• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    I ўсе мастакі, хто добра ведае творы гэтага майстра, з засмучэннем адзначаюць, што пабачыць такі цуд немажліва, бо няма ў нас па сённяшні дзень будынка, залы, дзе былі б выстаўлены творы знакамітага мастака Беларусі XX стагоддзя, якога, можа, нават больш за нас ведаюць у замежжы і вельмі шануюць.
    У кожнай краіне ёсць музеі мастакоў, якія заслугоўваюць, каб на дзяржаўным узроўні адзначылі іх менавіта гэткім чынам. Хацелася б належнай афіцыйнай даніны павагі і да нашага Майстра пейзажа — у нашай краіне.
    Дачка Цвіркі Таццяна Вітальеўна была запрошана Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў на сустрэчу, прымеркаваную да вернісажа. Яна падзякавала Фёдару Ястрабу за тое, што ён адшукаў і прадставіў на гэтай выстаўцы дзве карціны яе бацькі. Таксама выказала словы ўдзячнасці супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, з чыёй дапамогай выйшла манаграфія пра Віталя Цвірку, ілюстраваная работамі, якія захоўваюцца ў фондах музея: дык можа, Бог дасць, там і адкрыюць залу Цвіркі? У Міністэрства культуры краіны ўжо накіраваны ліст з адпаведнай просьбай. Праўда, карцін мастака ў сям’і засталося, на вялікі жаль, мала. Адна надзея на музейны фонд. I, дарэчы, усе прысутныя за круглым сталом адзначылі, што такі музей ці хаця б зала, прысвечаная майстру пейзажа, у Мінску павінны быць.
    Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, дзе ў свой час выкладаў і Віталь Цвірка, падрыхтавала не адзін дзесятак таленавітых творцаў. Сёння Л.Шчамялёў, А. Ксяндзоў, Ф.Ястраб, В.Шкаруба, У.Кожух, В. Касцючэнка, С. Каткова, I. Бархаткоў, Я. Батальёнак, А.Грышкевіч і іншыя
    2іу
    ІНТЭРВ’Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    Д. Калеснікаў. «Зачараваны». Фота. 27x40. 2006. Расія
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    прэзентавалі свае пейзажы на гэтым своеасаблівым фестывалі, кожны паказаў уласную тэхніку, арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, а самае галоўнае — майстэрства.
    Многія з прадстаўленых аўтараў даўно вядомы далёка за межамі Беларусі адметнасцю ўвасаблення вобразаў роднай зямлі, значных і непаўторных.
    За круглым сталом выказваліся ўдзельнікі выстаўкі, дзяліліся меркаваннямі мастацтвазнаўцы.
    Валерый Жук адзначыў, напрыклад, што пейзаж — гэта лабараторыя, дзе мастаку можна сябе рэалізаваць, дзе для кожнага ёсць вялікія магчымасці — ствараць.
    Уладзімір Кожух лічыць, што ў розных выпадках пейзаж можа адыгрываць сваю ролю — ці другарадную, ці галоўную. Для сябе ён вызначае прыроду як галоўную лабараторыю натхнення.
    Аляксандр Грышкевіч прадставіў на выстаўцы свой лірычны пейзаж: ён з дзяцінства марыў маляваць прыроду і настойліва ішоў да гэтага. «Пейзаж важны для мяне, — кажа мастак, — не толькі як куточак прыроды. Стварэнне вобраза — мая задача. Жыццё мяняецца, і мастак мяняецца. За дзень можна мяняць адну і тую ж сцэну. У маіх ранніх работах менш лірыкі, больш канструктыўнакампазіцыйнага: паклаў мазок — і потым размазвай яго, як хочаш. Апошнім часам з’явілася
    больш прафесійнай упэўненасці, а гэта значыць, ёсць магчымасць больш пазнаць сябе, на што ты здольны...»
    Старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў Васіль Касцючэнка кожны раз адкрывае для сябе новы пейзаж, а потым зноў шукае. Так, ён заўсёды ў пошуку. Аднак лічыць, што мастака ў розных работах пазнаваць будзеш заўжды, як бы той ні эксперыментаваў, бо яго прырода застаецца нязменнай.
    Уладзімір Тоўсцік, які на гэтай выстаўцы прадставіў сваю карціну «Світанак», зрабіў невялічкі агляд усёй экспазіцыі, за
    значыўшы, што пейзаж звязаны з пачуццёвасцю і можа перадаваць стан прыроды і рабіцца амаль абстрактнай з’явай, a можа быць і аналітычным — на палотнах у кожнага з мастакоў гэта можна прасачыць.
