Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
6о
А, Бур'як. «Меланхолія». Палатно, алей.140x86
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Запланаваны галерэяй выстаўкі і майстаркласы для студэнтаў вядомых бельгійскіх творцаў: фотамастачкі Ліве Сінаве і жывапісца і графіка Канстанціна Стэфановіча, а таксама выстаўка шведскай графікі. Такім чынам, адна з задач галерэі — знаёмства з некаторымі тэндэнцыямі сучаснага еўрапейскага мастацтва не толькі мастацкай грамадскасці, але і шырокай публікі — таксама набыла даволі канкрэтныя і рэальныя абрысы.
Арганізатарамі праекта «Арткрок2002» выступілі Міжнародная гільдыя жывапісцаў і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. Аўтарамі праект задумваўся як «арткрок даўжынёй у год». Удзельнікі праекта прадставілі па 12 работы, выкана
ныя за апошні год. Па сутнасці трэба было атрымаць адказ на пытанне: што новага з’явілася за гэты час у беларускім мастацтве? Такія выстаўкіагляды даюць магчымасць не толькі ўбачыць новыя творы, але і выявіць некаторыя новыя тэндэнцыі ў развіцці мастацтва, зразумела, калі яны з’явіліся. «Арткрок2002» не прэтэндаваў на шырокую палітру беларускага мастацтва. Паза межамі яго засталіся новыя напрамкі і віды мастацтва (фота, відэаарт, перформанс, інсталяцыя, аб’ект і іншыя). Асноўная увага надавалася традыцыйным відам: жывапісу, акварэлі, скульптуры, кераміцы. Выставілі свае работы больш за пяцьдзесят аўтараў. Кераміка была прадстаўлена студэнтамі БДУ культуры, астатняе — прафесійнымі мастакамі, большасць з якіх ужо даўно і добра вядомы мастацкаму асяроддзю і шырокаму колу тых, хто цікавіцца мастацтвам. Гэта Георгій Паплаўскі, Уладзімір Тоўсцік, Георгій Скрыпнічэнка, Алесь Ксяндзоў, Сяргей Рымашэўскі, Уладзімір Кожух і многія іншыя.
Звяртала на сябе ўвагу добра арганізаваная выставачная прастора, прадуманая і даволі арганічная экспазіцыя твораў. Гэта адзначылі многія мастакі і шматлікія наведвальнікі. Хоць нейкіх сур’ёзных адкрыццяў у межах выстаўкі не адбылося, усё ж яна многіх пасапраўднаму зацікавіла. Чаго каштуе толькі адзін запіс у традыцыйнай кнізе водгукаў: «Увогуле я не люблю мастацтва, але гэта выстаўка мяне настолькі «зачапіла», што я вырашыў хадзіць на выстаўкі заўсёды, калі толькі даведаюся пра іх».
Без сумнення, можна казаць пра высокі прафесійны ўзровень выстаўкі.
Скульптура была прадстаўлена работамі Уладзіміра Слабодчыкава. Сучасная пластыка яго твораў сведчыць пра някепскае засваенне каштоўнасцей еўрапейскіх школ, а ўзнёслая метафарычнасць
вобразаў выяўляе ў мастаку адвечнага летуценніка — рысу, бадай, вызначальную ў беларускім менталітэце.
Сярод акварэляў запомнілася работа Дзмітрыя Сурыновіча «Танец з шаблямі». Выканая ў дынамічнай экспрэсіўнай форме, яна захапляе аголеным пачуццём вечнай зменлівасці і руху. Работы Вячаслава Паўлаўца, наадварот, статычныя, з адвечнымі сюжэтамі (зямля, неба, стажкі, дрэвы...), напоўнены ўнутранай гармоніяй і спакоем. Свае акварэлі на выстаўцы прадставілі і іншыя мастакі: Уладзімір Рынкевіч, Міхась Міронаў, Віктар Афанасьеў і Наталля Паплаўская.
Найбольш шырока на выстаўцы быў прадстаўлены жывапіс. Як ужо адзначалася, сапраўдных мастацкіх «правакацый» не адбылося. Праўда, невялікая «правакацыйная» гульня з гледачом адчувалася ў карцінах Алеся Сушы «Першы снег» і Георгія Скрыпнічэнкі «Менск. Археалагічныя з’явы», праз даволі непрыкрыты фізіялагізм, які, безумоўна, з боку мастацтва апраўданы. Сур’ёзнага гледача гэтым, натуральна, не здзівіш і ўжо, дакладна, не шакіруеш. Бо яго культурная памяць «абцяжарана» эратычнасцю антычнага мастацтва, сексуальнымі сцэнамі старажытных кітайскіх мініяцюр, аголенай эротыкай жывапісу Шыле, фрэйдаўскімі комплексамі жывапісца Балтуса.
