Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
прадукт як аб’ект, да якога скіраваны ўсе адносіны ў рыначнай сістэме, з’яўляецца, па сутнасці, сімвалічным прадуктам (ён сімвалічна абменьваецца ўнутры сістэмы спажывання сімвалічных выгад). Інакш кажучы, важнейшы прынцып канкурэнцыі ў сферы мастацтва — прынцып ацэнкі, нормы, прызнання, а не зацікаўленасць у захопе як мага большага рынку. Пры ўсёй сваёй спецыфічнасці ён мае шмат агульнага з іншымі рынкамі: тут ёсць вытворца (мастак), эксперт, пасрэднік (дылер, галерыст) і пакупнік. Але назіраюцца і адметнасці. Асноўныя рысы артрынку: наяўнасць дастатковай масы артпрадукту; самастойнасць суб’ектаў, свабода здзелкі і дамоўленасцей; падпарадкаванне законам канкурэнцыі, кошту, попыту і прапанове; прысутнасць развітой інфраструктуры; свабодныя рыначныя цэны; адкрытасць рэгіянальных артрынкаў перад сусветным; фарміраванне рыначных этыкі і маралі, эстэтычнай культуры; дасягненне стымулюючага рыначнага эфекту; поўная матэрыяльная і маральная адказнасць яго ўдзельнікаў за вынікі працы.
Наконт прапановы і попыту. Першае звычайна нашмат перавышае другое. Каб знайсці пакупніка і рэалізаваць твор, яго трэба выставіць, разрэкламаваць. Мэтазгоднымі тут з’яўляюцца мерапрыемствы па інфармацыйным, фінансавым, юрыдычным, транспартным забеспячэнні працэсу. Значыць, патрэбны глыбокія пераўтварэнні не толькі ў сферы эканамічных зносін, але і ў грамадскай свядомасці.
Менавіта інфраструктура рынку павінна забяспечыць і эфектыўнае прасоўванне артпрадукту ад вытворцы (мастака) да пакупніка (калекцыянера), і фарміраванне ў адзінае цэлае вытворцаў, пасрэднікаў, спажыўцоў. Словам, гэта цэлы комплекс арганізацый, устаноў, асоб і структур, мэта якіх — рыначнае рэгуляванне працэсу.
Функцыі інфраструктуры — садзейнічанне ў рэалізацыі камерцыйнай зацікаўленасці; забеспячэнне паслуг (юрыдычных, фінансавых, страхавых і інш.); вывучэнне кан’юнктуры; гарантаванасць экспертызы і ацэнкі твораў; афармленне камерцыйнагаспадарчых кантактаў паміж партнёрамі, ажыццяўленне стасункаў паміж суб’ектамі артрынку; рэалізацыя прадуктаў.
Рыначныя адносіны патрабуюць пэўнай прапарцыянальнасці паміж станаўленнем, развіццём артрынку і яго інфраструктурай. Нават мізэрнае парушэнне ўзаемасувязі адмоўна адаб’ецца на дзейнасці суб’ектаў.
Суб’ект артрынку (фізічная ці юрыдычная асоба і яе эканамічныя паводзіны) — гэта ўдзельнік мастацкага працэсу, які забяспечвае яго ўзаемадзеянне з іншымі сацыяльнымі працэсамі. Стасункі суб’ектаў артрынку можна ўявіць у выглядзе першаснага і другаснага кругоў суб’ектаў сапраўды цывілізаванай рыначнай інфраструктуры.
Першасныкруг—сукупнасцьсуб’ектаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да мастацтва: вытворцы (мастакі), спажыўцы (калекцыянеры, музеі, карпарацыі), інстытут ацэнкі і экспертызы (экспертныя бюро, незалежныя ацэншчыкі, крытыкі і мастацтвазнаўцы), пасрэднікі (галерэі, кансалтынгавыя фірмы, артагенцтвы, дылерскія канторы, вольныя дылеры), гандлёвыя прадпрыемствы, спецыялізаваныя інфармацыйныя структуры, кадравае за
Час для інтэрв'ю
беспячэнне артрынкаў, рэстаўрацыйныя майстэрні.
