• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    «Сонечны квадрат» дорыць надзею
    Ястраб, Ф.А. «Сонечны квадрат» дорыць надзею /Ф.А. Ястраб, В.К. Касцючэнка//7 дзён. — 1997. — 26 чэрвеня.
    «Работа скажа сама за сябе», — любілі гаварыць у нас некалі. Сёння іншы час. Ва ўмовах рынку гэты пастулат ужо не дзейнічае. Каб карціны мастакоў былі запатрабаваны, аб іх трэба гаварыць. Да сустрэчы з імі гледачоў неабходна рыхтаваць. У гэтым упэўнены і члены міжнароднага аб’яднання мастакоў «Сонечны квадрат», работы якіх былі прапанаваны ўвазе ўдзельнікаў «Славянскага базара».
    Фёдар Ястраб (старшыня беларускага аддзялення) і Васіль Касцючэнка — мастакі міжнароднага аб’яднання «Сонечны квадрат» — нашы госці.
    Як і калі з’явіўся «Сонечны квадрат»?
    В.К. Тры гады назад, будучы дырэктарам Палаца мастацтваў, Фёдар Ястраб запрасіў валагодскіх мастакоў. Завязалася сяброўства. А ў хуткім часе з’явілася міжнароднае аб’яднанне «Сонечны квадрат». Сёння сярод яго дваццаці пяці членаў мастакі не толькі з Беларусі, але і з расійскіх гарадоў: Іванава, Ніжняга Тагіла, Ноўгарада, Стаўрапаля, Краснадара, Волагды. У хуткім часе да нас далучыліся і мастакі з Францыі.
    Што дае вам такое членства?
    Ф.Я. Гэта дае магчымасць мастаку «выйсці ў людзі». Мы не толькі разам працуем, а і выстаўляемся, знаёмімся з іншымі школамі і напрамкамі. Разам выжываем.
    22^
    Вернісаж «Сонечнага квадрата» ў Цэнтральным доме мастака
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    А як сёння выжываюць беларускія мастакі?
    В.К. Кожны выплывае, як можа. Ва ўмовах рынку, безумоўна, гэта няпроста. У Беларусі ёсць сацыяльны і культурны менеджмент ва універсітэце культуры і інстытуце сучасных ведаў. Але ўсё гэта больш на тэарэтычным узроўні. Як і на Захадзе, зараз у беларускім мастацтве павінен быць інстытут прадзюсерства. Напэўна, меў рацыю Філіп Кіркораў, які на прэсканферэнцыі справядліва зазначыў: «Мне жаль победнтелей в конкурсе. Сегодня главное не вынграть, а найтн продюсера...».
    Як бачым, рыначныя ўмовы ўплываюць і на творчасць мастакоў.
    Ф.Я. У апошні час у асяродку мастакоў з’явіліся тэрміны «прадажная работа» і «непрадажная работа». На шчасце, творчасці мастакоў «Сонечнага квадра
    та» гэта не закранула. Для кожнага з нас вельмі важна зберагчы сябе і свой унутраны свет.
    Цікава, як працуецца вашым калегам за мяжой?
    Ф.Я. Мастаку за мяжой жывецца сёння таксама няпроста. Для большасці з іх напісанне карціны не асноўны занятак. Хобі. Там — жорсткая канкурэнцыя. Дарэчы, вялікі наплыў работ мастакоў з краін СНД. Вязуць іх не толькі прафесіяналы, але і самавучкі, якія прадаюць свае «шэдэўры» за 3050 долараў. Пасля іх прыязджаеш туды, як на папялішча...
    Што значыць словазлучэнне «Сонечны квадрат»?
    В.К. Наша назва пераклікаецца з віцебскім «Чорным квадратам», з «Белым квадратам» Казіміра Малевіча. А ўвогуле «Сонечны квадрат» — гэта надзея.
    226
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Члены аб'яднання «Сонечны квадрат» перад Мінскім палацам мастацтваў. 1996
    Прастора чалавечай душы
    Ястраб Ф.А. Прастора чалавечай душы / Ф.А. Ястраб // «Мастацтва» — 2005. — №12.