    Арганізатару гэтай выстаўкі Фёдару Ястрабу дзякавалі ўсе. Найперш за тое, што ён паставіў пытанне наконт вызначэння ролі і месца творчай спадчыны Віталя Цвіркі, папулярызацыі яго творчасці. Сам Ф. Ястраб прадставіў гледачам два пейзажы: «Час ягад» і «Летні дождж». Ён лічыць, што ў жанры пейзажа прыйшоў час выказвацца не праз фатаграфічны адбітак воб
    К. Савіцкая. «Паводле Уільяма Цёрнера». Фота. 30x45. 2005. Беларусь
    21^
    ІНТЭРВ’Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    М. Казакевіч.
    «Дарога да храма». Палатно, алей. 94x108. 2007.
    Беларусь
    220
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    У. Рынкевіч. «Вераснёўскія туманы I». Папера, акварэль. 80x60. 2007. Беларусь
    раза прыроды, а праз пачуццёвае ўспрыманне яе стану. Сучаснаму пейзажу павінна адпавядаць сучасная пластыка, канкрэтны вобраз мусіць саступіць месца эмацыянальнапачуццёваму вобразу, асацыятыўнаму.
    Ларыса Міхневіч адзначыла, што жанр пейзажа — старадаўні жанр, на Усходзе вядомы з IV стагоддзя. Гэты жанр мастацтва заўсёды быў актуальны, бо прырода, «напісаная рукою», заўсёды выклікала цікавасць на ўсіх кантынентах. Сёння існуе экаарт — мастацтва актуальнай пазіцыі ў традыцыйнай форме. Рынак дыктуе мастакам свае ўмовы, і пейзаж на ім сёння ў лідэрах.
    А я, прысутная на той мастацкай імпрэзе, падкрэсліваю, што пейзаж як жанр — усеабдымны. Час ідзе, і ўсё ў творчасці
    А. Скіцёў. «Сад».
    Аўтарская тэхніка. 28x50. 2007. Беларусь
    нібыта мяняецца. Але застаецца класіка. I добра было б, каб усё ж мы маглі прыходзіць у музей ці хаця б у залу Віталя Цвіркі і глядзець, любавацца на яго палотны, ля якіх мастакам малодшага пакалення можна і павучыцца. Павучыцца панарамнасці кампазіцыі, эпічнасці пейзажа з вольнай жывапіснай манерай і тонкай каларыстычнай палітрай. Мастацкая спадчына вялікага майстра разнастайная: пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна, партрэт. Тэхніка выканання — віртуозная: ці то алейны жывапіс, ці то акварэль, ці то тэмпера...
    У хуткім часе арганізатары гэтага фестывалю прапануюць нам новую выстаўку. А «Фестываль пейзажа» плануецца ўжо ладзіць кожны год і нават запрашаць на яго замежных мастакоў.
    I. Лобан. «У пачатку і ў канцы. Зіма». Папера, акварэль. 44x54. 2007. Беларусь
    221
    ічішэ ычшя ‘а.ааеіні
    Ян Эрык Сольберг Ёхансан. «Захад у Ізміры».
    Фота. 39,2x58,5. 2004. Нарвегія
    222
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    В. Вядрэнка. «Ружаны».
    Фотапрынт. 60x80. 2007. Беларусь
    У лабірынце галерэй
    Ястраб Ф.А. У лабірынце галерэй / Ф.А. Ястраб; гутарыў Я. Акулін // Літаратура і мастацтва. — 2007. — 7 верас.
    Мала хто ведае пра тое, што самы вялікі выставачны комплекс Беларусі знаходзіцца ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. А між іншым, гэта практычна адзінае месца, дзе праходзяць міжнародныя выстаўкі найвышэйшага ўзроўню з яркімі перформансамі і шоупраграмамі. Аб тым, як трапіць у гэтыя залы, на што падзівіцца і якія сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў падчас святкавання 85годдзя Нацыянальнай бібліятэкі, расказвае загадчык галерэйнавыставачнага комплексу, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб.
    — Але ж галоўнае, што падабаецца публіцы, — гэта незвычайна яркае адкрыццё кожнай выстаўкі.
