• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    ў галерэі «Універсітэт культуры». 2004
    На адкрыцці міжнароднай выстаўкі ў Культурным цэнтры « Радыё2».
    Бельгія, Кортрыйк. 2000
    Уручэнне Гранпры «Colorfest» італьянскаму мастаку Рафаэлю Дэ Роза.
    2008
    Дык вось, «там» усё гэта працуе. У нас жа робяцца толькі першыя крокі, не вельмі пакуль паспяховыя, паколькі зза высокай арэнднай платы галерэі зачыняюцца. Ды і пакупнікоў знайсці становіцца ўсё цяжэй. Але будзем аптымістамі. Спадзяюся, што студэнты, якім я чытаю сёння галерэйную справу, змогуць працаваць у больш спрыяльных умовах».
    Самому Фёдару Ястрабу, відаць, таму і падабаецца займацца гэтай «глухой» пакуль справай, што ён па натуры змагар і з задавальненнем растрачвае сваю энергію на пераадоленне цяжкасцей. I яшчэ не факт, ці займаўся б ён чужымі артпраектамі, калі б усё ішло па даўно накатанай каляіне. Грошай гэты бізнес у нашых умовах амаль не прыносіць, але з кожным годам памнажае колькасць сяброў, удзячных яму за ўладкаванне іхтворчага лёсу. Ёсць, праўда, у яго захапленнях і сур'ёзны асабісты інтарэс, акрамя, зразумела, уласнага ўдзелу ў выстаўках, якія ён арганізуе. Гэта магчымасць падарожнічаць па свеце, бачыць і адчуваць сваю сувязь з мастацкім жыццём іншых краін. А далягляд  вялікая справа для мастака.
    Разам з Міхаілам Шэмякіным падчас агляду экспазіцыі біенале «Colorfest». 2008
    АБ АЎТАРЫ
    Палітра Фёдара Ястраба
    Марадудзіна Н. Палітра Фёдара Ястраба / Н. Марадудзіна // «Вечернмй Ммнск». — 2003. — 27 сакавіка.
    28О
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Знакі Хронаса». Палатно, алей. 70x60. 2006
    Год назад мінчане мелі магчымасць убачыць карціны беларускага мастака Ф. Ястраба ў сталічнай галерэі «Золата». Затым яго работы адправіліся ў вандроўку па Бельгіі, дзе ў розных гарадах адбылося восем персанальных выставак гэтага жывапісца. Адна з іх — у прэстыжнай галерэі фламандскага парламента. Па традыцыі тут заўсёды дэманстраваліся работы толькі фламандскіх майстроў, але для беларускага мастака вырашылі зрабіць выключэнне. А ў горадзе Астэндэ Ф. Ястраб быў не толькі ўдзельнікам вялікай выстаўкі, дзе экспанаваліся творы сотні розных майстроў Беларусі, але і яе куратарам.
    У мінулым годзе мастак стварыў многа новых твораў. Нядаўна яны былі прадстаўлены на выстаўцы «Жывая зямля» ў галерэі Палаца Рэспублікі. Калі параўнаць палотны гэтай экспазіцыі нават з леташнімі, то бачна, як змянілася стылістыка (сёння яна блізкая да стылю мадэрн), манера выканання. Па словах мастацтвазнаўцаў, большасць твораў «Жывой зямлі» вызначаюцца вытанчанай тэхнікай, цікавым кампазіцыйным рашэннем. Міфы гісторыі і міфы паўсядзённага жыцця, гармонія і прыгажосць свету і самыя патаемныя жаданні чалавека, яго комплексы і прага рамантыкі — вось кола вобразаў і тэм Фёдара Ястраба.
    Яго палотны заварожваюць фарбамі і нейкай асаблівай паэтычнасцю. На іх дзівосныя кветкі, птушкі... А яшчэ — дзі
    Ф. Ястраб. «Старая мелодыя».
    Палатно, алей. 75x90. 2003
    28і
    АБ АЎТАРЫ
    Ф. Ястраб. «Накцюрн».
    Палатно, алей. 70x60. 2002
    282
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Летні дождж». Палатно, алей. 70x60. 2005
    восныя незнаёмкі. Але ўбачыць іх на палатне можа чалавек назіральны, які нікуды не спяшаецца. Дыяна, Флора, феі восені... цудоўныя лікі быццам бы з летуценняў. Вобраз жанчыны для мастака — вобраз зямлі, матулі, каханай. Серыя карцін «Жывая зямля» — гэта ўражанні ад замежных вандровак і ад беларускай прыроды. А яшчэ гэта адбітак асабістых перажыванняў.
