• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Р. Вашкевіч. «No parking».
    Палатно, алей. 97x165. 2005
    Свабоднае карыстанне дасягненнямі іншых народаў, безумоўна, важнейшая характарыстыка адкрытай сістэмы культуры. Ідэалагічныя і эстэтычныя перашкоды прыводзілі ў мінулым да ізаляванасці культуры, у прыватнасці мастацтва, і тым самым збяднялі творчы патэнцыял.
    Раней прызнаваўся адзіны «правільны» творчы метад — метад сацыялістычнага рэалізму, што звужала паняцце творчай свабоды, які ўрэшце стаў практычна няздатным для мабілізацыі творчых рэсурсаў. Тым не менш вялікай арміі творчай інтэлігенцыі, пры ўмове «ціхай» падтрымкі, ён гарантаваў бязбеднае існаванне, гарантаваў самім статусам, a не індывідуальнай творчасцю. Па сутнасці, мастакі ператварыліся ў дзяржаўных
    А. Плясанаў. «Залатая рука».
    Палатно, змешаная тэхніка. 60x50. 2006
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    Людміла Карнеева каля сваіх работ у галерэі «Лабірынт». 2007
    і86
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    служачых сістэмы, надаючы ёй неабходную форму легітымнасці.
    Мастацкі рынак, які толькі пачаў набываць формы, неабходныя для свайго паўнавартаснага існавання, радыкальна мяняе шкалу каштоўнасцей і паіншаму вызначае крытэрыі. Такая імклівая змена параметраў існавання творцы многіх прымусіла разгубіцца, страціць стабільныя арыенціры ў мастацтве. Прыкормленыя дзяржаўнымі заказамі многія мастакі да гэтага часу не могуць пазбавіцца сваёй залежнасці ад дзяржавы, абураючыся на яе за недастатковую ўвагу да сваіх персон. Да гэтага часу добра адпрацаваны за савецкія часы механізм выжывання штурхае іх у бок уладных структур са спадзяваннем атрымаць чарговы заказ ці званне.
    Але час змяніўся. Ранейшага аб’ёму і маштабнасці дзяржаўных заказаў ужо не будзе — прыярытэты дзяржаўнай палітыкі сталі іншымі. Узнагароды і званні самага рознага кшталту ў сістэме мастацкага рынку мала што вызначаюць — тут дзейнічаюць іншыя крытэрыі ацэнкі. Разумеючы гэта, творчая моладзь, нягледзячы
    на пэўны інфантылізм сваёй асноўнай масы, спрабуе сцвердзіць сябе, знайсці сваё месца ў варунках непасрэдна мастацкага рынку. Маладыя мастакі ствараюць творчыя суполкі, актыўна працуюць са СМІ, завязваюць неабходныя кантакты з заходнімі галерыстамі. I вельмі часта трапляюць «з агню ды ў полымя». Пазбавіўшыся залежнасці ад дзяржаўнага заказчыка, які вызначаў, што і як пісаць, яны становяцца не менш залежнымі ад пакупніка, дылера, галерыста, якія таксама вызначаюць той мастацкі калідор, у межах якога творца і павінен працаваць.
    Дазволіць сабе раскошу тварыць «для сваёй душы» ў новых умовах можа далёка не кожны, асабліва калі гэта — твой асноўны занятак. Мастак у сістэме сучаснага артрынку — гэта не проста прафесіяналтворца, а суб’ект артрынку, які непасрэдна звязаны з прафесіяналамі ў іншых сферах — эканамістамі, юрыстамі, дылерамі, галерыстамі, куратарамі, музейшчыкамі, арткрытыкамі.
    Таму не мастак ці асобны крытык, эксперт, а сама сістэма артбізнесу ва ўсёй сваёй цэласнасці фарміруе густ і
    культурныя запатрабаванні спажыўца, вызначае правілы гульні на полі гандлю творамі мастацтва, проста кажучы, фарміруе попыт і прапанову. Асоба творцы ў выніку аказваецца не самай важнай у гэтай сістэме.
    Сама праблема свабоды творчасці, такая актуальная ў таталітарным грамадстве, таксама не вычарпалася. Яна, як і раней, застаецца актуальнай. Проста, так бы мовіць, змяніўся «фармат» праблемы, яе каардынаты. Брутальныя, адкрытыя формы ўціску замяніліся ў новых умовах на прыхаваныя, латэнтныя, але не менш жорсткія, хоць і носяць падкрэслена ліберальнае ўбранне абсалютнай усёдазволенасці.
