Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
Мікалай Сямёнаў. Мастак фарміруецца настаўнікам, школай. Школа падтрымлівае асобаснае вельмі моцна. Нават калі ты вундэркінд. I ўсё ж індывідуальнасць — гэта не паточны прадукт. Асоба з’яўляецца тады, калі ёсць... асоба. Нагадаю словы Канта, які казаў: «Асоба валодае вартасцю, але не мае цаны». У тым сэнсе, што няма кошту, адпаведнага гэтай вартасці. Менавіта таму пра таленавітых асоб павінен быць асаблівы клопат.
Фёдар Ястраб. Мне здаецца, з нашага агульнага мінулага засталося разуменне мастацтва як сацыяльна значнай сілы. Але такія функцыі зусім не ўласцівы ягонай прыродзе. Сіла мастацтва якраз у ягонай непатрэбнасці, як бы дзіўна гэта ні гучала. Як толькі мастацтва пачынае апеляваць да нейкіх утылітарных уласцівасцей, маральных або выхаваўчых, яно страчвае ўласныя якасці. Мастацтва павінна валодаць уласнай прыродай і раскрываць яе. Для чаго і для каго яно? Для мяне, бо таксама хачу сябе выявіць. Іншая справа, у якім асяродку я існую. Калі ў рыначным, буду вымушаны свае творы прадаваць, a не толькі выстаўляць на вернісажах. Некалі галандскія майстры лічыліся проста выдатнымі рамеснікамі і свае творы на продаж вазілі на звычайных тачках. Рамантычны флёр — маўляў, мастак лепшы з прафесіяналаў, бо стварае шэдэўры, — з’явіўся значна пазней. Мяркую, рынак вяртае ўсё на спрадвечную арбіту. Але... мастацтву павінна належаць тое, што і
I МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Фёдар Ястраб, Сяргей Малішэўскі і Сяргей Давідовіч на міжнародным пленэры. Трубчэўск, Расія
павінна належаць мастацтву. Іншая справа, што гэта тэрыторыя моцных, а сіла ў кожную эпоху трактуецца парознаму. Пэўныя змены ў працэсе нельга ўспрымаць як трагедыю, як бяду. Ах, разбураюцца асновы! Дарэчы, «Чалавек са зламаным носам» Радэна некалі таксама выклікаў агульнае абурэнне. Мастацтва, якое адпавядае наступнаму кроку грамадства, спачатку заўсёды аспрэчваецца і адмаўляецца. Разбурэнне, перманентны крызіс — насамрэч фактары развіцця мастацтва. Нават у самым магутным ягоным росквіце ўжо прыхаваны будучы крызіс. Інакш яно таксама стагніруе. 3 мастацтвам нічога нельга зрабіць, яно існуе як частка жыцця, жыццебудовы, як спосаб мыслення. I гэта галоўнае. Ніякіх асаблівых задач у яго не павінна быць.
Валянціна Еранькова. Сёння, думаю, не варта наракаць на тэатр за тое, што ён перажывае сваё новае станаўленне і праходзіць праз нейкія зломы. Тэатру важна зберагчы сваю сутнасць. Кожны мастак творыць у меру свайго таленту, уяўлення, нерэалізаванасці і г.д. Ды толькі... хто мне дакладна адкажа на пытанне: што сёння добра, а што кепска? Някрошус — гэта добра або не? Жэнавач? Балазе мы сёння спрабуем пра гэта разважаць. Імкнёмся зразумець, што такое другі план і якой яшчэ можа быць сцэнічная мова. Мы шмат чаго не ведаем, шмат чаго не ўмеем. Але кожнаму трэба прайсці свой шлях.
Рыгор Сітніца. У Акадэміі мастацтваў на кафедры графікі — бліскучая школа, адна з лепшых у Еўропе. Выхоўваюцца выдатныя прафесіяналы і... знікаюць курсамі. Думаеш: яктак? Геніі, а іх нідзе няма. Толькі адзінкі выжываюць і становяцца значнымі асобамі ў мастацтве. Зноўтакі, чаму троечнікі становяцца? Мяне, напрыклад, з дзевятага класа выгналі за прафнепрыдатнасць. Думаю, прафесій
Ф. Ястраб. «Чырвоная рыба».
Палатно, алей. 60x50. 1998
нае ўмельства не трэба называць талентам. Варта казаць пра здольнасці, калі змог рэалізавацца — тады талент.
