• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Усе названыя мастакі надзвычай сур’ёзна, уважліва, свядома ставяцца да выбару свайго творчага шляху, звяраючы гэты выбар са уласнай індывідуальнасцю, прафесійным асяроддзем, кантэкстам сённяшняй культуры. Іх работы пазбаўлены як псеўданароднасці, ад якой так часта вее горкім сумам, так і цынізму кан’юнктурных тварэнняў.
    У кожнага з мастакоў свой адметны голас у дыялогу з іншымі культурнымі традыцыямі. Адкрытыя для прафесійных кантактаў, яны ўсё ж заўсёды застаюцца самімі сабой.
    Разам з мастакамі групы «Сонечны квадрат». Масква. 1994
    U5
    САЦЫЯЛЬНАЕ БЫТАВАННЕ МАСТАЦТВА
    ж
    раздзел
    8
    Мастацтва
    і рынак
    Праблемы падрыхтоўкі
    спецыялістаў галерэйнай справы
    Адмастака да спажыўца:
    інфраструктура як аснова артрынку
    Універсітэцкая галерэя:
    сутнасць, праблемы і перспектывы Сістэмамастацкай адукацыі і артрынак
    Ах, вернісаж, ах, «Вернісаж» —
    артрынак або арткірмаш?
    Арт ірынак.
    «Патэнцыял артрынкуў нас велізарны»
    Свабода творчасці ірынак
    Канцэпцыя «горнай ракі»
    замест бетоннага рэчышча
    
    
    Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў галерэйнай справы
    Ястраб Ф.А. Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў галерэйнай справы / Ф.А. Ястраб //
    Вышэйшая школа. — 2006. — №3 (са змяненнямі).
    Рыначныя ўмовы гаспадарання выклікаюць да жыцця цэлыя сектары сацыяльнаэканамічнага кірунку, аб якіх раней мы мелі не зусім ясныя ўяўленні. Да такога сектара належыць адносна новая для Беларусі інфраструктура артрынку. Тое, што яна складваецца так марудна, залежыць ад мноства прычын — тут і крызісныя з’явы ў эканоміцы ў цэлым і як вынік нізкая плацёжаздольнасць насель
    ніцтва, і адсутнасць буйных калекцыянераў, як прыватных, так і карпаратыўных, адарванасць у многім ад сусветнага артрынку, нізкая культура спажывання твораў мастацтва, неразуменне неабходнасці і карысці інвесціравання ў мастацтва. Тым не менш працэс гэты адбываецца, ствараюцца ўсё новыя і новыя галерэі, творчыя аб’яднанні, мастацкія салоны, выставачныя залы. Паступова наладж
    Г, Вашчанка і Ф. Ястраб
    за падрыхтоўкай да выстаўкі. 2008
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    На семінарскіх занятках у БДУ культуры і мастацтваў
    Мантаж экспазіцыі біенале «Colorfest». Галерэя «Лабірынт»
    ваюцца сувязі з еўрапейскімі галерэямі і арткірмашамі. На пачатку 2004 г. правёў аўкцыён першы ў Беларусі антыкварнааўкцыённы дом «Paragis». Развіццё артрынку стрымліваецца падчас недахопам не столькі спецыялістаў традыцыйных кірункаў — юрыстаў, мастацтвазнаўцаў і г.д., але і кірункаў новых, выкліканых сённяшнім днём, рэаліямі рынкавай эканомікі — менеджэраў, прадзюсераў, экспертаў, спецыялістаў па PR, прафесійных рэкламістаў, спецыялістаў па фандрайзінгу, маркетолагаў. Без грунтоўнай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія б валодалі новымі бізнестэхналогіямі, хутка адаптаваліся да зменлівых рыначных абставін, маглі б прымаць самастойныя і нестандартныя рашэнні, далейшае развіццё артрынку немагчыма, як немагчыма яно і без якаснай падрыхтоўкі галоўнай дзеючай інстытуцыі — непасрэдна творцы, мастака. Цывілізаванасць артрынку праяўляецца толькі тады, калі кожная інстытуцыя выконвае сваю функцыю, ствараючы разам добра адладжаны механізм прасоўвання артпрадукта ад мастака да спажыўца. Паміж творцам і спажыўцом павінен стаяць цэлы шэраг структур, якія вызваляюць і творцу, і спажыўца ад неўласцівых ім функцый, — галерэі, музеі, артагенцтвы, аўкцыёны, кірмашы і г.д. Прадзюсеры, артменеджэры — гэта той кантынгент спецыялістаў, без якіх у сённяшніх умовах мастаку не абысціся.
