Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 218с.
Мінск 1981
106.31 МБ
— Лепш памерці ў Чарадзе, чым без важака і аднаму. Гэта будзе слаўнае паляванне, а для мяне — апошняе. Але ты — чалавек, і ў цябе яшчэ шмат начэй і дзён наперадзе, Маленькі Брат. Ідзі на поўнач, заляж там, і калі хто з ваўкоў застанецца жывы пасля таго, як пойдуць адсюль сабакі, ён прынясе табе вестку пра бітву.
— Ды не ведаю толькі,— сказаў Маўглі. без усмешкі,— ці пайсці мне ў балота лавіць там дробную рыбу і спаць на дрэве, ці прасіць дапамогі ў малпаў і грызці арэхі, пакуль Чарада будзе біцца ўнізе.
— Гэта не на жыццё, а на смерць,— сказаў Акела.— Ты яшчэ не ведаеш гэтых рудых забойцаў. Нават Паласаты...
— Аова! Аова!—пакрыўджана крыкнуў Маўглі.— Адну паласатую малпу я забіў. Цяпер паслухай: жылібылі Воўк, мой бацька, і Ваўчыха, мая маці, а яшчэ жыў-быў Стары Шэры Воўк (не надта мудры: ён цяпер пасівеў), які быў для мяне і бацькам і маці. I таму,— ён узвысіў голас,— я кажу: як прыйдуць сабакі, калі толькі яны прыйдуць, Маўглі і Вольны Народ будуць заадно ў гэтым паляванні. Я кажу — клянуся буйвалам, што выкупіў мяне, буйвалам, што аддала за мяне Багіра ў тыя дні, пра якія мы ў Чарадзе забылі,— я кажу,
і няхай чуюць мае словы рака і дрэвы і запомняць іх, калі я забудуся,— я кажу, што вось гэты мой нож будзе зубам Чарады. Па-мойму, ён яшчэ не прытупіўся. Вось маё Слова, і я яго сказаў!
— Ты не ведаеш сабак, чалавек з воўчай мовай! — крыкнуў Вантала.— Я хачу толькі заплаціць ім Доўг Крыві, перш чым яны разарвуць мяне. Яны рухаюцца павольна і знішчаюць усё на сваім шляху, але праз два дні ў мяне прыбавіцца сілы, і я пачну плаціць ім Доўг Крыві. А вам, Вольны Народ, раю ўцякаць на поўнач і жыць галаднавата да таго часу, пакуль не пойдуць адсюль рудыя сабакі.
— Паслухайце Адзінца!—усклікнуў Маўглі са смехам.— Вольны Народ, мы павінны ўцякаць на поўнач, харчавацца яшчаркамі і пацукамі з водмеляў, каб як-небудзь не сустрэцца з сабакамі. Яны спустошаць усе нашы лясы, а мы будзем хавацца на поўначы да таго часу, пакуль яны не надумаюцца аддаць нам наша дабро! Яны сабакі, і сабачыя дзеці — рудыя, жаўтапузыя, бяздомныя, у іх поўсць расце паміж пальцамі. Так, вядома, мы, Вольны Народ, павінны ўцякаць адсюль і выпрошваць у народаў поўначы аб’едкі і розную падлу. Выбірайце ж, выбірайце. Слаўнае будзе паляванне! За Чараду, за ўсю Чараду, за ваўчыц і ваўчанят у логаве і на волі, за сяброўку, якая гоніць лань, за самае маленькае ваўчаня ў пячоры мы прымаем бой!
Чарада адказала кароткім аглушальным брэхам, які прагрымеў у цемры, нібы трэск падаючага дрэва.
— Мы прымаем бой! — прабрахалі ваўкі.
— Заставайцеся тут,— сказаў Маўглі сваёй чацвёрцы.— Нам спатрэбіцца кожны зуб. А Пхао з Акелам няхай рыхтуюцца да бою. Я іду лічыць сабак.
