Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 218с.
Мінск 1981
106.31 МБ
Толькі гэтага і хацеў Маўглі. Цяпер сабакі не пабягуць па следзе Ванталы, пакуль не прыкончаць Маўглі або пакуль Маўглі не прыкончыць іх. Ен бачыў, як сабакі паселі ў кружок, дрыгаючы сцёгнамі, што азначала намер помсціць да смерці, і таму забраўся на развіліну, што знаходзілася трохі вышэй, прыхіліўся зручней спіной да дрэва і заснуў.
Гадзіны праз тры ці чатыры ён прачнуўся і паліч.ыў' сабак. Усе яны былі тут, маўклівыя, лютыя, бязлітасныя, з раз’юшанымі вачамі. Сонца ўжо заходзіла. Праз паўгадзіны Маленькі Народ Скалаў павінен быў закончыць дзённыя турботы, а, як вам вядома, Дзікія Сабакі кепска б’юцца ў змроку.
— Мне не патрэбны такія верныя вартаўнікі,— сказаў Маўглі, становячыся на суку,— але я гэтага не забуду. Вы сапраўдныя сабакі, толькі, як мне здаецца, занадта ж падобныя адзін на аднаго. Вось таму я і не аддам
пажыральніку яшчарак яго хваста. Хіба ты не задаволены, руды сабака?
х— Я сам выпушчу табе кішкі! — прахрыпеў важак, кусаючы ад злосці дрэва каля каранёў.
— He, ты падумай, мудры пацук Дэкана: цяпер народзіцца многа куртатых рудых шчанят з чырвоным абрубкам замест хваста. Ідзі дадому, рыжы сабака, і крычы ўсюды, што гэта зрабіла малпа. He хочаш? Тады пойдзем са мною, і я навучу цябе розуму!
Ён пераскочыў, як малпа, на суседняе дрэва, і потым зноў на суседняе, і зноў, і зноў, а чарада бегла за ім, задзёршы прагныя пысы. Час ад часу ён рабіў выгляд, нібыта падае, і сабакі натыкаліся адзін на аднаго, спяшаючыся прыкончыць яго. Гэта было дзіўнае відовішча — хлопчык з нажом, які пабліскваў у промнях захаду, што пранікалі праз верхнія галіны, а ўнізе — маўклівая чарада рудых, нібы ахопленых агнём, сабак. Перабраўшыся на апошняе дрэва, Маўглі ўзяў часнок і як след нацёрся ім з галавы да пят, а сабакі пагардліва загарланілі:
— Малпа з воўчым языком, ці не думаеш ты ўжо замесці свой след? Усё роўна мы будзем гнаць цябе да смерці!
— Вазьмі свой хвост,— сказаў Маўглі і шпурнуў абрубак у бок, процілеглы таму, куды ён збіраўся бегчы.
Чарада адскочыла, пачуўшы пах крыві.
— А цяпер бяжыце за мною — да смерці!
Ён саслізнуў з дрэва і як віхор памчаўся да Пчаліных Скалаў, перш чым сабакі зразумелі, што ён збіраецца рабіць.
Яны глуха завылі і кінуліся бегчы нязграбнай, размашыстай рыссю, якая можа ўрэшце даканаць каго хочаш. Маўглі ведаў, што чарада сабак бяжыць куды больш павольна, чым воўчая чарада, інакш ён ніколі б не адважыўся на двухмільны прабег на вачах у сабак. Яны былі ўпэўнены, што хлопчык урэшце дастанецца ім, а ён быў
упэўнены, што можа забаўляцца з імі, як хоча. Уся задача заключалася ў тым, каб трымаць чараду дастаткова блізка ззаду сябе і не даць ёй звярнуць убок раней часу. Ён бег спрытна, роўна і пругка, а за ім, менш чым за пяць крокаў,— куртаты важак. Уся ж чарада расцягнулася болып як на чвэрць мілі, страціўшы розум і аслепшы ад прагі крыві. Маўглі правяраў адлегласць на слых і зберагаў сілы напаследак, каб прамчацца па Пчаліных Скалах.
Маленькі Народ заснуў на самым змярканні, бо начныя кветкі ўжо не цвілі, але як толькі першыя крокі Маўглі затупацелі па гулкім грунце, ён пачуў такі шум, быццам пад ім загула ўся зямля. Тады ён пабег, як ніколі ў жыцці не бегаў, па дарозе спіхнуўшы нагой адну, другую, трэцюю кучкі камянёў у цёмныя, з салодкім пахам цясніны, пачуў гул, падобны на гул мора пад скляпеннем пячоры, убачыў краем вока, што паветра за ім пачарнела, убачыў плынь Вайнгангі далёка ўнізе і пляскатую трохвугольную галаву ў вадзе. скочыў уперад з усяе сілы і ўпаў у ваду-ратаўніцу, задыхаючыся і святкуючы перамогу. Ніводнага пчалінага ўкусу не было на яго целе, бо часнок адпудзіў Маленькі Народ на тыя некалькі секунд, калі Маўглі імчаўся па скалах.