Аляксандр Фінскі. Ідэя, безумоўна, важная рэч. Але не ўсё ў мастацтве павінна будавацца на ідэі. Культура, традыцыі перадаюцца яшчэ і на падсвядомым узроўні. Перадаюцца генетычныя здольнасці... Мы ведаем пра сілу ўражанняў дзяцінства, якія не знікаюць з падсвядомасці. У мастацтве недагаворанасць, якая грунтуецца на інтуіцыі, адкрывае глыбінныя працэсы. А дакладна сфармуляванае часам становіцца мёртвай схемай.
Рыгор Сітніца. Мастацтва нарадзілася з жыццём і скончыцца з ім.
Людміла Грамыка. Звярніце ўвагу, калі сёння наракаюць на тэатр, кажуць: там спяваюць і скачуць; калі наракаюць на выяўленчае мастацтва, зазначаюць: дэкор і салон.
239
iwio віяшлам 'сн.ааеіні
240
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Фёдар Ястраб. Так, але я б увогуле адмовіўся ад такой тэрміналогіі. Сёння нават самае авангарднае мастацтва можа быць абсалютным салонам. Любыя прыгожыя, якасныя творы могуць быць салоннымі. Мы ж беспадстаўна лямантуем: няма мастацтва, знікае! Але яно ёсць! Проста так развіваецца грамадства. Ідуць глабальныя інфармацыйныя працэсы. Кожны чалавек цяпер ведае значна больш, чым колькі гадоў таму. Элітарнае мастацтва таксама падуладна дыфузіі часу. Мы бачым, як знакамітыя тэнары выступаюць разам з папсовымі спевакамі на стадыёнах. Некалі такое немагчыма было нават уявіць. Элітарная і масавая культуры збліжаюцца. I адмяніць гэтыя працэсы немагчыма. Наша задача — годна прыстасавацца да новых умоў. Зразумець сітуацыю і выжыць у сапраўдным мастацтве. Мы гаворым: у нас выдатная школа жывапісу, графікі. Але на Захадзе — іншае. I крытэрыі ацэнкі твораў, адпаведна, розныя. Я не кажу, што трэба адмаўляца ад сваёй школы, ад традыцый. Дзякуй Богу, высокае ўмельства яшчэ нікому не замінала. Але ёсць небяспека пераацаніць значэнне рамесніцтва ў творчасці. Заходняя школа развіваецца іншым шляхам. Асновы рамяства існуюць, а далей — інтэлект, думка, асацыяцыі. Мастацтва не жыве адно толькі эмоцыямі. I чалавек не жыве толькі імі. Сёння эмацыянальнасць у мастацтве менш запатрабавана, яно становіцца ўсё больш інтэлектуальным. Гэта іншае мысленне ў інфармацыйным кантэксце.
Рыгор Сітніца. Ёсць межы, за якія мастацтва не павінна выходзіць. Там, дзе знішчаецца асоба чалавека, разбураецца чалавечая сутнасць, мастацтва заканчваецца.
Людміла Грамыка. Відавочна, што рынак паўплываў на мастацтва там, дзе яму дазволілі паўплываць. У тым ліку, калі ні
веліруецца індывідуальнасць акцёра, калі тэатр працуе на патрэбу публікі, калі мастацтва саступае месца масавай культуры.
Фёдар Ястраб. I ўсё ж не трэба так накідвацца на рынак, ён можа вельмі дапамагаць.
Рыд Таліпаў. Так, калі заўтра тэатры закрыюцца, ніхто нават не заўважыць. Калі закрыюцца рынкі, усе закрычаць: «Каравул!».
Аляксандр Ткачонак. У Рускім тэатры ідзе спектакль «Раскіданае гняздо», на які прыводзяць школьнікаў. Для нас — гэта заўсёды асаблівая публіка, тынэйджэры, якія паводзяць сябе не лепшым чынам. На спектаклях, так бы мовіць, жывуць уласным жыццём. I раптам на «Раскіданым гняздзе» адбываецца цуд. Школьнікі пачынаюць нас слухаць, супакойваюцца... Узнікаюць каштоўныя імгненні, калі акцёр можа доўга трымаць паўзу. I нарэшце, у фінале, яны пачынаюць жыць з намі ў такт, устаюць у агульным парыванні. Ведаеце, гэта робіць уражанне... Я пра тое, што падабаецца і не падабаецца публіцы.