    Паколькі галерэя — адзін з галоўных інстытутаў артрынку, падрыхтоўка спецыялістаў галерэйнай справы — задача надзвычай актуальная. На сённяшні дзень у Беларусі галерэйнай справай займаюцца, згодна з аўтарскім даследававаннем, самі мастакі і мастацтвазнаўцы — 54%, астатнія 46% — гэта прадстаўнікі іншых спецыяльнасцей, часам вельмі далёкіх ад мастацтва і ўвогуле ад культуры.
    У майстэрні. Размова з супрацоўніцай галерэі. 2004
    Але, як было ўжо адзначана, галерэйная справа патрабуе спецыфічных і ў многім унікальных ведаў і навыкаў, валоданне якімі дапамагала б галерыстам добра арыентавацца ў рэаліях артрынку, прафесійнабудавацьсваестасункі з іншымі ўдзельнікамі гэтага рынку, дзяржаўнымі і камерцыйнымі ўстановамі, СМІ. Да гэтага часу ВНУ Беларусі не наладзілі грунтоўную падрыхтоўку спецыялістаў галерэйнай справы. Толькі ў некаторых ВНУ (БДАМ, ЕГУ, Інстытут сучасных ведаў) чытаюцца, па нашых звестках, невялікія курсы артменеджменту. Адзіная прафілізацыя — прадзюсерства ў сферы выяўленчага мастацтва — існуе на кафедры менеджменту СКС у БДУ культуры. На нашу думку, нават існаванне прафілізацыі не вырашае праблему падрыхтоўкі галерыстаў. Іх трэба пачынаць рыхтаваць не на апошнім курсе ВНУ, а з першага курса і па спецыяльна распрацаванай праграме. Гэта значыць, неабходна адкрыццё новай спецыялізацыі — прадзюсерства ў сферы выяўленчага мастацтва.
    3 гэтага арганічна вынікаюць пытанні: што павінен ведаць будучы спецыяліст галерэйнай справы, якімі якасцямі павінен валодаць? Гэта залежыць у многім ад статусу галерыста — супрацоўніка галерэі, артдырэктара ці ўласніка галерэі. Кіраўнік галерэі — асоба сінтэтычная і ў многім універсальная. Таму, мяркуем, будучы галерыст павінен валодаць не толькі асновамі артбізнесу, базіснай тэрміналогіяй, але і псіхолагаэтычнымі асаблівасцямі вядзення артбізнесу, асновамі мастацкіхартпрактык, гісторыяй і тэорыяй мастацтва, экспертнымі навыкамі, асновамі экспазіцыйнага майстэрства, PRтэхналогіямі і г.д. Без ажыццяўлення міжнародных праектаў, удзелу ў замежных і міжнародных арткірмашах, без стабільных узаемаадносін з заходнімі галерэямі немагчыма інтэграцыя ў сусветны мастацкі працэс, яго рынкавыя структуры. Таму веданне хоць бы адной замежнай мовы — не проста жаданая характарыстыка, а наспелая неабходнасць. Сама па сабе арыентацыя на
    т59
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    інтэрнацыянальны артрынак не павінна, тым не менш, прыніжаць улік рэгіянальнаэтнічных фактараў. Ужо сёння стала відавочным абмежаванасць ведаў не толькі часам і геаграфіяй, але і нацыянальнай глебай іх з’яўлення і культывацыі, асаблівасцямі менталітэту народа, яго культурным і адукацыйным узроўнем, спецыфікай яго традыцый. Павінны зазначыць, што старая парадыгма адукацыі — прамая перадача неабходнага аб’ёму ведаў і навыкаў ад выкладчыка да студэнта — ва ўмовах інфармацыйнага буму і тэхналагічных прарываў не можа быць эфектыўнай.
    Таму адна з асноўных задач падрыхтоўкі спецыялістаў галерэйнай справы, а ў цэлым і сучаснай адукацыі — навучыць пошуку, адсейванню і прымяненню ведаў, выхаваць у будучага спецыяліста здольнасць аператыўна
    знаходзіць і сістэматызаваць неабходную інфармацыю, выкарыстоўваючы сучасныя метады яе засваення.
