• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Калі мы пераканана гаворым, што Максім Багдановіч — гонар нацыі, чалавектрагічнага лёсу і геніяльнай адоранасці, то чаму на сценах выставачнай залы церпім халодныя, абыякавыя творы?! Ці адпавядае паказанае назве «мастацкая выстаўка»? Можа, ідэя «сачынення на зададзеную тэму» — выстаўка твораў, прысвечаных адной асобе, юбіляру, так адметна скарыстаная групай мастакоў у папярэднія гады, вычарпала сябе, патрабуе новага «прыліву»? Гэтыя і шмат якія іншыя пытанні прагучалі на абмеркаванні за «круглым сталом» у рэдакцыі часопіса «Мастацтва». У ім бралі ўдзел Алесь Бяляцкі, дырэктар музея Максіма Багдановіча, Пётр Васілеўскі, загадчык аддзела выяўленчага мастацтва тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», Аляксей Марачкін, загадчык кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў, Фёдар Ястраб, генеральны дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі.
    Перфоманс на адкрыцці «Colorfest»
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    Круглы стол з нагоды адкрыцця I Мінскай міжнароднай біенале сучаснага мастацтва «Colorfest». НББ.
    208
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    3 мастацтвазнаўцай Ларысай Фінкельштэйн. Размова аб мастацтве.
    Пачала і вяла круглы стол Валянціна Трыгубовіч:
    — Шаноўнае спадарства! Можа, мы пачнём нашу гаворку з акрэслення гэтай выстаўкі як з’явы — культурнага? мастацкага? грамадскага? — жыцця...
    П. Васілеўскі. Само паняцце рэспубліканскай выстаўкі нарадзілася ў час, калі ствараліся творчыя саюзы як унітарныя структуры. Такая выстаўка лічылася па рангу вышэйшай за абласную, раённую, удзел у ёй быў падставай для ўступлення ў Саюз. Але сёння, калі Саюз мастакоў робіцца нейкай канфедэрацыяй суполак, калі ён трымаецца пераважна на матэрыяльных інтарэсах, няма патрэбы, мне здаецца, у рэспубліканскіх выстаўках. Я думаю, што апошняя адносна ўдалая экспазіцыя такога кшталту была прысвечана юбілею Францішка Скарыны. А з выстаў
    С. Рымашэўскі. «Паядынак».
    Палатно, алей. 70x80. 2007
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    кай да гадавіны Багдановіча — пэўны перабор. Яна рабілася па старых канонах, таму не мела вялікага поспеху ў гледача, ды і самі мастакі паставіліся да яе як да дзяжурнага мерапрыемства.
    Ф.Ястраб. Крытычная сітуацыя ў рэспубліцы не можа не адбіцца на стане нашага творчага саюза, створанага ў свой час як арганізацыя, праз якую можна было кіраваць мастацтвам. У такіх формах ён
    210
    На Сочынскім фестывалі сучаснага выяўленчага мастацтва. 3 сябрамімастакамі. 1996
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    няздольны існаваць надалей, бо ідэалогія сканала і мэта адпадае. Я не пагаджуся, аднак, што адмерла сама ідэя рэспубліканскіх выставак. Праводзяцца ж у свеце біенале і трыенале.
    А.Марачкін. ... мемарыяльнага характару!
    Ф.Ястраб. Мемарыяльнага? Гэта іншая справа. Але я не пачуў такога слова ад папярэдняга прамоўцы.
    П. Васілеўскі. Так, мне варта было ўдакладніць. Як Саюз мастакоў павінен пераўтварыца ў канфедэрацыю творчых суполак, так і будучая рэспубліканская выстаўка павінна складацца з шэрага лакальных экспазіцый асобных творчых груп.
    Ф.Ястраб. Існуе шмат мастакоў, якія не належаць ні да якіх суполак. Мастак — гэта асоба, індывідуальнасць, не заўсёды лёгка яму знайсці аднадумцаў. Падругое, творчую суполку, на маю думку, можа аб’ядноўваць не палітычная ці якая іншая ідэя, а толькі мастацкая. Пра гэта сведчыць гісторыя беларускага мастацтва, a найбольш яскрава — гісторыя расійскага мастацтва пачатку XX стагоддзя.
    П. Васілеўскі. Я не памятаю выпадку, калі б у адной зале выстаўляліся «Бубновы валет» і «Свет мастацтва».
    Ф.Ястраб. Але мастакі з гэтых аб’яднанняў як незалежныя асобы маглі б удзельнічаць у якойнебудзь выстаўцы. I гэта адназначна.
    А. Бяляцкі. Я больш схіляюся да думкі Пятра. Жыццё паказвае, што размежаванне будзе. Яно ідзе ў літаратуры, так будзе і ў выяўленчым мастацтве. Будуць стварацца суполкі па розных інтарэсах. Гэта могуць быць палітычныя, мастацкія ці якія іншыя. Тэрытарыяльныя таксама.
    Ф. Ястраб. Гэта будзе не мастацкая, a грамадская.
    А.Бяляцкі. Я лічу, што мастацкая. Хоць, у прынцыпе, гэта не мае значэння. Проста чалавек павінен мець свабоду выбару. Узровень і атмасфера выстаўкі, дзеля абмеркавання якой мы сабраліся, паказвае, што заказныя карціны ў сваёй
    абсалютнай большасці былі зроблены не ад сэрца.
    П. Васілеўскі. Ці трэба было тут выстаўляцца вядомаму нам усім Уладзіміру Уроднічу? Мы ведаем, што ён пісаў раней. I калі я цяпер бачу партрэт Багдановіча ягонай работы, то думаю, што гэту выстаўку можна было не рабіць.
    В.Трыгубовіч. Дзесяць гадоў назад, на выстаўцы да 90годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, Уладзімір Уродніч таксама паказваў свой жывапісны твор.
    П. Васілеўскі. Тады быў зусім іншы стан грамадства. Выстаўка давала магчымасць большменш прыстойна адзначыць юбілей паэта. А сёння ёсць іншыя магчымасці, трэба шукаць новыя шляхі. Калі Ігнат Буйніцкі напачатку стагоддзя ладзіў свае імпрэзы, гэта было нешта выбуховае. А цяпер, магчыма, выглядала б як простая самадзейнасць. Навошта, аднак, рэканструяваць формы, паўтараць хады, якія ўжо сваё зрабілі?
    А. Марачкін. Я цалкам згодзен з Васілеўскім, што тыя выстаўкі, якія былі неабходныя ў 60я, 70я гады, да так званай перабудовы, калі адкрыліся нейкія шлюзы і з’явілася магчымасць гаварыць без цэнзуры (і самацэнзуры), тыя выстаўкі адышлі ў мінулае. Яны сталі старонкай гісторыі. Таму перспектывы ў такіх мемарыяльных экспазіцый хутчэй за ўсё няма. Проста кожны новы стан грамадства вымагае сваіх дачыненняў. Ініцыятыва правядзення такіх выставак павінна ісці ад нейкіх асоб, ад нейкіх суполак... На маю думку, юбілейныя выстаўкі павінны быць мастацкапубліцыстычныя, мець нават характар музейнай экспазіцыі. Невялікая зала, фотаздымкі, іншыя матэрыялы, мастацкія творы. I сама выстаўка, яе арганізацыя — свайго роду хэпенінг, твор мастацтва. Гэта будзе цікава.
    А. Забаўчык. «Начны дазор».
    Палатно, алей.130x130. 2008
    В.Трыгубовіч. Мемарыяльныя мастацкія выстаўкі мінулых гадоў мелі надзвычай важнае асветніцкае значэнне. У вобразнай форме мастакі ўзнаўлялі асобу славутага дзеяча і яго асяроддзя, спрабавалі даць адметную трактоўку яго творчасці, узвялічвалі беларускасць, інтэлігентнасць, ахвярную працу дзеля Бацькаўшчыны і такім чынам свядома служылі грамадскай ідэі.
    А. Марачкін. Да сказанага раней дадам: той шлях, па якім мы ішлі, калі рабілі выстаўкі ў 1976 і 1980 гадах, патрабуе сёння новых формаў. Бо мастацтва мае быць мастацтвам, мастацтва павінна, нарэшце, заняцца чыста прафесійнымі праблемамі, пошукамі формы і г.д. 3 ясным усведамленнем прыналежнасці да гэтай зямлі.
    Ф. Ястраб. Сапраўды, дагаворная форма — гэта рудымент. Выстаўка засведчыла, што большасць работ нарадзілася без
    211
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    212
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    сапраўднага мастакоўскага пачуцця. He было ніводнага ўдалага партрэта паэта. Хоць я згодны з вамі, Аляксей, што выстаўкі могуць быць музейнага характару, але ёсць і іншы шлях. Чаму абавязкова даваць партрэт самога паэта і ілюстраваць яго творы? Мне здаецца, кожны з мастакоў можа проста прысвяціць сваю працу паэту. Атрымаецца выстаўка, і не будзе ніякага музейнага пылу.
    А. Марачкін. Я супраць такіх выставак, бо эпіграф ні да чаго не абавязвае.
    А.Бяляцкі. У распрацоўцы творчасці, даследаванні асобы паэта ёсць нейкая зададзенасць, ад якой вы спрабуеце адпіхнуцца, але ж ад выставак застаюцца творы, якія пашыраюць для нас свет паэта. У гэтым і іх прыкладная каштоўнасць.
    П.Васілеўскі. Чалавецтва мае некалькі дзесяткаў улюбёных сюжэтаў, вытокі многіх з іх — у Бібліі. Вакол гэтых сюжэтаў «круціцца» ўсё сусветнае мастацтва. I кожны час дае сваё разуменне, сваю трактоўку іх. I ў тым ліку асобы Хрыста. Вядома, мемарыяльная выстаўка мае пэўную зададзенасць, але ўдзельнікамі яе павінны быць толькі тыя, каму дарагая ідэя... Часам рэспубліканскія выстаўкі робяць па прынцыпу «што набяжыць»: ёсць умоўная тэма — і што набяжыць. А калі чалавек, скажам, мастацтвазнавец, распрацуе канцэпцыю і паводле яе зробіць адбор твораў, атрымаецца нешта больш вартаснае.
    Ф.Ястраб. Так, нельга планаваць, як гэта і сёння робіць Саюз мастакоў, шэраг выставак без пэўных канцэпцый. Уклініцца ў іх з нечым цікавым і значным надзвычай складана.
    В.Трыгубовіч. Выбачайце, вы не гаспадар галерэі. Кіруе Саюз мастакоў, аб’яднанне людзей, у кожнага з якіх свае асабістыя інтарэсы. I пануе «звычаё
    вае права». Выстаўкі персанальныя або юбілейныя ператвараюцца ў манаграфіі, цікавыя вузкаму колу спецыялістаў. А паказаць тое, што хвалюе сёння многіх, што кіпіць, гарыць, выклікае спрэчкі і суперажыванне, няма дзе, няма каму.
    А.Марачкін. Калі святкаванне юбілею ідзе на дзяржаўным узроўні, то менавіта ў дзяржавы трэба запытаць, што яна зрабіла, каб узвысіць імя юбіляра. Якую ролю адвяло Міністэрства культуры гэтай выстаўцы? He было каталога, як і раней, слаба вялася прапаганда, папулярызацыя. Чаму тэлеперадача з’яўляецца, калі выстаўка мінула? Падобных пытанняў шмат. I юбілей Скарыны прайшоў з арганізацыйнабюракратычнай помпай, афіцыёзна. А што было ў школах, у дзіцячых садочках?
    А. Бяляцкі. На ўзроўні афіцыйнай праграмы нейкія пачаткі былі закладзены. Іншая справа, як гэта ўсё рэалізоўвалася. На закупку карцін была выдадзена даволі вялікая сума грошай. На гэтыя грошы можна было зрабіць добрую выстаўку. Але яе трэба было рабіць паіншаму.
    Ф.Ястраб. Справа не толькі ў выстаўцы. Наша мысленне ідзе неяк стыхійна. Прайшлі ўгодкі — забыліся і пра Скарыну, і пра Багдановіча. Кажам: няма нацыянальнай свядомасці. Фарміруе яе ж не афіцыёз, а штодзённая руплівая праца.
    В.Трыгубовіч. Мы пачалі з прыватнага факта — юбілейнай выстаўкі — і дайшлі да таго моманту, калі павінны прызнаць: усе нашы няшчасці ў культуры (і эканоміцы) пачынаюцца ад таго, што мы не маем нацыянальнай дзяржавы, не маем нацыянальнай школы. Мы ўсё робім спантанна, спарадычна.
    Вяртаючыся да пачатку нашай гаворкі, я не магу сказаць, што выстаўка, прысвечаная Максіму Багдановічу, сталася з’явай
    Д. Сурыновіч. «Рыбаежа». Палатно, акрыл. 100x70. 2007
    мастацкага жыцця, бо ніхто з вас не заўважыў мастацкіх адкрыццяў. А ці была гэта значная падзея грамадскага жыцця? Ці гатова наша грамадства належным чынам ушанаваць сваіх вялікіх людзей?