Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
Сацыяльнае бытаванне
Духоўнасць, мастацтва, рынак
Мастацкая галерэя ў прасторы бібліятэкі
Мастацкая выстаўка як сродак выхавання экалагічнай культуры
Дыялог з карцінай
На ростанях
Казімір Малевіч.
«Чорны квадрат» рускага авангарда
«Квадрат бывае сонечным...»
Духоўнасць, мастацтва, рынак
88
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ястраб, Ф.А. Духоўнасць, мастацтва, рынак / Ф.А. Ястраб // IX Міжнародныя КірылаМяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры : Матэрыялы чытанняў (Мінск, 2326 мая 2003 г.). — Мінск, 2004. — С. 264269. (з дапаўненнямі і змяненнямі).
А. Жарнасек. «Чаканне».
Фота. 30x50. 2007
Стала ўжо звыклым сцвярджэнне аб глыбокім крызісе нашага грамадства. Любыя крызісныя з’явы ў адной сферы чалавечага існавання немінуча адбіваюцца на іншых. Праўда, гэтыя ўзаемаўплывы не заўсёды такія відавочныя і простыя. Скажам, на фоне эканамічнага крызісу можа адбыцца сапраўдны ўздым мастацтва і, наадварот, пры стабільнай эканоміцы і высокім узроўні жыцця мастацтва раптам пачынае рухацца ў бок стагнацыі і страты сутнаснатворчых і духоўных арыенціраў.
Спажывецкі дух, псіхалогія сучаснага чалавека, накіраваная на матэрыяльныя
здабыткі як знакавыя праявы жыццёвага поспеху, яскрава сведчаць аб зніжэнні духоўных характарыстык чалавека. Пазбаўлены духоўнага пачатку чалавек не можа быць сапраўдным творцам, усё, што яму па сілах, — гэта спажываць. «Але адраджэнне неабходнай «духоўнай складаючай» у прыродзе чалавека, — піша В. Салееў, — не павінна суправаджацца проста аднаўленнем гістарычнага светаўспрымання духоўнага з перавагай рэлігійнага акцэнту.
Р. Вашкевіч. «Дальтанічны трыптых».
Палатно, алей. 120x90, 120x100, 120x55. 2003
Сучаснае разуменне духоўнасці абавязкова ўключае ў сябе побач з верай яшчэ і веды.
Міжтымсубстратдухоўнагаіз’яўляецца тым будаўнічым стрыжнем, на якім узнікае культура. Культура, наогул, можа разумецца як сукупнасць духоўных каштоўнасцей, сярод якіх асаблівае месца займаюць каштоўнасці мастацкія» [1].
Сёння, на пачатку тысячагоддзя, ёсць неабходнасць зноў і зноў вяртацца да пошукаў духоўных асноў існавання. Сітуацыя ўскладняецца тым, што многія стымулы і пластычныя ідэі аказаліся вычарпанымі. Але ёсць мэта і крытэрыі — духоўны стымул і мастацкая якасць.
У «Беларускай хатцы»
з Уладзімірам Пузыняй. 2000
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ ІУІАСТАЦТВА
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
В. Альшэўскі. «Атлантыда».
Палатно, алей. 230x100. 2007
Што можа стаць саюзнікам мастака ў пошуках мовы часу? Творца, калі ён сапраўдны творца, павінен сам шукаць адказ на гэта пытанне. Пытанне зусім не рытарычнае. Знайсці мову часу для мастака не бачыцца магчымым на даўно пракладзеных сцяжынках папярэднікаў. Бо, як пісаў Казімір Малевіч яшчэ ў 1915 годзе, «паміж мастацтвам тварыць і мастацтвам паўтарыць — вялікая розніца»[2]. Вызначыць свой адметны шлях у мастацтве зусім не проста, як не просты і сам працэс творчасці.
«Усякае тварэнне ёсць тварэнне з нічога», — пісаў рускі філосаф Леў Шастоў. «Творчасць ёсць неперапынны пераход ад адной няўдачы да другой. Агульны стан творцы — нявызначанасць, невядомасць, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, затузанасць. I чым сур’ёзней, значней і арыгінальней узятая на сябе чалавецтвам задача, тым больш пакут у яго самаадчуванні.
С. Давідовіч. «Дзень Анёла».
