• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Ф. Ястраб. На жаль, выстаўка ператварылася ў радавое мерапрыемства. Адсутнасць у нас моцных эканамічных структур адбіваецца і на культуры. I калі ставіцца пытанне пра нацыянальную галерэю выяўленчага мастацтва, то адказ атрымліваем адмоўны. Сённяшнія кіраўнікі дзяржавы маюць зусім іншыя інтарэсы.
    П. Васілеўскі. Ведаеце, сёння ёсць вялікая пагроза, што бальшавізаваны кіч папярэдніх гадоў будуць пераводзіць на
    беларускую мову і казаць: гэта і ёсць беларуская культура. Той, хто каньюнктурай зарабляў свой рубель, здолее рабіць тое самае і за талеры. Культурная палітыка дзяржавы павінна вылучаць людзей неабыякавых, людзей таленавітых, падтрымліваць іх.
    А. Марачкін. 3 гісторыі мастацтва вядомы правалы спектакляў, часам нават геніяльных. Назавіце, калі ў нас быў правал выстаўкі... Яны штучна падтрымліваюцца сістэмаю дагавораў.
    В.Трыгубовіч. Гэта сродак гарантаванай матэрыяльнай падтрымкі таго, хто стварае патрэбны імідж дзяржавы. Але не можа быць у мастацтве нічога гарантава
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    А. Забаўчык. «Вадалаз».
    Палатно, алей. 130x102. 2008
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    нага. Мастацтва — гэта бясконцая рызыка, бясконцы ход на мінным полі.
    Ф.Ястраб. Справа зусім не ў заказе. Заказ існаваў заўсёды. Але калі работа прымаецца на выстаўку толькі таму, што яна заказная, глядач увогуле застаецца збоку, яго інтарэсы ігнаруюцца.
    П. Васілеўскі. Што б мы ні гаварылі, будзе існаваць нейкі кампраміс паміж дзяржаўнымі структурамі і мастаком, бо ў нас няма прыватнага мецэнацтва.
    А. Марачкін. Няма ў свядомасці нашых прадпрымальнікаў пераканання, што
    ўклад грошай у мастацтва спрыяе іх аўтарытэту.
    А. Бяляцкі. Аляксей, гэтых нашых наваяўленых бізнесменаў яшчэ нельга назваць сапраўднымі — моцнымі і заможнымі. Яны ўвесь час жывуць у чаканні нейкага ўдару...
    В.Трыгубовіч. «Раскулачвання».
    Ф.Ястраб. Няма сапраўдных бізнесменаў? Так, магчыма. Няма сапраўдных мецэнатаў? Так, магчыма. Але першыя парасткі прабіваюцца. Вось мы праводзім выстаўкупродаж, і спансіруе яе біржа. Плаціць 100 тысяч рублёў за арэнду. He Саюз мастакоў, які з верасня не выплаціў галерэі ні адной капейкі, кінуў мяне, так бы мовіць, вобзем: рабі што хачаш з гэтым нацыянальным багаццем, якое ў сховішчы прападае, — а бізнесмены, калі мы з імі належна пагаварылі, узяліся дапамагаць. Другая біржа будзе абслугоўвываць нас на аўкцыёне.
    В.Трыгубовіч. Гэта сведчыць, што мы цівілізаваны народ, калі на самым пачатку станаўлення прадпрымальніцтва маем магчымасць гаварыць на такія сур’ёзныя тэмы, як падтрымка мастацтва. Але давайце вернемся да выстаўкі, прысвечанай Багдановічу, каб прасачыць яшчэ адну сітуацыю. Ці хадзілі на яе людзі і што для іх было найбольш цікава: асоба юбіляра ці аўтарымастакі?
    Ф.Ястраб. На гэту выстаўку хадзілі пераважна студэнты і школьнікі, словам, моладзь. Чамусьці пакаленне больш сталае мала звярнула на яе ўвагі. Ішла інтэлігенцыя, якая цягнецца да беларускасці. Праводзіліся экскурсіі.
    В.Трыгубовіч. Гэта была ініцыятыва галерэі?
    Ф.Ястраб. Так. Мы тэлефанавалі па ўсіх школах. Выстаўка ў гонар славутай
    асобы павінна фарміраваць свядомасць заўтрашніх грамадзян незалежнай БелаРУСІ.
    В.Трыгубовіч. Значыць, выстаўка належна выканала сваю асветніцкую ролю?
