Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
268
I МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Інсталяцыя «Кола, якое аб'ехала увесь Мір»
пластмасавы «келіх», які хрумсцеў пад нагамі гучней за чыпсы, спяшаліся туды, дзе разгортвалася кульмінацыя імпрэзы пад назвай «Выстаўка маладых мастакоў».
За такой нейтральнабезаблічнай назвай хавалася непаўторная творчая інтрыга, чыннікамі якой былі куратар праекта, знаная асоба ў мастацкім жыцці сталіцы — Фёдар Ястраб і яго малодшыя калегі, 20гадовыя студэнты. А яшчэ — публіка, дзеля якой і з удзелам якой разгортвалася імпрэзаперформанс, насычаная элементамі інсталяцыі, бодзіарта.
Выстаўка жыла толькі адзін дзень, a дакладней, некалькі вечаровых гадзін — у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Восем імёнаў. Восем творчых індывідуальнасцеў выстаўлялі... сябе. Кожны прадстаўляў жывы аўтапартрэт. Ці выяўленчы вобраз: патворчаму дасціпны, паэстэцку густоўны, падызайнерску стыльны, патэатральнаму артыстычны, а, можа, і псіхалагічны. «Карціны» мелі назву. Партрэты разпораз «выходзілі за рамкі», палявалі з фотаапаратам на гледачоў, пачыналі з імі размову, узаемадзейнічалі
між сабой. Вольга Саладоўнікава («Вішні») пакідала гуашшу пячаткіаўтографы на працягнутых далонях. Алесь Лазарчык («Джардана Бруна...») гуляў у мячык з таямнічым ці то рокерам, ці то юродзівым у чорнай жалезнай масцы Андрэем Ашмянцам («SHIM») і разпораз націскаў на курок дзіцячага пісталета з пістонамі... А запозненыя наведвальнікі недаверліва касавурыліся ў той бок, дзе ўсё яшчэ нечапанымі заставаліся апетытнаспакуслівыя бутэрброды з ікрой ды некалькі маслін, пакінутыя на сподачку. Здагадваецеся чаму?
Удзельнікі, арганізатары, наведвальнікі, спонсары (фірма «Снла звука») не хавалі задаволенасці: праект спраўдзіўся. Маладыя мастакі разам са сваім куратарам дасягнулі мэты. Выставіліся. I намаляваліся. Намалявалі...ся. Намалявалі: СЯБЕ! Неабыякавая публіка пазнаёмілася з тымі, чый талент і прафесійная запатрабаванасць у хуткай будучыні вызначаць адметнасць новага творчага пакалення, а значыць — і нашага культурнага асяроддзя.
Зямля
як квітнеючы сад...
Жывіца П. Зямля як квітнеючы сад... / П. Жывіца// «Культура». — 2003. — 1423 чэрвеня (№24).
Ф. Ястраб. «Замова».
Палатно, алей. 70x60. 2005
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Ф. Ястраб. «Рачная дзева». Палатно, алей. 70x60. 2004
«Зямля і нябёсы» — так называецца выстаўка жывапісу Фёдара Ястраба, якая неўзабаве адкрываецца ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэта трэцяя па ліку персанальная выстаўка яго жывапісу ў Мінску за апошнія два гады. Папярэднія былі ў галерэі «Золата» і зусім нядаўна — у новай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі).
Мінулы год аказаўся для мастака надзвычай плённым. У Бельгіі прайшло восем персанальных выставак жывапісу. Найбольш прадстаўнічая з іх адбылася ў галерэі мэрыі горада Картэмарк. Новая галерэя пачала сваю дзейнасць менавіта з дэманстрацыі твораў нашага мастака. Быў зроблены вялікі прыём, запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса,
сярод якіх прысутнічаў і прадстаўнік беларускага пасольства. Выстаўка атрымала добрае асвятленне ў прэсе. Менавіта пасля яе аўтар атрымаў шэраг прапаноў паказаць свае творы ў розных гарадах Бельгіі. I, урэшце, старшыня Камітэта па культуры фламандскага парламента Дані Вандэнбоша запрасіў мастака зрабіць выстаўку ў галерэі парламента. Адметнасць гэтага запрашэння ў тым, што ўпершыню такі гонар атрымаў замежны мастак: парламенцкая галерэя, як правіла, падтрымлівае толькі бельгійскіх творцаў. Трэба адзначыць і мінулагоднюю выстаўкупрэзентацыю сяброў Міжнароднай гільдыі жывапісцаў у бельгійскім горадзе Астэндэ. Яна праходзіла ў прэстыжнай «Kasino Art Gallery». Тут Ф. Ястрабу давялося выступаць у дзвюх іпастасях — удзельніка і куратара.
