Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
няма стабільных крыніц фінансавання. Гэта характэрная рыса ўсіх галерэй, якія так або інакш сутыкаюцца з аднымі і тымі ж праблемамі. Зразумела, не хацелася б апераджаць падзеі, але я ўсё ж спадзяюся, што ў самай бліжэйшай будучыні галерэйны рух пачне набываць хаця б нейкія цывілізаваныя контуры.
— Думаю, нашым чытачам будзе цікава ведаць: чым адрозніваецца элітная галерэя ад салона?
— Салон, як правіла, не праводзіць выставак, гэта пастаянна дзеючая экспазіцыя спецыфічнага тавару — твораў мастацтва; па сутнасці гэта крама, толькі больш высокага ўзроўню. Экспазіцыя тут мяняецца часткова, паколькі нічым не звязана, не аб’яднана агульнай канцэпцыяй. Цудоўным прыкладам галерэісалона можа служыць «Мастацкі салон» на праспекце Скарыны.
У галерэях праводзяцца персанальныя і групавыя выстаўкі, аб’яднаныя стылявым рашэннем, тэматыкай або нейкай іншай ідэяй, выдаюцца каталогі, існуе накіраванасць на пэўную сітуацыю ў мастацтве і г.д. Я глыбока ўпэўнены, што паняцці «чыстая камерцыя» і «праектная галерэя» не зусім
201
Т. Кандраценка. «Вяселле». Палатно, алей. 110x110.2001
ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
Ф. Ястраб, куратар галерэі «У Максіма». 1996
сумяшчальныя, таму што ў гэтым выпадку, падкрэсліваю, у нашых умовах, галерэя немінуча ператворыцца ў краму.
— He сакрэт, што вакол галерэі фарміруецца сваё кола мастакоў. Як Вы адбіраеце кандыдатаў для прадстаўлення «У Максіма»? Ці служыць пры гэтым крытэрыем канцэпцыя творчасці, блізкая менавіта Вам?
— Я не шукаю пэўную канцэпцыю творчасці, хутчэй за ўсё ідэя галерэі ў тым, каб прадстаўляць па меры магчымасці рознааблічнае беларускае мастацтва, г.зн. няма ніякага дакладнага стылявога абмежавання. Адзіны крытэрый — узровень мастацтва. Або, скажам, няхай гэта будзе больш сціплы мастак, але чымсьці вельмі цікавы як для галерыста, так і ў цэлым для публікі.
— Раскажыце пра сябе.
— Я — мастак, пераважна працую ў акварэлі. Удзельнічаю ў айчынных і замежных выстаўках. Зараз рыхтую персанальную выстаўку, якую планую правесці ў Мінску і Маскве. Да галерэйнага руху прыйшоў не проста. Некаторы час я ўзначальваў Рэспубліканскую мастацкую галерэю, напэўна, больш вядомую пад назвай «Палац мастацтваў». Гэта праца дала мне вялікі практычны вопыт галерэйнай дзейнасці, нядрэнныя сувязі з Захадам. Па сутнасці сур’ёзная галерэйная справа пачалася там. Рэспубліканская галерэя стваралася ў перыяд бязлітаснага крызісу, які пранізаў усе структуры, натуральна, і Саюз мастакоў. I ў адзін цудоўны час там убачылі, што няма ні цэнта на ўтрыманне галерэі. Узнікла класічнае пытанне: што рабіць? Быў праведзены конкурс на кіраўніка з якімінебудзь свежымі ідэямі. Я прайшоў. А здарылася гэта напярэданні дзвюх буйных рэспубліканскіх выставак, якія праходзілі адна за другой. Давялося літаральна
Я. Батальёнак. «Гарызанталь». Палатно, алей. 45x80. 2007
з самага пачатку вучыцца існаваць без датацый. Таму пытанне аб камерцыйным характары, зразумела, з’явілася з першага дня. Але на працягу ўсяго часу, што я працаваў, мы неяк так арганізаваліся, што ні адной капейкі датацыі да нас не паступала. I выжылі. За гады самастойнага існавання галерэя адпрацавала сваю стратэгію, і зараз можна шукаць нейкія іншыя хады, але на сённяшні дзень там здаецца ў арэнду большая частка будынка і праводзяцца выстаўкі — ад панчох да прадметаў мастацтва. Хаця, зразумела, твар гэтай галерэі не можа вызначаць адзін чалавек. Таму прыватная лепш тым, што за яе вобразам заўсёды стаіць канкрэтная асоба, якая фарміруе ўсю стратэгію.
