Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
1. Выяўленне і падтрымка таленавітай творчай моладзі:
а) выяўленне на аглядах і абаронах дыпломных прац найбольш таленавітых мастакоў;
б) арганізацыя конкурсу на лепшы дыпломны праект года ў розных намінацыях з уручэннем дыпломаў і прэмій;
в) публічная абарона дыпломаў у сценах галерэі, арганізацыя выстаўкі дыпломных праектаў;
і68
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
У залах галерэі
г) арганізацыя сумесных выставак студэнтаў беларускіх і замежных мастацкіх ВНУ;
д) арганізацыя сумесных выставак выкладчыкаў і студэнтаў; студэнтаў і майстроў мастацтва;
ж) арганізацыя і правядзенне экскурсій для дзяцей і моладзі;
з) арганізацыя дабрачынных выставак дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
2. Арганізацыя і ажыццяўленне праектаў, накіраваных на развіццё і прапаганду сучаснага беларускага мастацтва:
а) падтрымка сучасных кірункаў мастацтва (перформанс, інсталяцыя, аб’ект, відэаарт, канцэптуальнае мастацтва і інш);
б) арганізацыя выставак сучасных беларускіх мастакоў (жывапіс, скульптура, графіка, прыкладное мастацтва);
в) арганізацыя выставак замежных мастакоў на плошчах галерэі сумесна з беларускімі майстрамі;
г) арганізацыя міжнародных і нацыянальных пленэраў, сімпозіумаў, канферэнцый;
д) арганізацыя выставак беларускіх мастакоў за межамі краіны;
е) правядзенне абменных выставак;
ж) стварэнне ў перспектыве калекцыі сучаснага беларускага мастацтва.
Пры вырашэнні гэтых задач могуць узнікаць розныя праблемы. Назавём некаторыя з іх:
1. Недастатковае фінансаванне галерэі.
2. Недастатковая кампетэнтнасць персаналу.
Самнасам з карцінай
3. Незабяспечанасць галерэі сучаснымі сродкамі сувязі і неабходнай аргтэхнікай.
4. Недасканалае валоданне выставачнымі тэхналогіямі.
5. Слабыя сувязі з СМІ і бізнесструктурамі.
6. Непрафесійны фандрэйзінг.
Частка праблем можа вырашацца за кошт сур’ёзных адносін да адбору персаналу, яго стымуляцыі — фінансавай і маральнай.
Падаецца неабходным мець у штаце такія адзінкі, як мастацтвазнавецэкскурсавод, праектменеджэр, спецыяліст па PR.
Экскурсавод узяў бы на сябе асветніцкія функцыі галерэі, праектменеджэр займаўся б арганізацыйнафінансавым забеспячэннем мастацкіх праектаў, спецыяліст па PR забяспечваў бы працу са СМІ, рэкламу, выданне каталогаў і ўвогуле інфармацыйнае асвятленне праектаў.
Важнейшую ролю адыгрывае і месцаразмяшчэнне галерэі, характар і абсталяванне выставачных плошчаў, прэстыжнасць будынка, у якім знаходзіцца галерэя, і г.д.
Практыка еўрапейскіх універсітэтаў яскрава сведчыць, што мастацкія галерэі з’яўляюцца надзвычай важнымі структурамі універсітэцкай сістэмы адукацыі, якія надаюць ёй пэўны культурны дынамізм і яркае эстэтычнае афармленне.
МАСТАЦТВА I РЫНАК
1 Цыбульскі М.Л. Мастацкі рынак на Беларусі: ад будзённых праблем да віртуальных утопій //Чалавек. Культура. Рынак; Матэрыялы міжнароднай навук. канф. Мінск.: Бел ІПК, 2000. — С. 112114.
Сістэма мастацкай адукацыі і артрынак
Ястраб Ф.А. Узаемасувязь сістэмы мастацкай адукацыі і артрынку / Ф.А. Ястраб //
X Міжнародныя КірылаМяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства
і культуры: матэрыялы чытанняў (Мінск, 2426 мая 2004 г.) / [рэдкалегія: М.А. Бяспалая і інш.]. — Мінск: БДУК, 2005. — С. 194197 (са змяненнямі).
