• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    У. Кожух. «Возера».
    Палатно, алей. 90x85. 2007
    В.Касцючэнка. Яшчэ адзін актуальны сёння кірунак — эксперыментальны краявід. He трэба маляваць прамую вуліцу, якая праглядаецца далёка ў перспектыве. Варта зайсці за рог вуліцы і паглядзець, што далей. He трэба маляваць месяц на небе, цікавей папрацаваць над яго водбліскамі на зямлі. Для мяне важна паказаць дыялог паміж прыродай і чалавекам, укласці сюды сваю мастакоўскую энергію.
    Ф.Ястраб. Пейзаж у беларускім мастацтве заўжды меў сваё вызначанае месца. Тут можна было працягваць лепшыя рэалістычныя традыцыі і ў той жа час эксперыментаваць. Гэта мы бачым у творах беларускіх мастакоў і сёння. Фестываль пейзажа плануецца праводзіць штогадова. Магчыма, у будучым ён стане міжнародным, і ўдзельнічаць у ім будуць жывапісцы з краін блізкага і далёкага замежжа.
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    Дэмаграфія творчасці  2. Палёты над рынкам
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    3 рэдакцыйнага круглага стала // «Мастацтва». — 2008. — №6 (са скарачэннямі).
    А. Ксяндзоў. «Арлекінэквілібрыст». Палатно, алей. 98x118. 2001
    Тых, хто гэтым разам сабраўся за круглым сталом часопіса «Мастацтва», аб’ядноўвае адметная акалічнасць: яны выхоўваліся і свой прафесійны шлях пачыналі ў адну эпоху, іх творчы росквіт і творчая сталасць прыпадаюць на іншую. За апошнюю чвэрць стагоддзя змяніліся погляды на мастацтва, пахіснуліся трывалыя эстэтычныя крытэрыі, узніклі новыя мастацкія кірункі і жанры, вызначальнай стала зусім іншая стылёвая дамінанта, акрэслілася своеасаблівае разуменне змястоўнасці і сэнсавай прыналежнасці творчасці.
    Людміла Грамыка. У людзей, што знаходзяцца ў росквіце творчых сіл, вельмі хочацца запытацца: ці лічыце сябе цалкам рэалізаванымі? Які шлях выбіраеце надалей? Што дапамагае, а што перашкаджае творчасці? Якім уяўляецца мастацкі свет наўкол вас? Нарэшце, паспрабуем разам акрэсліць асноўныя прыкметы сучаснага мастацкага працэсу.
    Мікалай Сямёнаў. Апошнім часам кідаецца ў вочы фундаментальная «дэцэнтрацыя»аб’ектатворчасці. I ствара
    ецца ўражанне, нібы піша не сам чалавек, а менавіта чалавечае цела. Суб’ектам пісьма часта з’яўляецца абсурд, увасоблены ў тых або іншых персанажах. Хтосьці паказвае адваротны бок звычайных чалавечых пачуццяў, і некаму ўяўляецца, што за гэтым — бездань. Цікава даведацца, што сёння значыць асоба мастака, акцёра, музыканта і які сэнс гэта мае для іншых. Перадусім варта згадаць Канта і ягонае паняцце эстэтычных ідэй. Гэта пачуццёвыя вобразы, для якіх мы мусім падабраць адэкватныя інтанацыі. У сферу паняццяў іх перавесці нельга. Менавіта таму выдатныя творы не падлягаюць канчатковай інтэрпрэтацыі, іх немагчыма вычарпаць. Таму пра Шэкспіра, пра Гамера, пра любы класічны твор будуць спрачацца да сканчэння жыцця. Немагчыма знайсці адэкватнае рацыянальнае паняцце, якое б выявіла глыбіню гэтага твора.
    Людміла Грамыка. I ўсё ж паспрабуем «праверыць алгебрай гармонію». Для таго каб склалася агульная карціна сучаснага мастацкага працэсу, варта акрэсліць тэндэнцыі, якія існуюць у кожным з відаў мастацтва паасобку. На ваш дасведчаны погляд, зразумела.
    Аляксандр Карпаў. На вялікі жаль, у нас не існуе кінематаграфічнай супольнасці. Ствараецца ўражанне, што ўсім, хто спрабуе займацца кінематографам, не хапае кінематаграфічнай тусоўкі. Таго самага творчага асяродка, які прафесійна ўзбагачае.