Іншая справа, што беларускі глядач занадта прывучаны да «правільнага, прыстойнага» беларускага мастацтва, a многія творы «Арткрока2002» вызначаліся раскаванасцю і непасрэднасцю мастацкага рашэння. Працы вядомага ў краіне кінамайстра Аляксандра Верашчагіна — гэта той выпадак, калі «падручныя», нікому не патрэбныя матэрыялы (старая мешкавіна, шчарбатая дошка) ажываюць пад рукой майстра. Незвычайнай для нашага гледача стала тэхніка
С. Рымашэўскі. «Антонаўскія яблыкі».
Палатно, алей. 70x70
карціны «Чорная кошка ў чорным пакоі» Аляксандра Забаўчыка. Яўным кантрастам да «Чорнай кошкі...» глядзеўся «Арлекінжанглёр» Алеся Ксяндзова, выкананы з характэрнай для аўтара лёгкасцю і артыстызмам.
Побач у зале знаходзіліся работы Фёдара Ястраба і Дзмітрыя Маслія з іх насычанай, амаль арнаментальнай пластыкай; яркае, з адметнай стылізацыяй «Царскае паляванне» Уладзіміра Ганчарука; гучная экспрэсія колеравых кантрастаў і падкрэслена абагульненыя формы ў рабоце Васіля Касцючэнкі «Вячэрні вобраз»; «кучаравыя» рытмы карціны «Двое» Уладзіміра Кожуха; графічная дакладнасць і выверанасць «Калыханкі» Генадзя Драздова; свабоднае колеравыяўленне Зоі Луцэвіч.
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
62
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ф. Ястраб. «Лета».
Палатно, алей. 60x65
He пакідалі раўнадушнымі фігуратыўныя палотны Уладзіміра Ісачанкі <<Восеньскія сны» і Сяргея Рымашэўскага «Чаша». Калі ў першай рабоце напрошваюцца пэўныя аналогіі з «перасоўніцтвам», адчуваецца рука рысавальшчыка, дык у другой пры выдатным малюнку ўсё ж перамагае жывапіс. Карціна Сяргея Рымашэўскага аб’ядноўвае высокае майстэрства і метафарычнасць, неадназначнасць быццам бы простага сюжэта.
Імпрэсіяністычныя палотны Міколы і Марыі Ісаёнак, «ювелірныя» краявіды Аляксандра Грышкевіча, экзатычныя нацюрморты вядомага майстра Георгія Паплаўскага, вытанчаная тэхніка Алены Шлегель арганічна дапаўняюць экспазіцыю, надаючы ёй калейдаскапічны характар.
Выклікалі цікавасць публікі «Сярэбраны шэпт» Уладзіміра Тоўсціка і работы маладога мастака Андрэя Бур’яка «Апошні дзень лета» і «Чорнае сонца». «Сярэбраны шэпт» прапаноўвае ўсю палітру характэрных прыёмаў і асаблівасцяў творчасці Тоўсціка: падкрэсленую графічнасць асобных фрагментаў, прынцып камбінаванай прасторы, адметнасць малюнка, цягу да тэхнічных эфектаў, што, безумоўна, выдае руку вопытнага майстра. У Андрэя Бур’яка, наадварот, падкрэсленая сціпласць выяўленчых сродкаў дае магчымасць засяродзіць увагу на ўнутраным стане яго герояў з іх характэрнай адчужанасцю, замкнёнасцю на саміх сабе, сваіх перажываннях і прыхаваных эмоцыях.
