Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
У залежнасці ад канкрэтных задач выстаўка можа быць стацыянарнай і перасоўнай. Перасоўная выстаўка, хоць і звязана з дадатковымі выдаткамі, з’яўляецца больш дзейснай, бо ахоплівае большую аўдыторыю. Пажадана, каб такія выстаўкі праходзілі не толькі ў сталіцы, абласных цэнтрах, але і ў раёнах, асабліва з цяжкай экалагічнай сітуацыяй. Трэба зазначыць, што сама па сабе выстаўка без добра наладжанай, прадуманай працы над рэалізацыяй ідэй праекта, без шырокага наведвання, асвятлення яе ў СМІ можа і не стаць сапраўды эфектыўным сродкам
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
А. Волкаў. «Стварэнне I».
Палатно, акрыл. 60x60. 2007. Беларусь
іоб
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
экалагічнай прапаганды. Але на ўсё гэта патрэбны грошы.
Перш чым думаць аб фінансавых крыніцах, трэба скласці каштарыс выдаткаў на выстаўку, які абавязкова павінен уключаць расходы на:
В. Шоба. «Гульні з месяцам».
Папера, змешаная тэхніка. 40x55. 2007. Беларусь
аплату куратара, менеджэра, адміністратара, тэхнічнага персаналу;
дызайн выстаўкі;
матэрыялы;
транспарт;
дызайн і друк рэкламнаінфармацыйных матэрыялаў (афішы, запрашальныя білеты, каталог, інфармацыйны бюлетэнь і г.д.);
здымкі відэафільма;
рэкламу (вонкавую).
Зразумела, што гэта асноўныя расходы. У залежнасці ад формы і тэмы выстаўкі каштарыс можа ўключаць і іншыя выдаткі.
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Г. Бадзякова. «Вінаградная костачка». Афорт. 40x60. 2007. Украіна
ю8
А. Сільвановіч.
«Без назвы».
Палатно, змешаная тэхніка. 44x54.
2007. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Н. Шапавалава. «Імправізацыя».
Папера, акварэль. 55x33. 2008. Беларусь
Вызначыўшы агульны кошт праекта, важна акрэсліць асноўныя крыніцы фінансавання. Гэта могуць быць гранты разнастайных фондаў, міжнародных экалагічных арганізацый, ААН. Можна звярнуцца за дапамогай у Міністэрства прыродных рэсурсаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства культуры. Безумоўна, трэба шукаць спонсараў і сярод буйных прадпрыемстваў і камерцыйных фірм і банкаў.
Вырашыўшы праблему фінансавання выстаўкі, трэба больш дакладна заняцца зместам і формай экспазіцыі. Экспаніравацца на выстаўцы могуць самыя разнастайныя творы мастацтва:
а) акварэль,
б) графіка,
в) жывапісныя палотны,
г) габелены, ткацтва, кераміка,
д)скульптура,
е) аб’екты,
ж) інсталяцыі,
з) мастацкае фота,
і) відэаарт,
к) творы канцэптуальнага характару.
Надзвычай важным сродкам выхавання экалагічнай свядомасці могуць быць даволі папулярныя раней выстаўкі плаката на экалагічную тэматыку. 3 сучасных формаў мастацтва можа быць цікава выкарыстаны на выстаўцы перформанс, які сваёй дзеяй можа паслужыць інтэлектуальнаправакуючай асновай праекта.
Нам падаецца неабходным уключаць у экспазіцыі такога кшталту асобным блокам інфармацыйнааналітычныя матэрыялы (дакументы, фатаграфіі, копіі распараджэнняў, характарыстыкі небяспечных аб’ектаў і г.д.). Дзве часткі экспазіцыі — мастацкая і інфармацыйнааналітычная — нададуць выстаўцы адкрыты дынамізм і яскравы кантраст двух спосабаў
10$
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Г. Чарыкава. «Букет».
Фота. 60x70. 2007. Беларусь
А. Забаўчык. «Чорт, які збягае».
Палатно, алей. 75x85. 2008. Беларусь
ІІО
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
I. Рамановіч. «Калодзеж».
Палатно, алей. 80x60. 2004. Беларусь
асэнсавання праблемы — на мове факта, дакумента, навукі і на мове мастацкіх увасабленняў, эмацыянальна перажытых вобразаў.
Выхаванне экалагічнай культуры пачынаецца не ў студэнцкіх аўдыторыях і нават не за школьнай партай, а з самага маленства, з самых першых крокаў чалавека. 3 гэтага вынікае важнасць усведамлення таго, як дзіця само рэагуе на навакольны свет, як адчувае прыгажосць гэтага свету і небяспеку яго разбурэння.
