, зрабіць пластычную мову жывапісу больш вострай і выразнай дазволіла глыбокае вывучэнне нацыянальных традыцый, іх удумлівае, творчае пераасэнсаванне. Нягледзячы на сваю дэмакратычнасць, даступнасць, пейзажны жанр можа ўзнімацца да глыбокай сімвалічнафіласофскай карціны з развагамі пра жыццё чалавека. Ён дае вялікія магчымасці для рызыкоўных эксперыментаў, разнастайных і нечаканых інтэрпрэтацый і пошукаў як эмацыянальнага, так і непасрэдна пластычнага характару.
Няспешна прайдземся па залах. У вочы кідаецца незвычайная разнастайнасць канцэптуальнапластычных відаў пейзажа:
А. Суша. «Зімовы вечар».
Палатно, алей. 70x60. 2006. Беларусь
С. Арэас. «Традыцыйная кубінская труба».
Палатно, алей. 48x65,5. Куба
Як элемент жанравай карціны: «Бяседа» П.Данілава, «Чэрвень» А.Бапанава, «Я і мой вослік» С.Аруцюняна.
Як элемент нацюрморта: «Віленскі нацюрморт» А. Паповаса, «Арменія. Рэквіем» С.Аруцюняна, «Сідрабене» Г.Слапіня».
Як асацыятыўнаабстрактная кампазіцыя:
«Урбаністычны матыў» Б. Дайаганчай, «Ноч» Н.Озлю.
Як метафара: «Планета Камелія» Г. Вашчанкі, «Антрапалагічны краявід: Геб» В. Наталокі.
Як сімвалічнадэкаратыўная кампазіцыя:
«Самотны птах» Г.Драздова, «Сезон матылькоў» Ф. Ястраба, «Вяршыня» А. Мелдэрэ.
Як натурны эцюд: «Пачатак восені» В. Ігнаценкі, «Зімовы дзень» М. Машкова.
Як структура: «Вада» Д. Цэпітэ, «Пейзаж XXX» І.Ірбэ, «РаніцаБлюз» А.Жарнасека.
Спіс можна доўжыць, бо на выстаўцы — эпічныя палотны, лірычныя краявіды, творы сацыяльнага, экалагічнага і этнаграфічнага характару. Жанр пейзажа прадстаўлены жывапіснымі, графічнымі і фотаработамі. Дарэчы, аб апошніх. Работы фотамастакоў Д. Кундстадтэра (ЗША), В.Наталокі (Украіна), В.Качана, В.Вядрэнкі, А.Жарнасека — беларускіх май
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
строў — сталі арганічнай часткай агульнай экспазіцыі галерэі «Атрыум».
Невялічкую, але вельмі эфектную фотаработу «Над возерам» паказала мастачка з Сербіі В.Джукіч, якая прадстаўлена ў экспазіцыі таксама самабытнымі жывапіснымі творамі.
Я. Васкабойнікаў. «Вясенняя правінцыя». Палатно, алей. 85x70. Расія
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
В. Мерца. «Пейзаж».
Палатно, алей. 90x100. Латвія
Прыемна ўразілі сваёй традыцыйна высокай прафесійнасцю і бліскучай тэхнікай латышскія акварэлісты. Асабліва хочацца адзначыць работы Д. Цэпітэ «Перад навальніцай» і «Парк у горадзе Цэсіс», a таксама Я.Легздыньша «Пейзаж. Акварэль 1» і «Пейзаж. Акварэль 2». Ашчаднымі сродкамі, але надзвычай артыстычна Д. Цэпітэ стварае атмасферу напружанасці і трывогі ў акварэлі «Перад навальніцай». 3 такім жа высокім артыстызмам будуе свае дэкаратыўныя кампазіцыі
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
У. Тоўсцік. «Наведванне старой сядзібы». Палатно, алей. 80x100. 2001. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Г. Вашчанка. «Планета Камелія».
Палатно, алей. 100x95. 2001. Беларусь
Я. Легздыньш.
