Мастацтва ў сацыяльнай прасторы
Выдавец: Кузьма
Памер: 320с.
Мінск 2011
тацтве, зрабіць гэта мастацтва сучасным па пластычных рашэннях і духу.
Гэта не азначае, зразумела, што традыцыі не трэба захоўваць. Несумненна, што твор мастацтва — гэта творчы акт, спасціжэнне новага, свабода. Але абавязкова — унутры прасторы, абмежаванай вехамі папярэдняга мастацтва. Мастацкі асяродак, у фарміраванні якога важную ролю адыгрывае мастацкая адукацыя, становіцца ўсё больш спрыяльным для творчасці, творчасці разнастайнай і дыферэнцыраванай. А гэта значна пашырае кола аматараў мастацтва і яго збіральнікаў. У гэта кола ўцягваецца ўсё больш людзей бізнесу, што моцна стымулюе мастацкі працэс, развіццё мастацкага рынку. Толькі не трэба забываць, што рынак нясе ў культуру не толькі самае лепшае. Непазбежная камерцыялізацыя мастацтва пазбаўляе яго падчас духу эксперыменту і пошуку, высокай духоўнасці.
Прыўносіць высокую духоўную напружанасць у рыначныя варункі мастацкага працэсу — адна з высакародных задач мастацкай адукацыі. Нельга не заўважыць, што твор мастацтва — гэта прадукт, які мае не толькі менавы кошт. «Мастацтва — не цацка; ім нельга распараджацца на свой лад», — піша іспанскі філосаф Хасэ АртэгаІГасет, — кожнае мастацтва абумоўлена неабходнасцю выказаць тое, што чалавецтва не змагло і ніколі не зможа выказаць іншым спосабам». [3]
МАСТАЦТВА I РЫНАК
Літаратура:
1. Чалавек. Культура. Рынак. Матэрыялы міжнароднай навук. канф. /1011 красавіка 2000 г„ г. Мінск/ Адказны рэд. і аўтар прадмовы Л.І. Ракавецкая. — Мінск.: БелІПК, 2000. — С.ЗО.
2. Прырода, чалавек, культура: праблемы гармоніі; матэрыялы навук. канф. (Мінск, 2526 сакавіка 2003 г.) Мінск.: БДУ культуры
2003, —С.8.
3. Хосе ОртегаНГассет. Эстэтмка. Фнлософня культуры. М. Нскусство. 1991. — С.63.
Ах, вернісаж, ах, «Вернісаж» — артрынак або арткірмаш?
Ястраб Ф.А. Ах, вернісаж, ах, «Вернісаж» — артрынак або арткірмаш?.
/Ф.А. Ястраб//«Мастацтва». — 2004. — №1 (са змяненнямі).
^74
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
Мабыць, павінен прайсці пэўны час, каб мы ўсвядомілі і засвоілі новыя рэаліі мастацтва, культуры і жыцця. Спробы абмінуць гэтыя рэаліі, схавацца ад іх за разважаннямі пра высокі густтворцы — прафесіянала, пра элітарны статус «сапраўднага» мастацтва ў адрозненне ад мастацтва маргінальнага ўсё ж не даюць нам падставаў не заўважаць феномену масавай культуры і яе ўплыву на сучасную мастацкую практыку і культурныя зносіны ў цэлым.
Хто можа сцвярджаць, што добра ведаў, чаго сапраўды чакае ад мастацтва глядач? Ранейшая сістэма функцыянавання мастацтва — шматлікія мастацкія саветы, адборачныя камісіі, камітэты з удзелам прадстаўнікоў кіраўнічых інстанцый — старанна прасейвала, ацэньвала і прапаноўвала шырокаму гледачу тое мастацтва, якое лічылася неабходным і прыдатным да публічнага дэманстравання.
Часта менавіта чыноўнікі, па сутнасці недасведчаныя ў пытаннях мастацтва, вырашалі, што мае права ўбачыць наш глядач, а што не. Такое «адрэдагаванае» мастацтва насамрэч прыніжала гледача, выяўляла глыбокі недавер «чыноўнікаў ад культуры» да здольнасці народа самому ацэньваць мастацтва, самому разабрацца ў тым, што яму патрэбна, што яго цікавіць, а што не выклікае ніякіх эмоцый.
