Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
Ф. Ястраб. «Партрэтз мінулага». Палатно, алей. 60x70. 2006
ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
ў галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі).
У розны час я кіраваў Цэнтрам манументальнага мастацтва «Палітра», галерэямі «У Максіма», «Універсітэт культуры», быў генеральным дырэктарам Рэспубліканскай мастацкай галерэі, сур’ёзна займаўся бізнесам. Усё гэта займала даволі шмат
часу, аднак заўсёды перамагала творчасць.Часам магу падняцца ў чатыры гадзіны раніцы і адразу пачаць працаваць: мальберт стаіць дома ў адным з пакояў. A іншы пакой я хачу пераўтварыць ва ўтульны кабінет. У мяне вялікая бібліятэка, я сур’ёзна займаюся навуковай працай і рыхтуюся да новай персанальнай выстаўкі.
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Дзе яна будзе праходзіць і чаму будзе прысвечана?
Гэта адзін з маіх апошніх праектаў «Формула міфа», які планую прадставіць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Вывучэннем міфалогіі займаюся даўно. Гэта вельмі цікавая і аб’ёмная тэма. Асабліва заварожваюць першавытокі. У кнізе Куна «Міфы і легенды Старажытнай Грэцыі» амаль усе міфы прыгладжаныя, рафініраваныя. На самай справе шмат гісторый больш пачуццёвых, адкрытых, натуральных. Мастаку ёсць над чым працаваць. Зразумела, што ў старажытныя сюжэты прыходзіцца прыўносіць элементы сучаснага. Цыкл гэтых работ пачаў
даўно. Прысвечаны ён не толькі героям старажытнагрэчаскай міфалогіі. Ёсць і працы на тэму славянскіх легендаў і міфаў. Цікавіць мяне і біблейская міфалогія. Частка палотнаў з гэтай серыі была прадстаўлена два гады таму на персанальнай выстаўцы «Жывая зямля». Некалькі карцін з дадзенага цыкла напісаны ў Гурзуфе, дзе працавала творчая група ўкраінскіх і беларускіх мастакоў. Прывёз адтуль і палотны, зробленыя пад уражаннем тамтэйшых міфаў. У іншых паездках была зроблена карціна «Лета», гераіняй якога стала багіня лета, а таксама «Ліпень». Гэтая праца зараз захоўваецца ў Мастацкім музеі акадэмікаў Ткачовых у Бранску.
Ф. Ястраб. «Вяртанне да міфа». Палатно, алей. 90x120. 2005
Нядаўна ў Нацыянальнай бібліятэцы давялося пазнаёміцца з вашым праектам «Перамога, якая нас яднае»...
Галоўны храм кнігі рэспублікі даўно стаў своеасаблівым сацыякультурным цэнтрам. Але ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай для гэтых мэтаў было мала месца. У невялікай галерэі выстаўкі праходзілі адна за адной. Праект «Перамога, якая нас яднае...» адбыўся па ініцыятыве пасольства Расіі ў Беларусі. У новым будынку бібліятэкі можна будзе ажыццяўляць больш маштабныя праекты. Для гэтага плануецца адкрыць некалькі выставачных залаў, музычнамастацкі салон, літаратурную гасцёўню, музей старадрукаў.
I ўсё ж выставачная дзейнасць у горадзе ў апошні час развіваецца актыўна.
Так, але ёсць праблемы. Некаторыя галерэі паступова зачыняюцца. Бо займацца імі ў наш час няпроста. Да таго ж патрэбны спецыялісты. Першыя крокі ў гэтым кірунку робіць Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Студэнты не толькі праходзяць тэарэтычную падрыхтоўку, але і практыку ў галерэях, дзе ўдзельнічаюць у арганізацыі розных праектаў. Я чытаю ва універсітэце аўтарскі курс па праблемах артрынку.
У прынцыпе любога мастака лёгка пазнаць па індывідуальнай манеры
ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
пісьма. Якой тэхнікі прытрымліваецеся вы?
Кожны жывапісец пасвойму выказвае асабісты погляд на навакольны свет. I гэта бачна ў пэўнай пластыцы, па якой мы і пазнаём мастака. Раней я прытрымліваўся больш вольнай, блізкай да абстрактнай манеры пісьма. Праца над міфалагічным цыклам прымусіла мяне звярнуцца да фігуратыўнасці. Тэхніка стала больш вытанчанай, складанай, з’явілася больш увагі да дэталяў, арнаментыкі карціны. Выкарыстоўваю любыя матэрыялы і інструменты. Гэта і кавалкі паперы, і тканіна, і трава, і пясок. Часам працую не толькі пэндзлем, але і мастыхінам, і пальцамі. Вызначанай каляровай гамы не прытрымліваюся. Жыццё вельмі шматкаляровае. Такім і намагаюся прапанаваць яго ў сваіх працах. Зразумела, вялікае значэнне тут мае тэма. Так, палатно «Ладдзя Сонца» з маёй серыі «Формула міфа» вытрымана ў бурштынавааранжавых танах, карціна «Лета» — у зеленаватафіялетавых,
Як звычайна бавіце вольны час?
Яго ў мяне амаль няма. Усю ўвагу аддаю жывапісу. Гэта і захапленне, і прафесія, і жыццё, і спосаб самавыяўлення. Нават любыя вандроўкі сумяшчаю з арганізацыяй выставак, пленэраў. Непаўторнае ўражанне зрабілі на мяне французскія Альпы. Праўда, часам прырода за мяжой падаецца некалькі рафініраванай, прыгладжанай. Беларускі ландшафт для мяне больш натуральны, звычны. Лепш за ўсё мне звычайна адпачываецца ў ціхім вясковым куточку. Рыбнай лоўляй і паляваннем я не захапляюся. Страляць у жывёлу не магу. Аднойчы паспрабаваў паляваць, убачыў у лесе на світанку казулю, але рука на яе не паднялася, і з тых часоў на паляванне не хаджу. Раней займаўся барацьбой, горнымі лыжамі, бегам. Люблю схадзіць з сябрамі ў лазню.
Як сталі мастаком?
Уся справа, напэўна, у генах. Род Ястрабаў — старажытны. Радзіма майго дзеда — у ваколіцах Вільні. Адтуль, мабыць, і ўвесь род. Дзед мой быў майстрам на ўсе рукі — сам пабудаваў млын, кузню, ён рабіў усё: цвікі, падковы, шафы, вокны, карэты. У гады вайны нават адрамантаваў «кацюшу», за што атрымаў падзяку ад камандавання арміі. Адна з маіх цётак таксама мастачка, зараз яна жыве ў Францыі. Выдатным майстрам па дрэве быў мой бацька. На малой радзіме ў Нарачанскім краі да гэтага часу стаіць пабудаваная ім хата з усялякімі прыбудовамі, прыгожая лазенька на беразе сажалкі, расце прыгожы яблыневы сад, сажалка абсаджана слівамі. Дарэчы, шмат хто з маіх землякоў сталі вядомымі людзьмі. Гэта прафесар Віктар Роўда, мастак Васіль Шаранговіч, актрыса Марыя Захарэвіч, кампазітары Эміль, Мар’ян і Станіслаў Наско. 3 братамі Наско мы вучыліся ў адной школе, іх бацька быў арганістам у нашым касцёле. На жаль, у бацькоўскім доме зараз ніхто не жыве. Магчыма, калінебудзь арганізую там своеасаблівае творчае лецішча для жывапісцаў нашай гільдыі.
Якія рысы характару найперш цэніце ў людзях?
Па гараскопу я — Вадалей. Звычайна гэта творчыя, адкрытыя людзі. Праўда, нярэдка прыходзіцца зза сваёй адкрытасці мець непрыемнасці, але ўсё роўна гэта не зніжае мой давер да людзей. Такія якасці цаню і ў іншых. А яшчэ — адданасць, вернасць, асабліва сябрам. Мне падабаюцца людзі харызматычныя, валявыя. Жыццё — рэч складаная, і трэба ўмець пераадольваць любыя цяжкасці. У студэнцкія гады заўсёды падпрацоўваў. На атрыманыя сродкі вандраваў. Аб’ездзіў усю Польшчу, там у мяне шмат сваякоў па матчынай лініі. Актыўны спосаб жыцця вяду і сёння.
Ф. Ястраб. «Вісячы сад». Палатно, алей, 75x90, 2007
^9
іято вічшлах ‘а.эаеіні
Даведка «МК»
Фёдар Ястраб — член Беларускага саюза мастакоў, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, галерыст. Прыняў удзел больш чым у 100 рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Яго працы захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі ў Сочы, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, мастацкай галерэі расійскага горада Унеча, Музеі акадэмікаў Ткачовых у Бранску, рускім культурным цэнтры ў Бельгіі, у галерэі Нацыянальнага Полацкага музеязапаведніка, у Светлагорскай карціннай галерэі, галерэі «КляйГруве» (Бельгія), у прыватных калекцыях розных краін.