На выстаўцы «Зямля I нябёсы» аўтар выставіў на суд гледача працы, выкананыя ў апошні час. Яны моцна адрозніваюцца ад ранейшых сваёй стылістыкай, пластычнай мовай. Мастак адштурхнуўся ад лаканічнай, праграмна дэкаратыўнай пластыкі I звярнуў увагу на важнасць дэталі, тэхнічную дасканаласць выканання, пластычную выразнасць. Мова яго пластыкі праз арабескавую арнаментыку, пявучую рытміку набывае паэтычную ўзнёсласць і лірычнае гучанне. Гэта паэзія яркіх і гучных фарбаў, хітраспляцення незвычайных узораў. Яго дрэвы падобныя да дзівосных невядомых кветак; кветкі, сплятаючыся, ствараюць нешта накшталт тканіны.
Менавіта таму, што мастак дае не дакладныя злепкі прадметаў, а толькі ўяўныя, але тым не менш жывыя іх рысы, яму ўдаецца сродкамі мастацтва даць адчуванне цэласнасці свету, казачнага квітнеючага саду, здольнага падарыць чалавецтву такое жаданае і ўсё ж неверагоднае шчасце.
Ф. Ястраб. «Залаты вечар». Палатно, алей. 70x60. 2002
Ф. Ястраб. «Дама з папугаем». Палатно, алей. 70x60. 2002
2^1
АБ АЎТАРЫ
Захавальнік сонца
з Нарачанскага краю
Захавальнік сонца з Нарачанскага краю / Дз. Патыка // «Рэспубліка». — 2003. — 12 крас.
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Паспешна, нават неяк парывіста, нібы баючыся ўпусціць мімалётны вобраз, ён пераносіў фарбы на палатно, і не было ў гэтыя хвіліны вакол ні сцен яго маленькай майстэрні, ні дзіўных этнаграфічных дробязей, якія ствараюць асаблівую духоўную прастору, ні маятніка тапаліных вершалін, мерна адмяраючых пад ветрам час за акном. Ён і не заўважаў час. Быў паза ім. Але дзе? 3 якіх глыбінь усплылі гэтыя ўражанні?
Можа, з той шчаслівай хлапечай пары, калі ён, Федзька Ястраб, падоўгу прападаў
у родных нарачанскіх лясах, якія шчыльна падступілі да яго вёскі Станіслаўцы? Лясах, дзе яму, сузіральніку і паэту ў душы, адкрываліся і таямніцы жыцця баброў, і яркачырвонае хараство некранутых землянічных палян. А гэта возера за аколіцай, якое зарасло чаротам! Упадзеш на захапляльна нябачны лёд, і скрозь чысцейшую ваду бачны на далёкімдалёкім дне кожны каменьчык, кожны рух рыбкі, якая гуляе ў сонечным промні...
Але вось апошні раз дакрануўся пэндзаль да палітры, мастак застыў у нерашучасці, прыслухоўваючыся, ці ўсё ён выказаў палатну, і пачаў вяртаца на зямлю. Там выявіўся нейкі творчы беспарадак, і, хутка паправіўшы яго, ён зняў карціну з мальберта і асцярожна прыстроіў яе на край стэлажа. Урэшце, гэта была яшчэ не карціна, як высветлілася. А паўфабрыкат, нейкі падсвядомы злепак настрою. Ён звернецца да яе праз некалькі дзён, каб, прачытаўшы гэта «пасланне памяці», якое прыняло форму хаатычнага расліннага буйства, дапоўніць яго рэальнымі вобразамі. I гэта будзе ўжо не бурны творчы парыў, а няспешная, філігранная работа з тэкстурай, пошук гармоніі формы і колеру.
Такнезвычайна,удваэтапытворыць мастак Фёдар Ястраб, які змог аб'яднаць у сваім жывапісе вечных антаганістаў абстрактнае і рэальнае. Свой стыль ён назваў пачуццёвым. I гэта, бадай, дакладна. Прыступаючы да работы, ён толькі настроем і кіруецца. Ніякай папярэдняй задумы, тэмы, ніякіх эскізаў, ніякіх замалёвак з натуры. Спачатку
273
Ф. Ястраб. «Захавальнік сонца». Палатно, алей. 75x90. 2002
3 бабуляй Анэляй і дваюрадным братам Іосіфам. Станіслаўцы. 1965
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
3 братам Славай. 1967
За ваколіцай з братам Іванам. Станіслаўцы. 1974
узнікаючы на адным дыханні, у нейкім «пагранічным стане» абстрактны фон палатна. Потым, калі палатно «замазана» і калі яно падсохне, на першым маляўнічым слоі, у месцах, падказаных выпадковымі спалучэннямі абстрактных формаў, з'яўляюцца вобразы з рэальнага жыцця.