М. Голубева. «Брама».
Паталь. 55x55. 2008
ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
В. Афанасьеў.«Вязынка».
Папера, акварэль. 47x63. 2003
204
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
— Якая ж стратэгія галерэі «У Максіма»?
— Галерэя «У Максіма» — адна з першых, мабыць, нават першая, дзе ў аснову была закладзена некамерцыйная ідэя, хоць яна і не выключала нейкіх продажаў. За час існавання, са жніўня 1993, тут было праведзена больш за 20 разнапланавых выставак, у якіх мы імкнуліся як мага больш «адкрываць» цікавых мастакоў. Выстаўляліся ў нас і ўжо вядомыя майстры, такія, як Наталля і Георгій Паплаўскія, Анатоль Бараноўскі, Ігар Бархаткоў, Мікола Бушчык, Уладзімір Кожух, Алесь Ксяндзоў, Васіль Касцючэнка і многія іншыя. Арганізоўваліся персанальныя і групавыя экспазіцыі pa607 рускіх мастакоў, сумесныя акварэльныя выстаўкі. Галерэя экспанавала беларускі жывапіс у Францыі і Германіі. Сумес
ныя выстаўкі ў Маскве, Волагдзе, Мінску, якія мелі дастаткова шырокі рэзананс і сур’ёзны ўзровень наведвання (асноўным арганізатарам з беларускага боку выступіла галерэя «У Максіма»), з’явіліся вынікам першага рускабеларускага пленэра на творчай дачы ў Волагдзе. Зараз мы атрымалі прапанову на правядзенне пленэра ў ПераяслаўліЗалескім, сумесна з рускімі і замежнымі жывапісцамі.
— Гэта сённяшні дзень галерэі, а з чаго пачыналася Ваша дзейнасць?
— Галерэя пачала сваю работу экспазіцыяй японскай керамікі, праведзенай сумесна з японскім пасольствам, і гэта быў вялікі гонар для нас. У СНД калекцыя экспанавалася толькі ў Кіеўскім мастацкім музеі, Эрмітажы і ў галерэі «У Максіма».
— Якія Вашы крытэрыі ацэнкі кошту работ мастака?
— Аўтары, з якімі я пастаянна працую, на самай справе мне давяраюць, у тым ліку і ў вызначэнні кошту. Зразумела, былі спробы некаторых мастакоў, якія маюць пэўны імідж у мясцовай мастацкай тусоўцы, самім сабе назначыць кошт. Скажам, у дзве тысячы долараў. Але гэта яўна не адпавядае рэаліям. Ніхто ў Германіі альбо Францыі не ведае гэтай тусоўкі і напляваць ім на тое, як я аб ёй думаю і што Вы аб ёй пішаце. Гэта значыць, заходні спажывец, нават высокаадукаваны, зыходзіць са сваіх творчых, душэўных пасылаў, зусім іншай базавай культуры, чым у нас. Таму кошт і нават імідж мастака, яго прафесіяналізм не вызначаюць ступень «зробленасці» работы. Менавіта «халоднае» мастацтва «не ідзе» незалежна ад таго, якое яно высокае і прафесійнае ў сэнсе рамяства. Калі рамяство выходзіць на першы план, мы часта блытаем яго з прафесіяналізмам, а гэта ўжо сур’ёзная праблема...
— Гутарка зайшла аб заходнім пакупніку, які ў сілу шэрага прычын сёння, на жаль, застаецца найбольш рэальным спажыўцом айчыннага мастацтва. Аднак большасць замяжоўцаў аддаюць перавагу рэалістычнаму жывапісу або па стылю, мастацтву блізкаму да рэалізму. Ці азначае гэта, што хваля авангардызму схлынула, і погляды заходняй аўдыторыі зноў скіраваліся да рэалізму?
— Кан’юнктура рынку ў цэлым, вядома, фарміруецца і тым спажывецкім асяроддзем, частка якога ўспрымае толькі рэалістычнае мастацтва, гэта значыць тое, якое яму зразумела. Абывацель, ён і там абывацель, такі ж, як і ў нас. Гэта заўсёды было, ёсць і будзе. Але больш дасведчаныя пакупнікі, мецэнаты альбо калекцыянеры, хутчэй за усё арыентуюцца на густ дыле
ра, мастацтвазнаўцы. I я не казаў бы, што гэтыя апошнія настойваюць на звароце да рэалістычнага мастацтва. Але для мяне паказчык — не «залётны» замяжовец. He ён фарміруе сапраўдны рынак і сапраўдныя цэны.