— Гэта смерць!—крыкнуў Вантала і прыўзняўся.— Што можа зрабіць гэткае галышаня супраць рудых сабак? Нават Паласаты і той...
— Ты і праўда чужынец,— адгукнуўся Маўглі.— Але мы яшчэ пагаворым, калі сабакі будуць перабіты. Добрага палявання ўсім вам!
Ён памчаўся ў цемру, увесь ахоплены шалёнай весялосцю, амаль не гледзячы, куды ступае, і, як і варта было чакаць, расцягнуўся на ўвесь рост, спатыкнуўшыся аб Каа, які пільнаваў аленевую сцежку пабліз ракі.
— Кш-ша!—сярдзіта сказаў Каа.— Хіба можна так тупацець і пляскаць у джунглях, зводзячы на нішто паляванне ўсёй ночы, ды яшчЗ калі дзічына гэтак хутка бегае?
— Віна мая,— сказаў Маўглі, падымаючыся на ногі.— Праўда, я шукаў цябе, Пляскатагаловы, але кожны раз, як я цябе бачу, ты становішся даўжэйшы і таўсцейшы на даўжыню маёй рукі. Няма другога такога, як ты, ва ўсіх джунглях, о мудры, дужы і прыгожы Каа!
— А куды ж вядзе гэты след? — Голас Каа палагаднеў.— He мінула і месяца з таго часу, як адзін чалавек з нажом кідаў у мяне камянямі і шыпеў на мяне, як злосны лясны кот, за тое, што я заснуў на адкрытым месцы.
— Ага, і распудзіў аленяў на ўсе чатыры бакі, а Маўглі быў на паляванні, а Пляскатагаловы зусім аглух і не чуў, як яму свісталі, каб ён аслабаніў аленеву сцежку,— спакойна адказаў Маўглі, сядаючы сярод стракатых кольцаў.
— А цяпер гэты чалавечак прыходзіць з ласкавымі, ліслівымі словамі да гэтага ж Пляскатагаловага і кажа яму, што ён мудры, і дужы, і прыгожы, і Пляскатагаловы верыць яму і скручваецца кальцом, каб зрабіць зручнае сядзенне для таго, хто кідаў у яго камянямі... Цяпер табе добра? Хіба Багіра можа гэтак выгодна скруціцца?
Каа, як звычайна, выгнуўся, нібы мяккі гамак, пад цяжарам Маўглі. Хлопчык працягнуў у цемры руку, абняў гібкую, падобную на трос шыю Каа і прыгнуў яго
галаву да сябе на плячо, а потым расказаў яму ўсё, што адбылося ў джунглях гэтай ноччу.
— Я, можа, і мудры,— сказаў Каа пасля таго, як выслухаў расказ,— а што глухі, дык гэта праўда. Інакш я пачуў бы пхіял. He дзіва, што траваеды гэтак занепакоіліся. Колькі ж усяго сабак?
— Я яшчэ не бачыў. Я прыйшоў адразу да цябе. Ты старэйшы за Хатхі. Затое, о Каа,— тут Маўглі закруціўся ад радасці,— гэта будзе слаўнае паляванне! Мала хто з нас убачыць новы маладзік.
— I ты таксама сюды ўмяшаўся? He забывайся, што ты чалавек. He забывайся таксама, якая чарада цябе выгнала. Няхай ваўкі ганяюць сабак. Ты чалавек.
— Леташнія арэхі сталі сёлета чорнай зямлёю,— адказаў Маўглі.— Гэта праўда, што я чалавек, але сёння ноччу я сказаў, што я воўк. Гэта ў мяне ў крыві. Я заклікаў раку і дрэвы, каб яны запомнілі мае словы. Я паляўнічы Вольнага Народа, Каа, застануся ім, пакуль не сыдуць адсюль сабакі...
