• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва ў сацыяльнай прасторы

    Мастацтва ў сацыяльнай прасторы


    Выдавец: Кузьма
    Памер: 320с.
    Мінск 2011
    302.72 МБ
    Род Ястрабаў вельмі старажытны. Аднак Фёдар Адамавіч гаворыць пра гэта без відавочнага гонару: апошнім часам ці не ўсе «кінуліся ў дваранства». Ды ўсё ж яму было прыемна атрымаць ад сябра ў падарунак даўнюю, польскіх часоў, карту, на якой пазначаны маёнтак Ястраб і прылеглая вёска  уласнасць продкаў. Ён ведае колішні радзінны герб «Ястрабец»: мальтыйскі крыж, падкова, наверсе  выява ястраба... Мабыць, невыпадкова быў даспадобы ў дзяцінстве «вайсковы экстрым» хлапечых гульняў, у якіх грамада аднагодкаў заўжды абірала яго атаманам?
    «Мая душа, як ястраб дзікі, што рвецца ў неба на прастор...»  цытуе ён Багдановічаў радок, які лічыць паэтычным эпіграфам свайго жыцця. Што да малявання...
    «Па бацькавай лініі ўсе малявалі, бацька выдатны рэзчык быў, дый увогуле  майстра на ўсе рукі. Такі ж выдатны майстра быў дзед Ігнацій: рабіў абсалютна ўсё сваімі рукамі: вазок, мэблю, дзіцячыя цацкі. Быў вельмі заможны чалавек, меў шмат зямлі, пабудаваў вялізны двухпавярховы дом, меў сваю кузню і ўсю самую найлепшую тэхніку для таго часу (малатарню, напрыклад), якую выпісваў зза мяжы і яму прывозілі. На свята дзед запрагаў тройку коней у брычку ды ехаў на фэст у Будслаў  гэта за 6 вёрст... Пры паляках ён быў солтысам. Калі прыйшлі немцы, ён кіраваў таксама, бо сялянам патрэбны быў свой разумны чалавек, які б нікому нічога «не здаў». Аднойчы вы
    Ф. Ястраб. «Чаканне».
    Палатно, алей. 75x75.
    АБ АЎТАРЫ
    ратоўваў партызанскую разведгрупу: яна начавала ў дзедавым доме, а на досвітку абкружылі немцы сяло, і дзед гэта выпадкова ўбачыў, пабудзіў партызанаў, прыдумаў, як можна іх схаваць у вялікіх кублах з квашанай капустай... Падчас вайны ён рамантаваў «кацюшу» ў сваёй кузні... Дзед потым атрымаў падзяку за гэта. Калі вярнуліся бальшавікі, стаў першым старшынёй калгаса імя Сталіна... Другі мой дзед жыў у Піцеры, але воляю лёсу прыехаў сюды, у «СевероЗападный край», ды ўжо не вяртаўся, бо здарылася рэвалюцыя, а ён працаваў там на Пуцілаўскім заводзе майстрам, добра зарабляў, жыў у інтэрнаце, дзе ўжо тады было электрыч
    нае святло. He піў, дык і жыў палюдску, пагаспадарску. На памяць ведаў столькі паэзіі! I шмат чытаў мне ў дзяцінстве. Вось і вершы ДунінаМарцінкевіча, якія ў той час не друкаваліся, я ўпершыню пачуў ад дзеда: яны і на польскай мове былі, і на беларускай... Mae цёткі выдатна малявалі, вышывалі шыкоўна. Вязалі. Крамнага ў нас нічога не было. Усё рабілі самі. Дзеці дапамагалі старэйшым майстраваць канькі, лыжы, санкі, адмысловыя цацкі. Цяпер цётка мая ў Францыі, дзядзька ў Польшчы — прафесійныя мастакі...»
    У школьныя гады Фёдар пасылаў свае малюначкі ў дзіцячыя выданні.
    2()8
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Ф. Ястраб.
    «Актрыса (тэатр лялек)».
    Палатно, алей. 60x50. 1998
    Ф. Ястраб. «Сезон ягад» Палатно, алей.
