Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
Выстаўкапродаж у галерэі «Мастацтва»
МАСТАЦТВА I РЫНАК
Арт і рынак.
«Патэнцыял артрынку ў нас велізарны»
Ястраб Ф.А, Патэнцыял артрынку ў нас велізарны. / Ф.А. Ястраб // «Мастацтва» — 1994. — №4.
Артрынак, як і любы рынак, уключае ў сябе попыт і прапанову тавараў. У выпадку артрынку таварам з’яўляецца мастацкі твор. Каб прадаць твор мастацтва, трэба яго паказаць (выставіць, разрэкламаваць). Пры артрынку існуе сетка адпаведных мастацкіх утварэнняў — ад салонаў і антыкварных крам да прэстыжных галерэй, працуе шмат дылераўпрафесіяналаў. Артбізнес пэўным чынам стымулюе і арганізуе мастацкі працэс. Таму так важна, каб глядач, патэнцыяльны пакупнік, быў падрыхтаваны да ўспрыняцця сапраўднага мастацтва. Толькі тады мы можам на нешта разлічваць: карыстацца
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Падрыхтоўка работы да продажу
попытам на рынку будуць не нізкапробныя працы, а сапраўдныя творы мастацтва. Калі гэтыя два складнікі (прафесійная падача твора і падрыхтаваны глядач) запрацуюць, мы зможам гаварыць пра існаванне цывілізаванага артрынку.
Твор мастацтва — тавар спецыфічны. Ён не заўсёды можа быць ацэнены на рынку па сваіх мастацкіх якасцях. На яго кошт будзе дадаткова ўплываць шмат рэчаў: «спеласць» артрынку і яго насычанасць мастацкімі творамі, спажывецкая здольнасць насельніцтва, умелая рэклама і імідж мастака. Дылер, які працуе з мастаком, павінен быць добрым бізнесменам і мусіць разбірацца ў выяўленчай культуры. Дылер здольны стварыць моду на пэўнага мастака. Асаблівы прафесіяналізм дылера ў тым, каб зрабіць стаўку на мастака, якога дагэтуль не заўважалі, падняць яго, разрэкламаваць, а калі трэба — стварыць пра яго міф. Адзін з кітоў, на якіх трымаецца артрынак, — гэта галерэя. Шмат хто сёння бярэцца за яе стварэнне. Але само па сабе заснаванне галерэі яшчэ не азначае, што яна будзе нармальна функцыянаваць. Галоўная праблема, з якой сутыкаецца кожная новаствораная галерэя, — матарыяльнае забеспячэнне. Калі ўладальнік галерэі не займаецца іншым бізнесам, то гэта звычайна прыводзіць да таго, што галерэя становіцца салонам. Пачынаюць прадавацца хадавыя рэчы, шырспажыў, што дазваляе трымаць галерэю «на плыву». Таму, каб стварыць галерэю і ўтрымаць яе на належным уз
Інтэр'ер галерэі «Беларт»
роўні, патрэбны добрае памяшканне, матэрыяльныя ўкладанні і вялікія намаганні арганізатара.
Сёння за стварэнне галерэй, за арганізацыю выставак за мяжой часта бяруцца выпадковыя людзі. Ладзяць выстаўкі на Захадзе на нізкім, непрафесійным узроўні, прадаюць творы за бясцэнак. Пасля такіх бізнесменаў, якія ўчора гандлявалі панчохамі, а сёння вырашылі пераключыцца на творы мастацтва, прыязджаеш як на папялішча, і ўжо немагчыма дыктаваць свае ўмовы. На Захадзе склаліся свае традыцыі, і калі мы, як «варагі», урываемся туды, вельмі шкодзім іміджу беларускага мастацтва, разбураем асновы нашага артрынку, які мы павінны ствараць. Я мяркую, што патэнцыял нашага артрынку велізарны. Але каб ён раскрыўся і пачалася цівілізаваная праца, трэба, каб эканамічны стан нашага грамадства змяніўся ў лепшы бок...
Раней шлях мастака да гледача быў ускладнены многімі акалічнасцямі. Калі ты не працуеш у патрэбным кірунку — можаш не трапіць на выстаўку ў Палац мастацтва. Цяпер такіх перашкод няма. Пашыраецца сетка галерэй — растуць магчымасці мас
Новая экспазіцыя ў галерэі «Мастацтва» така выставіцца. Чым больш галерэй, тым большы выбар у мастака.