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Артрынак, які так цяжка складваецца ў Беларусі, сведчыць пра тое, што працэс гэты даволі працяглы па часе і залежыць ад мноства акалічнасцей і фактараў: тут і эканамічны бок праблемы (нізкая плацежаздольнасць насельніцтва, непасільны працэс падаткаабкладання, агульны крызіс вытворчасці), і сацыякультурныя абставіны (адсутнасць ці слабаразвітасць інстытутаў артрынку, адсутнасць буйных калекцыянераў, невялікая зацікаўленасць у карпаратыўных зборах твораў мастацтва, адсутнасць разумення і ўпэўненасці ў эфектыўнасці інвесціравання ў мастацтва, адарванасць ад сусветнага артрынку, адсутнасць у нашых умовах культуры спажывання твораў мастацтва і моды на прыватныя калекцыі, невысокая культура грамадства).
На занятках па кампазіцыі. 1979
Інфраструктура артрынку, якая пастаянна развіваецца, патрабуе падрыхтоўкі самых розных спецыялістаў — юрыстаў, эканамістаў, менеджэраў, мастацтвазнаўцаў, экспертаў, спецыялістаў музейнай справы, галерыстаў, спецыялістаў па знешнеэканамічных зносінах, псіхолагаў, маркетолагаў, дызайнераў, рэкламістаў, спецыялістаў па PR і інш. Далейшае развіццё мастацкага рынку без якаснай падрыхтоўкі такіх спецыялістаў немагчыма, як немагчыма яно і без галоўнай дзеючай інстытуцыі гэтага рынку — самой асобы творцы. Менавіта падрыхтоўка творцы, мастака, авалоданне ім усім напрацаваным за стагоддзі творчым інструментарыем, заснаваным на глыбокіх традыцыях і перадачы назапашанага мастацкага вопыту многіх пакаленняў, з’яўляецца галоўнай задачай сістэмы мастацкай адукацыі. Мастацкая адукацыя з’яўляецца арганічнай часткай агульнадзяржаўнай сістэмы адукацыі. У вучэбны план агульнаадукацыйнай школы ўваходзяць і прадметы мастацкага кірунку. Іх прысутнасць, безумоўна, гарманізуе ўвесь навучальны працэс, бо цяжка ўявіць сабе гарманічную асобу без ведання асноў мастацтва і валодання элементарнымі навыкамі ў гэтай сферы. Аднак існуе і сістэма спецыяльных навучальных устаноў мастацтва, а таксама спецыялізаваных класаў, аддзяленняў, кафедраў і факультэтаў, якая адпавядае патрабаванням сферы культуры. Мастацкая адукацыя, з’яўляючыся неад’емнай часткай сістэмы дзяржаўнай
Г. Драздоў. «Жвіравы аксаміт».
Палатно, алей. 93x83. 2006
Д. Сурыновіч. «Бераг».
Палатно, алей. 100x70. 2007
адукацыі, мае сваю ўласную адметнасць і відавочную спецыфіку. Разам з усёй сістэмай нацыянальнай адукацыі яна прайшла свой гістарычны шлях.
А.І. Сцепанцоў адзначае чатыры наступныя этапы яе развіцця — станаўленне, удасканаленне структуры і зместу адукацыі, інтэграцыя адукацыйных сістэм розных узроўняў, фарміраванне новай канцэпцыі адкрытай сістэмы прафесійнай адукацыі [1],
Першы этап завяршыўся ў перадваенны перыяд. Другі быў адзначаны такімі падзеямі, як адкрыццё Беларускага тэатральнага інстытута (1945 г.) і яго мастацкага факультэта (1953 г.). Гэты перыяд доўжыўся да 1985 года і быў адзначаны масавым адкрыццём дзіцячых школ мастацтваў, а таксама першымі крокамі па стварэнню нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі навуковапедагагічных кадраў праз аспірантуры і асістэнтурыстажыроўкі пры ВНУ. Трэці этап пачаўся з 1985 года і характарызаваўся пераходам да стварэння бесперапыннай прафесійнай адукацыі — трохузроўневай і
шматпрофільнай (школа — мастацкая вучэльня — ВНУ). У гэты перыяд у асноўным сфарміраваўсяпрафесарскавыкладчыцкі корпус, пашырыліся міждзяржаўныя мастацкія сувязі Беларусі. Чацвёрты этап пачаўся з 90х гадоў, калі рэзка скараціліся дзяржаўныя асігнаванні на развіццё вучэбнаматэрыяльнай базы ўстаноў мастацтва. Жорстка цэнтралізаваная сістэма мастацкай адукацыі аказалася слаба прыстасаванай да наступаўшых рыначных варункаў у грамадстве. Навучальныя ўстановы вымушаны былі шукаць дадатковыя крыніцы фінансавання. Пашырылася пазабюджэтнае фінансаванне — плата за навучанне, арэнда памяшканняў і абсталявання, выдавецкая дзейнасць і іншыя платныя паслугі.