Палатно, алей. 75x85. 2008
Т. Кандраценка. «Без назвы». Палатно, алей. 50x40. 2004
Г. Драздоў. «Нейракалька IV»
Палатно, алей. 80x70. 2007
Таму большасць людзей... не выносяць творчай дзейнасці. Як толькі яны авалодваюць тэхнікай, то адразу пачынаюць паўтарацца, ведаючы, што публіка не занадта патрабавальная і даволі ахвотна выносіць аднастайнасць любімца, нават бачыць у гэтым заслугу. Усякі цаніцель мастацтва задаволены, калі пазнае ў новым творы «манеру» мастака, і мала хто здагадваецца, што набыццё манеры азначае сабой пачатак канца» [3],
Апошняе сцвярджэнне Л.Шастова ставіць драматычную дылему перад мастаком і ўвогуле перад мастацкай практыкай. 3 аднаго боку, творчасць патрабуе сапраўднай свабоды самавыяўлення, пошукаў новых ідэй, новай пластыкі, з другога боку — сённяшняя рэчаіснасць, рынак, які няўмольна дыктуе мастацкай практыцы свае законы, патрабуюць ад мастака абсалютнай «пазнавальнасці», a значыць, і нязменнасці.
С. Давідовіч. «Новы дзень».
Палатно, алей. 100x90. 2008
Фотагрупа «Шырата 53»: В. Качан, А. Дубінін, Н. Тонко. «Лікі».
Фота. 80x60. 2007
Рынак ці рыначная арыентацыя пачынае пераважаць цяпер над ранейшымі формамі арыентацыі мастака. Усё большую ролю ў грамадскім прызнанні мастака пачынае адыгрываць камерцыйны поспех. Мастак разумее, што гэты поспех залежыць не толькі ад аб’ёму рынку, але і ад таго, наколькі сам мастак выкарыстоўвае законы гэтага рынку.
Таму мастаку неабходна ставіцца да рынку актыўна: адаптавацца да яго, навучыцца арганізоўваць попыт на свае паслугі, свае карціны, удала стымуляваць яго. Мастак павінен разумець, што падабаецца спажыўцу, каб максімальна наблізіцца да яго патрэбнасцей. Практычна спажывец ператвараецца ў своеасаблівага «ўпраўляючага» творчым працэсам, г.зн. арыентуе мастака на канкрэтны прадукт.
Праўда, не заўсёды гэта сувязь выяўляецца дастаткова выразна. Іншым часам арыентацыя мастака на пэўны, патэнцыяльна запатрабаваны спажыўцом вобраз адбываецца на ўзроўні падсвядомасці. Нябачны цэнзар (спажывец) прымушае мастака даводзіць артпрадукт да ўзроўню патрабуемага тавару.
Але ж у мастацтве, ды і ўвогуле ў культуры, застаюцца не намаганні па ўсеагульнай нівеліроўцы, «зробленасці», наданні мастацкаму твору «таварнага выгляду», a намаганні па вызначэнні свайго бачання, свайго голасу ў сусветным мастацкім кантэксце, у дыялогу з іншымі культурнымі традыцыямі.
Усякае прыстасаванне сваёй творчасці да патрэб моманту, ці то ідэалагічных, ці то эканамічных, якім бы шчырым ні быў сам мастак, — заўсёды трагедыйна для мастака, грамадства, часу. Мастак, а тым
I. Пешахонаў. «Ружа».
Палатно, фота. 70x35. 2007
93
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Л. Карнеева. «Свята».
Палатно, алей. 80x90. 2006
Г. Драздоў.
«Вяртанне блуднага сына».
Палатно, алей. 97x110. 2004
больш супольнасць мастакоў, павінны быць «сейсмографам» культурнага самаадчування нацыі. I ў гэтым сэнсе мастак заўсёды быў і застаецца фігурай ахвярнай, падвержанай суровым імператывам перад сабой, перад інтуітыўным адчуваннем ісціны.
« Без культуры, — сцвярджае Бурах Ізітар, — супольнае жыццё грамадства немагчыма. Мастакі выпрацоўваюць бачанне будучыні і захоўваюць наша мінулае. Яны дапамагаюць нам развіваць нашу здольнасць крытыкаваць і вымушаюць нас сутыкнуцца з непрадуманымі жыццёвымі праектамі. Мастацтва дапамагае кампенсаваць недахоп адукацыі і садзейнічае сацыяльным паводзінам» [4].
Крызіс і злом былой сістэмы прывялі у свой час да пэўнай разгубленасці, разладу, страты арыентацыі. Але менавіта гэта і надае моц стымулам абнаўлення. Мастацтва заўсёды ў стане перманентнага крызісу.
