Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
гачалі, напаўнялі стваральнай сілай зноў і зноў вярталі мастакоў да цнатлівасці палотнаў.
Прага новых жыццёвых уражанняў, зносін з калегамі і самаізаляцыя як гарантыя самабытнасці культуры, талента — вось антытэза мастакоўскага існавання.
Гісторыя мастацтва ў нашым стагоддзі, асабліва на яго пачатку, дае шмат прыкладаў панавання аднаго з гэтых варыянтаў. Шматлікія творчыя аб’яднанні мастакоў, што адыгралі менш ці больш значную ролю ў сусветнай ці рэгіанальнай мастацкай культуры, сталі ўжо гістарычным фактам. Таталітарная сістэма, нівеліруючы палітычнае, грамадскае жыццё, стварыла і дазволіла існаваць толькі манапольным творчым саюзам. Перад яе крахам, па меры абуджэння грамадскага, жыцця, пачалі ўзнікаць і незалежныя творчыя суполкі. У Беларусі многія з іх, як кажуць, ужо «канулі ў Лету», хоць і пакінулі пэўны след у мастацтве (напрыклад, вядомая «Форма»). Некаторыя, створаныя ў рамках Саюза мастакоў, існуюць толькі намінальна. (Я не кранаю пры гэтым дзейнасці суполкі «Няміга17», якая калісьці добра заявіла пра сябе, ды суполкі «Пагоня», на сённяшні дзень даволі шматлікай і актыўнай.)
Пошукі адэкватных часу формаў існавання ў мастацкай дзейнасці пяць гадоў таму прывялі значную групу рускіх і беларускіх мастакоу да стварэння міжнароднай арганізацыі мастакоў «Сонечны квадрат». Што да назвы, то адзін з крытыкаў на адкрыцці чарговай выстаўкі аб’яднання ў Цэнтральным доме мастака (Масква, Крымскі Вал) жартаваў: «Малевіч пачынаў стагоддзе «Чорным квадратам», а вы яго завяршаеце «сонечным». Гэта нараджае надзею». Надзеі і спадзяванні на доўгае творчае жыццё аб’яднання былі і
У. Кожух. «Поле».
Палатно, алей. 90x100. 2007
Ф. Ястраб. «Пейзаж са зламаным дрэвам». Палатно, алей. 75x75. 1997
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
Ф. Ястраб. «Адлюстраванне». Палатно, алей. 70x50, 1998
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
ў яе арганізатараў. I трэба сказаць, што надзеі ў многім спраўдзіліся.
За пяць гадоў існавання аб’яднанне стала прыкметнай з’явай у мастацкім жыцці, адной з самых актыўных суполак на постсавецкай прасторы. Яго аддзяленні створаны ў Маскве, Волагдзе, Ніжнім Тагіле, Іванаве, Стаўрапалі, Краснадары. Сябрамі аб’яднання сталі мастакі з Бельгіі, Францыі. Створана аддзяленне і ў Беларусі. Дзякуючы арганізатарскім здоль
насцям прэзідэнта аб’яднання расійскага мастака Сяргея Радзюка, які, дарэчы, нарадзіўся і вучыўся ў Беларусі, яно не стала намінальнай, «папяровай» арганізацыяй, а вядзе надзвычай актыўнае жыццё.
Мяркуйце самі. Толькі за апошні год ажыццёўлены такія маштабныя праекты, як міжнародны пленэр на поўначы Расіі (Волагда, Чарапавец), міжнародны пленэр у Бруселі (Бельгія), пленэр у ПаўднёваАфрыканскай Рэспубліцы, выстаўкі ў Люксембургу, Індыі, В’етнаме, юбілейная выстаўка ў Маскве (ЦДМ), выстаўка на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар». Да таго ж былі наладжаны шматлікія персанальныя выстаўкі.
Штогод адбываліся як мінімум дзве выстаўкі аб’яднання ў ЦДМ (Масква) — «Транзіт» і «Сонечны квадрат» — ды дватры пленэры. Аб’яднанне прымае актыўны ўдзел у многіх замежных мастацкіх кірмашах і фестывалях (у Германіі, Аўстраліі), выдадзена некалькі каталогаў да агульных выставак. Рыхтуецца юбілейны альбом аб’яднання.
