• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міхаіл Чэпік

    Міхаіл Чэпік


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 98с.
    Мінск 2021
    39.03 МБ
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художнмкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
    МІХАІЛ ЧЭПІК
    Мнханл Чепнк Mikhail Chepik
    Мінск
    Гг «Беларусь»
    2021
    УДК [75(476)(092)+929Чэпік](084.1)
    ББК85.143(4Бем)яб
    М59
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
    Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава
    Фота М. А. КошалевайЛіхоты,
    з архіваў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, збору сям’і М. Чэпіка
    Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    На вокладцы: М. Чэпік. «На Купалле». 1974. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    ISBN 9789850114259
    © Усава Н. М., тэкст, складанне, 2021
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларусь», 2021
    іхаіл Чэпік — творца, які выяўляў сябе ў розных якасцях: як тэатральны мастакдэкаратар, кім працаваў амаль усё творчае жыццё, як графікстанкавіст і плакатыст, выдатны акварэліст, арыгінальны мастакстанкавіст, майстра лірычнага пейзажа і тэматычнай карціны, наватарманументаліст і смелы эксперыментатар у беларускім савецкім жывапісе. Ён быў універсальным мастаком і ў той жа час — творчай асобай з выразна нацыянальным светаадчуваннем, сапраўдным беларусам. Карціны М. Чэпіка «На Купалле» і «Дудары» (1974), «Фэст» (1975), «Хлебсоль» (1980), пейзажы з выявамі архітэктурных помнікаў Беларусі сталі своеасаблівым гімнам прыгажосці роднай зямлі і яе народу. Мастак валодаў прыроджаным адчуваннем манументальнасці, якое, на жаль, не было выкарыстанае ў поўнай меры. Працуючы ў розных відах і жанрах мастацтва, Чэпік у кожнай сваёй карціне быў непадобны на сябе, заўсёды арыгінальны, але з яшчэ нявызначаным «сваім месцам» у гісторыі мастацтва Беларусі XX стагоддзя.
    Міхаіл Чэпік не меў ніякіх званняў і ўзнагарод, акрамя безлічы падзяк, занесеных у працоўную кніжку, нагруднага знака Міністэрства культуры і юбілейнага медаля «За доблесную працу. У азнаменаванне 100годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»1. Ды і сам мастак, чалавек выключнай сціпласці, ніколі не меў ні жадання, ні намеру прабіцца на вяршыні мастакоўскай іерархіі. Дыстанцыя часу, які прайшоў са дня
    1 Ганарыўся толькі ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені.
    3
    адыходу Чэпіка, дае магчымасць паразважаць пра яго мастацтва, у якім ён здолеў адкрыць нешта сваё, пазнавальнае, асабістае, што адчыніла дзверы музеяў і зрабіла яго творы знаходкай прадбачлівых калекцыянераў.
    Міхаіл Піліпавіч (Міхась) Чэпік нарадзіўся 3 жніўня 1925 года ў вёсцы Залессе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Хлапчук з беларускай глыбінкі, сын непісьменнай мацісялянкі і дэспатычнага бацькі меў энергію і настойлівасць, каб прабіцца ў сталіцу, паступіць у Маскоўскае мастацкае вучылішча імя Калініна. Сваю ролю ў гэтым адыграў вясковы настаўнік, які заўважыў, што хлопчык старанна змалёўвае карцінкі з буквара. Брат Іван купіў яму ў горадзе фарбы і алоўкі. Настаўнік і параіў Міхасю гэтае вучылішча, якое рыхтавала майстроўрэзчыкаў для развіцця саматужных промыслаў па апрацоўцы дрэва і роспісу па ім. У 1939 годзе 14гадовы хлопчык паехаў у Маскву з драўляным чамаданам, збітым з дошак, і новымі палатнянымі штанамі. Грошы на чыгуначны квіток даў старшыня калгаса. У першы раз Міхась не паступіў — заблукаў у горадзе, спазніўся на экзамены. Яго адправілі назад, параіўшы больш маляваць з натуры жывёл, хаты — усё, што бачыў на вёсцы. Год маляваў і паступіў! Начаваў у кладоўцы на тапчане ў вартаўнічкі вучылішча, якая пашкадавала хлопца, падпрацоўваў як мог. Яму далі мянушку «мастак», таму што так ён называў сябе пабеларуску, пакуль не навучыўся размаўляць на рускай мове. У пачатку вайны Міхаіл паехаў у г. Котлас (Архангельская вобласць) да старэйшай сястры, бо Беларусь была ужо пад акупацыяй. Працаваў мастаком у драмтэатры. У канцы 1942 года яго прызвалі ў армію і накіравалі пад Мінусінск у 8ы гвардзейскі стралковы полк 4й дывізіі 3га Украінскага фронту пад камандаваннем генерала Р. Маліноўскага. У баях прайшоў поўдзень Украіны, Малдавіі, вызваляў Румынію, Балгарыю, Сербію, удзельнічаў у баях за Будапешт. У канцы вайны Чэпік зза кантузіі працаваў санітарам у шпіталі пры Паўднёвай групе войскаў пад Венай. Ён быў уражаны прыгажосцю заснежаных Альпаў, цудоўнымі замкамі і палацамі Венгрыі і Аўстрыі. Там мастак напісаў свой першы пасляваенны
    4
    пейзаж, калі яму даручылі зрабіць лозунгі да выставы трафейнай тэхнікі і далі нямецкую паперу і фарбы такой якасці, якой ён ніколі не бачыў2.
