Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 218с.
Мінск 1981
106.31 МБ
«Гм! — сказаў сам сабе Маўглі.— 3 адным жрацом я ўжо меў справу ў чалавечай чарадзе, і я ведаю, што ведаю. Хутка сюды прыйдзе бяда».
— Пяць разоў падымалі камень з таго часу, як я пільную скарб, але заўсёды для таго, каб дабавіць яшчэ, а не панесці адсюль. Нідзе няма такіх багаццяў, як гэтыя — скарбы ста князёў. Але даўным-даўно ўжо не падымалі камень, і мне здаецца, што пра мой горад забыліся.
— Горада няма. Паглядзі навокал — вунь карані вялікіх дрэў рассунулі камяні. Дрэвы і людзі не растуць разам,— угаворваў яе Каа.
— Двойчы і тройчы людзі знаходзілі сюды дарогу,— злосна адказала кобра,— але яны нічога не гаварылі, пакуль я не знаходзіла іх вобмацкам у цемры, а тады крычалі, толькі зусім нядоўга. А вы абое прыйшлі да мяне з хлуснёй, і чалавек і змяя, і хочаце, каб я вам паверыла, нібыта майго горада болыл няма і прыйшоў канец маёй службе. Людзі мала змяняюцца з гадамі. А я не змяняюся! Пакуль не па, цымуць камень і не прыйдуць жрацы са спевам знаёмых лле песня^. і не напояць мяне
цёплым малаком, і не вынесуць адсюль на святло, я, я, я— і ніхто іншы!—буду Вартаўніком Княжацкага Скарбу! Горад памёр, кажаце вы, і сюды праніклі карані дрэў? Дык нагніцеся ж і вазьміце што хочаце! Няма нідзе на зямлі такіх скарбаў! Чалавек са змяінай мовай, калі ты зможаш пайсці адсюль жывы тою дарогаю, якою прыйшоў, князі будуць табе слугамі!
— След зноў згубіўся,— спакойна сказаў Маўглі.— Няўжо які-небудзь шакал прарыўся гэтак глыбока і ўкусіў вялікі Белы Клабук? Яна, мусіць, ашалела... Маці Кобраў, я не бачу, што можна адсюль знесці.
— Клянуся багамі Сонца і Месяца, хлопчык страціў розум!—сыкнула кобра.— Перш чым заплюшчацца твае вочы, я зраблю табе адну ласку. Глядзі — і ўбачыш тое, чаго не бачыў яшчэ ніхто з людзей!
— Кепска бывае таму, хто гаворыць Маўглі пра ласку,— адказаў хлопчык скрозь зубы,— але ў цемры ўсё змяняецца, я ведаю. Я пагляджу, калі табе гэтак хочацца.
Прыжмурыўшы вочы, ён абвёў пільным позіркам падзямелле, потым падняў з-пад ног жменьку чагосьці бліскучага.
— Ого! — сказаў ён.— Гэта падобна на тыя штучкі, якімі забаўляюцца ў чалавечай чарадзе. Толькі гэтыя жоўтыя, а тыя былі карычневыя.
Ён выпусціў золата долу і зрабіў крок уперад. Усё падзямелле было выслана слоем залатых і сярэбраных манет таўшчынёй пяць-шэсць футаў; манет, што высыпаліся з мяхоў, дзе яны раней захоўваліся. За доўгія гады метал зляжаўся і выраўняўся, як пясок у час адліву. На манетах і пад імі, закапаўшыся ў іх, як абломкі крушэння ў пяску, былі чаканнага серабра сёдлы для сланоў з бляхамі каванага золата, аздобленыя рубінамі і бірузой. Там былі паланкіны і насілкі для княгіняў, акаваныя і ўпрыгожаныя серабром і эмаллю, з нефрытавымі ручкамі і бурштынавымі кольцамі для фіранак; там былі зала-
тыя свяцільні са смарагдавымі падвескамі, якія калыхаліся на іх; там былі пяціфутавыя статуі даўно забытых багоў, сярэбраныя, са смарагдавымі вачамі; былі кальчугі, стальныя, з залатою насечкаю і з махрамі з пачарнелага дробнага жэмчугу; там былі шлемы з грабянямі, усыпанымі рубінамі колеру галубінай крыві; там былі лакіраваныя шчыты з панцыра чарапахі і скуры насарога, акутыя чыстым золатам са смарагдамі па краях; бярэмы шабляў, кінжалаў і паляўнічых нажоў з алмазнымі ручкамі; залатыя чашы і каўшы і пераносныя алтары, што ніколі не бачылі дзённага святла; нефрытавыя келіхі і бранзалеты; кадзільніцы, грабяні, пасудзіны для духоў, хны і сурмы, усё з чыстага золата; мноства кольцаў для носа, абручоў, пярсцёнкаў і паясоў; паясы на сем пальцаў шырынёю з гранёных алмазаў і рубінаў і драўляныя шкатулкі, тройчы акутыя жалезам, дрэва якіх рассыпалася ў пыл і засталіся груды апалаў, кацінага вока, сапфіраў, рубінаў, брыльянтаў, смарагдаў і гранатаў.