    Змянілася і само мастацтва. Многія традыцыйныя каштоўнасці зніклі беззваротна. Арыгінальнасць, унікальнасць, высокае майстэрства — усё гэта для актуальнага мастацтва становіцца невызначальным. Фота, кіно, камп’ютэрная графіка, відэа, перформанс і іншае пакрыху выцясняюць традыцыйныя жанры, якія таксама трансфармуюцца. Жывапіс, да прыкладу, набывае рысы дастаткова нейтральныя ў адносінах да эстэтыч
    ных катэгорый. Асацыятыўна ён часцей звязваецца з салонным, камерцыйным мастацтвам, чым мультымедыятэхналогіі, якія ствараюць базу для канфлікту арыгінала і рэпрадукцыі. Для сучаснага спажыўца культурных паслуг бывае дастатковым кантакт не непасрэдна з арыгіналам, а з яго віртуальным вобразам, знакам, інфармацыяй аб ім.
    У такіх умовах татальная камерцыялізацыя мастацтва, рэзкая перамена яго функцыянальнай скіраванасці прыводзіць да апазіцыі з духоўнасцю. Свабода творчасці звужаецца да прагматычных рамак камерцыйнага поспеху. А гэта немінуча звужае градус эстэтычных задач, узвышае элемент кан’юнктуры.
    Канфлікт паміж творчай споведдзю мастака і дзяржаўным уяўленнем аб культурным працэсе, з аднаго боку, і канфлікт паміж творцай і запатрабаваннямі рынку — з другога спараджае праблему выбару, няпростую ва ўсе часы, але татальна абвостраную ў сённяшніх умовах.
    Свабода ж творчага самавыяўлення ёсць неад’емная частка свабоды асобы — фундамента дэмакратычнай супольнасці.
    Вера Джукіч на аглядзе экспазіцыі ў галерэі «Атрыум». 2007
    МАСТАЦТВА I РЫНАК
    Канцэпцыя «горнай ракі» замест бетоннага рэчышча
    Свірын I. Канцэпцыя «горнай ракі» замест бетоннага рэчышча /1. Свірын // «Культура». — 2008 (са скарачэннямі).
    і88
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Думаецца, адказы на многія пытанні мастацтва залежаць ад імпэту тых, хто шмат у чым вызначае якасць і яркасць сталічнага мастацкага жыцця — галерыстаў.
    — У савецкія часы галерэй у нас наогул не было — хіба што выставачныя залы, — кажа мастак, загадчык аддзела галерэйнавыставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб. — Цэнтр мастацкага жыцця быў адзін, і асаблівых творчых высілкаў яго арганізацыя не патрабавала. Аднак цяпер тыя часіны ўжо прамінулі, гэта дакладна! I мы разумеем, што адна інстытуцыя не можа вызначаць надвор’е ва ўсім артпрацэсе — іх павінна быць шмат, яны павінны ў нечым паміж сабою канкурыраваць. Развітое мастацкае жыццё можна параўнаць з горнай ракой, якая цячэ ў адным напрамку, але пры гэтым разбіваючыся на дробныя струменьчыкі. Бетоннае рэчышча для яго не пасуе.
    Гэты новы фармат мастацкага жыцця ў нас яшчэ толькі прыжываецца. Спецыялісты налічваюць у Мінску з тузін галерэй, абавязкова агаворваючыся пры гэтым, што дзейнасць большасці з іх не вызначаецца ані сваёй стабільнасцю, ані маштабнасцю. А колькі іх трэба для паўнавартаснага функцыянавання артпрацэсу? Прынамсі пяцьдзесят, мяркуе Фёдар Ястраб, які спалучае практыку з тэорыяй — ён з’яўляецца таксама і выкладчыкам галерэйнай справы ў Белдзяржуніверсі
    тэце культуры і мастацтва. I тут жа прыводзіць лічбы для параўнання: у Маскве — больш за 300 галерэй, а ў НьюЙорку — тысяча.
    Добра гэта ці не, нават разважаць пакуль няма сэнсу. Як і параўноўваць галерэйную справу за мяжой і ў нас: настолькі розняцца іх кантэкст і генезіс. I таму:
    — Механічнае перанясенне заходніх арттэхналогій на беларускую глебу плёну не прынясе, — перакананы Фёдар Ястраб. — Іншы менталітэт, іншыя абставіны ... I сыходзіць у сваёй дзейнасці трэба менавіта з нашых рэалій.