Другасны круг—самастойныясуб’екты (арганізацыі) паза межамі сістэмы мастацтва, якія выконваюць у інфрастуктуры дапаможныя функцыі: юрыдычныя (адвакацкія канторы, суды, кансультацыйныя
Новая экспазіцыя
МАСТАЦТВА I РЫНАК
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У мастацкім музеі з бельгійскім мастаком Канстанцінам Стэфановічам. Брусель. 1998
На адкрыцці выстаўкі групы «Сонечны квадрат» у Рускім культурным цэнтры. Брусель. 1998
бюро, натарыяты), фінансавыя (банкі, страхавыя кампаніі, інвестыцыйныя фонды), кантралюючыя (падатковыя інспекцыі, мытныя службы, структуры МУС), рэкламнаінфармацыйныя (выдавецтвы, службы PR), ахоўныя, транспартныя, сістэма сувязі і складская гаспадарка.
Усе названыя суб’екты маюць паміж сабой мноства вертыкальных і гарызантальных сувязей. I толькі пры наяўнасці нарматыўна і практычна адрэгуляваных і шчыльна знітаваных стасункаў можна весці размову пра ступені развіцця артрынку, цывілізаванага і ўзаемакарыснага для ўсіх.
Універсітэцкая галерэя: сутнасць, праблемы і перспектывы
Ястраб Ф.А. Універсітэцкая галерэя: сутнасць, праблемы, перспектывы / Ф. А. Ястраб // Вышэйшая школа. — 2003. — №6 (з дапаўненнямі і змяненнямі),
Стала ўжо агульным сцвярджэнне аб тым, што беларускі артрынак ніяк не можа стаць на ногі. Некаторыя сцвярджаюць, што артрынку ў нас увогуле няма.
Відавочна, што ў гэтым кірунку існуе сапраўды неабдымнае праблемнае поле. «Адна з галоўных праблем айчыннага рынку, — лічыць Міхаіл Цыбульскі, — адсутнасць інтэграванасці ў сусветны мастацкі працэс»1. Мастакі, безумоўна, самі спрабуюць інтэгравацца ў гэты працэс, выкарыстоўваючы свае ўласныя сувязі. Але ў гэтай сферы саматужнымі намаганнямі мала што зробіш. Удзел у міжнародным мастацкім кірмашы, напрыклад, «ЛініяАрт» (Бельгія), абыходзіцца мастаку ў 2,54 тысячы долараў ЗША. Гарантый жа, што выстаў
леныя працы могуць быць прададзены, таксама аніякіх. Практыка такіх кірмашоў сведчыць, што прадаецца ўсяго 57% ад выстаўленых прац. Мэтай жа ўдзелу ў мастацкім кірмашы з’яўляецца першнаперш набыццё новых кантактаў з удзельнікамі артрынку (галерыстамі, калекцыянерамі, патэнцыяльнымі пакупнікамі).
Як бачым, праблема сапраўды існуе. Але яна хутчэй з’яўляецца не прычынай недаразвітасці беларускага артрынку, a яе вынікам. Прычын жа многа, але галоўныя з іх, на маю думку, наступныя.
Эканамічны стан краіны, які характарызуецца недаразвітасцю рыначных структур і, увогуле, крызіснымі формамі.
МАСТАЦТВАI РЫНАК
ібб
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Дырэктар галерэі «Універсітэт культуры» Фёдар Ястраб са знаёмымі.
2004
Нізкая плацежаздольнасць насельніцтва. Гэтая прычына арганічна вынікае з першай. Кола патэнцыяльных пакупнікоў артпрадукту катастрафічна звужаецца. Хто хацеў бы набыць твор мастацтва — не можа (гэта не тавар першай неабходнасці). Хто можа — не хоча «засвечвацца». Логіка няўмольна падводзіць і да трэцяй прычыны.
Недаразвітасць, зародкавыя формы інфраструктуры артрынку. Няма вялікага попыту — няма і патрэбы.
Інфраструктура пачынае імкліва стварацца, дзейнічаць, самарэгулявацца толькі ва ўмовах стабільна працуючай эканомікі, вялікага попыту на творы мастацтва, яго інвестыцыйнай ёмістасці. Возьмем, напрыклад, адзін з важнейшых інстытутаў артрынку — галерэю. I што мы ўбачым? У бельгійскім курортным горадзе Астэндэ (колькасць жыхароў 80 тысяч) інфраструктура артрынку надзвычай развітая ў адрозненне ад нашага амаль двухмільённага сталічнага Мінска.
Насычанасць Астэндэ галерэямі, выставачнымі заламі, культурнымі цэнтрамі, музеямі ўражвае.
