Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
С. Раманаў. «Партызанскі вернісаж».
68
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Палатно, алей. 85x120. 1998
А. Дэмарын. «Салдаты Рэйха».
3 трыпціха «Не забудзе Беларусь». Лінагравюра. 79x97. 1970
тальнае гучанне. Звычайны для ваеннага часу эпізод ператвараецца ў сапраўдны гімн воінскай мужнасці і самаахвярнасці, а сама тэма Пераправы набывае глыбокі філасофскі сэнс.
Сярэдняе пакаленне творцаў прадставілі на суд публікі творы апошніх гадоў. Гэта скульптурныя партрэты ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны М. Солапава, I. Стасевіча, С. Дайнекі (скульптар X. Асадулаеў), партрэт Героя Савецкага Саюза В.А. Зотава (скульптар Э. Астаф’еў). Тэме мужнасці, непахіснай волі абаронцаў Айчыны прысвечаны скульптуры гэтых жа аўтараў: «Няскораны» X. Асадулаева і «Процістаянне» Э. Астаф’ева. Керамічныя кампазіцыі Сяргея Ліфанава «Летапіс», «Прарыў блакады», «Памяць» дапамагаюць зразумець, што нават камерны характар керамікі не замінае раскрыццю фундаментальнай тэмы.
Прысвячэнне Пікасо
Ястраб Ф.А. Прысвячэнне Пікасо/Ф.А. Ястраб// «РВОдызайн». — 2004. — №10.
С. Далі. «Партрэт Пікасо»
Менавіта так называўся мастацкі праект, арганізатарамі якога выступілі галерэя «Універсітэт культуры» і ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў». Праект гэты ажыццявіўся ў пачатку снежня 2003 года — года, які быў аб’яўлены ЮНЕСКА «Годам Пікасо». Па ацэнцы прэсы і многіх мастацтвазнаўцаў, «Прысвячэнне Пікасо» — лепшы артпраект года. Удзел у ім прыняло каля пяцідзесяці аўтараў. Скульптурная частка экспазіцыі была прадстаўлена такімі імёнамі, як Уладзімір Слабодчыкаў, Канстанцін Селіханаў, Валянцін Борзды, Віктар Мінько, Аляксандр Плячкоў.
На суд аўдыторыі прадставілі свае аб’екты В. Васільеў і А. Нацэўскі, інсталяцыі — Аляксандр Родзін з групай маладых мастакоў. Чатыры залы галерэі змясцілі звыш 60 акварэльных і жывапісных работ. Сутнасць праекта заключалася ў тым, каб не толькі аддаць даніну пашаны геніяльнаму мастаку, але і паказаць, наколькі актуальны сёння яго ўплыў на сучаснае мастацтва, у тым ліку і на беларускае. Гэтым, у асноўным, і вызначаліся ўмовы ўдзелу мастакоў у праекце — так або інакш, тэматычна або стылістычна, а можа, сваім эксперыментальным характарам кожная
70
£
1
Г. Драздоў. «Рухакрок».
3 серыі «Вышэй за хмарачосы». Палатно, алей. 110x80. 2006
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Г. Драздоў. «Таямніцарух».
Палатно, алей. 110x95. 2005
I. Лобан. «Старажытнае шкло».
Папера, акварэль. 44x54. 2007
В. ГардыёнакКірэева. «Начны горад». Палатно, алей. 60x70. 2007
работа павінна была трапляць у «ідэю праекта». Гэта дало магчымасць убачыць многіх мастакоў з нечаканага для публікі боку. Адкрыта дэкаратыўныя работы, так непадобныя па сваёй пластыцы на манеру, якая выкарыстоўваецца аўтарам сёння, паказаў Аляксандр Грышкевіч. Прыемна здзівіў публіку сваёй абсалютна раскаванай, «растарможанай» пластыкай і дакладным пачуццём кампазіцыі, глыбінёй і нечаканасцю вобразаў другі Аляксандр — Верашчагін. Нібыта звычайны беларускі пейзаж у рабоце Ягора Батальёнка «Бераг» набывае амаль касмічнае гучанне. Касмічны Хаос, у якім, праўда, пры працяглым разглядзе пачы
наюць злёгку ўгадвацца фігуры рэальнага свету, перамагае ў «Медытатыўнам экспромце» Аляксандра Родзіна, галоўнай рабоце выстаўкі (240x300).