    У Музеі выяўленчага мастацтва адбыўся Першы фестываль пейзажа, прысвечаны знакамітаму жывапісцу, народнаму мастаку Беларусі Віталю Цвірку. Праект быў падрыхтаваны Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў. Пра ролю і лёс творчай спадчыны В. Цвіркі, месца пейзажа ў сучаснай выяўленчай культуры, трансфармацыю і аднаўленне жанру, яго камерцыялізацыю ішла гаворка за круглым сталом з удзелам мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Разважалі
    дачка Віталя Канстанцінавіча Таццяна Цвірка, мастакі Фёдар Ястраб, Васіль Касцючэнка, Алег Скавародка, Алесь Грышкевіч, Уладзімір Тоўсцік, Уладзімір Кожух, мастацтвазнаўцы Валерый Жук, Галія Фатыхава, Надзея Зелянко, Ларыса Міхневіч і іншыя.
    Пейзаж заўжды ўвасабляў вялікую прастору чалавечай душы, а гэта прастора залежала ад гістарычных узрушэнняў, ад сацыяльных змен, ад маральных ва
    А. Бараноўская. «Вялікая вада». Палатно, алей. 85x85. 2007
    22^
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    У. Козел. «Прыйшла зіма». Палатно, алей. 65x91.2007
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    У. Кожух. «Святая зямля». Палатно, алей, 90x80. 2005
    ганняў грамадскай свядомасці, ад матэрыяльных фактараў існавання. У розных тыпалагічных разнавіднасцях пейзажа — гарадскога, вясковага, чыста прыроднага — замацоўвалася духоўная прастора, пераважала пачуццёвая гама перажыванняў — моцных, вытанчаных, тэмпераментных, пакутлівых альбо сумных. Менавіта ў гэтым жанры асаблівае значэнне надаецца пластычнай форме. Тэма, сюжэт, фабула, ідэйная ўстаноўка становяцца другараднымі, светаадчуванне мастака ўвасабляе найперш пластыка.
    Усё гэта выдатна адчуваеца ўтворах Віталя Цвіркі. Яго адрознівае своеасаблівая жывапісная манера — імкненне да свежасці ўражанняў, непасрэднасць адлюстравання свету, уменне ўбачыць незвычайны стан прыроды і падаць яго так, каб глядач з максімальнай лёгкасцю мог пранікнуцца задумаю. Звыклыя з’явы мастак падаваў як істотныя рысы сусвету, характэрныя сацыяльнапсіхалагічныя асаблівасці часу і выказваў гэта ў адпаведнай пластычнай форме — праз экспрэсію мазка, дэталёвую прапрацоўку першага плана. Прысвечаны яму фестываль пейзажа стаў данінай павагі майстру.
    Т. Цвірка. He так даўно адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 90годдзю Віталя Канстанінавіча: выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі, вечарына ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пленэр на яго радзіме ў БудаКашалёўскім раёне на Гомельшчыне, куды прыехалі мастакі не толькі з Беларусі, але і з Пецярбурга, Масквы. Наша сям’я ўдзячна ўсім, хто памятае В. Цвірку і лічыць яго мастаком еўрапейскага ўзроўню. Але, на жаль, няма ў Беларусі ні музея, ні галерэі з яго лепшымі творамі. Віталь Канстанцінавіч пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну, але многія яго карціны захоўваюцца ў запасніках і вельмі рэдка з'яўляюцца ў экспазіцыі. А ён жыў
    К. Качан. «Май».
    Палатно, алей. 85x120. 2005
    В. Барабанцаў. «Вяснаў Івянцы».
    Палатно, алей. 60x50. 2007
    дзеля сваёй працы, любіў прыроду і вучыў нас берагчы яе.
    У.Тоўсцік. У новым будынку Нацыянальнага мастацкага музея плануецца адкрыць мемарыяльную залу Віталя Цвіркі. Хацелася б, каб там былі не толькі яго знакавыя і манументальныя палотны, але ў спецыяльных вітрынах выстаўлены дыплом Імператарскай акадэміі і ўзнагароды, каб кожны наведвальнік адразу адчуў адносіны дзяржавы да спадчыны знакамітага мастака. В.Цвірка разам з В.БялыніцкімБірулем занатаваў яркі вобраз роднай зямлі, вызначыўсваю Беларусь. I Беларусь павінна аддаць яму даніну пашаны.
    На фестывалі пейзажа былі прадстаўлены некалькі карцін В. Цвіркі. Але экспазіцыя задумвалася не толькі як частка мерапрыемстваў па мемарыялізацыі памяці знакамітага творцы, але і як спроба паказаць творы сучасных пейзажыстаў, іх цікавыя кампазіцыйныя прыёмы, раз
    настайнасць тэхнік, пластычных падыходаў. У праекце прынялі ўдзел Л.Шчамялёў, А.Ксяндзоў, У. Кожух, В. Касцючэнка, Ф.Ястраб, С.Каткова, В.Шкаруба, І.Бархаткоў, Я. Батальёнак, М.Ісаёнак, А. Грышкевіч і іншыя.