Толькі муніцыпальных галерэй там некалькі, не кажучы пра безліч прыватных. Прычым выставіцца ў муніцыпальных галерэях вельмі складана. Яны падтрымліваюць перш за ўсё сваіх мастакоў, ды і выстаўкі спланаваны ўжо на гадоў пяць наперад.
Уражвае і музей сучаснага мастацтва. Гэта велічны па архітэктуры будынак, спецыяльна спланаваны для экспазіцый і захавання сучаснага мастацтва. Зроблены і аснашчаны ён па апошняму слову музейнай справы. I выстаўляюцца там лепшыя майстры не толькі з Еўропы, а і з усяго свету.
А зараз вернемся ў родны Мінск. Становіцца зразумелым, які ў нас шлях наперадзе і сколькі сумненняў можа ўзнікнуць наконт перспектыў беларускага артрынку. Такі вось кантэкст мастацкага жыцця
Мінска. Мы закранулі толькі адзін, хоць і важны, элемент інфраструктуры артрынку — галерэю. Іншыя структурныя адзінкі (інстытут экспертаў, крытыкі, дылеры, музеі, часопісы па мастацтву, артагенцтвы і г.д.) таксама не працуюць у нашых умовах паўнавартасна.
He могуць добра працаваць у дзейснай інфраструктуры толькі адзін ці два элементы. Эфектыўнасць інфраструктуры якраз і будуецца на самым цесным узаемадзеянні і перапляценні ўсіх структурных адзінак.
Пры ўсім згаданым галерэя — важнейшы, сістэмастваральны інстытут артрынку. Таму засяродзім на ёй сваю ўвагу, азначым задачы галерэі, спецыфіку універсітэцкай галерэі, яе праблематыку і перспектывы.
Звычайна класіфікуюць галерэі па самых розных прыкметах: па форме ўласнасці, па характару артпрадукту, па юрыдычнаму статусу і г.д. Яны могуць быць камерцыйныя і некамерцыйныя ў залежнасці ад мэтаў галерэі. Універсітэцкія галерэі, прынамсі, можна аднесці да карпаратыўных, куды адносяцца галерэі творчых саюзаў, банкаў, буйных культурных цэнтраў і фірм.
Чаму ж карпарацыі і універсітэты ствараюць свае галерэі?
Перш за ўсё, на нашу думку, прафесійна працуючая галерэя моцна спрыяе стварэнню станоўчага іміджу арганізацыізаснавальніка. Праекты, ажыццяўляемыя галерэяй, даюць добрую інфармацыйную падставу для сродкаў масавай інфармацыі, а, значыць, лішні раз прагучыць слова на тэлебачанні, радыё, у газеце аб заснавальніку. Па сутнасці, галерэя ператвараецца ў добры сродак і інструмент PR (сувязеў з грамадскасцю).
Падругое, галерэя карпарацыі ці універсітэта можа стварыць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый у мастацтва, праўда, пры ўмове добра развітай, зладжана працуючай інфраструктуры артрынку.
Патрэцяе, галерэя універсітэта дае вялікія магчымасці адукацыйнага характару.
На маладзёжнай выстаўцы
Для прыкладу прывядзём створаную ў Палацы Рэспублікі мастацкую галерэю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры.
Адкрыццё галерэі забяспечвае добрую і незалежную ад другіх структур базу для праходжання практыкі студэнтаў універсітэта. Могуць быць задзейнічаны студэнты такіх спецыяльнасцей, як «Сусветная мастацкая культура», «Музейная справа», «Менеджмент СКС», прафілізацыі: «Прадзюсерства ў сферы выяўленчага мастацтва». Студэнты кафедры народных рамёстваў атрымалі шчаслівую магчымасць паказаць шырокаму гледачу свае вучэбныя і творчыя працы. Акрамя таго, у вернісажах галерэі могуць быць задзейнічаны творчыя калектывы БДУ культуры і асобныя выканаўцы (фальклор, эстрада).
Як бачым, стварэнне галерэі на базе БДУ культуры — не толькі даніна еўрапейскай універсітэцкай традыцыі, але і
МАСТАЦТВА I РЫНАК
неабходнасць, якая арганічна вынікае з абставін сучаснага развіцця культуры і адукацыі.
Адзначым дзве асноўныя задачы універсітэцкай галерэі ў Палацы Рэспублікі, якія могуць быць вызначальнымі і для іншых універсітэцкіх галерэй: