• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    За параўнальна кароткі час новая галерэйная пляцоўка ўжо паспела не абыяк сябе зарэкамендаваць. У ліку яе дасягненняў — праекты, якія без усялякай нацяжкі можна назваць міжнароднымі. Толькі сёлета іх адбылося ўжо дзевяць. 3
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    ідо
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    іх можна адзначыць дзве выстаўкіконкурсы: I Міжнародную выстаўку графікі «Артлінія» і I Мінскую міжнародную біенале сучаснага жывапісу «Colorfest». Калі на іншых мінскіх «зборных» выстаўках прысутнасць замежных аўтараў ледзь адчуваецца, тут іх — да 90%.
    Навіна пра тое, што беларускія мастакі выстаўляюцца дзесьці за мяжой, нікога не здзіўляе. А вось магчымасць пабачыць у рамках выставачнага праекта творцаў з добрага тузіна краін у беларускай публікі здарылася ўпершыню за доўгія гады.
    Піяракцыя міжнароднага маштабу
    У тым, што біенале — гэта не толькі вялікае свята мастацтва, але і глабальная піяракцыя, прычым міжнароднага маштабу, сёння мала хто ўжо сумняваецца. Прычым піяраць сябе не толькі мастакі, але і дзяржава, здатная арганізаваць і годна правесці такі складаны мастацкі форум.
    Першы «Colorfest» такіх глабальных мэтаў не ставіў — па сутнасці ён стаў смелай амбітнай заяўкай, пакліканай засведчыць, што вялікая міжнародная акцыя на Беларусі I магчымая і патрэбная. Праект не меў адпаведнага яго маштабам фінансавання. Па словах Фёдара Ястраба, сабраць прадстаўнічую каманду ўдзельнікаў біенале яму ўдалося перадусім дзякуючы сваім асабістым кантактам, набытым падчас шматлікіх замежных выставак і пленэраў.
    — Галерыст не павінен сядзець на месцы, — кажа ён — He пакідаючы свайго кабінета, многіх пытанняў вырашыць немагчыма. Адна справа, калі ты знаходзіш цікавага аўтара праз Інтэрнет, а зусім іншая — калі табе давялося пагутарыць з ім каля вогнішча на нейкім пленэры. Тады і супрацоўніцтва будзе куды лягчэйшым. I нічога страшнага, што ездзіць на гэтыя пленэры зазвычай даводзіцца за свой кошт.
    Дарэчы, адметна, што нягледзячы на мноства вядомых удзельнікаў з розных краін, тытул ганаровага госця біенале атрымаў наш суайчыннік Аляксандр Родзін — «мастак №1» культавага берлінскага артцэнтра «Тахелес».
    Ці здолее гэтая акцыя развіцца да маштабаў, скажам, Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва, пакажа час. Але Фёдар Ястраб спадзяецца, што наступная імпрэза будзе ўжо куды большай — настолькі, што ў залах «нацыяналкі» ёй стане зацесна. Вядома, дасягнуць гэтага маштабу магчыма адно пры падтрымцы дзяржавы. Тым болей, гэтае месца ў беларускім фестывальным руху пакуль яшчэ пустуе: прадстаўнічыя міжнародныя форумы, прысвечаныя кіно, музыцы, тэатру, у нас ужо ёсць, I вельмі дарэчы будзе, калі гэты спіс папоўніцца за кошт выяўленчага мастацтва.
    Тым болей, што спецыялізацыя форуму менавіта на жывапісе выглядае цалкам дарэчнай (і, як адзначыў ініцыятар падзеі, зусім не сведчыць пра яго кансерватызм і аспрэчванне больш «новых» відаў мастацтва). Магчыма, у будучыні гэтая акалічнасць дапаможа форуму знайсці сваё адметнае месца ў шэрагу падобных, дзе жывапіс у меншыні.
    — Мінск мае ўсе падставы, каб прэтэндаваць на ролю міжнароднага мастацкага цэнтра, — кажа Фёдар Ястраб. — Але калі мы будзем доўга раскатурхвацца, суседзі нас апярэдзяць. Сёння яны працуюць у гэтым напрамку актыўней за нас.
    Варыянт для «раскрыцця тэмы»
    Што адрознівае артпраект ад «брацкай магілы»? Калі хто не ведае, апошнім тэрмінам на мастакоўскалітаратарскім слэнгу пазначаюць тыя калектыўныя выстаўкі або выданні, якія з’яўляюцца адно бязладнай кампіляцыяй разнапланавых
    творцаў пад адной вокладкай або дахам. Чаго тут хаваць, падобныя выстаўкі не для кога не ў навінку. I радасці яны зазвычай не прыносяць.