А нарадзілася ўсё на «творчых дачах» Саюза мастакоў Расіі. Там вызначылася і ядро суполкі. Потым былі выстаўкі валагодскіх мастакоў у мінскім Палацы мастацтваў, і ў адказ — выстаўка беларускіх жывапісцаў у Волагдзе. Так наладзіліся сувязі з валагодскім Саюзам мастакоў, якім кіраваў на той час Сяргей Радзюк. З’явіліся агульныя праекты, далучыліся да супольнай працы мастакі з Масквы і рэгіёнаў, далёкага замежжа...
Але не ўсё было так проста, хутка, беспраблемна, як выглядае цяпер на паперы. Жыццё кожнага грамадскага або прафесійнага аб’яднання, яго актыўнасць і працягласць існавання залежаць шмат ад чаго. Першнаперш патрэбна ясная акрэсленасць задач; падругое — уменне
стварыць сваю матэрыяльную базу, сваю эканоміку.
Мэта ў «Сонечнага квадрата» з самага пачатку была дакладна акрэслена: праз выставачнапленэрную практыку, сумесную працу, вандроўкі і побытсадзейнічаць больш глыбокаму знаёмству з мастацкай культурай розных рэгіёнаў і краін, іх узаемаўзбагачэнню, павышэнню прафесійнасці ўдзельнікаў. Культурны абмен, прычым не толькі на ўзроўні выставачным, а праз сумесную працу і побыт, калі мастакі су
С. Давідовіч. «Новы дзень».
Палатно, алей. 80x70. 2006
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
тыкаюцца з мастацкай кухняй, — гэта выдатная прафесійная школа, асабліва для маладых.
Што да фінансавай базы аб’яднання, а менавіта яна можа вызначыць жыццяздольнасць і пэўную незалежнасць, то ў «Сонечнага квадрата» яна трымаецца на многіх рэчах. Так, у Маскве, на Старым Арбаце, «Сонечны квадрат» здымае дзве вялікія майстэрні, дзе жывуць, працуюць і прадаюць свае творы мастакі аб’яднання. Базавая галерэя «СК» працуе і ў Волагдзе.
На шматлікіх пленэрах, кожны з якіх доўжыцца, як правіла, не менш месяца, мастакіўдзельнікі не аплачваюць пражыванне і харчаванне, культурныя праграмы, а звычайна напрыканцы дораць арганізатарам адну з работ, напісаную на пленэры. Выпуск каталогаў і буйна
маштабныя выстаўкі, скажам, у ЦДМ у Маскве, патрабуюць немалых сродкаў. Да фінансавання такіх праектаў далучаюцца, намаганнямі арганізатараў, буйныя фірмы і банкі, выкарыстоўваюцца сродкі і саміх удзельнікаў. У некаторых праектах удзельнічаюць дзяржаўныя структуры і іх грошы (Усерасійскі фестываль выяўленчага мастацтва ў Сочы, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» і іншыя).
Як незалежная міжнародная арганізацыя мастакоў «Сонечны квадрат» сваім існаваннем і дзейнасцю яскрава сведчыць, што нават у сённяшні нялёгкі час мастакі, аб’яднаныя сур’ёзнымі мастацкімі ідэямі, адчуваюць сяброўскі локаць і падтрымку. Яны могуць і павінны не схіляць галаву перад абставінамі, не крыўдзіцца на лёс і сацыяльны крызіс, а сумленна служыць свайму таленту і часу...
Колькі слоў пра беларускае аддзяленне. У яго ўваходзяць на сённяшні дзень пяць мастакоў: Уладзімір Кожух, Васіль Касцючэнка, Мікола Бушчык, Фёдар Ястраб (старшыня аб’яднання), Сяргей Давідовічмалодшы. (Такую прыстаўку да прозвішча я зрабіў невыпадкова, бо ёсць яшчэ адзін мастак Сяргей Давідовіч, старэйшы па ўзросту.)
Усіх гэтых творцаў родніць павышаная ўвага да культуры выяўленчай мовы, каларыстычнага ладу, глыбокае разуменне выяўленчых магчымасцей жывапісу. Пры гэтым кожны з іх мае ўласнае разуменне жывапісных задач, свой выразны почырк, распрацаваную пластычную сістэму, сваё кола любімых тэм.
Калі звярнуцца, скажам, да творчасці Сяргея Давідовіча, то адразу кідаецца ў вочы даволі абмежаванае кола такіх тэм:
біблейскія сюжэты, выявы анёлаў, уяўных краявідаў.