    За апошнія дзесяцігоддзі межы пейзажнага жанру расшырыліся, пейзаж змяніўся, трансфармаваўся. Мастакі захапіліся пластычнымі эксперыментамі. Але спрэчка, як успрымаць пейзаж: як суб’ектыўнае аўтарскае бачанне ці адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнасці, — не страціла сваёй актуальнасці. Падаецца, пейзаж — гэта настрой мастака, які суб’ектыўна і асабіста перажывае ўражанні ад наваколля. Аднак пры гэтым пейзаж не аўтапартрэт творцы. У пейзажы ёсць трапяткое адчуванне часу і аб’ектыўных якасцей свету, дух і чалавечнасць, якія не ведаюць нацыянальных межаў. Голас мастака гучыць нароўні з голасам прыроды. А моц голасу
    22р
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    2^0
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    А. Бараноўскі. «Каля возера». Палатно, алей. 60x70. 2007
    творцы залежыць ад мастацкай кампетэнцыі пейзажыста.
    Важна вырашыць і пытанне, у чым сутнасць пейзажнага вобраза. Суб’ектыўнае адчуванне мастака, які выяўляе ў пейзажах катаклізмы эпохі, напружанне сацыяльнага свету, становіцца аб’ектыўным фактарам, які фіксуе рэальны стан грамадскага светаадчування. 3 аднаго боку, асоба мастака раствараецца ў любові да прыроды, зліваецца з выяўленнем яе. 3 другога —
    рэзаніруе суб’ектыўныя хваляванні творцы і аб’ектыўныя ваганні грамадства.
    Ф. Ястраб. Пейзаж як самастойны жанр нарадзіўся некалькі стагоддзяў таму і пэўны час быў падобны на геаграфічны, архітэктурны даведнік. Сёння прызначэнне яго змянілася. Пейзаж стаў самастойным, індывідуалізаваўся, страціў рысы выяўлення канкрэтнай мясціны. Таму назвы пейзажаў таксама сталі чыста ўмоўнымі.
    У.Тоўсцік. Кожны мастак мае сваю стылістыку, парознаму адчувае пейзаж. Напрыклад, пейзаж Р.Заслонава з сумнай старой вёскай, датаваны 1984 годам, здаецца, ужо свой час перажыў. А пейзажы А. Грышкевіча, які спрабуе з атамаў скласці зямлю, выяўляюць іншы, мадэрнізаваны падыход, іншую філасофію жанра. Але складана сказаць, які пейзаж сёння сапраўды актуальны. Як традыцыйны жанр ён звязаны з пачуццёвасцю. А сучасныя формы мастацтва пабудаваны больш на інтэлектуальнасці, філасафічнасці. Непасрэдна эмацыянальныя пачуцці звязаны найперш з класічнымі формамі мастацтва. Таму існуе сёння і акадэмічны пейзаж, які кімсьці ўспрымаецца як перажаваны імпрэсіянізм, а некім — этнаграфічнай каштоўнасцю. Але невядома, як акадэмічны пейзаж будзе ўспрымацца праз сто гадоў. Магчыма, вельмі востра. Ёсць пейзаж стану, як у Я. Батальёнкі, амаль абстрактныя рэчы, у аснове якіх — вельмі канкрэтны стан чалавека і прыроды. Ёсць настальгічныя творы В.Шкарубы. Ёсць аналітычны пейзаж, як у У.Кожуха, які адрозніваецца дэкаратыўным і філасофскім падыходам. 3 аднаго боку — лірык і паэт Васіль Касцючэнка, з другога — аналітык Аляксандр Грышкевіч. Кожны мастак гучыць пасвойму і не перашкаджае другому, аддае даніну павагі Віталю Цвірку, але нясе свой погляд на праблему пейзажа ў актуальным часе. У гэтым, мне здаецца, удача выстаўкі.
    У. Кожух. Пейзаж можа быць і творчай лабараторыяй, і шляхам да пошукаў новай выяўленчай мовы. Але ў той жа час гэта самастойная цікавая праца. Для мяне пейзаж — спадарожны момант. Вобраз асяроддзя важнейшы за пленэрны краявід, развагі важнейшыя за лірыку. Я не прыхільнік гульні колераў, для мяне знакавую ролю адыгрывае кампазіцыя. Спазнаць сябе — больш важная задача, чым проста самавыявіцца.