Атрымліваецца цудоўна. I гэта адзначаюць усе, хто пабываў на яго шматлікіх выстаўках на радзіме і за мяжой. Выстаўляецца ён, дарэчы, вельмі многа, чаму ёсць сваё тлумачэнне. Але аб гэтым пазней.
Вядомым мастаком ён быў і раней, але пасапраўднаму яго талент раскрыўся, калі пяць гадоў таму ён пакінуў акварэль і захапіўся жывапісам. Прычым у жывапіс ён прынёс акварэльную тэхніку. Аказалася,
Няспешная бяседа з бацькам і з дзядзькам Яўгенам. 1994
У роднай сядзібе з дваюрадным братам Валерыем і бацькам Адамам. 1994
АБ АЎТАРЫ
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Са сваім керамічным партрэтам работы Тамары Васюк. 2004
калі алейныя фарбы развесці асаблівым чынам амаль да стану вады, на палатне ўзнікаюць эфекты дзіўнай прыгажосці. I карціна нясе ў сабе як бы два планы. Калі глядзіш здалёк, як і патрэбна, чытаюцца больш маштабныя вобразы. Але калі падыходзіш блізка адкрываецца зусім іншы свет.
Колькі сябе помніць, ён увесь час эксперыментуе. Займаўся не толькі акварэллю і жывапісам, але і вітражамі, і вялікія пано па ўсім Савецкім Саюзе распісваў. Зараз ён задумаў у інсталяцыі сябе паспрабаваць, у перформансе. Пры тэмпераменце Ястраба, які поўнасцю апраўдвае сваё прозвішча, заўсёды, як ён жартуе, «побач ствараецца хваля».
Яму мала прафесіі мастака, якая дае, здавалася б, неабмежаваныя магчымасці для выхаду энергіі. Ён яшчэ і прадзюсер, прычым не толькі для сябе самога, але і для ўсіхсваіхсяброўкалег, якіяз радасцю перадаюць яму ўсе клопаты, звязаныя з арганізацыяй выставак, пленэраў, творчых паездак. Дзесяць гадоў таму ён быў адным са стваральнікаў беларускарасійскага аб'яднання мастакоў «Сонечны квадрат» (ці не ў піку малевічскаму «Чорнаму квадрату»?), якое паспяхова працуе і па сённяшні дзень. Але гэтага аказалася мала. Так, тры гады назад па яго задуме ўзнікла Міжнародная гільдыя жывапісцаў, якая аб'яднала дзесяткі маста коў Беларусі, Расіі, Украіны і нават Бельгіі. A яшчэён выкладаеў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры галерэйную справу і кіруе універсітэцкай мастацкай галерэяй, якая размясцілася на нулявым паверсе Палаца Рэспублікі. Уласна кажучы, ля вытокаў галерэйнай справы ў краіне ён і стаяў, кіруючы ў першыя постсавецкія гады Палацам мастацтваў. Ён і статут напісаў, які вызначыў правілы гульні ў гэтай галіне, і арганізаваў першыя выстаўкі, поўнасцю аплачаныя не дзяржавай альбо творчым саюзам, а спонсарскімі грашыма.
На міжнародным пленэры. За работай. Брусель.1997
Каля сваіх акварэляў. Цэнтральны дом мастака.
Масква. 1996
2 77
АБ АЎТАРЫ
На персанальнай выстаўцы «Жывая Зямля»
«Калі мы хочам стварыць належныя ўмовы для творчасці мастакоў, мы павінны развіваць інфраструктуру артрынку так, як гэта робіцца ва ўсім свеце, гаворыць мастак. У цэнтры мастацкага жыцця за мяжой стаіць галерэйшчык чалавек, які тонка адчувае мастацтва і надзелены якасцямі бізнесмена. Менавіта ён адкрывае і раскручвае новыя імёны. Ён падбірае групу таленавітых мастакоў, дае назву іх стылю, гэта значыць прыдумвае брэнд, пад якім іх зручней прапагандаваць, забяспечвае іх стыпендыяй, увагай прэсы, мастацтвазнаўцаў, дылераў. Арганізоўвае для іх пленэры, выстаўкі. Прычым прадастаўляе не толькі сваю галерэю, але і выставачныя залы ў іншых краінах. 3 мастакамі яго звязвае дагавор на эксклюзіўнае валоданне іх работамі. Але гэта зусім не кабала. Так, галерэйшчык мае працэнт ад рэалізацыі работ, але MacTa^ гэта задавальняе, паколькі часта ў іх няма грошай на сваю раскрутку, ды і жадання марнаваць на яе час таксама няма.