    2дд
    Штосьці друкавалі, вылучалі на конкурсах. Дзевяцікласнікам паспрабаваў сябе ў літаратуры, праўда, тую аповесць нікому не даваў. Але творчая натура імкнецца да сінтэзу ў мастацтве, і праз дзесяткі гадоў ён адчуў патрэбу пісаць. Сёлета ў выдавецтве «Беларусь» выйшла кнігаальбом «Вінцэнт ДунінМарцінкевіч», раней  альбом «Першы міжнародны фестываль пейзажа». Новая кніжкабагата ілюстраваны манаграфічны зборнік артыкулаў «Мастацтва ў сацыяльнай прасторы». Ёсць задумкі, дамоўленасці з выдавецтвамі наконт серый кніг. Адна  па праблемах артбізнесу, артрынку, бо Ф. Ястраб цяпер чытае ў БДУ культуры і мастацтваў курс «Прадзюсерства ў сферы выяўленчага
    мастацтва». Другая серыя прэзентацыйная, звязаная з прапагандай беларускага мастацтва.
    Экстрыыыму хочацца! Пад гэтым дэвізам задумвае і ажыццяўляе свае канцэптуальныя праекты Ф. Ястраб: успомнім традыцыйны калядны «Арткрок» або інтэрактыўную «Выстаўку маладых мастакоў» у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, калі творцы не столькі паказалі свае работы, колькі «павыстаўляліся» самі. Або незвычайны «Сеанс» у Нацыянальнай бібліятэцы, калі дэманстраваліся толькі эскізы, замалёўкі, нейкі падрыхтоўчы матэрыял мастакоўская «кухня», але на той «кухні» кожны могадчуць сябетворцам... А «Сло
    АБ АЎТАРЫ
    Ф. Ястраб. «Ювента».
    Палатно, алей. 120x90. 2008
    JOO
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    ва і вобраз», «Чалавек і кола», «Чалавек прыгожы»! А міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны класіку айчыннага жывапісу  Віталю Цвірку, выстаўкісвяты «Усе стыхіі», «Кветкавы рай»! Ці міжнародны праект на тэму ўвасаблення міфа ў розных жанрах выяўленчага мастацтва або нядаўні «Universum», які паяднаў рознабаковых творчых асоб...
    «Я пішу карціны, але я і люблю рабіць выстаўкі. Гэта таксама  маё. Спраўдзіць арыгінальны праект, зрабіць тое, што да цябе не рабілі, — не меншая творчасць, чым праца ў майстэрні. Сёлета зрабіў тое, пра што марыў, — першую Мінскую міжнародную біенале мастакоўграфікаў «Артлінія». Для нас важна ладзіць такія
    праекты рэгулярна. Інакш мы, колькі б ні называлі сябе лепшымі, застанёмся ў пэўным сэнсе маргіналамі. Бо калі не бачыш нічога іншага, апроч свайго, не маеш і крытэрыяў. Вядома, адзін хлопец на вёсцы  ён жа заўсёды лепшы! Каб былі крытэрыі, трэба не толькі выязджаць за мяжу, але і прыцягваць пэўныя працэсы, з’явы сюды. У мастацтве нельга за кімсьці цягнуцца (вынік будзе другасны), а трэба ісці побач, развівацца паралельна з іншымі культурамі, ва ўзаемным абмене. Дарэчы, калегіэстонцы, якія заўсёды крыху пагардліва ставіліся да нераскаванага, як яны лічылі, нашага мастацтва, з цікавасцю прыехалі на «Colorfest», цяпер прапануюць удзельнічаць ва ўсіх нашых праектах. I мастакі з Італіі пачалі заўважаць, што беларусы ствараюць цікавае мастацтва, што і да нас трэба ездзіць, і нашы работы паказаваць у свеце. Наладжваюцца ў нас інтэрнацыянальныя сувязі даволі шырока. Мы паказалі, што нават і не маючы фінансаў, можна зрабіць нешта цікавае для культуры. Галоўнае  моцна пажадаць гэтага. Паказаўшы, на штоты здатны, лягчэй і фінансы знайсці. Сённяшні спонсар  чалавек прагматычны. Ён павінен нешта ўбачыць, каб даць грошы на праект».
    3 ідэй вырастаюць сур’ёзныя канцэпцыі, нараджаюцца мультыжанравыя сцэнарыі, над увасабленнем якіх працуе прафесійная каманда: рэжысёры, перформеры. На думку Ф.Ястраба, вернісажам усё ж бракуе эпатажнасці. Ад гэтага іх арганізатараў стрымлівае не толькі «ціхае» месца правядзення відовішчаў: «Ёсць тут і праява беларускай ментальнасці: надта мы прыгладжаныя, баімся нейкіх творчых выбухаў... А насамрэч у мастацтве павінен быць эпатаж, біенале не можа быць як цукерачка гладкая, бо гэта пошук новых форм, новых узаемаадносін, гэта не проста шараговая прыгожая выстаўка, тут штосьці павінна ламаць нашы ўяўленні.
    Ф. Ястраб. «Фініст».