    Спадар Бяляцкі крыху раней выказаў думку, што найбольш цікавымі на выстаўцы былі творы, прысвечаныя фальклорным матывам паэзіі Багдановіча. Вы, Фёдар, сказалі, што партрэта для сябе новага не адкрылі. А можаце вы назваць нейкую работу, якая б звярнула вашую ўвагу сваім станоўчым ці адмоўным бокам?
    П. Васілеўскі. Станоўчы полюс для мяне — барэльеф Янушкевіча, цікавы найперш трактоўкай вобраза. А процілеглым — жывапіснае палатно Уродніча. Увогуле, быў даволі высокі ўзровень, які мае беларускае мастацтва на сённяшні дзень.
    Ф. Ястраб. Цікавых работбыло нямала. Мяне, напрыклад, уразіла карціна Марачкіна «Зімовыя мроі». Абсалютна свежая работа, зусім іншым паказала мастака. Работа адпавядае таму настрою, які, на маю думку, павінен быць на выстаўцы ў гонар Багдановіча.
    А. Марачкін. Калі я глядзеўэкспазіцыю, то прагнуў найперш сустрэць твор мастацтва. А Багдановіч гэта ці не — справа іншая. Запомнілася ж мне графіка Васіля Баранава, у жывапісе найбольш удалымі падаюцца работы Літвінавай («Inkubus») і Маціевіча («Ноч у Жыровічах»).
    А. Бяляцкі. Хачу колькі слоў сказаць пра маладых. Ёсць у іх творы, якія фармальна не перагукаюцца з творчасцю Максіма Багдановіча, але аўтары здолелі перадаць дух, настрой маладой беларускай паэзіі. Так, тры літаграфіі Алега Назаранкі ўразілі мяне адчуваннем нейкага сусветнага, касмічнага ветру, які адчува
    ецца і ў паэзіі Багдановіча. Хоць прамых адпаведнікаў няма.
    В.Трыгубовіч. На маю думку, найбольш слушная прапанова — гэта наданне мемарыяльнай выстаўцы музейнага характару. Каб не было экспазіцыі «сырых» твораў, каб яна пачыналася ад замалёвак таго часу, калі юбіляр быў жывы, і да сённяшніх мастакоўскіх фантазій уключна.
    П. Васілеўскі. У такім разе можна ўбачыць, як нацыя ўспрымала паэта на працягу гадоў, як шанавала і разумела (або ігнаравала) яго творчасць.
    А.Бяляцкі. У нашым музеі ёсць арыгінал прыжыццёвага малюнка Багдановіча.
    Ф.Ястраб. Мы павінны ўспрымаць Багдановіча ў кантэксце тагачаснай культуры.
    А.Бяляцкі. ...Якую ведаем вельмі слаба.
    П. Васілеўскі. Калі выстаўку рабіць так, то яе месца — у адным з будынкаў на пляцы Незалежнасці, дзе збярогся стыль «мадэрн». Паэт звычайна — як знак эпохі. Мы гаворым пра Пушкіна — і бачым усю расійскую культуру XIX стагоддзя. Фактычна паэт у сваёй асобе канцэнтруе духоўны набытак нацыі. Праз яго ўспрыманне мы бачым гістарычныя постаці і сучаснае атачэнне.
    А. Марачкін. Геніяльная асоба ўплывае на людзей будучых гадоў і стагоддзяў, мы прымаем сёння Максіма Багдановіча як сучасніка. I як папярэдніка.
    В.Трыгубовіч. Скажыце, ці не накладваецца на нашу незадаволенасць святкаваннем угодкаў М. Багдановіча агульны стан незацікаўленасці культурай у грамадстве? Усе занепакоены толькі каўбасой ці гарэлкай, а такіх паняццяў, як «свабода», «мастацтва», быццам не існуе наогул.
    215
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    2і6
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф.Ястраб. Крытычны час і для эканомікі, і для дзяржавы, і для культуры, безумоўна, накладвае адбітак на ўсё. Казьма Пруткоў казаў, што многія людзі падобны на каўбасу: чым іх напхаюць, тое яны і маюць. Мы сапраўды маем тое, чым нас напхалі. Патрэбны нейкі час, магчыма, нават нейкае патрасенне, каб людзі агледзеліся, працверазіліся. Бо калі згубім культуру, згубім душу — ніколі не станем народам.
    П. Васілеўскі. Сёння стан мастака чымсьці нагадвае стан селяніна, якога адначасова вызвалілі і ад пана, і ад зямлі. I трэба навучыцца жыць у такіх умовах.
    Ф.Ястраб. Адна з нашых задач — стварэнне нармальнага артрынку. Для яго трэба рыхтаваць не толькі творцаў, але і пакупнікоў.
