Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
На адкрыцці I Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу «Colorfest». 2008
туры, што раней карысталіся нязменным поспехам. Працэсы глабалізацыі кранаюць і сферу мастацтва, выпрацоўваючы пэўныя агульна прынятыя крытэрыі асэнсавання і ацэнкі артэфактаў мастацтва.
Ці можа дзяржава нейкім чынам уплываць на сітуацыю, ці патрэбна сур’ёзная падтрымка культуры? Адказ відавочны — патрэбна — і не менш, чым раней.
Іншая справа, што сродкі на культуру выдзяляюцца і цяпер по «астатковаму» прынцыпу. Іх абмежаванасць вымушае дзяржаву выпрацаваць даволі ясную і адэкватную сітуацыі культурную палітыку. Яна павінна заключацца не толькі ў выдачы субсідый пад пэўныя праекты, хоць гэта і вельмі важна, а перш за ўсё ў структурным напрамку — прававым, падаткавым, страхавым і г.д. Працэдуры размеркавання дзяржаўных сродкаў павінны быць дастаткова «празрыстымі», тым самым выклікаць давер да культурных інстытуцый.
Н. Рачкоўская. «Двое».
Аргаліт, алей. 112x69. 2007
97
Літаратура:
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
1. Салееў В.А.
Чалавек, духоўнасць, рынак. Чалавек. Культура. Рынак: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мінск.: Бел ІПК, 2000. С.51
2. Малевнч К. От кубмзма п футурмзма к супрематпзму.
І/Із кннгм: Казнммр Малевмч. 18781935. ГТГ. 1989 г.
3. Лев Шестов. Апофеоз беспочвеннос™: Опыт адогматнческого мышленпя.
І/Іздательство Ленмнградского унмверсмтета. 1991 r. С. 216
4. Бурах Ізітар. Мастацтва паміж палітыкай і эканомікай. Чалавек. Культура. Рынак: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — МІнск.: Бел ІПК, 2000. С.35
Мастацкая галерэя ў прасторы бібліятэкі
Ястраб Ф.А, Мастацкая галерэя ў прасторы бібліятэкі / Ф,А. Ястраб // Місія бібліятэкі ў фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства [Электронны рэсурс]: [ матэрыялы Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, Мінск, 46 снежня 2006 г.] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнік А.А. Капырына.
Асветлена практыка ажыццяўленнямастацкіх праектаўу галерэйнавыставачньш комтексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Раскрываюцца новыямагчымасціў стварэнні культурнага асяроддзя бібліятэкі з дапамогай галерэйных тэхналогій.
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Так сталася, што Мінск, амаль двухмільённы горад, насычаны сучаснай інфраструктурай, тысячамі розных устаноў, прадпрыемстваў, гандлёвых цэнтраў, які
на правах сталіцы акумулюе найбольш значныя творчыя сілы краіны, мастацкіх выставачных пляцовак мае ў дзесяткі разоў менш, чым іншыя, зусім невялікія,
па нашых мерках, заходнія гарады. Да прыкладу ўзгадаем амерыканскі гарадок Сантафэ, у якім размяшчаецца каля пяцісот мастацкіх галерэй, ці бельгійскі Кноке, галерэі якога ведаюць не толькі ў Еўропе.
Пра ўзровень патэнцыяльных магчымасцей, статус, аб’ём зваротных сродкаў у параўнанні з беларускімі галерэямі ўвогуле цяжка гаварыць, бо параўноўваць пакуль няма з чым — нашы галерэі не ўключаны ў інфраструктуру сусветнага артрынку. Такая ізаляванасць беларускіх галерэй ад знешніх рынкаў дазваляе гаварыць аб іх як выключна рэгіянальным, мясцовым феномене. Цэны на творы мастацтва, прадстаўленыя такімі галерэямі, зразумела, не могуць фарміравацца па законах міжнароднага артрынку, а вызначаюцца ў многім не заўсёды высокім мастацкім густам мясцовых эліт, якія пачынаюць набываць вагу як патэнцыяльныя пакупнікі, атаксама нешматлікім попытам досыць кемлівых «варагаў«замяжоўцаў, якім можа ўсміхнуцца ўдача: дастаткова якасны мастацкі твор набыць па нізкай (па заходніх мерках) цане. Па сутнасці галерэя, якая з’яўляецца суб’ектам дастаткова складанай сістэмы сацыяльнага існавання мастацтва, не можа паўнавартасна выконваць адну з важнейшых сваіх функцый — цэнавую (фінансавую) экспертызу. Спецыфіка дзейнасці нашых галерэй пры такіх умовах у тым, што яны, на самай справе ў асноўным працуюць на выкананне тых задач, якія вызначаюць дзейнасць так званых альтэрнатыўных выставачных прастораў на Захадзе.