    Палатно, алей. 75x90. 2008
    Таму што ёсць права мастака  выказвацца, і мы павінны ісці яму насустрач».
    Паўгода ён выкладаў малюнак да службы ў войску, нядоўга настаўнічаў і пасля. Больш працаваў творча. А потым пайшоў у бізнес, бо пры «голых» акладах трэба было неяк выжываць: «Уявіце тагачасныя акалічнасці: у Мінску я чалавек не мясцовы, падтрымкі абсалютна ніякай, ні кватэры, ні грошай... Калі цяпер енчацьмастакі: «Ай, нічоганяма, як выжыць? Трэба з’язджаць», — я кажу: «Трэба проста змагацца і шукаць». Вось я тады пайшоў у бізнес і за кароткі тэрмін забяспечыў сябе ўсім  прытым на законных умовах: гэта быў не «левы» нейкі занятак, а самы сапраўдны прававы бізнес. Я арганізаваў фірму, бралі мастацкія заказы, рабілі афармленне, вітражы, роспісы, працавалі сур’ёзна. Зарабіў на свае патрэбы  і выйшаў з бізнесу».
    Цяпер ён стараецца ўдзельнічаць ва ўсіх рэспубліканскіх экспазіцыях. Сёлета прадстаўляў свой жывапіс у Мінску, у Полацку, у Светлагорску. Завяршае працу над вялікім цыклам карцін «Формула міфа». Час на ўсе справы знайсці практычна немагчыма. Таму Фёдар Адамавіч знарок «выключыў сябе» са свецкага жыцця: «Раней не мог абмінуць нейкія мастацкія «тусоўкі», падоўгу затрымліваўся ў майстэрнях калег. Сёння сябе абмяжоўваю ва ўсім, бо мэту паставіў: максімальна сябе рэалізаваць. Гэта значыць, калі я не пішу карціну, я павінен пісаць кнігу. I наадварот. Калі ні тое, ні другое не отрымліваецца, значыць  раблю новы выставачны праект. На сон застаецца, самае большае, гадзін 56. Трэба ж яшчэ і чытаць, і абавязкова  літаратуру мастацкую, але філасофскую, у якой закладзена ўсё».
    JOI
    АБ АЎТАРЫ
    Бібліяграфічны спісак
    МАСТАЦТВА Ў САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАСТОРЫ
    Публікацыі аб праектах Фёдара Ястраба
    2008
    Адчуць сябе ў кветкавым раі // Літаратура і мастацтва.  2008.  28 сак.
    Пра Міжнародную мастацкую выстаўку «Кветкавы рай» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Акавітаў, М. Стасункі мастакоў//Літаратура і мастацтва.  2008. 11 студз.
    Пра выстаўку эстонскай кніжнай дзіцячай ілюстрацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Анцэлевіч, А. Мастакі сустракаюць вясну // Народная газета.  2008.  5 сак.
    Пра Міжнародную мастацкую выстаўку «Кветкавы рай» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Бегункова, М. Жывапіс, графіка, фота — як адно цэлае//Звязда. 2008. 18 ліп.
    Пра Міжнародны фестываль пейзажа ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечаны В. Цвірку.
    Б. К. «Такой Беларусі ва ўсім Сусвеце не знайсці...» // Культура.  2008.  5 крас.
    Пра выстаўку твораў мастака I. Дмухайлы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Васмльков, В. Застывшая музыка: Нацмональная бмблмотека Беларусл прмглашает в путешествне по Нталнн 1930х годов // Мннскнй курьер.  2008. 11 марта
    0 фотовыставке мтальянской художнмцы Д. Пнццы «Метафмзнка городов» в НБ Беларусм.
    Войтовмч, М. Чем славна «Січ» // Ммнскмй курьер.  2008.  4 апр.
    0 выставке, посвяіденной памятм художнмка Н. Дмухайло, проходмвшей в Нацмональной бмблпотеке Беларусп. Грышанава, Дз. Філасофія архітэктурнай прасторы: Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ў вандраванне па Італіі // Голас Радзімы.  2008. 13 сак.
    Пра фотавыстаўку італьянскай мастачкі Д. Піцы «Метафізіка гарадоў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Дыялог для бібліятэк // Культура.  2008.  3 мая.
    Пра мультымедыйную выстаўку «Рэспубліка шматстайнасці культур», якая адбылася ў НБ Беларусі.
    Жывапісная трансфармацыя // Культура.  2008.  21 чэрв.
    Пра I Міжнародную мастацкую біенале «Colorfest» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
    Завадская, й. Тренд м брэнд: в Мннске появллась своя Венецпя // Советская Белорусспя.  2008.  19 нюня.