• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Ідэальны адпачынак для мяне не можа быць у Мінску. Ідэальны адпачынак з'ехаць кудынебудзь далёка. Паколькі я чалавек публічны, таварыскі, і такі ўжо характар маёй працы, то мне іншым разам хочацца адасобіцца, на час стаць пячор
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Са сваёй цёткай — французскай мастачкай і яе італьянскімі сябрамі ў французскіх Альпах
    На міжнародным пленэры. Мірскі замак. 1997 ным чалавекам  каб паразважаць аб сабе, вярнуць усё на кругі свая, таму што ў мітусні дзён забываеш нейкія вечныя ісціны.
    Вы помніце свае першыя работы?
    Помню. Публікаваў свае першыя малюнкі ў «Бярозцы» і іншых дзіцячых друкаваных выданнях. Хацелася б адшукаць часопісы і газеты тых часоў, каб глянуць на свае дзіцячыя работы. Аднойчы ў санаторыі сустрэўся з адным з былых рэдактараў «Бярозкі». Ён спытаў: «А вы, можа, той Ястраб, які прысылаў нам свае малюнкі? Я іх помню: у звычайным канверце, складзеныя ў чатыры столкі, мы ў рэдакцыі прасам разгладжвалі аркушы...». Так праз многа гадоў я пазнаёміўся з рэдактарам, які прымаў мае малюнкі.
    2С)І
    А што менавіта вы малявалі ў дзіцячыя гады?
    Як правіла, гэта былі сцэны гульні, звязаныя з дзецьмі.
    Чаму вы рашылі звязаць сваё жыццё з мастацтвам?
    Думаю, што першы штуршок да творчасці дала мне мама, а потым — жыццё, работа. Мама цудоўна шыла, прыдумвала мадэлі вопраткі і ўвасабляла іх у жыццё. Цётка па бацькавай лініі, якая жыве ў Францыі, спачатку таксама працавала мастакоммадэльерам. А потым, калі памёр яе муж, жывапісец, сама ўзялася за пэндзаль. Мой бацька, дзядуля і іншыя родзічы па гэтай лініі выдатна малявалі, некаторыя з іх сталі прафесійнымі мастакамі.
    АБ АЎТАРЫ
    2^2
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    У майстэрні вядомага бельгійскага мастака Стэфановіча. Брусель. 2000
    Вы родам з Беларусі?
    Я нарадзіўся ў Нарачанскім краі, адкуль выйшлі многія мастакі, паэты. Але нягледзячы на тое, што маё дзяцінства прайшло ў такім жывапісным куточку, надзвычай рэдка пішу краявіды. Таму што перакананы: прыроду ўсё роўна не перадасі лепш, чым яна ёсць, ад яе лепш атрымліваць асалоду ўвачавідкі.
    Калі мастак бярэ ў рукі пэндзаль, ён думае аб уражанні, якое акажа яго работа на публіку, ці прытрымліваецца руху сваёй душы?
    У любога сучаснага жывапісца няма абсалютнага прамога дыялогу з гледачом. Кожны глядач  яго сааўтар. Таму ў сэнсе разуменння, прачытання, інтэрпрэтацыі работы кожны мастак мае шмат сааўтараў. Уся публіка, якая так ці інакш адрэагавала на работу, прымае ўдзел у сатворчасці. Сучаснае мастацтва накіравана на тое, каб глядач разумеў і раскрываў для сябе работу паступова. I за знешняй павярхоўнай прас
    татой сюжэта часта хаваюцца зусім іншыя, больш глыбокія сэнсы, якія спасцігаюцца не адразу. Мастак не дае гатовы прадукт, ён прапаноўвае публіцы паразважаць, агаліць свае пачуцці, пагуляць з асацыяцыямі. I, такім чынам, ён выступае ў якасці дэтанатара культурнай праграмы гледача.
    Напэўна, цяжка чымнебудзь здзівіць сучаснага чалавека?
    Цяжка, але магчыма. Яго можна здзівіць не вытанчанай тэхнікай, а першнаперш ідэямі. I тут мне хочацца звярнуцца да маладых мастакоў: для таго каб заявіць пра сябе, трэба пастаянна шукаць свой стыль, свой твар, эксперыментаваць, быць самабытнай асобай. Тварыць, нікога не паўтараючы. Калі вы сумленныя ў адносінах да сябе, то будзеце цікавыя і публіцы.
    Ці многа часу вы пішыце карціну?