Сістэма мастацкай адукацыі пастаянна развівалася і рэфармавалася. З’яўляліся новыя тыпы мастацкіх устаноў — вучэбныя комплексы: гімназіякаледж, ліцэі, каледжы, акадэмічныя майстэрні. З’яўляліся новыя мастацкія студыі, мастацкія школы, школы з мастацкім ухілам. У 90я гады ва ўстановы універсітэтскага тыпу ператва
МАСТАЦТВА I РЫНАК
рыліся інстытут культуры, кансерваторыя, тэатральнамастацкі інстытут.
«Перабудова іх дзейнасці вялася ў рэчышчы сучаснай ідэалогіі універсітэцкай адукацыі», — піша М.Л. Кузьмініч, — універсітэт — гэта вучэбны, навуковы, культурны і сацыяльны цэнтр». [2]
Адна з яго мэт — падрыхтоўка інтэлектуальнай і мастацкай эліты грамадства, захаванне і трансляцыя грамадскага вопыту, актыўны ўдзел у сацыяльнакультурным развіцці грамадства. Дасягнуць азначанай мэты магчыма толькі на аснове адзінства навучальнага працэсу, навуковых даследаванняў і актыўнай мастацкатворчай дзейнасці.
У новых умовах пашыраюцца патрабаванні да мастацтвазнаўцаў, падрыхтоўку якіх ажыццяўляе зараз некалькі ВНУ — у першую чаргу Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. Тым не менш у рэспубліцы
недастаткова даследаванняў і публікацый у перыядычным друку, прысвечаных перспектывам развіцця беларускай мастацкай школы. Адчуваецца недахоп спецыялізаваных перыядычных выданняў, у якіх была б магчымасць публікаваць такія артыкулы. У сённяшніх абставінах мастацтвазнавец павінен быць гатовы прымерыць на сябе тогу і эксперта, і куратара, і крытыка, і дылера.
Цяперашні эканамічны стан Беларусі не спрыяе развіццю актыўнага і адкрытага мастацкага асяродка. Творы сучасных беларускіх мастакоў слаба прадстаўлены на старонках падручнікаў, мала выдаецца дзяржавай альбомаў па мастацтву.
Тым не менш « новае мастацтва» адпрацоўвае мадэлі свайго далейшага развіцця. Дэмакратызацыя мастацкай сферы, пазбаўленне яе ідэалагічнага ўціску прывяло да поліфаніі мастацкага руху, актыўнага засваення сусветнай мастацкай практыкі.
1^2
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Перфоманс на вернісажы міжнароднай выстаўкі «Слова і вобраз».
2008
Яшчэ зусім нядаўна «абстракцыянізм» і ўсялякія іншыя «ізмы» аніяк не ўпісваліся ў афіцыйную канцэпцыю мастацтва. A сёння ўжо нікога не здзівіш міжнародным фестывалем перформансу альбо фестывалем медыямастацтва, канцэптуальнымі праектамі ці выставай авангарднага фота ды камп’ютэрнай графікі. Ствараюцца новыя мастакоўскія структуры, як фармальнага, так і нефармальнага кшталту, спрабуюць сілы новыя мастацкія галерэі, на розных выставачных пляцоўках ажыццяўляюцца самыя разнастайныя мастацкія праекты, вялікую папулярнасць набыло правядзенне міжнародных пленэраў, сімпозіумаў. Менавіта апошнія з’яўляюцца добрай школай для маладых мастакоў, дзе яны набіраюцца вопыту, адточваюць сваё майстэрства, пазнаюць асаблівасці іншых мастацкіх школ.
Калі знаёмішся з канцэпцыяй мастацкай адукацыі на Захадзе і параўноўваеш яе з нашай, не можа не звярнуць на сябе ўвагу кардынальная розніца ў мэтах і сродках. Калі мы больш за ўсё звяртаем увагу на акадэмічную падрыхтоўку (чым мы заўсёды непрыхавана ганарымся) і менш — на развіццё крэатыўнасці асобы, то, скажам, у той жа Германіі асноўная ўвага якраз засяроджана на апошнім. Авалоданне новымі тэхналогіямі ў мастацтве, творчымі магчымасцямі сінтэзу мастацтваў, грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкай, філасофскім асэнсаваннем мастацкіх працэсаў дае магчымасць творчай асобе адэкватна часу шукаць свой шлях у мас