Людміла Грамыка. Ствараецца ўражанне, што тэатр заваблівае толькі пэўную катэгорыю гледачоў і абавязкова — «на малінку». Хоць у рэпертуары прысутнічаюць сур’ёзныя класічныя творы. Цікава, каму такім чынам выказваецца недавер? Што гэта: няўпэўненасць ва ўласных вартасцях, страта крытэрыяў і прафесійнай годнасці або перакананне, што тэатр існуе для пенсіянерак і духоўна неразвітой публікі?
Рыд Таліпаў. Прынамсі, такія спектаклі, як «Суцяшальнік удоў», я ставіць не буду ніколі, таму што яшчэ хачу сябе паважаць. Выбачайце.
Фёдар Ястраб. Пытанні сацыяльнага бытавання мастацтва надзвычай склада
У. Церашчук. «Агнявыя берагі».
Палатно, алей. 70x105. 2007
241
ныя і вельмі важныя. Публіку трэба выхоўваць. Абуджаць цікавасць, ствараць моду на мастацтва. Моду, якая здатная закрануць розныя сацыяльныя слаі патэнцыяльных гледачоў і спажыўцоў.
Людміла Грамыка. У тэатрах — гэта мода на камедыі, якія здатны сапсаваць густ і разбурыць прафесійныя крытэрыі, паводле якіх той або іншы твор можа лічыцца мастацкім.
Андрэй Кунцэвіч. Але самае галоўнае — нашы здзяйсненні. Думаю, якім бы ні быў рынак, мы, умоўна кажучы, знойдзем, што зрабіць і што на ім прадаць. Але многае будзем ствараць проста для душы.
Людміла Грамыка. Вядома, мы павінны мець на ўвазе, што рынак, які так упэўнена ўвайшоў ў наша жыццё, уплывае на творцаў і на творчасць. Тым больш, што менавіта ў гэтым галоўная асаблівасць сучаснага мастацкага працэсу. Магчыма, не кожны разумее, як найлепшым чынам рэалізавацца — у новым часе, у новых сацыяльных умовах. I таму яркія ўсплёскі мастацтва адбываюцца пакуль не вельмі часта. Прынамсі, пытанне «Чым ты змог ахвяраваць дзеля творчасці, а чым не змог?>> застаецца адкрытым. Зрэшты, галоўнае — не ахвяраваць самім мастацтвам.
ічітэ ыяшлам ‘окааеіні
Мастак
у мастацкан прасторы
раздзел ^
Крытычныя нататкі, артыкулы
«Сакральны сасуд»Лілі Нішчык
Творчы дуэт?Алена Шлегель і Уладзімір Ганчарук Хронікамесца
Адэкватнасць часу
Цяпло колеру
У пошуках самабытнасці
«Сакральны сасуд»
Лілі Нішчык
Выпускніца Мінскага мастацкага вучылішча імя A. К. Глебава і Беларускай акадэміі мастацтваў Ліля Нішчык яшчэ ў студэнцкія часы пачала актыўна ўдзельнічаць у мастацкіх выстаўках.
У 2000 годзе падчас рэспубліканскай маладзёжнай выстаўкіконкурсу «Новыя імёны» ў намінацыі «Кераміка» ёй было прысуджана 3е месца. Нягледзячы на малады ўзрост, Ліля Нішчык мае ўжо 6 персанальных выставак, якія адбыліся на розных выставачных пляцоўках. Яна — сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.
Выстаўка «Сакральны сасуд» — гэта спроба мастака стварыць свой уласны міф. Інтэлектуальнае і пачуццёвае ўспрыманне міфалогіі продкаў Ліля Нішчык пе
«Культура», — 2003, — №4, студзень ( са скарач. і змян.).
243
«Чайнік4. Хатка».
Гліна, паліва. 2004
Ліля Нішчык
«Чайнік8. Слімак».
Гліна, паліва. 2004
МАСТАК У МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ
«Жывая і мёртвая». Шамот, паліва, 2004
«Кампазіцыя20. Туды і назад».
Шамот, паліва, медзь. 2004
244
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
«Кампазіцыя38. Анёлы».
Шамот, паліва. 2004
ратварае ў формы, якія нагадваюць рытуальныя ёмістасці, калядныя чашы, сасуды жывой і мёртвай вады, кампазіцыі «Стварэнне свету» і г.д.; сасуды стыхіі «Вады», «Агню», «Паветра», дзе канцэнтруюцца магічныя сілы прыроды.
Увогуле, у перакладзе з лацінскай «сакральны» азначае рытуальны, абрадавы, свяшчэнны, асвечаны традыцыяй. I сапраўды, чашы і кампазіцыі Нішчык, іх адметная пластыка, колер, фактура нясуць гэтыя рысы.