«Пейзаж. Акварэль III». Папера, акварэль. 68x85. Латвія
Я. Легздыньш. Гэтым майстрам уласцівы вольнае валоданне складанай тэхнікай, высокі густ, выдатнае адчуванне матэрыялу.
Некаторыя літоўскія мастакі — прадстаўнікі рускай школы — сваімі тэмамі абралі вулачкі Вільні і экзотыку Тракайскага замка. Для М. Машкова, кіраўніка Асацыяцыі рускага мастацтва ў Літве, улюбёнымі сюжэтамі сталі ціхія, утульныя куточкі някідкай, але такой цёплай і пяшчотнай прыроды Літвы.
Рэзка вылучаюцца на выстаўцы сваёй надзвычай жыццярадаснай каларыстыкай работы кубінскіх майстроў. Сонечная экзотыка гэтых твораў радуе вока беларускага гледача, звыклага да шэрых ту
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Садзі. «Стамбул».
Папера, акварэль. 35x49. Турцыя
манаў і працяглых дажджоў. Салодкія карамелькі — «Дахі» С.Р. Эрнандэса, амаль адчувальны пах знакамітага кубінскага тытуню ў работе «Стары і Вега» Л.П. Хіменеса, арыгінальная пластыка «Фантазіі» А. Дзіяса і «Царквы св. Іуды» К. Патрыле, экзатычныя пальмы і праступаючыя праз іх партрэтыпрывіды юнакоў у самбрэра ў «Гуахіры» К. Рэйны — усё гэта разам дае яскравае ўяўленне аб менталітэце кубінцаў, іх пякучым тэмпераменце і незгасальным жыццялюбстве.
Руская школа жывапісу прадстаўлена мастакамі з Бранска. Выпускнікі розных мастацкіх ВНУ Расіі, яны беражліва ставяцца да спадчыны рускага рэалізму. Выдатныя краявіды ў гэтай традыцыі мы
Д. Цэпітэ. «Перад навальніцай».
Папера, акварэль. 100x70. 2006. Латвія
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Селім. «Бура».
Кардон, акрыл. 23x10. Турцыя
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
К. Рэйна. «Гуахіра».
Кардон, алей. 33x45. Куба
А. Дзіяс. «Фантазія».
Палатно, алей. 37x53. Куба
бачым у Я. Васкабойнікава, заслужанага мастака Расіі. Асабліва заварожвае яго «Вясновая правінцыя». Аксамітны пастозны жывапіс, выкананы тэмпераментнай рукой майстра, напаўняе палатно амаль матэрыяльным адчуваннем сонца, снегу, пазелянелых зрубаў драўляных хат і чысцінёй царкоўнага гмаха.
С.Кузькін, вучань І.Глазунова, мастак са старажытнага гарадка Трубчэўска, радзімы легендарнага Баяна, прывёз на выстаўку краявіды «Зіма ў Трубчэўску» і «Валаам. Цішыня». Работы выкананы на мяжы пейзажа і жанравай карціны, дзе людзі і прырода жывуць у гарманічным адзінстве. Гэта абумоўлена не толькі жы
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
В. Касцючэнка. «Час чаромхі».
Палатно, алей. 90X100. 2005. Беларусь
Ф. Ястраб. «Час матылькоў».
Палатно, алей. 75x90. 2008. Беларусь
вапіснымі пошукамі мастака, але і пэўнай жыццёвай філасофіяй: і тое і другое для яго — частка зямнога быцця.
Беларускіх мастакоў, якія бралі ўдзел у выстаўцы, добра ведае наш глядач. Варта толькі згадаць некаторых з іх: Г. Вашчанку з яго касмічнай метафарай «Планета Камелія», А. Бараноўскага, нашага «вучонага імпрэсіяніста», які паказаў на выстаўцы работы эпічнага характару «Спадчына. Мірскі замак» і «Зімовы спакой», У.Тоўсціка з «Наведваннем старой сядзі
бы», Я.Батальёнка з «Райскай яблыняй» і «Марывам», мастака з неўміручай душой рамантыка...