Зразумела, што ні рэальнасць жыцця, ні нават рэальнасць мастацтва нельга абнавіць пасапраўднаму за некалькі гадоў.
Важна іншае: як змяняецца ўзровень усведамлення змен, глыбіня іх ацэнак і тлумачэння.
Рэальнасць новага самаадчування чалавека, яго новага мыслення, страчаных у дзесяцігоддзях быццам бы безканфліктнага свету сацыяльных ілюзій толькітолькі пачынае набываць выразна акрэсленыя формы.
Мастак, як і ў цэлым грамадства, у пакутах вяртаецца сёння да сваіх калісьці гвалтам вырваных «каранёў» — сваёй гістарычнай памяці, духоўнай сувязі пакаленняў, асновы сваёй сапраўднай ментальнасці.
Менавіта «карані» даюць магчымасць усвядоміць, акрэсліць месца нацыянальнага мастацтва ў еўрапейскім і — шырэй — ў сусветным кантэксце, убачыць тое новае, што праяўляецца сёння ў культуры. Усё новае, самабытнае можа з’явіцца толькі тады, калі існуе пэўная традыцыя, нават калі ад яе адштурхоўвацца, адмаўляцца. Сам тэрмін «новае» існуе не толькі ў вымярэнні часу, але і ў геаграфічным плане. Таму многія ацэнкі ў нас і на Захадзе такія розныя. З’явы, якія ўспрымаюцца ў нас як адкрыццё, як правіла, не выклікаюць адэкватнай рэакцыі ў заходняга гледача, і ўсялякія спробы падабацца яму, зыходзячы з высокіх мясцовых ацэнак, запраграмаваны на няўдачу.
Тое ж можна сказаць і пра выстаўкі многіх замежных мастакоў у нас. Добра вядомыя і ацэненыя на сваёй радзіме, яны часта не знаходзяць удзячнага гледача тут, выклікаюць неразуменне і пэўную адчужанасць.
Тым не менш менавіта ў XX стагоддзі раскрылася шматпланавасць і разнастайнасць тыпаў культур, быў развенчаны этнацэнтрызм, узрасло значэнне ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва. Нецярпімасць да ўсяго «іншаземнага», крытычна пагардлівая ацэнка павінны саступіць месца разуменню каштоўнасці самабытнай культуры кожнага народа.
Свабоднае карыстанне магчымасцямі і дасягненнямі іншых культур, безумоўна, важнейшая, вызначальная ў многім рыса адкрытай сістэмы культуры, якая можа існаваць толькі ў свабодным грамадстве. Ізаляванасць культуры, у прыватнасці мастацтва, заўсёды прыводзіць да падзелу яго на «наша» і «не наша», тым самым збядняючы творчы патэнцыял краіны.
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Пераход да рыначнай сістэмы мяняе, прытым радыкальна, усю напрацаваную былой сістэмай шкалу каштоўнасцей. Рынак праяўляе надзвычайныя інтэграцыйныя якасці, ён проста ігнаруе і ўзрушае ідэалагічныя, эстэтычныя, вартасныя межы. Ён асвойвае сферы, якія да гэтага абараняліся эстэтычнымі і этычнымі табу. Рыначныя адносіны разбураюць традыцыйную іерархію каштоўнасцей, стымулююць развіццё новых жанраў, стыляў, накірункаў, спрыяюць эстэтызацыі быту, узмацняюць аспект забаўляльнасці, даючы картбланш масавай культуры.
Вельмі адчувальна рынак рэагуе на ўсё большую дыферэнцыяцыю грамадства,
сацыяльную няроўнасць, раскрывае велізарны патэнцыял масавага спажыўца.
Многім бачыцца, што рынак увогуле нішчыць сапраўдную культуру. Нам жа падаецца, што рынак не можа знішчыць культуру, і крыкі аб яе смерці — заўчасныя. Рынак проста правакуе стварэнне іншай сістэмы культуры.
Былую размеркавальную, моцна цэнтралізаваную структуру трэба замяніць новай сістэмай інфармацыі і сувязей. Вялікай праблемай з’яўляецца і тое, што пры інтэграцыі ў сусветны культурны рынак непазбежна адбываецца пераацэнка каштоўнасцей, якая прыводзіць да падзення зацікаўленасці з’явамі нацыянальнай куль