Калі Маўглі вынырнуў, яго падтрымліваў Каа, а з выступа скалы падалі ў раку, як гіры, вялікія глыбы, аблепленыя пчоламі, і як толькі глыба дакраналася да вады, пчолы ўзляталі ўгору, а труп сабакі, кружачыся, плыў уніз па цячэнні. Над скаламі раз-пораз чуўся раз’ юшаны брэх, які патанаў у гуле, падобным на гром, у гудзе крыльцаў Маленькага Народа Скалаў. Некаторыя сабакі зваліліся ў яры, якія злучаліся з падземнымі пячорамі, і там задыхаліся, біліся, ляскалі зубамі сярод абваленых сотаў і, нарэшце, ледзь жывыя, аблепленыя раямі пчол, выбягалі з якога-небудзь ходу да ракі, каб скаціцца ўніз, на чорныя груды смецця. Некаторыя ўпалі
на дрэвы, што раслі на скалах, і пчолы абляпілі іх усіх чыста; але болыпасць, ашалеўшы ад пчаліных укусаў, кідаліся ў ваду, а Вайнганга, як сказаў Каа, была прагная рака.
Каа моцна трымаў Маўглі, пакуль хлопчык не аддыхаўся.
— Нам нельга заставацца тут,— сказаў Каа.— Маленькі Народ разваяваўся не на жарты. Паплывём!'
Трымаючыся глыбока ў вадзе і ныраючы як мага часцей, Маўглі паплыў уніз па цячэнні з нажом у руцэ.
Амаль палова чарады ўбачыла пастку, у якую трапілі іх браты, крута павярнула ўбок і кінулася ў ваду там, дзе цясніна станавілася шырэйшаю і пераходзіла ў крутыя берагі. Іхні шалёны брэх і пагрозы «лясной малпе», якая давяла іх да такой ганьбы, змешваліся з выццём і гырканнем сабак, якіх караў Маленькі Народ. Заставацца на беразе пагражала смерцю, і ўсе сабакі зразумелі гэта. Чараду зносіла па цячэнні ўсё далей і далей, да Затокі Міру, але нават і туды сярдзіты Маленькі Народ ляцеў за сабакамі і заганяў іх у ваду.
Маўглі чуў голас бясхвостага важака, які загадваў сваім не адступаць і знішчыць усіх сіянійскіх ваўкоў.
— Хтосьці забівае ў цемры ззаду нас!—забрахаў адзін з сабак.— Вада тут памутнела!
Маўглі нырнуў, кінуўшыся ўперад, як выдра, зацягнуў сабаку пад ваду раней, чым той паспеў разявіць зяпу, і цёмныя, масляністыя плямы паплылі па Затоцы Міру, калі цела сабакі, перавярнуўшыся на бок, выплыла з вады. Сабакі хацелі павярнуць назад, але плынь зносіла іх уніз. Маленькі Народ джаліў у галовы і вушы, а покліч Сіянійскай Чарады гучаў усё мацней і мацней у надыходзячай цемры. Маўглі зноў нырнуў, і зноў адзін сабака пайшоў пад ваду і выплыў мёртвы, і зноў узняўся шум у тыле чарады — адны гарланілі, што лепш выйсці на бераг, другія патрабавалі, каб важак вёў іх назад у Дэ-
кан, астатнія крычалі, каб Маўглі паказаўся ім і даў сябе забіць.
— Калі яны выходзяць біцца, дык становяцца ў два разы болып злосныя і крыклівыя,— сказаў Каа.— Астатняе зробяць твае браты там, унізе. Маленькі Народ паляцеў на начлег, і я таксама пайду адсюль. Я не памагаю ваўкам.
Па беразе прабег воўк на трох нагах; ён то прытанцоўваў, то прыпадаў бокам да зямлі, то выгінаў спіну і падскокваў футы на два ўгору, быццам забаўляўся са сваімі ваўчанятамі. Гэта быў чужынец Вантала. Ён ні разу не вымавіў ні слова, але не спыняў свае страшныя скокі на вачах у сабак.
Сабакі доўга прабылі ў вадзе і ледзьве плылі: іхнія
шкуры намоклі і пацяжэлі, калматыя хвасты набрынялі, як губкі, а самі яны так стаміліся і аслабелі, што моўчкі пазіралі на два палаючыя вокі, што праводзілі іх, не адстаючы ні на крок.