— Вольны Народ!—прабурчаў Каа.— Вольныя зладзеі! А ты звязаў сябе смяротным вузлом на ўспамін аб ваўках, якія памерлі! Кепскае гэта паляванне!
— Гэта маё Слова, і я ўжо сказаў яго. Дрэвы ведаюць, і ведае рака. Пакуль не пойдуць адсюль сабакі, маё Слова не вернецца да мяне.
— Сшшш! Ад гэтага змяняюцца ўсе сляды. Я думаў узяць цябе з сабою на паўночныя балоты, але Слова — хоць сабе нават Слова маленькага голага, безвалосага чалавечка — ёсць Слова. Цяпер і я, Каа, кажу...
— Падумай як след, Пляскатагаловы, каб і табе не звязаць сябе смяротным вузлом. Мне не трэба ад цябе Слова, я і так ведаю...
— Хай будзе гэтак,— сказаў Каа.— Я не буду даваць Слова. Але што ты думаеш рабіць, калі прыйдуць рудыя сабакі?
— Яны павінны пераплысці Вайнгангу. Я хачу сустрэць іх на водмелях, а за мною была б Чарада. Нажом і зубамі мы прымусілі б іх адступіць уніз па цячэнні ракі і крыху астудзілі б ім глоткі.
— Гэтыя сабакі не адступаюць, і глоткі ім не астудзіш,— сказаў Каа.— Пасля гэтага палявання не будзе болып ні чалавечка, ні ваўчаняці, застануцца адны голыя косці.
— Алала! Паміраць дык паміраць! Паляванне будзе самае слаўнае! Але я яшчэ малады і бачыў мала дажджоў! У мяне няма ні мудрасці, ні сілы. Ты прыдумаў што-небудзь лепшае, Каа?
— Мне давялося бачыць сотні і сотні дажджоў. Перш чым у Хатхі выпалі малочныя біўні, я пакідаў ужо ў пыле доўгі след. Клянуся Першым яйкам, я старэйшы за многія дрэвы і бачыў усё, што рабілася ў джунглях.
— Але такога палявання яшчэ ніколі не было,— сказаў Маўглі.— Ніколі яшчэ рудыя сабакі не станавіліся нам упоперак дарогі.
— Што ёсць, тое ўжо было. Тое, што будзе,— гэта толькі забыты год, які вярнуўся назад. Пасядзі спакойна, пакуль я пералічу мае гады.
Цэлую доўгую гадзіну Маўглі адпачываў сярод кольцаў Каа і забаўляўся з нажом, а Каа, уткнуўшыся нерухомай галавой у зямлю, успамінаў пра ўсё, што бачыў і даведаўся з таго дня, як вылупіўся з яйка. Вочы яго, здавалася, пагаслі і зрабіліся падобныя на цьмяныя апалы, і час ад часу ён рэзка торгаў галавой то ўправа, то ўлева, быццам яму снілася паляванне. Маўглі спакойна драмаў: ён ведаў, што няма нічога лепшага, чым выспацца перад паляваннем, і прызвычаіўся засынаць у любы час дня і ночы.
Раптам ён адчуў, што цела Каа становіцца таўсцейшым і шырэйшым пад ім, таму што вялізны ўдаў надзь-

муўся, сыкаючы, нібы меч, калі яго выхопліваюць са стальных ножнаў.
— Я пабачыў усе мёртвыя часіны,— сказаў урэшце Каа,— і вялікія дрэвы, і старых сланоў, і скалы, якія былі голыя і спічастыя, перш чым абраслі мохам. Ты яшчэ жывы, чалавечак?
— Месяц толькі што ўзышоў,— сказаў Маўглі.— Я не разумею...
— Кшш! Я зноў Каа. Я ведаю, што часу прайшло няшмат. Зараз мы пойдзем да ракі, і я пакажу табе, што трэба рабіць з сабакамі.