    Праз два гады пасля заканчэння вайны Міхаіл Чэпік вярнуўся ў Беларусь. На трох яго братоў маці атрымала пахавальныя. Вайна ўвайшла ў творчасць мастака, стала скразной, але не галоўнай тэмай творчасці, як у многіх. На працягу жыцця Чэпік напісаў некалькі твораў ваеннай тэматыкі, свядома пазбегнуўшы крывавых батальных сцэн. Былы франтавік і санітар, ён ведаў сапраўдны жах, жудасны боль вайны і выцясняў іх са свядомасці, увасабляючы вайну пераважна ў партрэтах ветэранаў, выявах ваенных помнікаў і разбураных гарадоў: «Партрэт былога чырвонагвардзейца І.П. Балтукова» і «1941» (1967), «Курган Славы» і трыпціх «Суровы час» (1969), «Каля Помніка Перамогі» (1970), «Да партызан» (1974), «Балада аб салдаце» і «За намі родная зямля» (1975), «За Радзіму» (1985). Толькі ў адной карціне — «Апаленае юнацтва» (1975) М. Чэпік увасобіў піянерагероя Марата Казея ў момант здзяйснення ім свайго подзвігу за некалькі хвілін да смерці, але зрабіў гэта настолькі арыгінальна, што такая сімвалічная трактоўка вобраза дасюль выглядае наватарскай.
    Цяжкія ваенныя выпрабаванні, якія выпалі на гады юнацтва мастака, не пазбавілі яго дабрыні, сумлення, радасці жыцця і веры ў лепшае.
    У 1947 годзе ў будынку опернага тэатра (на другім паверсе) адкрылася Мінскае мастацкае вучылішча. Чэпік быў прыняты без экзаменаў адразу на другі курс і самазабыўна вучыўся ў выдатных педагогаў Льва Лейтмана і Валянціна Волкава (да вайны яны выкладалі ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме), на апошнім курсе — у Віталя Цвіркі. Міхаіл Чэпік асабліва адзначаў Лейтмана, вастраслова і паэта, які цаніў наватарства вучняў і падтрымліваў іх творчую індывідуальнасць. Вучні ўспаміналі, як узімку ён прыносіў з сабой дровы, каб абагрэць майстэрню і не сарваць сеанс малявання з аголенай натуры. Сам выдатны акварэліст, педагог прывіў Міхасю любоў да класічнай акварэлі, ён арганізоўваў пле
    2 Завадская М. Даже сегодня забытые пейзажя Мяханла Чепяка выглядят новаторскямм. Полет над городом // Беларусь сегодня. — 2017. — 28 окт. — С. 16.
    5
    нэры ў цудоўных кутках горада, якія захаваліся пасля вайны, — Лошыцы ці Сцяпянцы. Чэпік узяў ад Лейтмана лёгкасць, сонечнасць і жыццярадаснасць жывапісу адэскай школы (у Адэсе настаўнік вучыўся да рэвалюцыі), а ад Віталя Цвіркі — любоў да пейзажа, уменне схапіць характэрнае адной лініяй і запавет — «пісаць прасцей, глядзець у корань».