Мы незваротна адышлі ўжо ад таго часу, пра які маскоўскі мастацтвазнавец М. Шышкіна пісала: «...Большасці спецыялістаў здаецца, што мастакі там (у Беларусі — Ф.Я.) пішуць выключна партызан для выставак і пейзажы «для душы» (часопіс «Дэкаратыўнае мастацтва». 1990 г.)». Але ці ўвайшло наша беларускае мастацтва адметнай часткай у кантэкст сучаснага еўрапейскага (я не кажу ўжо пра сусветнае мастацтва)? Лёгка прачытваецца тэндэнцыя ў беларускім жывапісе апошніх гадоў — цяга да эстэтызацыі формы, завершанасці, «зробленасці», своеасаблівай дэманстрацыі «школы», жаданне бліснуць майстэрствам. Сёння мастацкая каштоўнасць твораў страціла абавязковую сувязь з унікальным і працаёмкім выкананнем, але паранейшаму залежыць ад здольнасці мастака бачыць акаляючае асяроддзе пасвойму і адкрываць у ім новае, невядомае іншым. А гэта, згадзіцеся, здольнасць вельмі рэдкая.
Задумацца над гэтым нам трэба ўсім, бо толькі ад творчых высілкаў асобных мастакоў будзе залежаць, якім ён стане — наступны «Арткрок».
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
У. Тоўсцік. «Восень у Казімежы»
Палатно, алей. 80x60
Перамога, якая нас яднае
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ястраб Ф.А. «Перамога, якая нас яднае» / Ф.А. Ястраб // «Кулыура». — 2005. — 1420 мая. (№ 20).
А. Дэмарын. «Нясучыя».
3 трыпціха «Не забудзе Беларусь». Лінагравюра. 78x92. 1970
Пад такой назвай у лекцыйнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстаўка, арганізаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У ёй бяруць удзел мастакі, якія працавалі і працуюць у Беларусі, але родам з розных гарадоў і вёсак неабсяжнай Расіі.
Выстаўка, прысвечаная 60годдзю Вялікай Перамогі, кранае тэму вайны, мужнасці і ахвярнасці. Большасць экспануемых твораў — са збораў Дяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Гэта творы класікаў беларускага жывапісу Анатоля Шыбнёва «За спробу ўцёкаў», Уладзіміра Хрусталёва «Заслонаў дае заданне», напісаныя ў канцы вайны, а таксама работы, выкананыя значна пазней: аўталітаграфіі Пятра Драчова, палатно Фёдара Бараноўскага «Подзвіг Блахіна» і партрэты партызанскіх камандзіраў графіка Мікалая Гуціева. 3 непасрэднасцю ўдзельніка падзей і амаль дакладнасцю дакументаліста вырашае партызанскую тэматыку Сяргей Раманаў. Ён свядома выкарыстоўваехранікальнадакументальны код у сваёй кампазіцыі «Партызанскі
А. Дэмарын. «Пераправа». Палатно, алей. 155x184. 1985
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
У.Хрусталёў.
«К. Заслонаў дае заданне».
Палатно, алей. 105x135. 1945
М.Гуціеў. «Партрэт В.А. Качана, Героя Савецкага Саюза».
Палатно, алей. 90x60. 1992
I. Уласаў. «Лета45га». Фрагмент. Палатно, алей. 100x90. 2005
66
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
А. Дэмарын. «Плошча Перамогі». Лінагравюра. 58x61.2003
вернісаж». Гэтым самым аўтар вымушае нас паверыць у верагоднасць таго, што адбываецца. Людмілу Рэзунову, наадварот, мала цікавіць дакладнасць знешніх праяў падзей. У яе своеасаблівы жаночы погляд на вайну. Непасрэдная пластыка наіву ў спалучэнні з адпавядаючай ёй ярка выказанай сентыментальнасцю «Партызанскай вясны» дапамагаюць аўтару сцвердзіць думку аб тым, што ні ліхалецце вайны, ні цяжкасці партызанскага побыту не могуць прынізіць цягу да прыгажосці і простага чалавечага шчасця.
Пасапраўднаму знакавай работай на выстаўцы стала карціна Аляксандра Дэмарына «Пераправа». Вялікае шматфігурнае палатно з дынамічнай, напружанай рытмікай служыць своеасаблівым сімвалам, які звязвае сучаснае пакаленне з тым Берагам, дзе засталіся вайна, пакуты і гераізм. Удала ўгаданыя памеры палатна надаюць кампазіцыі манумен
М. Гуціеў. «Партрэт У.Я. Лабанка, Героя Савецкага Саюза».
Папатно, алей. 63x53. 1977
Ф. Бараноўскі. «Подзвіг Героя Савецкага Саюза Блахіна». Палатно, алей. 160x120. 1962
А. Дэмарын. «Праз смерць».
3 трыпціха «Не забудзе Беларусь». Лінагравюра. 97x79. 1970