• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Нягледзячы на тое, што кампазіцыі мастака грунтуюцца на моцнай і даўняй традыцыі, што ў аснове ляжыць народнае светаўспрыманне, знітаванае з магіяй і міфамі, мастацтва Лілі Нішчык успрымаецца як востра сучаснае, мабыць, дзякуючы яе унікальнаму адчуванню прасторы, тэктонікі твора.
    «Семарглы».
    Шамот. 2004
    «Кампазіцыя—52. Каўчэг». Падсвечнік. Шамот, паліва. 2004
    Выстаўка дэманструе з усёй яскравасцю адметны талент маладога мастака, яе выдатнае валоданне ўсімі тонкасцямі такога няпростага рамяства кераміста, яе бездакорны ў многіх творах густ, тонкае адчуванне пластыкі, глыбіню і філасофскую шматзначнасць, сапраўдны касмаганізм яе незвычайных вобразаў. Зварот да культуры продкаў, да першавытокаў дае творцу шчаслівую магчымасць спыніць імгненне, эстэтычна пераасэнсаваўшы свае творчыя памкненні, напоўненыя жыватворнай сілай генетычнай памяці многіх і многіх пакаленняў.
    Сакральнае выцясняе з нібыта звыклых бытавых рэчаў паўсядзённасць і надзяляе іх касмаганічнай сімволікай. Стыхіі «Агню», «Вады», «Паветра», застылыяўтворах Лілі Нішчык, многім дапамогуць адчуць вечнае — у імгненным, таямнічае — у звыклым, філасафічнае — у простым.
    «Чайнік «Выкраданне Еўропы». Шамот. 2004
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    Творчы дуэт?
    Алена Шлегель і Уладзімір Ганчарук
    Тэкст да насценнага календара на 2007 г. (са змянен. і дапаўн.).
    2^6
    У. Ганчарук. «Рубінавае калье». Палатно, алей. 65x55. 20052006
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Псторыя мастацтваў ведае нямала выпадкаў прадуктыўных творчых дуэтаў. Вядома таксама: калі збіраліся разам два даволі таленавітыя аўтары, часцей за ўсё адзін з іх з’яўляўся больш паспяховым і запатрабаваным публікай, другі ж заставаўся ў ценю. Бывала часам, што сямейны дуэт мастакоў так і не станавіўся творчым дуэтам. Абое заставаліся самабытнымі мастакамі са сваімі эстэтычнымі праграмамі, а таму кожны з іх пракладваў уласную сцежку на мастацкі Алімп.
    Да якога тыпу аднесці сямейны дуэт беларускіх мастакоў Уладзіміра Ганчарука і Алены Шлегель? Яны не эксперыментуюць са стварэннем сумесных работ — а, значыць, творчым дуэтам у вузкім сэнсе гэтага слова іх не назавеш. Сказаць аб тым, што нехта з іх у ценю другога — значыць не быць аб’ектыўным. Яны абое даволі вядомыя і, без сумнення, з’яўляюцца адоранымі мастакамі. Сказаць, што яны зусім розныя? I так, і не. У кожнага з іх пасвойму пабудаваны свет мастацкіх ацэнак, свет гарманічных ці канфліктуючых вобразаў, неакрэсленых фантазій і амаль адчувальнай рэальнасці.
    Яднае ж іх працы, на мой погляд, лагічна і вытанчана пабудаваная драматургія непасрэдна эстэтычнага перажывання, цяга да «зробленасці», завершанасці працы, уменне выкарыстоўваць увесь патэнцыял рамесніцкіх навыкаў і за тэхнічнымі вытанчанасцямі не згубіць жывую і пачуццёвую мову мастацтва...
    Новая рэальнасць, што так імкліва і незваротна ўцягнула ўсіх нас у нейкі містычны ТанецЖыццё, паціху пазбаўляецца ад сваіх рамантычных убранняў, усё больш агаляе татальны прагматызм і жорсткасць...
    Жывапісныя работы Уладзіміра Ганчарука і Алены Шлегель даюць ужо страціўшаму надзею гледачу магчымасць збегчы — хаця б на нейкі час — ад няўтульнага і агрэсіўнага атачэння ў свет Гармоніі, Спакою і Прыгажосці.
    А. Шлегель. «Тры жаданні».	А. Шлегель. «Юдыф».
    Палатно, апей. 65x50.2006	Палатно, алей. 100x75. 20052006
    А. Шлегель. «Дэсерт».
    Палатно, алей. 70x65. 20042006
    А. Шлегель. «Каханне».
    Палатно, алей. 85x65. 2005
    У. Ганчарук.
    «Жамчужны карагод».