    На фотаздымках канца 1940х гадоў Міхаіл Чэпік — хударлявы кучаравы хлопец з гітарай і цыгарэтай. Ён цалкам быў пазбаўлены ўсялякай багемнасці, уласцівай маладому мастаку, нягледзячы на тое, што са студэнцкіх гадоў вечарамі працаваў «маляром сцэны» ў оперным тэатры, дзе знаходзіўся сярод вядомых спявачак, балерын і музыкаў, а потым — мастакомдэкаратарам у тэатры імя Янкі Купалы.
    Міхаіл Чэпік скончыў вучылішча ў 1951 годзе. Што гэта быў за выпуск, якія імёны! Яго аднакурснікамі былі Міхаіл Савіцкі, Барыс Няпомняшчы, Галіна Ісаевіч, Віктар Грамыка, Ізраіль Басаў. Хто ваяваў, хто быў у канцлагеры, хто партызаніў... Розныя мастакі... Чэпік роўны сярод іх. Міхаіл не мог ведаць тады, увайшоўшы як навучэнец мастацкага вучылішча ў будынак тэатра ў 1947 годзе, што ён фактычна стане яго другім домам на наступныя 35 гадоў. Усё жыццё мастака будзе круціцца вакол гэтага збудавання архітэктара Іосіфа Лангбарда, куды ён праз год пасля заканчэння вучылішча быў прыняты на працу ў якасці мастакадэкаратара. У тэатры Чэпіку адразу ж даручылі выкананне часткі дэкарацый да «Спячай прыгажуні» Пятра Чайкоўскага. Тэатр стаў яго асяроддзем, светам, які дарыў багацце ўражанняў і свята жыцця — музыку, сяброўства, творчасць. Па трох тактах Чэпік мог пазнаць любую оперу, арыі з якіх ведаў на памяць.
    3 1953 года Міхаіл Чэпік пачаў прымаць удзел у выставах. У сакавіку 1955 года ён удзельнічаў у дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве (аформіў спектакль «Дзяўчына з Палесся»), за што атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У 1959 годзе зрабіў дэкарацыі да спектакляў «Вертэр» Ж. Маснэ у оперным тэатры і «Чырвоная шапачка» Я. Шварца ў тэатры юнага гледача. Захаваліся эскізы яго дэкарацый да опер «Дзекабрысты» і «Яўген Анегін», якія мастак экспанаваў на рэспублі
    6
    канскай выставе 1959 года. Да опернага тэатра за гады працы Чэпік прыкіпеў душой і лепшай долі не шукаў. He мог сабе дазволіць вучыцца далей — паступіць у тэатральнамастацкі інстытут (адкрыўся ў Мінску ў 1953 годзе), бо трэба было ўтрымліваць сям’ю (у гэтым годзе ажаніўся, адна за другой нарадзіліся тры дачкі3). Працаголік па натуры, мастак заўсёды шукаў і меў дадатковы заробак. Чэпіку падабалася калектыўная «арцельная» праца ў майстэрнях тэатра: ён быў адказны і працавіты, кампанейскі, удзельнічаў і ў сяброўскіх застоллях, сумесных вылазках на эцюды з калегамімастакамі Паўлам Масленікавым, Іванам Пешкурам, народным мастаком БССР Сяргеем Нікалаевым, вучнем Канстанціна Каровіна. У тагачаснай беларускай тэатральнай дэкарацыі панавала так званая каровінскагалавінская жывапісная школа, якая вельмі імпанавала Чэпіку, давала яму дадатковы вопыт жывапіснасці4. У розныя гады ён напісаў выдатныя партрэты артыстаў опернага тэатра — рамантычнага маладога танцоўшчыка Міхаіла Грышчанкі і народнага артыста БССР баса Віктара Чарнабаева (1968), які служыў у тэатры да 2011 года і выканаў больш за 100 роляў. Партрэт В. Чарнабаева вырашаны нестандартна, мінімалістычнымі, амаль плакатнымі сродкамі: спявак у смокінгу рыхтуецца да выхаду на сцэну, да выканання ролі, ён паглыблены ў сябе, сядзіць з апушчанай галавой, на першы план выступаюць магутныя рукі. Уся фігура артыста — як згустак творчай энергіі і моцы, спружына, якая ў поўную сілу распусціцца на сцэне. На заднім плане партрэта — фотаздымкі Чарнабаева ў вобразах Мефістофеля, Івана Сусаніна і інш. «Так панаватарскаму артыста яшчэ ніхто не маляваў»,5 — лічыў тэатральны мастак Яўген Чамадураў.