    АБ АЎТАРЫ
    Фёдар Ястраб у свой час узначальваў Палац мастацтваў. А зараз ён дырэктар галерэі Палаца Рэспублікі, якая называецца «Універсітэт культуры». I хоць галерэя, якая нядаўна адкрылася, на самой справе з’яўляецца структурай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, яе назву трэба разумець даволі шырока. Невыпадкова ўваход у галерэю свабодны. У ліку яе задач — выстаўкі твораў су
    Ф. Ястраб. «Пантыкапей».
    Палатно, алей. 60x70, 2006
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Зараніца».
    Палатно, алей. 90x80. 2007
    часнага мастацтва, адкрыццё маладых талентаў. Дарэчы, Фёдар Ястраб чытае ва універсітэце культуры аўтарскі курс «Галерэйная справа». Таму студэнты могуць прымяняць тэорыю на практыцы, знаёмячыся з тым, як арганізуюцца і праходзяць выстаўкі ў новай галерэі.
    У некалькіх экспазіцыях былі прадстаўлены жывапісныя работы. Дэманстраваліся таксама габелены, дэкаратыўныя пано, выцінанкі. А зараз адкрыта выстаўка керамікі і ткацтва. У планах Фёдара Ястраба — паказаць мінчанам работы шведскіх, італьянскіх, бельгійскіх мастакоў. Так што, збіраючыся на канцэрт у Палац Рэспублікі, не забудзьце зазірнуць і ў мастацкую галерэю.
    АБ АЎТАРЫ
    Ф. Ястраб. «Чырвоны сон».
    Палатно, алей. 70x60. 2005
    «Артлінія» ў Мінску
    Інтэрв’ю Алесі Белявец з Фёдарам Ястрабам з нагоды адкрыцця Міжнароднай выстаўкі графікі «Артлінія» ў НББ.
    Якія тэндэнцыі сталі відавочнымі ў графіцы за апошняе дзесяцігоддзе? Якія праблемы найбольш вострыя?
    Мацнейшы ўплыў, на мой погляд, на сучасны стан графікі аказала імклівае развіццё лічбавых тэхналогій. Размыванне межаў класічных відаў мастацтва стала абсалютна відавочным. Узаемная дыфузія графікі і мастацкага фота  факт, які адбыўся. Многія беларускія майстры пачынаюць актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі ў сваіх працах. Але ў цэлым беларуская графіка, як мне падаецца, пры безумоўна высокім узроўні рамяства слаба адаптуецца да мэйнстрыму
    еўрапейскай графікі, да еўрапейскага рынку. Традыцыйна моцныя пазіцыі ў класічных тэхніках графікі не павінны супакойваць маладых мастакоў. Эксперымент, спроба выйсці за рамкі ацэначных катэгорый, якія ўжо склаліся, эстэтычных пераваг, адсутнасць страху перад непрыняццем публікай і калегамі па цэху тваіх спроб пашырыць межы вызначаных традыцыяй і асяроддзем мастацкіх стэрэатыпаў, раскаванасць і крэатыў  вось што павінна стаць тым асялком, тым рычагом, які насамрэч не дае традыцыі станавіцца тормазам развіцця. Той, хто шукае — знойдзе. Гэта біблейская ісціна актуальна, як і тысячу гадоў таму.
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    У. Голубеў. «Так казаў» Папера, аловак, 90x60. 2006
    Ці можаце Вы назваць тыповыя рысы графікі як спецыфічнага віду мастацтва, тое своеасаблівае «ядро», якое пры актыўным размыванні межаў дазваляе ёй захаваць сваю самабытнасць?
    Пытанне гэта не настолькі простае, як можа здацца спачатку. Думаецца, чаго прасцей  лінія, пляма, спецыфічны носьбіт (папера), ахраматычны ці надзвычай абмежаваны храматычны візуальны рад — гэта і ёсць родавыя прыкметы графікі. Аднак у сучасным жывапісе вы ўсё гэта таксама можаце знайсці. Мудрагелістыя гульні з рознымі тэкстамі, дакументамі, якія відавочна высвечваюць графічную дамінанту з мнагаслойным сэнсавым «пірагом»,  усё гэта ідэнтыфікацыйная картка майстроў класічнага канцэптуалізму. Змешванне «ўсяго і ўся»  візітка сучаснага мастацтва. Гэта ў многім вызначае базу для эксперыментальных формаў мастацтва і значна пашырае магчымасці мастацтва ў цэлым.