    Палатно, алей. 70x75. 2005
    Хроніка месца
    Ястраб Ф.А. «Хроніка месца» / Ф.А. Ястраб // «Культура». — 2003. — 3 — 9 мая (№1718).
    Менавіта так называлася персанальная выстаўка жывапісу і графікі Андрэя Скіцёва, якая нядаўна прайшла ў мастацкай галерэі БДУ культуры, што месціцца ў Палацы Рэспублікі.
    Каля 30 прац было прадстаўлена на выстаўцы, у асноўным гэта алейны жывапіс і ўлюбёная аўтарам манатыпія. Усе выстаўленыя працы выкананы аўтарам за апошні год.
    Трэба зазначыць, што мастак пасля заканчэння ў 1986 годзе школыінтэрната імя Ахрэмчыка і ў 1994 годзе аддзялення манументальнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў не разгубіўся ў віры пасляінстытуцкага жыцця, бытавых праблем і нявызначанасці далейшага лёсу, a пачаў амаль адразу стабільна працаваць. Ужо ў 1997 годзе ён заявіў аб сабе як мастак выстаўкай «Стан рэчаў», якая адбылася ў галерэі «АВ» у Мінску.
    А. Скіцёў. «Дым».
    Палатно, алей. 95x115. 2005
    249
    А. Скіцёў. «Кінутая будоўля».
    Аўтарская тэхніка. 30x49. 2005
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    А. Скіцёў. «Вячэра».
    Палатно, алей. 70x110. 2005
    Далей — больш...
    1998 г. — выстаўка «Танец», Прага.
    1999 г. — «Азбука пляцення», галерэя «АВ», Мінск.
    2000 г. — «Метызы»,
    Музей сучаснага мастацтва, Мінск.
    2001 г. — «Still life», галерэя «Золата», Мінск.
    2002 г. — «Праз вакно», галерэя «Зямля людзей», Мінск.
    I вось зараз — «Хроніка месца»...
    Сама назва выстаўкі вызначыла канцэпцыю ўсёй экспазіцыі — жыццё правінцыі, яе няспешныя рытмы і філасофія «штодзённасці»...
    Звыклых для нас пастаральных карцін, сентыментальнай замілаванасці рознымі даляглядамі, а тым больш такіх папулярных раней у беларускім жывапісе сцэн «ударнай працы даярак і механізатараў» тут, зразумела, не ўбачыш.
    Расклад ідзе ад іранічнаанекдатычных рашэнняў да абагульненасімвалічных...
    А. Скіцёў. «Прытулак».
    Аўтарская тэхніка. 30x30. 2007
    А. Скіцёў. «Жытло». Аўтарская тэхніка. 42x30. 2006
    Сярод яго персанажаў звычайныя вясковыя людзі з іх паўсядзённымі клопатамі, крыўдамі і нечаканымі радасцямі. Дзесьці ў яго аповед арганічна ўплятаюцца аўтабіяграфічныя ноткі — «Вечар», «Хатняе віно», «Новая падлога», «Дрэва».
    Андрэй Скіцёў не просты хранікёр правінцыяльнага жыцця, павярхоўны і адасоблены. Дзесьці глыбока, за іроніяй хаваецца боль мастака за закінутасць вясковага жыцця, і тады нават просты краявід набывае моцнае эмацыянальнафіласофскае гучанне — «Кінутая будоўля», «Камяні», «Ваколіца». У яго карцінах няма простага бытапісання. Нават звыклыя сцэны вясковага жыцця набываюць метафарычную ўзнёсласць, становяцца своеасаблівым гімнам высокім чалавечым каштоўнасцям. Гэта — «Хворыя дрэвы», «Дахаты», «Падзея». Зачарава
    насць мастака навакольным светам, людзьмі распаўсюджваецца і на хатніх жывёл. Кот і сабака — частыя госці ў яго карцінах. 3 любоўю і мяккай іроніяй распавядае ён пра іх жыццё — «Пусціце», «Тутэйшыя», «Звер». У апошняй працы гэта іронія дасягае апагея — зверам, які нагадвае тыгра ў джунглях, падаецца звычайны кот у зараслях памідораў...
    Застаецца толькі здзіўляцца, адкуль у гараджаніна Андрэя Скіцёва такое адчуванне вясковага жыцця.
    Адказ на гэта пытанне дае сам Андрэй.
    Усе вельмі проста: нейкі год таму ён купіў у вёсцы пад Мінскам хату, ды і жыве там са сваёй маці, жонкай Аленай, дарэчы, таксама мастачкай, сынам Дзімам, і ёсць у іх сабака Гектар...
    ^1
    МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
    Адэкватнасць часу
    Ястраб Ф.А. Адэкватнасць часу / Ф.А. Ястраб // «Культура». — 2005. — 25 чэрвеня —1 ліпеня (№26).