Адна з такіх задач — стварэнне паблісіці мастаку. Мастак — асоба публічная. Яго самога і яго мастацтва павінны ведаць. Пакуль творы мастака ў майстэрні, дыялогу з гледачом — а менавіта гэтага імкнецца дасягнуць сапраўдны мастак —
Перфоманс у галерэі «Лабірынт». 2008
не атрымаецца. Твор мастацтва пачынае «гаварыць» толькі ў кантэксце музейнай прасторы ці выстаўкі. Кантэкстам можа быць персанальная выстаўка мастака, дзе можна назіраць яго творчую эвалюцыю, а можа быць і групавая выстаўка, дзе творы розных мастакоў могуць дапаўняць і падтрымліваць адзін аднаго, праўда, у тым выпадку, калі экспазіцыя зроблена ўдала.
Праходзячы па залах галерэй, мы прымаем непасрэдны ўдзел у тым дыялогу, які вядуць паміж сабой мастакі, дапаў
ІОО
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
няючы яго сваімі эмоцыямі, культурнымі звычкамі, інтэлектам і багатымі асацыяцыямі. Важнасць такога дыялогу гледача з мастаком бясспрэчная. Сучаснае мастацтва — гэта не маналог мастакаалімпійца. Дыялог з’яўляецца яго асновай, сутнасцю, філасофіяй існавання і нязменным рухавіком. Адна з важнейшых умоў ажыццяўлення дыялогу — наяўнасць выставачнай прасторы, таго «рысталішча», дзе сустракаюцца дух і талент мастака з культурнай традыцыяй гледача. Чым
больш такіх «рысталішч» у горадзе, чым больш публікі ўцягнута ў ціхую размову інтэлекту і пачуццяў, тым лепш. Лепш, безумоўна, для творцы і лепш для культурнага асяродка ўвогуле. Таму з’яўленне новай, да таго ж незвычайнай галерэі — з’ява ў многім вызначальная і адметная. Адкрыццё галерэйнавыставачнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дае магчымасць ажыццяўлення разнастайных маштабных праектаў. Гэта пацвярджае з самых першых дзён практыка яго існавання: ажыццявіліся такія буйныя
ІОІ
праекты, як рэспубліканскія выстаўкі «Прысвячэнне Беларусі», «Арткрок». У сценах комплексу прайшоў першы Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны народнаму мастаку Беларусі Віталю Цвірку, у якім прымалі ўдзел мастакі з 12 краін — ЗША, Кубы, Турцыі, Сербіі, Арменіі, Малдовы, Украіны, Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Беларусі. Ажыццяўленне такіх праектаў стала магчымым дзякуючы вялікаму экспазіцыйнаму патэнцыялу галерэйнавыставачнага комплексу — гэта
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Вернісаж у галерэі «Ракурс.» 2008
102
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
чатыры галерэі на 2, 3 і 22 паверхах будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі агульнай плошчай звыш 2000 м2.
Сама па сабе ідэя размясціць пад адным дахам бібліятэку і галерэю не з’яўляецца новай. Ва ўсім свеце гэта даўно стала звычайнай практыкай. Таму прыкладаў такога арганічнага суіснавання шмат — бібліятэка Кангрэса ЗША, нацыянальныя бібліятэкі Францыі, Англіі, Германіі, Славакіі. Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі, дарэчы, мае шэсць выставачных залаў.
Сучасныя бібліятэкі паступова адыходзяць ад стэрэатыпаў класічнай бібліятэкі. Гэта ўжо не толькі месца, дзе можна папрацаваць з кнігай. Бібліятэкі паступова ператвараюцца ў буйныя інфармацыйныя і сацыякультурныя цэнтры, дзе можна атрымаць цэлы спектр розных паслуг.