    Ёсць работы, якія я пісаў па трычатыры гады. Здаецца, напісаў карціну, яна закончана  пакінуў яе. А праз нейкі час глянуў на яе і вырашыў штосьці дапісаць. Але іншым
    разам лепш не чапаць, таму што ёсць рызыка разбурыць усё тое, што было напісана. Лепш пачаць пісаць новае.
    Вы лічылі, колькі ў вас работ?
    He, улік я не вёў. Да таго ж яны ў мяне моцна не затрымліваюцца: то нехта купіць, то некаму падару. Работы не павінны стаяць у майстэрні  гэта мой даўні прынцып. Калі яны стаяць, значыць, недзе ты не дапрацоўваеш. Яны павінны ўдзельнічаць у выстаўках, прадавацца, камусьці дарыцца адным словам, працаваць на публіку. Але іншыя карціны ніколі не прадасі  гэта так званыя этапныя работы, яны ёсць у кожнага мастака. Яны застаюцца ў цябе на ўсё жыцЦё.
    Шчаслівы чалавек — гэта пра вас?
    Прама і не адкажаш. Мне хацелася б пазбегнуць многіх памылак і цяжкасцей, якіх было зашмат у маім жыцці. Каб «ад
    быцца» ў чалавечым і творчым плане, давялося пераадольваць не толькі многія праблемы, але і сябе самога. На падтрымку спадзявацца не было магчымасці. Прайшоўшы праз усё гэта, я сёння добра разумею маладых мастакоў, якія мараць «адбыцца» ў сваёй прафесіі і чые амбіцыйныя планы разбіваюцца аб быт: патрэбна страха над галавой, хлеб, сродкі для работы. He ў сілах вырашыць самастойна гэтыя пытанні, многія таленты ламаюцца. Таму мастаку, акрамя асаблівай трапяткой душы, патрэбна яшчэ і жалезная воля, каб ніякія жыццёвыя абставіны яго не зламалі. Для мяне заўсёды дзейнічала правіла: не паддавацца абставінам. Так, у некаторыя моманты жыцця было вельмі цяжка, але гэта стала маім выпрабаваннем на моц. Мяркую, што менавіта жалезная воля і дастаткова жорсткі пры пэўных абставінах характар дапамаглі дабіцца таго, да чаго я імкнуўся.
    Міжнародны пленэр у Трубчэўску, Расія. Злева направа — Сяргей Малішэўскі, Уладзімір Волкаў, Сяргей Кузькін, Ала Юркоўская, Фёдар Ястраб, Сяргей Давідовіч. 2003
    293
    АБ АЎТАРЫ
    294
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Няўтомны палёт Фёдара Ястраба
    Берасцень С, Няўтомны палёт Фёдара Ястраба/Берасцень С. // «Літаратура і мастацтва». — 2008. — №52.
    Мастак, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, загадчык галерэйнавыставачнага комплексу Нацыяналышй біблгятэкі Беларусі, ён заўжды трымаецца наўзроўні высокага імклівага палёту  палёту натхнення, думкі, творчасці.
    Ф. Ястраб. «Нараджэнне раніцы». Палатно, алей. 75x90. 1999
    Успамінаючы маленства, Фёдар Ястраб заўважае, што гадаваўся ён у варунках пасляваеннага экстрыму, калі было жаданне пазнаць свет пасапраўднаму, a страху было мала; вясковыя дзеці збівалася ў ватагі па 7080 чалавек, знаходзілі ў лесе нямецкія каскі ды аўтаматы, гулялі з аднагодкамі з бліжэйшага сяла «ў войска», адстрэльваліся шышкамі, але аднойчы знайшлі скрынку з патронамі, кінулі яе ў вогнішча і ледзь уратаваліся ад трагедыі. Тады не было паспажывецку патрабавальнага стаўлення да жыцця, як у наступных пакаленнях: маўляў, хачу марожанага  і ў плач. Маці Фёдара часам проста не ведала, як накарміць трох сыноўпадшыванцаў: ні хлеба, ні цукру, ні грошай. I яны, дзеці жорсткіх абставін, мацавалі ды гартавалі характары ў выпрабаваннях, ва ўчынках, скіраваных «на пераадоленне».