— Вы ўсёткі замахваецеся на высокі рынак, у тым ліку і на заходні?
— Туды вельмі цяжка прабіцца. Бывае, гэтаму садзейнічае і проста выпадак. Але ў нас нядрэнная школа ў акадэмічным плане. Я Вам чэсна скажу: бываў у многіх замежных галерэях, бясспрэчна, там нямала цудоўных работ, але ж занадта часта ўзровень выстаўленых работ вельмі нізкі па якасці. А таму — чаму б і не замахнуцца...
С. Давідовіч. «Дама ў белым». Палатно, алей. 80x70. 2005
ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯСТАЛЫ
Мне блізкая
творчасць Касымавай
Ястраб Ф.А. «Мне блізкая творчасць Касымавай» / Ф.А. Ястраб // Мінскі кур’ер. — 2005. — 13 мая.
Са сталічныммастаком Фёдарам Ястрабам аб новьт фільме беларускіх кінематаграфістаў «Глыбокая іілынь» быламагчымасць пагаварыць на выстаўцы «Ператга, якая насяднае», што нядаўна адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Паглядзець карціну жывапісец пакуль не паспеў, але збіраецца зрабіць гэта ў бліжэйшы час.
2Об
Размова па душах. Спявачка Стэла, мастак Ф. Ястраб і кінарэжысёр М. Касымава. 1996
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Даўно знаёмы з рэжысёрам Маргарытай Касымавай і заўсёды ўважліва сачу за яе творчасцю. Да таго ж мой сын сыграў галоўную ролю ў яе стужцы «Зорка Венера». Тады ён вучыўся ў дзесятым класе. Зараз Віктар вывучае рэжысуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Увогуле фільмы гляджу не часта. Аддаю перавагу тым стужкам, у якіх перава
жае эстэтыка і выразная пластыка. Як і ў жывапісным палатне, у кіно важна не толькі закласці прыгожую ідэю, але і максімальна яе акрэсліць мастацкімі сродкамі. Усё гэта цудоўна ўмее рабіць Маргарыта Касымава.
Гэта надзвычай таленавіты, добры і разумны чалавек. Перавага Касымавай у тым, што яна мысліць, як мужчына, а свае пачуцці можа перадаваць пажаночаму тонка і востра. Рэжысёр знайшла сваю нішу ў кінематографе. Ёй цудоўна ўдаюцца многія тэмы. Фільмы Касымавай запамінаюцца адразу. Думаю, выключэннем не стане і яе новая работа.
Паглядзець стужку хачу і таму, што з дзяцінства захапляўся творчасцю Івана Шамякіна. Яго аповесць «Глыбокая плынь» прачытаў у адзінаццігадовым узросце, і яна аказалася самым першым буйным творам, які я тады асвоіў. Вельмі хочацца ўбачыць, як удалося ўвасобіць гэту прозу на экране. Вялікае ўражанне на мяне аказаў таксама фільм Міхаіла Пташука «У жніўні 44га». Спецыяльна хадзіў на прагляд у кінатэатр «Кастрычнік». Памойму, усе маштабныя карціны трэба глядзець на вялікім экране. Мне як мастаку важныя нават самыя нязначныя дэталі. Цікавіць мяне і аператарская работа. На мой погляд, яна вельмі падобна на творчыя пошукі жывапісцаў. Кіно па жанрах ніколі не выбіраю. 3 задавальненнем гляджу якасныя баевікі, меладрамы і камедыі. Дрэнных тэм не бывае. Ёсць проста неталенавітыя рэжысёры і акцёры.
Культура? Асветніцтва? Мастацтва?
Ястраб Ф.А. Культура? Асветніцтва? Мастацтва?/
Ф.А. Ястраб //«Мастацтва». — №5. — 1992 (са скарачэннямі).
100годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча была прысвечана выстаўка твораў жывапісу, графікі, скульптуры, разгорнутая ў мінскім Палацы мастацтва (цяпер Рэспубліканская мастацкая галерэя) у снежні. У памяці застаўся арыгінальны тэатралізаваны вернісаж, дзе пранікнёна гучалі вершы паэтаюбіляра. А вось сама экспазіцыя радасці і адкрыццяў несла менш, чым прагнула душа акрыленага адраджэннем беларуса.