Прамы, як страла, ён павярнуў да галоўнага рэчышча Вайнгангі і кінуўся ў ваду крыху вышэй плёса, за якім віднелася Скала Міру, а разам з ім кінуўся ў ваду і Маўглі.
— He, не плыві сам — я рухаюся хутчэй. На спіну да мяне, Маленькі Брат!
Левай рукой Маўглі абняў Каа за шыю, правую руку моцна прыціснуў да цела і выцягнуў ногі ў даўжыню. I Каа паплыў супраць цячэння, як умеў плаваць толькі ён адзін, і струмені бурлівай вады запеніліся вакол шыі Маўглі, а яго ногі загайдаліся на хвалі, узнятай слізготнымі бакамі ўдава. Крыху вышэй Скалы Міру Вайнганга звужваецца ў цясніне паміж мармуровых скалаў ад васьмідзесяці да ста футаў вышынёю, і вада там шалёна імчыцца між скаламі па вялікіх і малых камянях. Але Маўглі не думаў пра гэта; не было такой вады на свеце, якой ён спалохаўся б хоць на хвіліну. Ён глядзеў на скалы па берагах ракі і трывожна нюхаў паветра, у якім стаяў саладкавата-кіслы пах, вельмі падобны на пах мурашніку ў спякотны дзень. Ён міжвольна спусціўся ніжэй у ваду, выстаўляючы галаву толькі для таго, каб уздыхнуць. Каа стаў на якар, двойчы абкруціўся хвастом вакол падводнай скалы і падтрымліваў Маўглі, а вада імчалася паўз іх.
— Гэта месца Смерці,— сказаў хлопчык.— Чаго мы тут?
— Яны спяць,— сказаў Каа,— Хатхі не саступае з дарогі Паласатаму, але і Хатхі і Паласаты саступаюць з дарогі рудым сабакам. Сабакі ж кажуць, што нікому не саступяць з дарогі. А каму саступае з дарогі Маленькі Народ Скалаў? Скажы мне, Гаспадар Джунгляў, хто ж у нас самы галоўны?
— Вось гэтыя,— прашаптаў Маўглі.— Тут Месца Смерці. Хадзем адсюль.
— He, глядзі як след, таму што яны спяць... Тут усё гэтак жа, як было, калі я быў не даўжэйшы за тваю руку.
Патрэсканыя ад часу і непагадзі скалы ў цясніне Вайнгангі ад самага пачатку джунгляў былі жыллём Маленькага Народа Скалаў — клапатлівых, сярдзітых чорных дзікіх пчол Індыі, і, як добра ведаў Маўглі, усе сцяжынкі зварочвалі ў бок за паўмілі ад іх уладанняў. Шмат стагоддзяў Маленькі Народ меў тут прытулак і раіўся тут, перасяляўся з расколіны ў расколіну і зноў раіўся, пакідаючы на белым мармуры плямы ад старога мёду і лепячы свае чорныя соты ўсё вышэй і глыбей у цемры пячор. Hi чалавек, ні звер, ні вада, ні агонь ні разу не асмеліліся іх закрануць. 3 абодвух берагоў ракі цясніна на ўсю даўжыню была нібы завешана мігатлівым чорным аксамітам, і Маўглі скалануўся, калі ўзняў вочы, бо над ім віселі, счапіўшыся, мільёны пчол, якія цяпер спалі. Там былі яшчэ глыбы і гірлянды і нешта падобнае на гнілыя пні, што ляпіліся да скалаў. Гэта былі старыя соты мінулых гадоў або новыя гарады, пабудаваныя ў зацішку схаванай ад ветру цясніны. Цэлыя горы губчатых гнілых адкідаў скаціліся ўніз і заселі паміж дрэвамі і ліянамі, якімі зараслі скалы. Прыслухаўшыся, Маўглі не раз лавіў вухам шоргат і гук падзення поўных мёду сотаў, што зрываліся ўніз дзе-небудзь у цёмнай