Таму лічым пажаданым уключаць у мастацкія выстаўкі экалагічнага напрамку і блок дзіцячых малюнкаў. Ён можа надаць усёй выстаўцы такую неабходную непасрэднасць і вастрыню адчування драмы ўзаемаадносін чалавека і прыроды.
Безумоўна, ажывіць выстаўку, унясе свой моцны эмацыянальны акорд выкарыстанне на ёй тэлевізара, па якім падчас выставы дэманстраваліся б відэафільмы экалагічнай тэматыкі.
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
С. Паноў. «Верасень».
Палатно, алей. 40x100. 1998. Малдова
112
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У. Дзядзюля. «Мараход».
Палатно, алей. 90x60. 2005. Беларусь
Для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння на гледача можна выкарыстаць і фанаграму з запісам прыродных гукаў, спеваў птушак.
Каб выстаўка мела шырокі выхаваўчаасветніцкі эфект, трэба ажыццявіць цэлы шэраг суправаджальных мерапрыемстваў. Усе яны могуць быць аб’яднаны ў наступныя блокі: інфармацыйнарэкламны, арганізацыйнаасветніцкі, навуковааналітычны.
Да інфармацыйнарэкламнага блоку мы аднясём:
выданне афішы;
выданне каталога;
выданне плакатаў з рэпрадукцыямі карцін на экалагічную тэматыку;
выданне набору паштовак з рэпрадукцыямі твораў;
падрыхтоўка артыкулаў аб выстаўцы ў прэсе;
інтэрв’ю на радыё і тэлебачанні, прысвечаныя тэме выстаўкі;
інфармацыйная расцяжка ў горадзе.
Арганізацыйнаасветніцкі блок можа ўключаць:
арганізацыю экскурсій па выстаўцы;
здымкі відэафільма на тэму выстаўкі і яго дэманстрацыю;
арганізацыю працы на выстаўцы студэнтаў экалагічных спецыяльнасцей ВНУ;
рэалізацыю на выстаўцы літаратуры экалагічнай тэматыкі;
арганізацыю сустрэч студэнтаў і школьнікаў з мастакамі — удзельнікамі выстаўкі.
Навуковааналітычны блок перш за ўсё ўключае ў сябе наступнае:
падрыхтоўку і правядзенне навуковапрактычнай канферэнцыі;
выданне матэрыялаў навуковапрактычнай канферэнцыі;
арганізацыю сустрэч студэнтаў і школьнікаў з вядомымі эколагамі і прадстаўнікамі прыродаахоўных арганізацый;
падрыхтоўку і афармленне інфармацыйнааналітычных матэрыялаў выстаўкі (дакументы, фота і г.д.).
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Ян Эрык Сольберг Ёхансан. «Швейцарыя» Фота. 37x24,5. 2006. Нарвегія
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
А. Бараноўская. «Вечаровае хараство». Палатно, алей. 85x100. 2006, Беларусь
М.Голубева. «Брама 5».
Палатно, гарачы батык, паталь. 55x55, 2008. Беларусь
В. Ціханаў. «Ранішні іней».
Палатно, алей. 90x90. 2007. Беларусь
Р. Батальёнак. «Зацьменне».
Палатно, алей. 70x75. 2000. Беларусь
А. Бараноўскі. «Супрацьстаянне».
Палатно, алей. 55x61. 1983. Беларусь
Рэалізацыя ўсіх гэтых спадарожных выстаўцы акцый і мерапрыемстваў надасць экалагічнаму праекту сапраўды моцнае гучанне і шырокі рэзананс у грамадстве. 3 раней нагаданага бачна, які вялікі патэнцыял эколагаасветніцкага характару можа несці мастацкая выстаўка.
Выкарыстанне ўсяго спектра эмацыянальнаінтэлектуальных магчымасцей сучаснага мастацтва ў выхаванні экалагічнай культуры чалавека, гарманічных адносін з навакольным светам — задача не толькі мастакоў, творчых аб’яднанняў, галерэй, а перш за ўсё прыродаахоўных арганізацый, фондаў, ведамстваў, урэшце, кожнага з нас, людзей, якім наканавана жыць у час тэхнагенных катастроф і высокіх тэхналогій.
X. Малецке. «Gefahrdete Stadt».
Аргаліт, алей. 100x100. 1996. Германія
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Л. Пастушэнка. «Каля Бярэзіны».