Падсумоўваючы, хочацца адзначыць, што нягледзячы на фантастычна кароткі тэрмін для арганізацыі праекта такога маштабу (усяго месяц), фестываль адбыўся, выявіўшы новыя перспектывы пейзажнага жанру, яго вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для новых пошукаў і эксперыментаў.
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Арткрок,
ці куды крочыць беларускі жывапіс...
Ястраб Ф.А. Арткрок, ці куды крочыць беларускі жывапіс... / Ф,А. Ястраб// «Мастацтва». — 2003. — №3.
Адмова ад былой сістэмы каштоўнасцяў — працэс балючы, аднак неабходны для таго, каб авалодаць новымі каштоўнасцямі.
Вазарэлі. «Жоўты маніфест»
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У лістападзе адбылася падзея, якая не магла быць незаўважанай у мастацкім жыцці сталіцы. Я маю на ўвазе мастацкі праект «Арткрок2002» — выстаўку сучаснага беларускага мастацтва. Звяртаю ўвагу на такую важную акалічнасць, як месца правядзення выстаўкі. Адбылася яна ў новай, па сутнасці яшчэ невядомай нашым мастакам і шырокай публіцы мастацкай галерэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Спецыяльна спраектаваныя пад мастацкія выстаўкі чаты
ры ўтульныя залы, сучасная аддзелка памяшканняў, прадуманае асвятленне ў залах — усё гэта дазваляе спадзявацца, што галерэя (а яна месціцца ў Палацы Рэспублікі) мае ўсе шансы стаць адным з лідэраў галерэйнага руху.
Натуральна, адкрыццё універсітэцкай галерэі не з’яўляецца нечым новым ці надзвычайным. Гэта даволі распаўсюджаная ў свеце практыка. Кожны больш ці менш значны заходні універсітэт мае
сваю мастацкую галерэю ці плануе яе адкрыццё. Таму БДУ культуры як універсітэт цалкам гуманітарнага напрамку не можа быць выключэннем. Гэта не толькі даніна еўрапейскай універсітэцкай традыцыі, але і неабходнасць, звязаная з сучасным развіццём культуры і адукацыі. Універсітэцкая галерэя дае выдатныя магчымасці для практыкі студэнтаў (музейная справа, менеджмент, сусветная мастацкая культура, народныя рамёствы і іншае).
Але вернемся да непасрэдных задач галерэі. Першай і фундаментальнай задачай яе з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай творчай моладзі: ад аглядаў і абарон дыпломных работ да арганізацыі конкурсаў, артфестываляў, маладзёжных выставак. Яскравы прыклад — праект «Майстры і вучні», у якім удзельнічалі выкладчыкі і студэнты васьмі мастацкіх навучальных устаноў рэспублікі. Удзел у такім праекце разам са сваімі выкладчыкамі для любога студэнта, мяркую, — вялікі гонар, аднак гэта і безумоўная адказнасць. Сумесная выстаўкі твораў
Н. Рачкоўская.
3 серыі «У пошуках раўнавагі. Адзінокая фігура ў інтэр'еры». Палатно, алей. 120x15
студэнтаў беларускіх і бельгійскіх мастацкіх ВНУ, якая адбудзецца ў ліпені 2003 года, дасць выдатную магчымасць маладым мастакам займець добрыя кантакты паміж сабой.
Арткрок 2007
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
У. Ганчарук. «Ход сланом». Палатно, алей. 80x95
Р. Іваноў. «Палёт у сне». Палатно, алей. 60x80
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
А. Сіцько. 3 серыі «Восеньская калекцыя». Ваза. Палатно, алей. 65x65
С. Малішэўскі. «Табун».
Палатно, алей. 50x90
59
РАЗВАЖАННІПАСЛЯ ВЫСТАВАК
А. Плясанаў. «Чырвоная галава».
Палатно, алей. 90x75
Н. Іванова. «Адпачынак»
Палатно, алей. 80x60