    На жаль, немагчыма паставіць адзін фільм і адразу атрымаць за яго «Оскара». Кінематаграфічная мова — таксама грамадскі набытак. Яна мае свой мастацкі і філасофскі эквівалент, выпрацоўваецца паступова. Марна вінаваціць некага ў тым, што ў нашай краіне мізэрны кінематаграфічны працэс. Трэба спрабаваць змяніць сітуацыю.
    Рыд Таліпаў. А я хачу знайсці адказ на пытанне: каму сёння патрэбны тэатр? Гледачам? Акцёрам? Рэжысёрам? Каму менавіта? Ствараецца ўражанне, што тэатры ставяцца да гледачоў, як да дзяцей у дзіцячым садку. Маўляў, не плачце,
    С. Каткова. «Гаданне. Калядкі»
    Палатно, алей. 120x100. 2004
    сядзіце ціха, мы зараз для вас пець і танцаваць пачнём. Рэжысёры, відавочна, унікаюць сур’ёзнай размовы с публікай праз сур’ёзную драматургію.
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    Галоўнай становіцца каса. Яна — цэнзар. Ды яшчэ больш бязлітасны, чым некалі камуністы, якія многае забаранялі. На некаторых тэатрах проста шыльду варта змяніць. Замест слова «нацыянальны» напісаць «музычнадраматычны», каб гледачы дакладна ведалі, куды патрапяць.
    А. Ксяндзоў. «Саша».
    Палатно, алей. 25x25, 2005
    А цяпер падумаем, чаго насамрэч хоча публіка? Што аб’ядноўвае ўсіх людзей на зямлі? Мяркую, жаданне быць шчаслівымі. I калі мы, мастакі, дапаможам чалаве
    ку адчуць сябе шчаслівым — гэта будзе вельмі каштоўна. Унутраныя праблемы, перажыванні чалавека з цягам часу не мяняюцца, у мастацтве з’яўляецца толькі новая форма выяўлення, расповеду.
    Аляксандр Карпаў. Па вялікаму рахунку, гледачоў прыцягваюць не змест і не сюжэт твора. Загіне карлік ці выжыве — не так істотна. Галоўнае — эмацыянальнае ўспрыманне існавання трагедыі ігры жывога акцёра непасрэдна на сцэне. Жанр спектакля — толькі від праўды, які сёння лепш успрымае публіка.
    Рыд Таліпаў. Мы што будзем рабіць — прамаўляць мноства прыгожых пафасных слоў або разважаць пра мастацкі працэс канкрэтна і думаць, як тэатру можна дапамагчы? Ці ён у цяперашняй якасці некаму даспадобы?
    Людміла Грамыка. Варта дамаляваць агульную карціну. Што адбываецца з выяўленчым мастацтвам?
    234
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    3 расійскімі мастакамішасцідзесятнікамі. Цэнтральны Дом мастака. Масква. 1994
    Рыгор Сітніца. Ёсць мастакі, якія кормяцца са сваёй прафесіі, працуючы на патрэбу публіцы. (Але гэта ўжо не зусім мастацтва, хоць і не выключана, што такі творца можа выйсці на высокую мастацкую вартасць.) I ёсць мастакі, якія разумеюць сваё прызначэнне на зямлі як адказнасць перад нацыяй. Ды гэта ўжо зусім іншае. Трэба сказаць, што ва ўсе часы ва ўсіх народаў мастацтва было элітарным. I заўсёды існаваў вялізны пласт таго, што называюць мастацтвам масавым, створаным для натоўпу. Шмат цудоўных людзей, якім не ўдалося атрымаць адукацыю, маюць недастаткова развіты эстэтычны густ. I, на вялікі жаль, не ўсе творцы і не ўсе гледачы маюць высокую гуманістычную ідэю, якая прымушае іх развівацца. Узнікае пытанне: каму патрэбны тэатр, жывапіс?..
    Асабіста я імкнуся быць беларускім мастаком — пра нашы нацыянальныя каштоўнасці прамаўляць сучаснай мовай. Зразумелай любому культурнаму чалавеку. Малюю нейкія культурныя беларускія артэфакты, і хоць памятаю пра вялікую Францыю, я ўсё ж мастак нацыянальны. Бо спрабую разважаць пра сусветныя каштоўнасці на грунце простых, зразумелых кожнаму чалавеку рэчаў. Хлеб, бульба, цыбуля, хата, калодзеж.