Таму не дзіўна, што вечная цяга чалавека да творчай самарэалізацыі, заціснутая паміж «можна» і «нельга», і немагчымасць даць ёй належны выхад у грамадскай дзейнасці ці на працы спарадзілі ў мінулыя дзесяцігоддзі такое шырокае захапленне чаканкай, разьбой па дрэву, ікебанай і іншым.
Народ жадаў не толькі спажываць, але і тварыць. I калі на пачатку 1990х гадоў лібералізацыя культурнай палітыкі адбылася, гэта выклікала сапраўдны выбух народнай мастацкай творчасці. Мастацтва вырвалася на прасторы вуліц і кірмашоў. У выніку на адваяваных мастакамі
пляцоўках расквітнеў той самы «дрэнны густ», ад якога так старанна аберагалі нас мастацкія саветы і шматлікія камісіі.
Магчымасць публічна рэалізаваць сябе ў якасці мастакоў атрымалі паўпрафесіяналы, народныя ўмельцы і проста дылетанты. Абсалютна стыхійныя кірмашы ў парку імя Горкага, на праспекце Скарыны побач з мастацкім салонам, адкуль урэшце мастакоў «папрасілі» на плошчу Свабоды ў маленькі, але вельмі «жывы» скверык, ператварыліся цяпер у добра арганізаваную, дзейсную структуру, якая заціснута паміж Палацам прафсаюзаў і музеем Вялікай Айчыннай вайны ў самым цэнтры Мінска.
Кірмаш гэты з якойніякой, а ўсё ж інфраструктурай (крытыя месцы для выстаўкіпродажу, складскія памяшканні, офіс, кафэбар) носіць шматабяцаючую назву «Вернісаж».
Кантынгент «кірмашовых» мастакоў стракаты. Тут і прафесіяналы, якія з розных прычынаў не рэалізавалі сябе ў «высокім» мастацтве, і выпускнікі мастацкіх вучылішчаў і ВНУ, сярод якіх сустракаюцца нават сябры Беларускага саюза мастакоў, і мастакіаматары, якія ператварылі захапленне ў асноўны занятак, і рамеснікіўмельцы, што атрымалі магчымасць легальна рэалізоўваць сваю прадукцыю, і проста выпадковыя людзі. Увесь гэты пярэсты люд збіраецца пад дахам грамадскага аб’яднання з гучнай і прэтэнцыёзнай назвай «Асацыяцыя свабодных мастакоў», у якое ўваходзіць 165 чалавек. Большасць з іх маюць статус індывідуальнага прадпрымальніка і спраўна плацяць за выдзеленае ім для продажу сваіх твораў месца.
Статутная мэта Асацыяцыі — дапамога самадзейным мастакам у іх мастацкай
Італьянскі пасол
Нарберта Капела на адкрыцці выстаўкі. Галерэйнавыставачны комплекс НББ. 2008
МАСТАЦТВА I РЫНАК
МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
дзейнасці і рэалізацыі твораў. Уступаюць у яе па рэкамендацыі мастацкага савета, утворанага пры гэтым аб’яднанні. Праўда, незразумела, якім чынам у «Асацыяцыі свабодных мастакоў» аказалася каля пятнаццаці прадаўцоў. Кіруе ж усёй гэтай структурай былы аграномгеадэзіст, якога аніяк не засмучае неадпаведнасць адукацыі характару дзейнасці. Ды і каго гэта сёння засмучае?
Мінскі «Вернісаж» выяўляе шмат цікавага ў адносінах масавага гледача да мастацтва, даволі выразна акрэслівае кола яго інтарэсаў. Выбар пакупнікоў іншы раз проста бянтэжыць сваёй абуральнай безгустоўнасцю. Але ж адкуль можа ўзяцца масавы пакупнік з шырокімі ведамі, глыбокай культурай і высокім мастацкім густам? Такі пакупнік на «Вернісаж» не прыйдзе, ён будзе прагульвацца па залах мастацкіх галерэй і «чаяваць» у майстэрнях знаёмых мастакоў. Сюды ж прыходзіць інфантыльны, досыць несамастойны, але часам вельмі самаўпэўнены глядач. А бывае хтосьці з іх адкрыта прызнаецца: «Я ў мастацтве нічога не разумею». Такога пакупніка прыводзяць на арткірмаш настальгія па прыгажосці, мара аб душэўнай раскаванасці, незадаволенасць шэрасцю будзённага існавання. Яго задавальняе магчымасць набыць па цане ад 10 да 100 у.а. твор ужытковага мастацтва або «карціну». Купляюць звычайна ў падарунак сябрам ці родным альбо сабе — упрыгожыць хатні інтэр'ер. I ў гэтым сэнсе «кірмашовае» мастацтва выконвае сваю жыццябудаўнічую функцыю. Яно наталяе духоўны голад, хай сабе і на такім нізкім, «жабрацкім» узроўні. «Кірмашовае» мастацтва па сутнасці сваёй — гэта мастацтва для бедных. Рэакцыя дасведчаных людзей на такога кшталту творчасць вядомая, выказваецца яна адным словам — кіч. Так яно, зрэшты, і ёсць. Але калі вы мяркуеце, што кіч прапісаўся толькі
тут, вы глыбока памыляецеся. Прафесійнае мастацтва таксама выдае нямала падобных «перлаў».