    Прыхільнасць да пэўных традыцыйных відаў і жанраў мастацтва закладзена ўжо ў самой структуры Саюза мастакоў: жывапісцы, графікі, манументалісты і г.д. Мне здаецца, што чым больш шырокі інструментарый мастака, тым больш шырокія ў яго магчымасці паўнавартасна рэалізаваць свой крэатыўны патэнцыял. I зусім не важна, як мы «абзавём» прадукт яго творчасці: графіка, жывапіс ці канцэптуальны «опус». Калі інтэграваныя ў гэты прадукт родавыя рысы разнастайных відаў і жанраў мастацтва дапамагаюць мастаку, больш поўна і выразна прадставіць гледачу сваю ідэю, то задача знайшла годнае рашэнне.
    Якія перспектывы развіцця графікі ў нашай краіне?
    Гледзячы на дастаткова развітую сетку цэнтраў графікі ў Еўропе, цікавасць да графікі існуе. Дамы графікі, цудоўна абста
    287
    АБ АЎТАРЫ
    Н. Лебядзінская. «Ранішнія кветкі». Літаграфія. 18x15. 2007
    288
    Г. Бадзякова. «Для чаго мы пішам крывёю на пяску, нашы пісьмы не патрэбныя Прыродзе». Афорт
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    ляваныя сучаснай тэхнікай, якія служаць сур'ёзнай базай для навучання і творчай працы, даюць пэўную надзею на развіццё, у тым ліку эксперыментальных формаў графікі, нямецкім, дацкім, а асабліва шведскім мастакам. Але што можа даваць надзею на спрыяльныя перспектывы беларускім графікам? На вялікі жаль, такія цэнтры ў нас адсутнічаюць. З'яўленне нават аднаго цэнтра магло б даць мацнейшы імпульс развіццю гэтага віду мастацтва.
    Акрамя таго, камерцыйны патэнцыял графікі ў нашых умовах праяўляецца амаль
    непрыкметна. Артрынак, відавочна, не спяшаецца звярнуцца да графікі, якая на Захадзе дастаткова запатрабавана. У нашых офісах стараюцца развешваць танныя прынты замест якаснай аўтарскай графікі.
    Тым не менш перспектывы для графікі могуць быць і ў Беларусі. Убачыць іх можна, мяркую, у павышэнні плацежаздольнасці насельніцтва, у паступовай інтэграцыі ў еўрапейскі мастацкі рынак, у стварэнні інстытутаў менеджменту культуры, развіцці галерэйнай сеткі і г.д.
    Ліпень, 2008 г., Мінск
    А. Дзенісенка. «Tower».
    Афорт. 40x30. 2007
    A. Дзенісенка. «Hope».
    Афорт. 40x30, 2006
    28()
    Ю. Мацура. «Лілеі».
    Літаграфія. 25x30. 2006
    АБ АЎТАРЫ
    На час хочацца стаць пячорным чалавекам
    Федор Ястреб. На время хочется стать пецерным человеком /М. 3убкова//3намя юностм. — 2008. — №34 (14394).
    2^0
    Яго творчы шлях пачаўся ў чатыры гады з графітнага алоўка «Вясна» і альбома для малявання, якія мама паклала ў якасці навагодняга падарунка пад ёлку. Зараз, праз паўвека, работы мастака Фёдара Ястраба добра ведаюць не толькі на радзіме, але і ў Расіі, Украіне, Бельгіі, Галандыі і яшчэ ў многіх краінах свету, дзе праходзілі яго персанальныя выстаўкі. Загадчык галерэйнавыставачнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі, аўтар і куратар маштабных міжнародных праектаў, член Беларускага саюза мастакоў і старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў нават у водпуску вельмі заняты. Ён працуе над новымі карцінамі, піша кнігі і выношвае планы новых грандыёзных выставак.
    Фёдар Адамавіч, вы працуеце нават у час водпуску. Што тады для вас ідэальны адпачынак?
    У мяне зараз водпуск, і я атрымліваю сапраўднае задавальненне ад таго, што магу працаваць столькі, колькі захачу. Спачатку я меркаваў, што добра высплюся, паколькі звычайна на працягу года сплю вельмі мала. Але звычка бярэ верх, і ўсё роўна ўстаю ў 6.20.