Папера, акварэль. 14,5x21.2007. Беларусь
I МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Л. Калеснікава. «Дотык стыхіі I».
Фота. 30x40. 2007. Беларусь
В. Калеснікава. «Успрыманне прасторы III».
Фота. 30x40. 2007. Беларусь
Д. Калеснікаў. «Парыць».
Фота. 45x30. 2007. Расія
В. Качан. «Міжземнае мора».
Фота. 60x80. 2007. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Д. Калеснікаў. «Прыстань».
Фота. 45x30. 2007. Расія
Д. Калеснікаў. «Зялёная».
Фота. 45x30. 2007. Расія
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
В. Ярэська. «Астрамузыка фартысіма».
Палатно, акрыл. 120x120. 2007. Беларусь
А. Савіч. «Міграцыя рыб II».
Каляровы друк. 40x30. 2007. Беларусь
А. Савіч. «Міграцыя рыб I».
Каляровы друк. 40x30. 2007. Беларусь
120
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
В. Ціханаў. «Скалы».
Палатно, алей. 81x100. 1994. Беларусь
К. Савіцкая. 3 серыі «Дыялог стыхій». Фота. 45x30. 2007. Беларусь
Дыялог з карцінай
Тэкст да буклета мастацкай выстаўкі на «Дызайнбіржы» 2005 г.
Адвечнае жаданне чалавека ўнесці ў свой быт, атачэнне ноткі гармоніі і прыгажосці пацвярджаецца як усёй гісторыяй чалавечай прыроды, так і не заўсёды адухоўленым побытам звычайнага чалавека. Магчыма, аднастайнасць, шэрасць, адсутнасць яркіх фарбаў у будзённым жыцці гэтага чалавека вымушае
яго шукаць прыгажосць ва ўсім: у прыродзе, узаемаадносінах, інтэр’еры сваёй кватэры, вопратцы, рэчах, якімі ён карыстаецца. Амаль інстынктыўная цяга да чагосьці ідэальнага, узнёслага, да амаль недасягальнай гармоніі, ва ўсякім выпадку, да таго, што хоць нейкім чынам адцягвае ўвагу чалавека ад шэрай рэчаіснасці,
Мастацтва заўсёды прыцягальнае
121
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
122
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Дыялог з карцінай
Штосьці зацікавіла
Я. Батальёнак. «Вецер Гараваткі». Палатно, апей, 60x75. 2007
На адкрыцці Рэспубліканскай выстаўкі ў Палацы мастацтва. 1992
часцей за ўсё перапоўненай ніяк не вырашаемымі праблемамі, непатрэбнымі канфліктамі, пошасцю асяроддзя і ненадзейнасцю блізкіх — гэта і ёсць адна з тых, не заўсёды добра ўсвядомленых, але арганічных прычын вяртання нас да дыялогу з мастацтвам.
Гэта на першы погляд здаецца, што пакупнік набывае карціну для свайго жылля выключна ў дэкаратыўных мэтах. Магчыма, першы крок да набыцця работы і ёсць, на самой справе, такі. Тым больш, што першая ацэнка пакупніком карціны адбываецца на ўзроўні «падабаецца — не падабаецца». Хоць атрымаць дакладны адказ на пытанне, «чаму падабаецца ці не падабаецца?», можна вельмі рэдка. Нават калі вы набылі карціну пад колер гардзін ці абіўкі вашай мэблі, гэта ніколькі не зніжае значнасці гэтай падзеі. Але вось карціна заняла адведзенае ёй месца на сцяне вашага пакоя. Ад
І23
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
М. Трэшына. «Аўтапартрэт».
Фота, змешаная тэхніка. 2007
U’4k»r J'MR|
Ha выстаўцы ў Рускім культурным цэнтры Брусель, Бельгія. 1997
Л. Карнеева. «Безназвы». Палатно, алей. 80x90. 2007
Мастак Б. Семілетаў у галерэі «Лабірынт»
сюль і пачынаецца сапраўдная інтрыга вашага дыялогу з ёй, тактак, менавіта Дыялогу. Энергетыка на ўзроўні эмоцый і прыхаваных, размытых сэнсаў, закадзіраваных мастаком у карціне, немінуча пачынае ўздзейнічаць на ваш стан, выклікаючы пэўныя пачуцці ў адказ. Праз некаторы час вы заўважаеце, што карціна стала арганічнай часткай вашага атачэння, а, значыць, і вашага «Я». Але ў адрозненне ад іншых прадметаў вашага побыту карціна мастака адухоўлена, сагрэта ягонымі пачуццямі і перажываннямі,