    В.Трыгубовіч. Незалежная дзяржава павінна весці ўласную палітыку, у тым ліку і культурную, шчодра фінансаваць прыярытэтныя кірункі.
    Ф.Ястраб. Безумоўна, дзяржаўная праграма падтрымкі нацыянальнай культуры патрэбна. Але хто яе будзе рыхтаваць, рэалізоўваць? Мы ўсё смела вывозім — на ўсход, на захад... I страшна будзе, калі давядзецца беларускае мастацтва вывучаць там. Цяжка на душы, калі таленавіты мастак, які разумее, што яго творы — наш нацыянальны здабытак — здольны аддаць іх усе на чужыну, абы за даляры. Я разумею: матэрыяльныя цяжкасці, не створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця і творчасці.
    А.Бяляцкі. ...Аднак узровень культуры і свядомасці гэтага мастака варты жалю. Нічога страшнага ў тым, што некаторыя творы едуць на Захад. Мы павінны прывыкаць жыць у Еўропе. I якая розніца — ехаць у Маскву ці ў Берлін. Даўжыня шляху амаль аднолькавая.
    Ф.Ястраб. He ў тым бяда, што творы едуць на Захад. Межы не павінны быць жалезнай заслонай. Але трэба, каб асноўны скарб, мастацкі набытак заставаўся ў нас. Гэта клопат і дзяржавы, і самога аўтара.
    А. Марачкін. Так, так. Каб кожная цаглінка мацавала падмурак, узвышала сцены храма.
    В.Трыгубовіч. Мы дайшлі да вельмі цікавага аспекту нашай размовы: годнасць чалавека, годнасць мастака. Ці існуюць гэтыя паняцці ў нашым сённяшнім грамадстве? I ці нашы мастакі, у сваёй большасці, маюць гэту годнасць?
    Ф.Ястраб. 3 дзяцінства нас вучылі нечаму іншаму: толькі для грамадства мы павінны працаваць, толькі грамадству аддаваць. Склалася супольнасць людзей, якія няздольны крытычна мысліць, нейкае шэрае асяроддзе. I калі надышоў крытычны стан, чалавек разгубіўся. Паўстаюць камерцыйныя структуры, і мастака зацягвае грашовы вір.
    В.Трыгубовіч. На пэўным этапе без гэтай камерцыялізацыі нічога не будзе. Але мяне трывожыць, так бы мовіць, этычны бок справы. Многія мастакі, якіх я паважала, лічыла, што для іх мастацтва калі не сэнс жыцця, то, прынамсі, большая частка яго, сёння занепакоены не мастацтвам, a толькі тым, каб хуценька нешта напісаць і прадаць.
    А. Марачкін. Ну што ж: «Які пастух, такі і статак». Грамадства наша настолькі дэфармаванае... I калі б вы запыталі: «Ці маеш ты годнасць?», — я дакладна не адказаў бы. Я магу пэўна сказаць, што пакутую.
    В.Трыгубовіч. Ці не з гэтых пачуццяў — годнасці і пакуты •— вырас Максім Багдановіч?
    Дом для нашага класічнага пейзажа?
    Фатыхава Г. Дом для нашага класічнага пейзажа? / Г. Фатыхава //«Літаратура і мастацтва». — 2005, — 18 лістап. Пра выстаўку «Фестываль пейзажа», прысвечаную народнаму мастаку Беларусі В. Цвірку, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Арганізатар выстаўкі Ф, Ястраб.
    Вераснёвымі днямі ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіла выстаўка «Фестываль пейзажа», прысвечаная народнаму мастаку Беларусі Віталю Цвірку. Самыя строгія калегі называюць яго лепшым пейзажыстам, лічаць зоркай першай велічыні ў нацыянальным пейзажным жывапісе і наогул — адным з першых майстроў у нашым выяўленчым мастацтве.
    Ён стварыў манументальнавелічны, эпічны, дынамічны, экспрэсіўны лірычны вобраз беларускай прыроды. Суб’ектыўнага ў пейзажах В. Цвіркі амаль няма, мастак быў надзелены здольнасцю так адчуваць прыроду, што праз яго пэндзаль яна быццам сама прычынілася з намі размаўляць. 3 вялікім майстэрствам, таленавіта, аднолькава пераканаўча Віталь Цвірка паказваў на сваіх палотнах пранізліваветраную прастору, спякоту лета, ціхую развітальную мудрасць восені, магутную радасць абуджэння зямлі вясною. Колер на ягоных палотнах уражвае багаццем — у кожным пейзажным вобразе...