    — Сапраўды, кожнае адкрыццё мы стараемся зрабіць з цікавай шоупраграмай. Прыкладам таму — адкрытая ў ліпені выстаўка «Сеанс», якая доўжылася да канца жніўня. У першы дзень выступаў тэатр пластыкі, былі перформансы, токшоу з вядомымі мастацтвазнаўцамі, працавалі фотастудыя, «Горад мастакоў», дзе малявалі ўсіх, хто пажадаў, ажно да дзевяці гадзін вечара. Таксама ўпершыню была
    — Фёдар Адамавіч, у чым галоўнае адрозненне вашай галерэі ад іншых?
    — Галерэйнавыставачны комплекс праводзіць выстаўкі ў асноўным міжнародныя. Гэта наш напрамак і, па сутнасці, наша ніша, якая была абсалютна не занятая на беларускім мастацкім полі. Справа ў тым, што арганізацыя міжнародных выставак — праца вельмі складаная ў тэхнічным плане. Сабраць мастакоў з розных краін, прывезці сюды, аформіць работы на вываз — гэта зусім не проста. Да таго ж многія лічаць міжнароднымі тыя выстаўкі, на якіх прадстаўлены карціны, да прыкладу, немца ці паляка. Выстаўка твораў замежнага мастака ніякіх адносін да міжнароднай не мае. Ёсць дакладнае вызначэнне таго, што з’яўляецца міжнароднай выстаўкай: не менш як тры краіныўдзельніцы і таксама не менш за 40 працэнтаў замежных прац з прадстаўленых на экспазіцыі.
    М. Голубева. «Чырвоныя рабіны».
    Шоўк. Змешаная тэхніка. 70x90. 2005
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    22zf
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    праведзена артлатарэя і многа шчасліўцаў пайшлі з выстаўкі з выйгранымі творамі беларускіх мастакоў, якія прысутнічалі ў зале і адразу ж пакідалі аўтографы на сваіх карцінах. Віктар Ціханаў пісаў на мальберце, і можна было з ім папрацаваць над карцінай. Потым разам з публікай рабілі нацюрморт з сапраўднай садавіны і агародніны. Калі гэта завяршылі, з’елі ўсё, што было нацюрмортам, і атрымаўся новы твор з таго, што засталося.
    — Праграма ўражвае! Самае важнае пытанне для нашых чытачоў: як жа патрапіць да вас простаму наведвальніку?
    — Тут ёсць свае праблемы, бо гэта рэжымнае прадпрыемства. Штодзень у будынку знаходзіцца 1200 супрацоўнікаў і каля 2000 чытачоў. Таму да сённяшняга часу свабоднага ўваходу ў галерэю няма. Нават з чытацкім білетам можна заходзіць толькі ў галерэю «Атрыум». У бліжэйшы час мы ўвядзём новы графік работы.
    Будзе спецыяльная электронная карта, і кожны жадаючы зможа па ёй свабодна наведваць галерэі. Пакуль жа цалкам выставачны комплекс можна агледзець толькі ў складзе экскурсійнай групы.
    — Зараз працуюць тры галерэі: «Атрыум», «Лабірынт» і «Ракурс». Калі пачне працаваць «Панарама», якая знаходзіцца на 22ім паверсе і адкрывае наведвальніку цудоўную панараму горада?
    — Толькі адну фотавыстаўку мы правялі там. Але 18 верасня адкрыем другі фотапраект — «Мінск. Лікі горада». У верасні адзначае сваё 85годдзе Нацыянальная бібліятэка, і мы таксама, безумоўна, зробім адпаведную тэматычную выстаўку. На нашу прапанову ўжо адгукнуліся фотамайстры. Вас чакае ўрачыстае адкрыццё і вельмі цікавая экспазіцыя.
    — Чым парадуюць астатнія галерэі ў верасні?
    — 5 верасня адразу ў трох галерэях адкрылася выстаўка «Усведамленне міфа». Тут можна пабачыць, як гэту тэму развіваюць мастакі. Па сутнасці, любое мастацтва — гэта ўжо міфалагемы. Ды і непасрэдна тэму міфалогіі большасць мастакоў так ці інакш не маглі не закрануць. Узяць хоць бы любога класіка ці нават сучаснага мастака. Той жа Сальвадор Далі — гэта, без перабольшання, міф на міфе, ці той жа Пабла Пікаса. Выстаўка не будзе абмежавана добра вядомымі міфамі Грэцыі і Рыма. Там будзе і славянская міфалогія, і міфалогія народнай культуры, і палітычная... Дарэчы, 3 верасня адкрылася новая галерэя — «Мабільная». Яна размяшчаецца на кальцавым калідоры трэцяга паверха. Там экспануецца гісторыкамемарыяльная выстаўка, прысвечаная вядомаму польскаму пісьменніку Джозэфу Конраду.