    Антонімам гэтаму немастацтвазнаўчаму тэрміну з'яўляецца куратарскі праект, забяспечаны ідэяй і канцэптуальным падыходам да выбару ўдзельнікаў. Задача куратара — ухапіць актуальную (або проста цікавую) тэму і раскрыць яе своеасаблівым нечаканым спосабам. У тым выпадку, калі гэта ўдаецца, увага публікі і прэсы непараўнальна большая, чым да «проста выстаўкі».
    Тэорыя вынікае з практыкі
    Дыпламаваных галерыстаў у мінскай артпрасторы пакуль не відаць, таму і тэму дыферэнцыяцыі па лініі «галерыст/ куратар» можна смела пакінуць за рамкамі гэтага артыкула як неактуальныя пакуль тонкасці.
    Адкуль жа бярэцца досвед, неабходны для галерэйнай дзейнасці. Адказ толькі адзін: з практыкі.
    — Калі ты пачынаеш з нуля, калі робіш усё сам, дык можаш атрымаць тыя веды, якіх ніколі не здабудзеш праз кніжкі, — кажа Фёдар Ястраб. — Вельмі важнымі крыніцамі досведу для мяне таксама сталі вандроўкі за мяжу. Але не стаў бы настойліва раіць сваім студэнтам заходнія падручнікі па галерэйнай справе.
    Наведвальнікі курса маюць добрую магчымасць засвоіць галерэйную справу не толькі ў тэорыі, але і на практыцы — яны бяруць удзел у арганізацыі выставак і нават могуць ладзіць уласныя праекты — балазе, плошчы «нацыяналкі» дазваляюць. Увогуле, Фёдару Ястрабу ўдаецца надзвычай лёгка паразумецца з моладдзю:
    — Стараюся, каб яны прысутнічалі ў кожнай нашай выстаўцы, трапляючы ў адну абойму з мэтрамі. Бо многія перспектыўныя аўтары з акадэмічным дыпломам неўзабаве знікаюць з кругагляду — побыт, розныя абставіны, самі разумееце... Сфармуляваў такі афарызм: галерыст павінен працягнуць маладому мастаку руку, каб той не працягнуў ногі. У творчым сэнсе, вядома.
    Гадаваць свой істэблішмент
    Звыклыя сцэнарыі вернісажаў з прамовамі і кветкамі ўсё часцей адпрэчваюцца на карысць перформансаў і музычных выступаў. Належную ўвагу трэба надаваць таксама і рэкламе ды піяру.
    Але як выкарыстоўваць гэтыя тэхналогіі, маючы даволі сціплыя бюджэты? Іх на вялізныя бігборды яўна не хопіць. Ды і расклеіць па ўсім горадзе звычайныя афішы таксама каштуе нятанна.
    — Галерыст павінен ведаць асабіста не меней за дваццаць прадстаўнікоў медыяструктур, якія працуюць у сферы культуры, — перакананы Фёдар Ястраб. — Гэта закон.
    Паводле яго слоў, менавіта асабістыя стасункі зазвычай дапамагаюць і ў яшчэ больш няпростай справе — пошуку дадатковага фінансавання, неабходнага для рэалізацыі вялікіх і прыгожых праектаў. Лішне нават казаць, што спонсары пакуль зусім не схільныя станавіцца ў чаргу, прагнучы ўбачыць свой лагатып у каталогу выстаўкі.
    У Кіеве, Маскве ды іншых еўрапейскіх сталіцах вернісажы сучаснага мастацтва становяцца ўлюбёным месцам для рандэву прадстаўнікоў істэблішменту. У нас пакуль гэтай моды няма, хаця мэтанакіраваныя намаганні Фёдара Ястраба збіраць на вернісажах VIPпубліку прыносяць плён.
    іді
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    Інтэрв'ю,
    круглыя сталы
    С'^ж
    Й»
    раздзел 4
    SS^w
    У кожнага з нас свая формула шчасця
    УМаксіма
    Мне блізкая творчасць Касымавай Культура? Асветніцтва? Мастацтва? Дом для нашага класічнага пейзажа?
    Улабірынце галерэй
    «Сонечны квадрат» дорыць надзею
    Прастора чалавечай душы
    Дэмаграфія творчасці — 2. Палёты над рынкам
    
    .йЖійвж^^
    
    
    
    У кожнага з нас свая формула шчасця
    Казакова А. «У кожнага з нас свая формула шчасця» / А.Казакова // Мінскі кур’ер. — 2005. — 11 чэрвеня.