Сёння чытач, наведаўшы бібліятэку, можа праглядзець відэафільм, папрацаваць у інтэрнетсетцы, праслухаць музычны твор, пазнаёміцца з новымі мастацкімі творамі ў галерэйнай экспазіцыі. Галерэя стала арганічнай часткай прасторы бібліятэкі. Прычын таму многа — гэта і вялікая патрэба ў эстэтызацыі бібліятэчных інтэр’ераў, гэта і рашэнне культурнаасветніцкіх задач, выхаванне высокага мастацкага густу і эстэтычнай культуры, урэшце, гэта адзін са спосабаў прыцягнення патэнцыяльных чытачоў, наведвальнікаў, далучэння да духоўных крыніц свайго народа, яго традыцый.
Перманентныя мастацкія выстаўкі як эфектыўны сродак PR пры ўмелым рэкламнаінфармацыйным асвятленні ў СМІ могуць і павінны стаць моцнай і эфектыўнай асновай для стварэння станоўчага іміджу бібліятэкі.
Мастацкая выстаўка як сродак выхавання экалагічнай культуры
Ястраб Ф,А. «Мастацкая выстаўка як сродак выхавання экалагічнай культуры» / Ф.А. Ястраб // Прырода, чалавек, культура: праблемы гармоніі: Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі (Мінск, 2526 сак, 2003 г.). — Мінск, 2003. — 4.2. — С. 270274.
Тэхнагенныя формы сучаснай цывілізацыі вымагаюць усё часцей звяртаць увагу на незваротныя наступствы іхуздзеяння на акаляючы свет. Агрэсіўнасць тэхнапрамысловых структур узмацняецца разбуральнымі неадэкватнымі дзеяннямі чалавека, што часта абумоўлена нізкай экалагічнай свядомасцю, драпежніцкімі, спажывецкімі адносінамі да прыроды. Знішчаючы навакольны свет, змяншаючы яго біялагічную разнастайнасць, чалавек няўмольна рухаецца да таго стану, калі з усёй вастрынёй паўстане пытанне аб існаванні самога чалавека як біялагічнага віду. Таму выхаванне экалагічна свядомага, культурнага чалавека — адна з важнейшых задач XXI стагоддзя.
Цяжка пераацаніць ролю адукацыі, навукі, культуры, СМІ ў выканані такой задачы. Надзвычай важкі ўклад у гэту справу можа ўнесці мастацтва, у прыватнасці, выяўленчае. Даўно заўважана, што чалавек лепш засвойвае інфармацыю пры эмацыянальным уздзеянні, у вобразных формах. Самыя глыбокія ідэі, выказаныя сродкамі мастацтва, усведамляюцца лягчэй і запамінаюцца надоўга. Таму не выкарыстаць такі наймацнейшы рычаг уздзеяння было б недазваляльнай раскошай.
Каб быць больш канкрэтнымі, назавём некаторыя формы прымянення мастацтва ў выхаванні экалагічнай культуры. Гэта і граматнае рашэнне гарадскога асяроддзя,
IOJ
А. Жарнасек. «У нябесным малацэ». Фота. 40x25. 2007. Беларусь
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Г. Вашчанка. «Святло і цені».
Папатно, алей. 120x100. 1999. Беларусь
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ф. Ястраб. «Рэквіем».
Палатно, алей.75x75. 1997. Беларусь
і эстэтычна аформленая экалагічная рэклама, і паркавая скульптура, і правядзенне экалагічных фестываляў, пленэраў.
Засяродзім увагу на адной з самых дзейсных форм уплыву выяўленчага мастацтва на фарміраванне экалагічнай культуры — мастацкай выстаўцы. Менавіта выстаўка як мабільная структура можа і павінна мець ясна акрэсленую экалагічную ідэю, а таму і характар яе ўздзеяння будзе дакладна адрасаваны і мэтанакіраваны. Асноўнай мэтай мастацкай выстаўкі экалагічнага характару павінна быць выхаванне ў чалавеку пачуцця еднасці з прыродай, з навакольным светам, гарманічнага з ім суіснавання, пазбаўленне драпежніцкаспажывецкіх інстынктаў у адносінах з прыродай. Выстаўка можа ставіць і больш канкрэтныя пытанні, якія і вызначаць характар экспазіцыі, яе тэматыку. Такой тэмай мастацкай выстаўкі можа быць «Браты нашы меншыя». Сама назва выстаўкі вызначае асноўную тэму — адказнасць чалавека за прыручаных ім жывёл. Гэта толькі адна тэма, аднак яны могуць быць самыя розныя: чарнобыльская катастрофа, стан запаведнікаў і нацыянальных паркаў, забруджванне асяроддзя, знішчэнне рэдкіх відаў птушак, выхаванне пачуцця прыгожага і г.д.