Падкупілі шматлікіх гледачоў цудоўная каляроватонавая рытміка палотнаў Сяргея Грыневіча, Віктара Шылко, Алега Скавародкі, Васіля Касцючэнкі; пявучая пластыка і тонкая каларыстыка работ Уладзіміра Кожуха, Рыгора Несцерава, Зоі Луцэвіч; каляровы феерверк гучных акордаў у адкрытай пяшчоце «Сіесты» Аляксандра Ксяндзова і «Данаі» Уладзіміра Ганчарука, у даведзеных амаль да знакавай пластыкі палотнах Івана Кліменкі.
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ф. Ястраб. «Сонечныя арэлі». Палатно, алей. 75x75. 2005
У той час як Фёдар Ястраб здзяйсняў «Праменад па саду Пікасо», Сяргей Малішэўскі гнаў у невядомую далеч свой сюррэалістычны «Табун», Дзмітрый Маслій даводзіў да «кубічнага» стану «Фантазію на тэму», а Аляксандр Забаўчык ставіў апошні штрых на сваім кубічным «Сальвадоры».
Такая любімая Пабла Пікасо тэма П’еро і Арлекіна арыгінальна «заззяла» ў «Каханні П’еро» Рыгора Іванова і «Арлекіне з цыгарэтай» Сяргея Рымашэўскага...
Л. Карнеева. «Джокер». Палатно, алей. 80x70. 2007
С. Давідовіч. «Новы дзень».
Палатно, алей. 75x85. 2008
Адным словам, выстаўка ўдалася. Яна атрымалася абсалютна арганічнай, цэласнай, экспазіцыйна выверанай.
Добра ўпісалася ў вернісаж музычнае суправаджэнне авангарднымі гуртамі. Сапраўдны ж тон вернісажу быў зададзенны трыма камандамі перформераў. Фестывальны дух гэтай выстаўкі, як мне здаецца, паслужыць добрым прыкладам для будучых праектаў.
Г. Данелян. «Усход».
Палатно, алей. 60x70. 2007
В. ГардыёнакКірэева. «Майстэрня».
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Браты нашы меншыя
Ястраб Ф.А. Браты нашы меншыя / Ф.А. Ястраб I/ «Культура». — 2004, — 28 лют. — 5 сак. (№9).
Так назвалі выстаўку яе ўдзельнікі — мастакі рознага ўзросту і розных кірункаў у мастацтве, але аб’яднаныя адной вызначальнай ідэяй — «адказнасцю за тых, каго прыручылі». Гэты крылаты выраз Экзюперы стаў настолькі папулярным, што немінуча павінен быў стаць звыклым, банальным, аднак і сёння ён актуальны, не страціў сваёй вастрыні і этычнай глыбіні.
74
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Р. Несцераў. «Гэтая». Палатно, алей. 75x50. 2005
Л. Нішчык. Баст 50. Шамот, солі. 2007
75
М. Голубева. «Залатая чарапаха».
Штучны шоўк. Змешаная тэхніка. 70x90. 2007
А. Забаўчык. «Сабака».
Палатно, акрыл. 130x130.2008
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Р. Несцераў. «Новы свет».
Палатно, алей. 100x80. 2006
Р. Несцераў. «Свет у сабе II».
Палатно, алей. 100x80. 2007
С. Малішэўскі. «Дзяўчына і сабака». Палатно, алей. 80x90. 2007
Менавіта тэма адказнасці за тых, хто побач, і стала для арганізатараў выстаўкі — БДУ культуры і ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў» — асноўнай ідэяй і лейтматывам названага праекта. Выстаўка, якая сабрала творы каля 50 аўтараў (графіка і жывапіс, скульптура і графіка), уражвае як сваімі пластычнымі знаходкамі, так і багатым рэгістрам эмацыянальных адносін аўтараў да сваіх «герояў». Сярод удзельнікаў выстаўкі — Г. Паплаўскі, С. Рымашэўскі, I. Кліменка, С. Малішэўскі, С. Каткова, Р. Несцераў, В. Касцючэнка, Р. Іваноў. Утульныя залы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі (а менавіта тут адбываецца гэта выстаўка) радуюць сваіх наведнікаў — ад дарослых да зусім маленькіх — цікавай экспазіцыяй, якая дорыць ім шчаслівую магчымасць акунуцца ў фантастычны свет, здавалася б, такіх знаёмых і пяшчотнаблізкіх «братоў нашых меншых».
Т. Кандраценка. «Без назвы». Палатно, алей. 110x90. 2007
77
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Qq мастацтва ў сацыяльнай прасторы
С. Малішэўскі. «Ружовая маці».