Белая кобра гаварыла праўду: ніякімі грашыма нельга было ацаніць гэткі скарб — здабыткі многіх стагоддзяў вайны, рабункаў, гандлю і пабораў. Адным толькі манетам не было цаны, ужо не кажучы пра каштоўныя камяні; золата і серабра тут было не менш двухсот ці трохсот тон чыстай вагі.
Ды Маўглі, вядома, не зразумеў, што значаць гэтыя рэчы. Нажы зацікавілі яго трошкі, але яны не былі такія зручныя, як яго ўласны нож, і таму ён іх кінуў. Нарэшце ён знайшоў нешта сапраўды прывабнае; яно ляжала перад слановым сядлом, напалову засыпаным манетамі. Гэта быў двухфутавы анкас, або паганялка для сланоў, падобны на маленькі лодачны бусак. На самым яго версе сядзеў круглы зіхатлівы рубін, а васьмідзюймовай даўжыні ручка была спрэс аздоблена нешліфаванай бірузой, так што трымаць яе ў руцэ было вельмі
зручна. Ніжэй быў нефрытавы абадок, а вакол яго ішоў узор з кветак, толькі лісце было смарагдавае, а кветкі — рубіны, устаўленыя ў халаднаваты зялёны камень. Астатняя частка ручкі была з чыстай слановай косці, а самы канец — вастрыё і крук — быў стальны з залатой насечкай, малюнак якой паказваў паляванне на сланоў. Малюнкі і зачаравалі Маўглі: ён убачыў, што на іх паказаны яго сябар Хатхі.
Белая кобра паўзла за ім па пятах.
— Хіба не варта аддаць жыццё за тое, каб гэта пабачыць? — сказала яна.— Праўда, я зрабіла табе вялікую ласку?
— Я не разумею,— адказаў Маўглі.— Яны ўсе цвёрдыя і халодныя і зусім не прыдатныя для яды. Але вось гэта,— ён падняў анкас,— я хацеў бы забраць з сабою, каб разгледзець на сонцы. Ты кажаш, што гэта ўсё тваё. Дык падары гэта мне, а я прынясу табе жаб для яды.
Белая кобра ўся затрэслася ад злоснай радасці.
— Вядома, я падару табе гэта,— сказала яна.— Усё, што тут ёсць, я дару табе — да таго часу, пакуль ты не пойдзеш.
— Але я пайду зараз. Тут цёмна і холадна, а я хачу забраць гэтую калючую штуку з сабою ў джунглі.
— Зірні сабе пад ногі! Што там ляжыць?
Маўглі падняў штосьці белае і гладкае.
— Гэта чалавечы чэрап,— сказаў ён абыякава.— А вось і яшчэ два.
— Шмат гадоў назад гэтыя людзі прыйшлі, каб забраць скарб. Я пагаварыла з імі ў цемры, і яны супакоіліся.
— Але хіба мне трэба што-небудзь з таго, што ты называеш скарбам? Калі ты дазволіш мне ўзяць з сабою анкас, гэта будзе добрае паляванне. Калі не, усё роўна гэта будзе добрае паляванне. Я не варагую з Ядавітым
Народам, ды, апрача таго, я ведаю Запаветнае Слова твайго племені.
— Тут толькі адно Запаветнае Слова, і гэтае Слова — маё!
Бліснуўшы вачамі, Каа кінуўся ўперад:
— Хто прасіў мяне прывесці чалавека?
— Я, вядома,— зашапацела старая кобра.— Даўно ўжо не бачыла я чалавека, а гэты чалавек гаворыць панашаму.
— Але мы не дамаўляліся пра тое, каб забіваць. Як жа я вярнуся ў джунглі і раскажу, што завёў яго на смерць?
— Я і не заб’ю яго раней часу. А калі табе трэба ісці, вунь дзірка ў сцяне. I памаўчы цяпер, тлусты забойца малпаў! Варта мне дакрануцца да тваёй шыі, і джунглі цябе больш не ўбачаць. Ніколі яшчэ чалавек не выходзіў адсюль жывым. Я Вартаўнік Скарбаў у Княжацкім горадзе!
— Ды кажуць жа табе, ты, белы начны чарвяк, што няма больш ні князя, ні горада! Навокал нас адны толькі джунглі!—усклікнуў Каа.