Вохрыстакарычневабялявы тон яго палотнаў стварае ўражанне манахроміі, аднак колеравая гама тонка распрацавана, нюансавана. Постаці, прадметы як быццам раствараюцца ў цягучай напаўзмрочнай святлопаветранай прасторы, якая размывае абрысы наваколля, надае яму фантастычнасць і ірэальнасць. Ствараецца ўражанне няўлоўнасці моманту, хуткацечнасці існавання. Блікі святла і колеру падкрэсліваюць прыгажосць матэрыі, выяўляюць яе глыбокі духоўны сэнс.
Ад твораў Давідовіча жывапіс Міколы Бушчыка адрозніваецца не толькі багатай і гучнай колеравай палітрай, але і іншай філасофіяй успрымання жыцця. Ён малюе свет рэальны, які бачыць з дзяцінства. У той жа час яго жывапіс вельмі далёкі ад
^З
САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
^4
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
М. Бушчык.
«На зямлі і ў небе. Памяці жыцця».
Палатно, алей. 120x100. 1996
Ф. Ястраб. «Вяртанне».
Палатно, алей. 75x75. 1997
імітацыі рэчаіснасці. Ён стварыў сваю адметную аналітычнапластычную сістэму, у рамках якой нават просты сюжэт набывае манументальнасць, містычнакасмічнае гучанне. Праграмная дэкаратыўнасць даводзіцца аўтарам іншы раз да знакавасці, да пошуку архетыпаў.
Пластычны лад яго карцін заўсёды строга рытмізаваны, аналітычна вывераны. Шырокі колеравы рэгістр — ад спакойных халодных адценняў да кантрастных узрыўных спалучэнняў чырвоных, сініх, аранжавых колераў — надае яго творам асаблівую эмацыянальнасць, музычнае гучанне. Часам ён бярэ ноту чыстай, амаль формульнай яснасці.
Работы Уладзіміра Кожуха манументальнасцю не вылучаюцца. Наадварот, памеры і пластыка гаворыць хутчэй аб камернасці жавапісу. Уся эстэтыка яго твораў будуецца на тонка выказанай метафары. Асацыятыўны рад у яго палотнах даволі ясна акрэслены, тым не менш патрабуе ад гледачоў пэўнай эстэтычнай культуры. Сам жывапісны лад карцін з яго тонкай нюансіроўкай і багатай, добра распрацаванай фактурай гаворыць пра сур’ёзнае стаўленне мастака да рамяства.
Мастак не цураецца сюжэтнасці, але ніколі не апускаецца да звыклазануднага бытапісання. У некаторых работах быццам застылі водгукі старажытных мініяцюр ці раптам пачынае гучаць лінейнапластычнымі рытмамі даўніна насценных роспісаў. Іншы раз пявучыя лініі тонка стылізаваных, выцягнутых постацей ствараюць амаль арнаментальны малюнак, які надае працам асаблівую меладычнасць.
Паіншаму ўспрымаецца паэтыка жавапісу Фёдара Ястраба. He ціхая гармонія жыцця, а дзесьці страчаная раўнавага свету, яго канфліктнасць, драматызм ча
лавечага існавання ў ім — вось што вызначае асноўную тэму і дух жывапісных палотнаў мастака.
Схільны да філасофскіх абагульненняў і шматслойных асацыяцый, мастак праз выразную, пульсуючанапружаную пластыку імкнецца перадаць дынаміку вечнага абнаўлення Сусвету, непазбежную драму чалавека. Гэтаму адпавядае ўся вобразнапластычная пабудова большасці кампазіцый. Гэта — жывапіс кантрастаў, адкрытых і моцных пачуццяў, напружаных эмоцый. Адсюль і выразнасць сінтэтычнаабагульненай дэкаратыўнай мовы.
Для Васіля Касцючэнкі ясна вызначанай дамінантай жывапісу служыць колер. Ён вырашае ў творы не толькі пластычнаканструктыўныя задачы, але і асацыятыўнафіласофскія. Жывапіснапластычная сістэма Касцючэнкі ўдала аб’ядноўвае эмацыянальную выразнасць колеру і формы з іх сімвалічным значэннем. Ка
ларыстычнапластычнае вырашэнне палотнаў вострае і смелае. Увогуле, работы Касцючэнкі пакідаюць уражанне раскаванасці пластычнага мыслення, вострай сучаснасці, эмацыянальнай і інтэлектуальнай шматпланавасці. Мастак тонка адчувае драматычную прыгажосць свету і ўмее перадаць яе.