«У Максіма»
Ястраб Ф.А. У Максіма./Ф.А, Ястраб //Залатая архідэя. — 1995. — №3. Наталля Федасеенка — інтэрв’ю з Ф.А. Ястрабам (са змяненнямі).
У МАКСіМД
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Наадкрыцці выстаўкі «Аква». Галерэя «У Максіма». 1996
Ужо нікога з нас не здзіўляюць маленькія вулічныя кірмашы, дзе прадаюць розныя мілыя дробязі, у тым ліку карціны, якія, на жаль, не заўсёды можна назваць жывапісам. Як грыбы пасля дажджу, узнікаюць галерэі, салоны і проста крамы, дзе прапаноўваецца ўсё: ад пэндзляў і падрамнікаў, сувеніраў і ўпрыгожванняў да твораў выяўленчага мастацтва. Праходзяць выстаўкіпродажы, аукцыёны. Мастацтва вызвалілася ад апекі дзяржавы, якая дзейнічала па прынцыпу: хто плаціць, той і заказвае музыку. Ідзе цяжкі працэс станаўлення, спадзяюся, ён прывядзе да цывілізаваных адносін у беларускай культуры. A пакуль давайце адправімся ў падарожжа па цудоўнаму свету вольнага выяўленчага мастацтва. I гідам для нас будзе дырэктар галерэі «У Максіма» Фёдар Ястраб.
— Фёдар Адамавіч, чаму менавіта «У Максіма»?
— Галерэя знаходзіцца на першым паверсе музея Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці. Адсюль і назва, якая, на мой погляд, аб’ядноўвае два цудоўныя духоўныя пачаткі: беларускую паэзію і выяўленчае мастацтва.
— Вы, можна казаць, стаялі ля вытокаў беларускага артбізнесу. Станаўленне новага — заўсёды цяжкі працэс. Якая сітуацыя сёння ў гэтай галіне мастацкага жыцця?
— Хутчэй за ўсё можна гаварыць аб галерэйным руху, а не аб артбізнесе. Гэта моднае слова, але, па сутнасці, гэта паняцце пакуль не мае рэальнага напаўнення. Артбізнес — цэлая сістэма, якая існуе ў рамках пэўнай структуры рынку і займае сваю акрэсленую нішу. Цывілізаванага артрынку ў нас пакуль няма.
— А як у гэтай сферы на Захадзе?
— Галерэйны рух на Захадзе дастаткова разнастайны. Там існуюць галерэі: ад самых танных да прэстыжных, элітных. У сур’ёзных галерэй свой якасны ўзровень, ужо складзены імідж, які ствараецца пэўным вобразам. Існуюць галерэі, дзе ўзровень цэн намнога ніжэйшы. Яны больш даступныя, дэмакратычныя, але і мастацтва, так кажучы, «бліжэй да народа». У нашым, я б мовіў, яшчэ вельмі і вельмі не развітым галерэйным руху яшчэ не зусім склаўшымся артрынку ўжо з’яўляюцца тэндэнцыі заходняга рынку: адны галерэі становяцца салонамі, з адпаведным узроўнем, другія становяцца элітнымі, працуюць з высакаякасным мастацтвам. Хоць, зрэшты, паняцце «элітны» на сённяшні дзень спрэчнае. Каго называць элітай — гэта ўвогуле пытанне філасофскае. Парламентарыі лічаць, што яны эліта, палітычная эліта; чырвоныя чыноўнікі — гэта эліта, творчая інтэлігенцыя быццам таксама эліта... Зараз ідзе глабальная пераацэнка такога плана каштоўнасцей і вызначаных паняццяў: аб эліце, інтэлігенцыі і многім іншым. Гэта самым прамым чынам тычыцца галерэйнага руху. Усе мы быццам бы закладвалі ідэю сур’ёзнай элітнай галерэі, але ж у выніку многія ўсё роўна прыходзілі да чыста камерцыйнага пачатку. Таму што сённяшняя сітуацыя — рыначная або бязрыначная, або недарыначная, што, відаць, будзе найбольш падыходзячым словам, — па сутнасці не дае магчымасці сур’ёзна, на якасным узроўні працаваць,