    У апошні час у сталічнага мастака Фёдара Ястраба з’явілася шмат новых творчых планаў. Ён заканчвае працу над вучэбным дапаможнікам, прысвечаным праблемам артрынку, рыхтуецца да правядзення персанальнай выстаўкі і шэрага праектаў грамадскага аб’яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», якое ўзначальвае каля шасці год.
    — Падобныя аб’яднанні ў свеце мастацтва існавалі здаўна, — тлумачыць Фёдар Адамавіч. — Да таго ж гэта нармальная практыка сучаснага артрынку. Добра вядома, напрыклад, аб’яднанне мастакоў «КОБРА» з гарадоў Капенгаген, Брусель і Амстэрдам. Шмат падобных арганізацый узнікае ў пераломныя перыяды культур
    нага жыцця. Нешта падобнае зараз адбываецца і на Беларусі. У нас створана нямала ўсялякіх асацыяцый, мастацкіх аб’яднанняў, акадэмій. Опачатку кола маіх аднадумцаў паспрабавала свае сілы ў рамках міжнароднага аб’яднання «Сонечны квадрат», створанага па ініцыятыве беларускіх і расійскіх мастакоў. Гэта было ў пачатку 90х гадоў. Крыху пазней мы стварылі «Міжнародную гільдыю жывапісцаў». Першая выстаўкапрэзентацыя гэтага аб’яднання адбылася ў 1999 годзе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Зараз мы актыўна супрацоўнічаем з калегамі з Расіі, Украіны, Бельгіі і шэрага іншых краін, удзельнічаем у міжнародных пленэрах, сімпозіумах. Адзін з пленэраў
    т93
    ІНТЭРВ'Ю, КРУГЛЫЯ СТАЛЫ
    На адкрыцці «Арткрока2005» у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
    На міжнародным пленэры ў Волагдзе. 1994
    і94
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    каля шасці год таму нарадзіўся ў рамках фальклорнага фестывалю на Браншчыне ў старажытным горадзе Трубчэўску. Ідэю яго правядзення падказаў муж пісьменніцы Вольгі Іпатавай. Ён родам адтуль. Гэта дзіўны край! Пагоркі, бясконцыя сенажаці, густыя лясы. Захаваліся ў Трубчэўску, дарэчы, звязаным з імем князя Трубяцкога, старажытныя пабудовы. Там выдатны краязнаўчы музей, у якім сабрана унікальная калекцыя археалагічных знаходак, жывапісных палотнаў, іншых гістарычных рэліквій. 3 таго часу з’явілася традыцыя праводзіць пленэры кожнае лета ў розных гарадах Браншчыны.
    Хацелася б падрабязней даведацца аб складзе і дзейнасці вашай гільдыі.
    Зараз у ёй 70 майстраў пэндзлю, гэта шмат. Для параўнання: у секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў каля 200 чалавек. У асноўным гэта сярэдняе пакаленне жывапісцаў. Але ёсць у нашых шэрагах таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення мастакоў, а таксама маладыя. Усе яны актыўна ўдзельнічаюць у рабоце
    гільдыі. Шмат, на мой погляд, залежыць ад нас саміх. Мы кожны год ажыццяўляем ад двух да пяці праектаў. Адзін з бліжэйшых намечаны восенню ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Гэта фестываль пейзажа імя Віталя Цвіркі. На вялікі жаль, імя выдатнага беларускага пейзажыста сёння прызабыта. Хочацца вярнуць яму заслужаную ўвагу. У рамках фестывалю плануецца некалькі акцый: навуковапрактычная канферэнцыя, прысвечаная памяці Віталя Цвіркі, выстаўка яго твораў, пейзажная экспазіцыя майстраў нашай гільдыі. У перспектыве мы думаем арганізаваць серыю праектаў рознай накіраванасці.
    3 вашай творчасцю добра знаёмыя ў шматлікіх краінах. Ці плануюцца вашыя персанальныя выставы ў рэспубліцы?
    У асноўным мае працы экспанаваліся ў Расіі, Бельгіі, Германіі, Галандыі, Францыі, Люксембургу і іншых краінах. Персанальная выстаўка адбылася ў 2000 годзе ў мінскай галерэі «Золата». Другая персанальная выстаўка «Жывая зямля» адбылася