    «Прадчуванне лёсу №1 >>. Фота.1989. Мінск
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    15 чэрвеня ў лекцыйнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя фотаальбома «Фатаграфіі мінулых гадоў». Аўтар прадстаўленых у гэтым альбомекнізе фотаздымкаў і тэкстаў — мінскі фотамастак, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва» Вадзім Качан.
    Свой творчы шлях, а дакладней, сваё прафесійнае ўзыходжанне ён пачаў, мабыць, з супрацоўніцтва ў межах фотаклуба пры рэдакцыі газеты «Вячэрні Мінск». Такія добра вядомыя зараз фотамайстры, як Андрэй Шчукін, Юрый Захараў, Яўген Калюжны і іншыя, таксама выйшлі з гэтага асяродку.
    Пачынаючы з 80х гадоў, Вадзім Качан не выпускае са сваіх рук фотакаме
    ру, актыўна ўдзельнічаючы ў шматлікіх праектах. Адзін з іх — найбольш значны — «Фотаманіфест. Сучасная фатаграфія ў СССР» 1991 года. У тым жа годзе — так распарадзіўся лёс — ён адыходзіць ад творчай дзейнасці на даволі працяглы час. Сімвалічным жа знакам стала ягоная выстаўка «Асколкі» (галерэя «NOWA»). Пасля было шмат выставак у музеях, галерэях, бібліятэках Беларусі, Расіі, Украіны... Вярнуўшыся ў фотамастацтва з новымі сіламі, з новым разуменнем і асэнсаваннем працэсаў як у самім жыцці, так і ў мастацтве, Вадзім Качан як сапраўдны творца пачынае шукаць адэкватныя часу сродкі выяўлення. Адмаўляцца ад тых тэхнічных магчымасцей, якія забяспечвае сучасная інфармацыйнатэхналагічная культура, ён лічыць немэтазгодным. Вы
    «Імкненне».
    Фота. 1986 (2003). Мінск
    «Філасофія жыцця» — варыянт 2.
    Фота. 1988. Мінск
    карыстаць такія магчымасці — значыць моцна пашырыць палітру мастака, надаць большую вытанчанасць тэхніцы і глыбіню неадназначных сэнсаў сваім творам.
    Сучаснае фотамастацтва актыўна выкарыстоўвае камп’ютэрныя тэхналогіі. I Вадзім Качан не ў баку ад гэтых працэсаў. Камп’ютэр дапамагае яму ў стварэнні шэрага выдатных здымкаў з улюбёным кампазіцыйным прыёмам — прыёмам
    мантажу. Спектр жанравых пошукаў аўтара даволі шырокі: ад лірычных замалёвак беларускіх краявідаў, работ рэпартажнага плана да складаных кампазіцый з шырокімі асацыятыўнымі хадамі, сэнсам, што не ляжыць на паверхні, і адпаведнай ім пластыкай. Немалы жыццёвы досвед, прафесійнае чуццё і «божая іскра» — талент — даюць магчымасць Вадзіму Качану ствараць такія адметныя і запамінальныя вобразы.
    «Нараджэнне кампазіцыі2».
    Фота. 1987. Мінск
    «Выбар».
    Фота. 1989. Мінск
    «Забытыя фрэскі маёй памяці. №1». Фота. 1985 (2003). Мінск
    «Абрыс вобразаў».
    Фота. 1987. Мінск
    «Фарміраванне фрагментарных успамінаў дзяцінства адбываецца рана».
    Фота. 1990. Мінск
    Цяпло колеру
    Ястраб, Ф.А. Цяпло колеру/ Ф.А. Ястраб // «Мастацтва». — 2005. — №2.
    На адкрыцці персанальнай выстаўкі В. Касцючэнкі ў Палацы мастацтва
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Сапраўднае мастацтва заўсёды ёсць даследаванне свету. Карціна мастака — гэта ў поўнай меры «фіксацыя эмоцый і інтэлекту». Толькі ўбіраючы эмоцыі і інтэлект, карціна выпраменьвае іх адэкватна той сіле, якую ўклаў сам майстар. Толькі сапраўдная любоў да мастацтва дазваляе праз покрыва паўсядзённасці ўбачыць нараджэнне неўтаймоўных эмоцый і вірлівы рух думак.
    Васіль Касцючэнка належыць якраз да таго кола мастакоў, якія не проста фіксуюць навакольны свет у яго ж формах, a паступова, крок за крокам, даследуюць яго, шукаюць, па выказванні самаго мастака, «гармонію паміж сабой і рэальнасцю праз колер, рытм, лінію».