Я пачынаў галерэйную дзейнасць у Рэспубліканскай мастацкай галерэі, стварыўшы яе на базе Палаца мастацтва. Як дырэктар галерэі я меў намер ажыццяўляць пэўную галерэйную палітыку ў рамках Саюза мастакоў. Але гэта маё жаданне не магло быць ажыццёўлена, бо галерэя павінна кіравацца не толькі адказнымі людзьмі, але і людзьмі незалежнымі. Калі галерэя не прыватная, над ёй заўсёды стаіць нейкі цэнзар.
У жніўні 1993 года я стаў мастацкім кіраўніком прыватнай галерэі «У Максіма». Канцэпцыя галерэі яшчэ адпрацоўваецца, але ўжо вызначаны асноўны стратэгічны кірунак: прапаганда нашых мастакоў за мяжой і выстаўкі замежных мастакоў у нашай краіне. Разумею, што другое ажыццяўляць будзе няпроста: продаж твора важны для любога мастака. Але ёсць замежныя творцы, якія хацелі б выстаўляцца і не зважаць на матэрыяльны бок.
Адной з функцый галерэй з’яўляецца набыццё твораў мастака. Але матэрыяльнае становішча нашага грамадства не дазваляе нам гэтага рабіць. Мы мо
'79
МАСТАЦТВА I РЫНАК
жам выступаць толькі ў якасці пасрэдніка паміж мастаком і патэнцыяльным пакупніком. Таму асноўная форма нашай дзейнасці — выстаўкі, у самой галерэі ці на іншых тэрыторыях пад эгідай галерэі. Паколькі памяшканне, якое мы займаем, невялікае, то тут найлепш ладзіць персанальныя выстаўкі. He такія, як мы прывыклі бачыць у Палацы мастацтва, — па 150 твораў (як быццам вартасць мастака вызначаецца колькасцю зробленага), а з 2030 твораў, аб’яднаных нейкай тэмай, канцэпцыяй ці стылем. Тады гэта выстаўка раскрые нейкую новую грань творцы. Мы плануем правесці шэраг такіх выставак з удзелам мастакоў як сярэдняга, так
і8о
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Матэрыялы для мастакоў — важкі дадатак у дзейнасці галерэі
і малодшага пакалення. Ёсць заяўкі і на выстаўкі замежных твораў.
У свой час галерэя «У Максіма» адкрылася выстаўкай японскай керамікі. Быў аказаны вялікі гонар нашай галерэі, бо гэта выстаўка пераехала да нас з Эрмітажа. Мы і далей плануем працаваць натакім высокім узроўні. Таму нам так важна сёння ўкладаць грошы ў інтэр’ер, абсталяванне. Трэба рабіць на еўрапейскі манер. Чаму мы павінны быць на задворках? Прыгожа абсталяваныя невялікія галерэі робяць большую справу, чым некаторыя вялікія.
Каб падтрымаць галерэю, створана фірма. Яна не проста будзе зарабляць грошы, гандляваць розным шырспажывам, a стане займацца мастацкай вытворчасцю.
Сумны фінал дзяржаўнага мецэнацтва прымушае звяртацца да больш натуральных стасункаў у сферы мастацкага жыцця. Можна гаварыць пра праявы артрынку на Беларусі: адкрываюцца новыя салоны і галерэі, праводзяцца выстаўкіпродажы і аўкцыёны... Але хвароб грамадства не пазбегнуць і тут. Праблемы станаўлення цывілізаванага артрынку закранаюць мноства людзей, так ці інакш звязаных з мастацтвам, шматлікіх яго прыхільнікаў. Найбольш зацікаўленая асоба — сам мастак (ці падтрымае галерэя «правілы гульні», ці можна даверыцца артдылеру?). Але сёння мы даём погляд з іншага боку — з боку самой галерэі.
Я лічу, што музей Максіма Багдановіча — удалае месца для размяшчэння нашай галерэі. У музеі існуе свая атмасфера, склаўся свой беларускі асяродак, ладзяцца вечарыны, сустрэчы. I тое, што галерэя размешчана менавіта тут, прымушае нас саміх імкнуцца стварыць асяродак духоўнасці. Зрабіць там звычайны салон было б ганебна.
Свабода творчасці і рынак
Ястраб Ф.А. Свабода творчасці і рынак./Ф.А. Ястраб/ «Мастацтва». — 2004. — №4. — С. 1012 (са змяненнямі).