Палатно, алей. 80x80. 2007
Ф. Ястраб. «Дом для папугаяў». Палатно, алей. 2008
С. Давідовіч. «Нядрэмнае вока».
Палатно, алей. 90x80. 2008
79
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
Арткрок на Каляды
Анатацыя да выстаўкі «Арткрок на Каляды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск: 2006.
«Арткрок» — штогадовая выстаўка твораў членаў Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Па ўмовах гэтага праекта кожны мастак мае права выставіць любую сваю працу, але яна павінна быць напісана за апошні год. Такім чынам, год за годам мы маем магчымасць прасачыць за развіццём беларускага жывапісу. Паколькі ў выстаўцы прымаюць удзел каля 50 жывапісцаў, а гэта ў асноўным найбольш вядомыя і актыўныя мастакі, якія ствараюць грунт беларускай мастацкай школы, то гледачу прадстаўлена шырокая палітра розных напрамкаў і стыляў, цікавых індывідуальных манер, тэхнік, у цэлым апошніх тэндэнцый у сучасным беларускім жывапісе.
Цяга да эстэтызацыі формы, адточанасці рытмікі, выдатнае валоданне тонам і колерам, шырокі спектр кампазіцыйных хадоў, разнастайнасць тэхнік і аўтарскіх прыёмаў, словам, усім, што мы называем інструментарыем сучаснага жывапісу, свабодна валодаюць мастакі, прадстаўленыя ў гэтым праекце.
He зважаючы на тое, што рытм «Арткроку» задае традыцыйнае народнае свята Каляд, гэта тэма не стварае пэўных рамак, не звужае характар творчых высілкаў, разнастайных пластычных і канцэптуальных пошукаў. Наадварот, яна дае магчымасць кожнаму гледачу спрычыніцца да
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
С. Давідовіч. «Куцця».
Палатно, алей. 70x60. 20032006
С. Давідовіч. «Абуджэнне».
Палатно, алей. 66x70. 2005
глыбінь традыцыйнай культуры праз глыбока індывідуальны, самабытны, унікальны свет кожнага з удзельнікаўмастакоў.
Сярод мастакоў, якія прадставілі свае творы на каляднай выстаўцы, такія ўжо добра вядомыя імёны, як Ягор Батальёнак, Сяргей Давідовіч, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Кожух, Аляксандр Ксяндзоў, Васіль Касцючэнка, Георгій Скрыпнічэнка, Сяргей Малішэўскі і іншыя. У іх палотнах можна ўбачыць пошукі канцэптуальных, сімвалічных формаў перадачы ўнутраных супярэчнасцей або ціхай гармоніі навакольнага свету.
Прадстаўленыя на выстаўцы творы даюць магчымасць адчуць тонкія адносіны жывапісу, яго арганікі, адразу незаўважнай повязі пластыкі і семантыкі твораў.
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Кожны «Арткрок» — гэта пэўны ўклад у гісторыю беларускага мастацтва, крок у кірунку пластычных пошукаў, засваення новых мастацкіх ідэй.
Г. Бадзякова. «Не сумуй, не журыся, о, мая Вера, ёсць яшчэ ў цябе сыны». Афорт. 60x50. 1991
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
С. Рымашэўскі. «Імгненні жыцця».
Палатно, алей. 80x100. 2005
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Г. Драздоў.
«Нейракалька ў прывіды самотных вежаў».
Палатно, алей. 90x80. 2005
Н. Шапавалава. «Дзядоўнік».
Папера, акварэль. 30x51.2004
Ю. Гаўрын.
«Малітва з жанчынамі».
Палатно, тэмпера. 100x120.
2007, Беларусь
РАЗВАЖАННІ ПАСЛЯ ВЫСТАВАК
В. ГардыёнакКірэева. «Вандруючая вежа».
Палатно, акрыл. 70x60. 2007
В. Герасімаў.«Лістапад».
Палатно, алей. 70x80. 2007
У. Дзядзюля. «Партыя».
Палатно, алей. 80x80. 2ОО7.Беларусь
К. Камал. «Безназоўнае».
Палатно, алей. 100x90. 2007
МАСТАЦТВА Ў САЦЬІЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Л. Карнеева. «Гульня».
Палатно, алей. 80x70. 2007. Беларусь
раздзел
ж
ЙЖ
——
мастацтва
Эсэ, нататкі, артыкулы