— .Кепскае гэта паляванне,— сказаў нарэшце адзін з сабак.
— Добрага палявання!—-сказаў Маўглі. Ён смела выскачыў з вады побач з ім і ўсадзіў доўгі нож яму пад лапатку, ды так, што сабака нават не аскірзнуўся.
— Гэта ты, чалавек-воўк? — спытаў Вантала з берага.
— Запытайся ў мёртвых, Чужынец,— адказаў Маўглі.— Хіба яны не плывуць уніз па рацэ? Я ўволю накарміў гэтых сабак граззю, я ашукаў іх сярод белага дня, а іхні важак застаўся без хваста, але ўсё ж і на тваю долю яшчэ хопіць. Куды іх гнаць?
— Я пачакаю,— сказаў Вантала.— Уся доўгая ноч перада мною, там паглядзім.
Усё бліжэй і бліжэй чуўся брэх сіянійскіх ваўкоў.
— За Чараду, за ўсю Чараду мы прымаем бой!
I нарэшце лукавіна Вайнгангі вынесла рудых сабак на пяскі і водмелі насупраць Сіянійскіх Пячор.
Тут яны зразумелі сваю памылку. Ім трэба было выбрацца з вады раней і напасці на ваўкоў на беразе. Цяпер было занадта позна. Па ўсёй водмелі свяціліся палаючыя вочы, і, апрача страшнага пхіялу, што не сціхаў ад самага захаду сонца, у джунглях не чуваць было ні гуку. Збоку здавалася, быццам Вантала ўпрошвае сабак выйсці на бераг. I важак сабак крыкнуў ім:
— Павярніцеся і нападайце!
Уся чарада кінулася да берага, расплюхваючы і распырскваючы мелкую ваду, так што паверхня Вайнгангі закіпела пенаю і вялікія хвалі пайшлі па рацэ, быццам узнятыя параходам. Маўглі рынуўся ў бойку, калоў і рэзаў сабак, што, збіўшыся ў кучу, нібы хваля, павалілі на ўзбярэжны пясок.
I пачалася доўгая бітва.
Ваўкі біліся на мокрым чырвоным пяску, паміж пераблытанымі каранямі дрэў, у кустах, у гушчары травы, бо нават і цяпер сабак было двое на аднаго ваўка. Але ворагі-ваўкі біліся не на жыццё, а на смерць, і біліся не адны толькі шыракагрудыя, ікластыя паляўнічыя, але і ваўчыцы з дзікімі вачамі біліся за сваіх ваўчанят, а сям-там побач з імі і аднагадовае ваўчаня, яшчэ не пералінялае і ўсё кудлатае, таксама хапала зубамі і тузала ворага. Трэба вам сказаць, што воўк звычайна хапае за горла або за бок, а сабакі болып кусаюць за ногі, таму, пакуль сабакі валтузіліся ў вадзе і вымушаны былі высока трымаць галаву, перавага была на баку ваўкоў; на сушы ваўкам даводзілася туга, але і ў вадзе і на сушы нож Маўглі падымаўся і біў аднолькава.
Чацвёрка прабілася да Маўглі на дапамогу. Шэры Брат, прыпаўшы да каленяў хлопчыка, бараніў яго жывот, астатнія трое ахоўвалі яго спіну і бакі або стаялі над ім, калі раз’юшаны сабака, з выццём кідаючыся проста на нож, скачком збіваў Маўглі з ног. А далей усё змяшалася, збілася ў кучу, якая кідалася справа налева і злева направа па беразе. Адзін раз Маўглі бачыў Акелу: на яго з двух бакоў населі сабакі, а сам ён учапіўся бяззубымі сківіцамі ў сцягно трэцяга.
Ноч мінала, і шпаркі, галавакружны бег на месцы ўсё паскараўся. Сабакі прытаміліся і ўжо баяліся нападаць на дужэйшых ваўкоў, хоць яшчэ і не асмельваліся ратавацца ўцёкамі; але Маўглі адчуваў, што набліжаецца канец, і задавольваўся тым, што выводзіў сабак са строю. Аднагадовыя ваўкі цяпер нападалі смялей, можна было ўздыхнуць вальней, і ўжо адзін бляск нажа прымушаў сабак кідацца наўцёкі.
— Мяса абгрызена амаль да касцей! —прахрыпеў Шэры Брат.
— Але косці яшчэ трэба разгрызці,— адказаў яму
Маўглі.— Вось як робіцца ў нас у джунглях!—Чырвонае лязо нажа слізганула, як полымя, па баку сабакі, сцёгны якога зніклі пад ваўком, што наваліўся на яго.