Агульны крызіс культуры і адукацыі, стомленасць ад барацьбы за якасць і рэдкае пачуццё задаволенасці, якое, па сцвярджэнню фізіёлагаў і псіхолагаў, з’яўляецца неабходнай ўмовай творчага акта, не можа не адбіцца на духоўнай канстанце мастацтва.
Сённяшняя кансерватыўная мастацкая практыка часта трымаецца за нейкі ўмоўны псеўдарэалістычны стыль. Ідэалагічныя каноны ўжо рассыпаліся, як дошкі труны, у якой збіраліся заўчасна пахаваць яшчэ жывое мастацтва. А звычка да вывераных формаў да гэтага часу ляжыць цяжарам на выяўленчым мастацтве.
Сапраўднае, «жывое» мастацтва павінна быць свабодным ад манаполій на форму. Здаецца, што гэта мы нядрэнна засвоілі. Пытанне ў тым, што гэта: вымушанае зза адсутнасці новых ідэй суіснаванне розных спосабаў самавыяўлення ці ўсё ж магчымасць духоўна свабоднай асобы шукаць новыя формы, марыць, адпускаць у творчы палёт свае неўтаймаваныя фантазіі, адкрываць для сябе новае, яшчэ невядомае творцу жыццё.
Зразумела, аднак, адно: мастацтва не змагло пакуль выпрацаваць стройную сістэму новых каштоўнасцей і ў многім страціла тое месца ў духоўным жыцці
Д. Сурыновіч. «Чыфір» (Тры фігуры). Палатно, акрыл. 100x70. 2008
і8і
МАСТАЦТВА I РЫНАК
Сцэны з перфомансаў
на вернісажы «Colorfest»
і82
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У музеі сучаснага мастацтва. Астэндэ. Бельгія 1998
грамадства, якое ім было адваявана ў 1960я гады.
Невыпадкова многія імёны знакамітых мастакоў таго часу гучаць і сёння. Усё, здавалася, тады было напоўнена новымі ідэямі. Мастакі шукалі гэтыя ідэі ў невядомых старонках гісторыі мастацтва, у музейных запасніках, звярталіся да трагічна абарваных пошукаў пластычнай мовы ў сваіх папярэднікаў.
Духоўнасць творчай асобы закладвалася, мабыць, у самыя трагічныя часы нашай гісторыі. Яна дапамагла выстаяць у ліхалецці вайны, падчас сталінскіх «чыстак». Падаецца, што сапраўдная духоўнасць, напружаны кантакт з жыццём, дачыненне да ўсяго, што адбывалася навокал, дапамаглі многім не апусціцца да ўзроўню ідэалагічнамастацкай абслугі, a застацца сапраўднымі мастакамі. У канцы 1990х маладыя мастакі не дэкларатыўна, але настойліва сталі спрабаваць супрацьстаяць сталай мастацкай практыцы,
прапаноўваць на выстаўках новыя матывы і пластычныя рашэнні.
Важна, каб гэтыя спробы не насілі выключна фармальны характар, а прыводзілі заўсёды да пошукаў духоўных асноў у жыцці і творчасці. Складанасць на сённяшні дзень і ў тым, што многія плас
тычныя ідэі аказаліся вычарпанымі. Мастацтва, на вялікі жаль, страціла аўру, тое энергетычнае поле, якое надае напружанасць прасторы, асэнсаваную неабходнасць — прадметам, адухоўленасць — асяроддзю, натхнёнасць майстэрства — рамяству.
184
I. Сверней. «Дыптых». Палатно, алей. 70x80. 2007
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
А. Толсцік. «Суд Парыса». Палатно, алей. 60x75. 2007
Але такая вычарпанасць пластычных ідэй у досыць абмежаванай культурнай прасторы свайго этнасу спараджае неадольную цягу весці бясконцы напружаны пошук такіх ідэй не толькі ў мастацкай спадчыне свайго народаў, але і ў многіх іншых. Менавіта гэта вызначае шмат у чым характэрныя рысы сучаснага мастацтва.
Пры гэтым прамое цытаванне і стылізацыя сустракаюцца ўсё радзей. Мастак вельмі ўважліва і свядома адносіцца да выбару свайго творчага шляху, звярае гэты выбар са сваёй індывідуальнасцю і меркаваннямі прафесійнага асяродка, які аказвае на мастака, асабліва напачатку творчай дзейнасці, моцны ўплыў.