    Карціна танней за шпалеры
    Галоўнае адрозненне — навідавоку: на Захадзе абсалютная большасць галерэй з’яўляецца першнаперш суб’ектамі артрынку, праследуючы не толькі (ці нават не столькі) культурную, але і камерцыйную мэту, укладаючы грошы ў раскрутку таго ці іншага імя ў надзеі на атрыманне дывідэндаў. На Беларусі камерцыйны тып артінстытуцый бадай не прыжыўся — вядома, калі не лічыць салонаў і розных іншых «гандлёвых пунктаў». Нават прыватныя галерэі існуюць зазвычай на энтузіязме сваіх стваральнікаў, фактычна абстрагуючыся ад функцыі пасрэдніка паміж пакупніком і мастаком. Паспрабуйце задаць запаветнае для ўсіх галерыстаў пытанне «Колькі?» — і ў адказ вы пачуеце хіба прапанову звязацца непасрэдна з аўтарам твора і пераадрасаваць пытанне яму.
    Але агулам прычына такой сітуацыі не столькі ў «бяссрэбранасці» ўдзельнікаў мастацкага працэсу, колькі ў стане айчыннага артрынку, які, карыстаючыся медыцынскай лексікай, можна ахарактаразаваць словамі «стабільна цяжкі». Незайздросны досвед тых устаноў, якія ставілі сабе за галоўную мэту зарабленне грошай на мастацтве, пераканаў усіх аптымістаў у тым, што стымулам у галерэйнай сферы пакуль можа быць толькі энтузіязм. Бо на працэнтах ад мізэрных цэн на творы нашых мастакоў разбагацець нікому не ўдасца.
    —Унасужоз’яўляеццамоданаздароўе, мода на густоўныя інтэр’еры і адзенне, — кажа Фёдар Ястраб. — А вось моды на мастацтва пакуль няма. Таму, бывае, прыходзіш да якога заможнага чалавека і бачыш у яго ў пакоі дзверы за паўтары тысячы долараў, а побач — пейзажык за пяцьдзесят. Сапраўды, сумна тады робіцца! Аднак трэба не столькі наракаць на жыццё, колькі ўсведамляць, што змяніць сітуацыю пакліканыя менавіта мы, іначай нічога не будзе.
    Галерэя на 22ім паверсе
    Думаецца, абстрактнае «мы» гэтым разам можна расшыфраваць вельмі канкрэтна. Сапраўды, дзяржаўныя галерэі — а няцяжка заўважыць, што сёння рэй у мастацкім жыцці вядуць менавіта яны, — продажам карцін не займаюцца ўжо па вызначэнні. У іх іншыя функцыі і задачы. I адна з найважнейшых — іміджавая. Прычым гэта тычыцца не толькі іміджу тых установаў або арганізацый, у чыёй уласнасці галерэі знаходзяцца. Калі «прыватнікі» могуць спецыялізавацца на піяры канкрэтных асоб, дзяржаўныя галерэі пакліканыя «піярыць» беларускае мастацтва ў цэлым. Балазе, справа гэтая сёння звышактуальная.
    — Наша мэта — ажыўляць мастацкае жыццё, прывучаць людзей ім цікавіцца,
    сведчачы пра тое, што ў беларускім мастацтве нямала яркіх здабыткаў, — кажа Фёдар Ястраб. — I праз гэта, дарэчы, уплываць і на артбізнес, хай сабе і ўскосна.
    Менавіта такім пасылам ён кіраваўся, займаючы сваю цяперашнюю пасаду. Балазе, умовы ў Нацыянальнай бібліятэцы гэта дазваляюць. У старым будынку «нацыяналкі» выстаўкі ладзіліся ў адной невялічкай зале, прызначанай таксама і для розных імпрэзаў. Але ж новы будынак мае непараўнальна большыя выставачныя плошчы — агулам каля трох тысяч квадратных метраў. Прычым так сталася не без удзелу Фёдара Ястраба:
    — Калі я пабачыў, што праект «дыямента» прадугледжвае для галерэі толькі адну залу, гэта мяне крыху здзівіла. Усё ж для цэнтра беларускай культуры, якім павінна была стаць — і стала — Нацыянальная бібліятэка, гэтага замала: маштабны праект у такіх умовах не зладзіш. Давялося прыкласці вялікія намаганні, каб пераканаць праектантаў у тым, што патрэбны іншыя выставачныя плошчы. I ў выніку пэўных карэктываў з’явіліся і «Ракурс», і «Лабірынт», і «Мабільная галерэя», і «Панарама», размешчаная на 22ім паверсе бібліятэкі, на закрытай пляцоўцы агляду, дзе неўзабаве павінна адкрыцца кавярня... Думаю, гэтае месца стане для мінчукоў і турыстаў адным з улюбёных, там можна будзе не толькі ўбачыць вечаровыя краявіды сталіцы, але і пазнаёміцца з творамі беларускіх мастакоў. А па стварэнні гэткага вялізнага артцэнтру ўжо хочамняхочам трэба было напоўніцу раскручваць махавік выставачнай дзейнасці.