    «Не чакай падарункаў ад жыцця, дзейнічай сам. Якія абставіны ні былі б, якая б несправедлівасць ні ўчынялася побач, усё можна перажыць, галоўнае вельмі гэтага хацець, і ўсё зменіцца на лепшае»,  у розных акалічнасцях дапамагае Фёдару Адамавічу такая філасофія. Сёння ён, як гэта ўласціва людзям, рамантызуе сваё дзяцінства: «I ў складаных абставінах яно застаецца дзяцінствам, хаця разумееш: не столькі ўжо там было чысціні, нявіннасці ва ўспрыманні свету, бо жорсткія ўмовы жыцця заўсёды змушаюць нас і рэагаваць адпаведна. Але з часам усё цяжкае, дрэннае нібы адыходзіць,
    АБ АЎТАРЫ
    і застаецца флёр кранальнай наіўнасці, чысціні. Вось ты бяжыш на возера зімой: канькі з палена зробленыя і падбітыя дротам, клюшка з нейкай яловіны, а ты ганяеш з імпэтам па лёдзе, які аж шуміць. Чыстычысты лёд пад табой: калі ўпадзеш і паглядзіш унізтам рыбкі плаваюць, там  як у Багдановічавым зачараваным царстве! Ліхалецце «заціралася» прыродай
    і гульнёй. А штодзённы кантакт з прыродай, са шматлікімі сваімі сябрамі  гэта быў вялікі досвед разумення жыццёвай гармоніі, разумення адно аднаго, вопыт умення жыць не ў натоўпе, а ў грамадзе».
    Грэх дзяцінства  гэтак можна вызначыць даволі камічны, але павучальны для Фёдара Ястраба эпізод. Аднойчы ў нядзелю, апрануўшы свежыя кашулі, выйшлі
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб. «Бераг».
    Палатно, алей. 75x75. 1997
    хлапчукі пагуляць. Але які для іх шпацыр без прыгод! Даўно карцела паглядзець, што за птушачкі вывеліся на вялікім дрэве. Двое сябрукоў палезлі да гнязда, за імі  Фёдар. I раптам невялікія птушкі (тады ён яшчэ не ведаў, што гэта былі дразды і на што яны здатныя, абараняючы сваіх дзяцей) пачалі рабіць кругі над няпрошанымі гасцямі і настолькі агрэсіўна іх атакавалі, што хлапцам было ўжо не да гнязда  мусілі бегчы дахаты і мяняць кашулі. «Я разумеў тады, што такое прырода, якія магутныя інстынкты ў ёй закладзеныя. Калі жывая істота абараняе сваё, дык яна ідзе на ўсё. Атакі гэтых маленечкіх птушак прымусілі раз і назаўсёды запомніць: нічога не трэба разбураць. А праз колькі гадоў быў другі незабыўны ўрок для мяне, калі я толькітолькі пачаў выкладаць маляванне
    ў мастацкай школе. Разам з калегам Абрамам Львовічам Куцікавым ды з нашымі вучнямі выправіліся на прыроду. Я сарваў кветачку і кажу дзецям: «Вось, паглядзіце, намалюйце...». I Абрам Львовіч сказаў мне тады: «Ммм, ты зрабіў не вельмі добрую справу. Чаму? Таму што кветачкай трэба любавацца, не зрываючы яе. Хай малююць такую, як яна ёсць у прыродзе». Сапраўды, прырода можа быць часткай цябе, калі толькі яна не зруйнаваная. Тое, што ты сарваў, гэта ўжо як бы належыць табе, ты стаў уласнікам гэтага, але ты разбурыў прыроду... Усведамленне таго, што ты  частка прыроды і яна частка цябе, вельмі важнае. Так і ў жыцці грамадства: працуй, не парушаючы кантэксту. Зразумела, у цябе ёсць пэўныя інтарэсы, нейкія амбіцыі, твая жыццёвая прастора часта
    перасякаецца з жыццёвымі прасторамі іншых, але прынцып: жыць, не перашкаджаючы іншым, але сцвярджаючы сваё, — гэта і мой прынцып».
    Гены і карані, яго неацэнная спадчына: цікавы таленавіты род, самабытны край, у якім пашчасціла нарадзіцца... Мясціны  шыкоўныя: неабсяжныя бары, ягадныя мясціны, журавіннае балота; сярод высачэзных трыснягоў  вялікае возера Станіслаўскае, на якім і вырас. А за 15 верст Нарач...
    Фёдар Адамавіч любіць паглядзець на старое фота, дзе ён  побач з бабуляй: «Бабулька мая ў белай кашульцы, у хустачцы  такая вось чыстая, светлая... Незабыўныя вобразы бабулі і матулі для мяне  гэта як светлы вобраз Беларусі. А якім узорам былі для мяне дзяды: адзін  вельмі любіў і ведаў паэзію, другі  самавіты гаспадар. Ад іх засталося ўва мне і спалучылася, здавалася б, несумяшчальнае: якасці менеджэрскія і артыстычныя».