— А скарб ёсць. Але вось што можна зрабіць. He ідзі яшчэ, затрымайся, Каа,— паглядзіш, як будзе бегаць хлопчык. Тут ёсць дзе папаляваць. Жыццё цудоўнае, хлопчык! Пабегай узад і ўперад, павесяліся!
Маўглі спакойна паклаў руку на галаву Каа.
— Гэтая белая пачвара дагэтуль бачыла толькі людзей з чалавечай чарады. Мяне яна не ведае,— прашаптаў ён.— Яна сама напрасілася на паляванне. Няхай мае паляванне!
Маўглі стаяў, трымаючы ў руках анкас вастрыём уніз. Ён шпарка шпурнуў анкас, і той упаў наўкос, якраз за клабуком вялікай змяі, прыціснуўшы яе да зямлі. Як згледзець вокам удаў наваліўся ўсім сваім цяжарам на звівістае цела кобры ад клабука да хваста. Чырвоныя
вочы кобры палалі, і галава шалёна выкручвалася ўправа і ўлева.
— Забі яе!—сказаў Каа, убачыўшы, што Маўглі бярэцца за нож.
— He,— сказаў Маўглі, дастаючы нож,— болып я не хачу забіваць, хіба толькі для ежы. Паглядзі сам, Каа!
Ён схапіў кобру ніжэй клабука, расшчапіў ёй рот лязом нажа і паказаў, што страшныя ядавітыя зубы ў верхняй сківіцы пачарнелі і выкрышыліся. Белая кобра перажыла свой яд, як гэта бывае са змеямі.
— Тхунтх (Гнілая Калода),— сказаў Маўглі і, зрабіўшы Каа знак, каб той адхіліўся, выцягнуў анкас з зямлі і вызваліў белую кобру.
— Княжацкаму скарбу патрэбен новы вартаўнік,— сказаў ён сурова.— Тхунтх, ты дала маху. Пабегай узад і ўперад, павесяліся, Гнілая Калода!
— Мне сорамна! Забі мяне!—сыкнула белая кобра.
— Занадта многа было размоў пра забойства. Цяпер мы пойдзем адсюль. Я вазьму гэтую калючую штуку, Тхунтх, таму што я біўся і перамог цябе.
— Глядзі, каб яна ўрэшце не забіла цябе. Гэта смерць! Памятай, гэта смерць! У гэтай штуцы хопіць сілы, каб забіць усіх людзей у маім горадзе. Нядоўга ты ўтрымает і яе, Чалавек з Джунгляў, або той, хто забярэ яе ў ц Ье. Дзеля яе будуць забіваць, забіваць і забіваць! Мая сі па скончылася, затое калючка зробіць маю работу. Г >та смерць! Гэта смерць! Гэта смерць!
Маўглі выбраўся праз дзірку ў падземны калідор і, азірнуўшыся, убачыў, як белая кобра раз’юшана кусае С іссільнымі ўжо зубамі нерухомыя твары залатых ідалаў, што ляжаць на падлозе, і сыкае:
— Гэта смерць!
Маўглі і Каа былі рады, што зноў выбраліся на белы сзет.
Як толькі яны апыкуліся ў родных джунглях і анкас
у руках хлопчыка зазіхацеў на ранішнім сонцы, ён адчуў амаль такую ж радасць, як калі б знайшоў пучок новых кветак, для таго каб уваткнуць іх сабе ў валасы.
— Ён ярчэйшы за вочы Багіры,— з захапленнем сказаў Маўглі, паварочваючы рубін.—Я пакажу ёй гэтую штуку. Але што хацела сказаць Гнілая Калода сваімі словамі пра смерць?
— He ведаю. Мне да кончыка хваста крыўдна, што яна не паспытала твайго нажа. Заўсёды ў Халодных Бярлогах тоіцца якая-небудзь бяда — і на зямлі і пад зямлёй... А цяпер я хачу есці. Ты пойдзеш разам са мною на паляванне сёння на досвітку? — сказаў Каа.
— He, трэба паказаць гэтую штуку Багіры. Добрага палявання!
Маўглі прытанцоўваў на бягу, размахваючы вялікім анкасам, і спыняўся час ад часу, каб палюбавацца на яго. Дабраўшыся нарэшце да тых мясцін у джунглях, дзе адпачывала звычайна Багіра, ён знайшоў яе каля вадапою пасля палявання на вялікага звера. Маўглі пачаў расказваць ёй пра ўсе свае прыгоды, а Багіра слухала і час ад часу абнюхвала анкас. Калі Маўглі дайшоў да апошніх слоў белай кобры, Багіра з ухвалой завуркатала.