    Адукацыя і выхаванне артменеджэра абавязкова павінны ўлічваць сацыяльныя фактары, адносіны супольнасці да мастацкіх праектаў артменеджэраў. Грамадскі рэзананс гэтай дзейнасці фарміруе імідж галерыста, а, значыць, і самой галерэі. Імідж жа галерэі, яе грамадскі статус самым непасрэдным чынам уплывае на імідж тых мастакоў, якія супрацоўнічаюць з ёй.
    Паступовае развіцце інфраструктуры артрынку, пашырэнне і ўдасканаленне галерэйнай справы патрабуюць падрыхтоўкі спецыялістаў і больш вузкага профілю — PRменеджэраў, экспертаўацэншчыкаў, куратараў міжнародных культурных праектаў, спецыялістаў па фандрайзінгу. Падрыхтоўку такіх спецыялістаў можна ажыццяўляць і праз сістэму павышэн
    ібо
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    На любы густ
    Галерэя «Атрыум» НББ. На пярэднім плане карціна Аляксандра Родзіна «Міфалагема тысячагоддзя»
    ня кваліфікацыі практыкаў артбізнесу і галерэйнай справы, і праз адкрыццё прафілізацый. Час, праўда, патрабуе мадэрнізацыі самой сістэмы павышэння кваліфікацыі, пошуку новых формаў і метадаў працы, пашырэння базы спецкурсаў, трэнінгаў, семінараў.
    Павінна фарміравацца сістэма бесперарыўнай адукацыі і самаадукацыі артменеджэра, што дазволіць яму хутка і эфектыўна адаптавацца да запатрабаванняў рынку працы. Сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў галерэйнай справы павінна ўключаць абавязковую частку — самастойную працу студэнтаў, іх удзел у праектах, якія ажыццяўляюцца ў горадзе і краіне. Задача выкладчыка ў гэтым выпадку — дапамагчы арганізаваць такую дзейнасць, стварыць умовы, каб самі студэнты маглі прымаць рашэнні на аснове набытых ведаў і вопыту. Цікавымі нам бачацца ў гэтым ракурсе ўдзел студэнтаў у праектах выкладчыка, сумесная праца; прычым вельмі важна, каб студэнтыўдзельнічаліваўсіхэтапахпраекта— адпрацоўцы канцэпцыі, планаванні, падбо
    ры ўдзельнікаў, фандрайзінгавай кампаніі, PRакцыях, рэкламнаінфармацыйным асвятленні. Набыццё навыкаў добрага валодання бізнестэхналогіямі і сучаснымі камунікацыямі надае будучым спецыялістам упэўненасць у сваіх сілах. А выкарыстанне інфармацыйных сістэм, базы дадзеных значна спрашчае працэс пошуку інфармацыі, што дае вялікія плюсы ў працы. Усё гэта, аднак, не выключае выхавання ў галерыстаў высокай культуры зносін, умення наладжваць непасрэдныя кантакты, весці дзелавыя перамовы, валодаць псіхалагічнымі тэхнікамі. Галерыст — асоба публічная. А гэта многае вызначае. Часта менавіта шырокія сувязі менеджэра становяцца рашаючымі. Ад таго, наколькі ўмела ён будзе карыстацца гэтымі сувязямі, задзейнічае ўвесь патэнцыял сваіх псіхаэмацыянальных і інтэлектуальных якасцей, набытых уменняў карыстання сучаснымі бізнестэхналогіямі, будзе ў многім залежаць асабістая кар’ера галерыста, а, значыць, і магчымасці тых творцаў, якія звязалі з ім свае надзеі.
    ібі
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    Ад мастака да спажыўца: інфраструктура як аснова артрынку
    Ястраб Ф.А. Ад мастака да спажыўца: інфраструктура як аснова артрынку / Ф.А. Ястраб // Мастацтва. — 2006. — N 2.
    Галерэя «Мастацтва» СМБ
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Тэрмін «артрынак» даўно і трывала ўвайшоў ва ўжытак культурнаэканамічных стасункаў спачатку ў Еўропе, а потым і ў свеце. Дык што ж такое цывілізаваны артрынак? Гэта сістэма, якая інтэгруе функцыі самых розных яго кампанентаў: мастакоў, галерэй, аўкцыёнаў, музеяў, калекцыянераў, дылераў, СМІ, фінансавых колаў.
    У адрозненне ад іншых відаў рынкаў артрынак — сістэма гандлю спецыфічным таварам — артпрадуктам: творам мастацтва, імем (артбрэндам), ідэяй, мастацкай паслугай, рэалізаваным праектам. Арт