    Мікалай Сямёнаў. Мне здаецца, наша кінематаграфічная мова сапраўды патрабуе абнаўлення. Я згодны, што ў пэўнай меры гэты від мыслення ў нас падрымліваецца штучна. Але не згодны з тым, што галоўная прычына кінематаграфічных праблем — у адсутнасці прафесійнага асяродка. Можна спаслацца на сацыялагічныя даследаванні, якія пацвярджаюць, што навука і мастацтва ствараюцца невялікай групай людзей, элітарнай меншасцю. А яшчэ, думаю, кепская прыкмета, калі мастак упэўнена і мэтанакіравана
    Каля галерэі на ўзбярэжжы
    Паўночнага мора. Астэндэ, Бельгія. 1997
    235
    спрабуе быць нацыянальным (або касмапалітам). Гэта павінна натуральна адпавядаць сутнасці творцы. Калі ён робіць намаганне: маўляў, буду абсалютна нацыянальным або еўрапейскім — гэта няпраўда. Накшталт запланаванай акцыі з ідэалагічнай адзнакай.
    Рыгор Сітніца. Абсалютна згодны.
    Мікалай Сямёнаў. Я рашуча супраць таго, каб у мастацтва прыцягваліся маральныя аргументы. Мастацтва мусіць падвесці нас да маральных высноў, але не трэба наўпрост навязваць нам іх. Мэтазгодна ўтрымлівацца ад такіх дэкларатыўных выхадаў на тэрыторыю маралі.
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Залатая чаша».
    Палатно, алей. 90x80. 2007
    Андрэй Кунцэвіч. Я шаснаццаць гадоў працаваў хормайстрам пры маэстра Роўдзе, імкнуся падтрымліваць лепшыя традыцыі. I сутыкаюся з тымі ж праблемамі, што былі агучаны за круглым сталом. У нас яшчэ больш складана з тэхналогіямі, асабліва ў харавым мастацтве. Маем цэлыя плеяды выканаўцаў, цудоўных кампазітараў і паэтаў, але не маем канчатковага прадукту. Творцы не заўсёды могуць адпавядаць адзін аднаму ў вобразнасці, у інтэрпрэтацыі. У выніку — немагчыма данесці твор да гледачоў у поўнай яго сіле. Самая надзённая праблема — адсутнаць трыадзінства: кампазітар, паэт, выканаўца.
    Аляксандр Фінскі. У мастацтве выключную ролю іграюць асобныя пакаленні творцаў. Мы ўсе выходзім з мінулага, жывём сапраўдным і ствараем для будучыні. Калі зробленае адным пакаленнем перарываецца катаклізмамі, наступнікі становяцца заложнікамі тых праблем, якія ў мінулым не былі вырашаны. Таму што мастацкі працэс немагчыма перапыніць. Працуючы над творам у сваім часе, у пэўную эпоху, мы раптам выкарыстоўваем формы, якія засталіся нераспрацаванымі папярэднікамі. Спалучэнне новага і неўвасобленага старога — гэта спляценне разнастайных кірункаў бывае надзвычай цікавым і плённым.
    Людміла Грамыка. Калі вызначаць, так бы мовіць, родавыя прыкметы сярэдняга пакалення творцаў, можна сцвярджаць, што акцёры, мастакі, музыканты — усе вучыліся ў выдатных майстраў саёй справы, здольных навучыць... Яны разумелі, што ў мастацтве ўсё вырашае асоба і талент. У наш час само паняцце прафесійнасці дэвальвуецца. Вось чаму ўзнікаюць праблемы і з новымі мастацкімі ідэямі, і з развіццём мастацкай мовы.
    Аляксандр Ткачонак. Паводле спецыфікі прафесіі, я — чалавек залежны.
    А. Ксяндзоў.
    «Дзяўчына з малахітавымі каралямі».
    Палатно, алей, 60x50. 20052006
    А. Ксяндзоў. «Алеся».
    Палатно, алей 70x60. 20052006
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    I заўсёды зайздросціў індывідуальнаму творчаму палёту пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. Складанасць прафесіі акцёра ў тым, што ён знаходзіцца на перадавой лініі агню, але змагаецца за чужыя ідэі, увасабляе задуму рэжысёра... Дэфіцыт рэжысёраў у сучасным тэатры адчуваецца надзвычай востра. Маладыя рэжысёры выходзяць з акадыміі і некуды знікаюць. Новых імён няма. Катастрафічна не хапае цікавых акцёрскіх індывідуальнасцей.