Такія «абразкі» ў беларускім мастацтве доўга шукаць не трэба. Што гэта, як не кіч, выяўленчая папса? Адзінае адрозненне толькі ў тым, што гэта кіч для «высокіх слаёў».
Урэшце, што гэта такое — кірмашовае мастацтва? Прафанацыя сапраўднай прафесійнай творчасці альбо самастойны феномен? Трэба не забывацца пра безумоўную прысутнасць першага, але перавагу варта аддаць апошняму сцвярджэнню.
3 аднаго боку, артпрадукт «кірмашовага» мастацтва — гэта мастацкі твор, з іншага — звычайная таварная вытворчасць, якая мае менавы і спажывецкі кошт. Менавы кошт вымяраецца цаной артпрадукту, што вельмі важна для вытворцы. Спажывецкі ж кошт вызначаецца духоўнай каштоўнасцю для пакупніка, эстэтычнай прывабнасцю, паколькі ён купляе гэты прадукт пад маркай мастацкага твора.
Многа значыць у гэтым сэнсе рамесніцкая дыхтоўнасць працы. Менавіта яна становіцца асноўным вымяральнікам цаны, якая залежыць ад памераў працы, яе «зробленасці», бачнай складанасці выканання. Тут важна не столькі ўменне «напісаць» карціну, як надаць ёй належны таварны выгляд. А каб гэтага дасягнуць, даводзіцца «кірмашоваму» мастаку адточваць сваё майстэрства шляхам бясконцых паўтораў. Унікальнае, штучнае мастацтва тут амаль не прыжываецца. Таварная вытворчасць патрабуе патоку, серыйнасці. Аднойчы знодзены матыў, які «пайшоў» у пакупнікоў, вар’іруецца неверагодную колькасць разоў. Калі раптам прадаліся краявіды з выявай Траецкага прадмесця, будзьце ўпэўнены, праз нейкі тыдзень такія краявіды вы ўбачыце ў
іншых аўтараў. Кірмаш надзвычай хутка рэагуе на пажаданні сваіх кліентаў. Попыт стаў вызначаць прапанову. Менавіта пакупнік кіруе працэсам, але выяўляе пры гэтым усе недахопы свайго эстэтычнага выхавання. Звычайны пакупнік ніяк не можа зразумець, у чым жа розніца паміж унікальным творам мастацтва і яго растыражаваным у дзесятках і сотнях экземпляраў вобразным клішэ.
Іншым разам вядомы твор настолькі перапрацоўваюць, што ён становіцца поўнай супрацьлегласцю першакрыніцы. Сустракаліся на арткірмашы перапевы Марка Шагала і нават — каго бы вы падумалі? — беларускай мастачкі Зоі Літвінавай. I тут ужо не ведаешь, што варта было б рабіць на яе месцы: ці сурова «насупіць бровы», ці радавацца, што ўжо пры жыцці ўзвялі ў класікі, бо абы каго капіраваць не будуць.
Сама матывацыя мастацкай дзейнасці на арткірмашы выключае духоўны пачатак. Самадзейнасць, якая раней толькі і трымалася на духоўных памкненнях, страціла гэту вызначальную для сябе ўласцівасць і ператварылася ў самую звычайную гаспадарчую дзейнасць.
I ўсё ж чымсьці «Вернісаж» прыцягвае шырокую публіку. Тут заўсёды мнагалюдна, чаго не скажаш аб нашых галерэях. Падаецца, што, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, недахопы, «кічавы» ўзровень прадукцыі, «Вернісаж» вабіць сваёй абсалютнай дэмакратычнасцю, даверлівымі адносінамі людзей да мастацтва. А непасрэдны кантакт з мастацтвам, хай сабе і «кірмашовым», намнога жывей і прывабней.