Міхаіл Чэпік
Выдавец: Беларусь
Памер: 98с.
Мінск 2021
3 Дочкі Міхаіла Чэпіка Валянціна, Людміла і Святлана сталі мастачкамі.
4 Потым, у 1980я гады, калі жывапісныя заднікі куліс змяніліся на лаканічныя канструкцыіінсталяцыі, Чэпік страціў цікавасць да сваёй працы, пачаў марыць пра вольны час. Выйшаў на пенсію ў 1985 годзе.
5 Крэпак Б. Бясконца добрае сэрца. Свет узвышаных мрояў Міхаіла Чэпіка // Культура. — 2014. — № 44. — С. 15.
7
Усё жыццё М. Чэпік займаўся самаадукацыяй: на вольныя сродкі купляў альбомы сучасных мастакоў, выпісваў часопісы па мастацтве і абавязкова ўдзельнічаў ва ўсіх выставах, якія ладзіліся ў Мінску, — восеньскіх, акварэлістаў, мастакоў тэатра, плакатыстаў.
У мастака амаль няма карцін у духу ілюстратыўнага сацыялістычнага рэалізму, якому аддалі даніну амаль усе яго аднакурснікі на пачатку 1950х гадоў. Раннія карціны мастака прыйшліся на час «адлігі», калі былі дазволеныя фармальныя эксперыменты. Яго творчасці ад пачатку былі ўласцівыя асабістае ўспрыманне свету, «пастаўленае на колер» вока, пазнавальная індывідуальная манера.
У 1961 годзе Міхаіл Чэпік стаў сябрам Саюза мастакоў БССР. Самы плённы творчы перыяд у Чэпіка — 1960—1980я гады, калі былі напісаныя сотні твораў, хоць магчымасць працаваць ён меў толькі па вечарах, у выхадныя і летнія адпускныя месяцы.
Мастак адмаўляўся ад удзелу ў летніх гастролях тэатра і літаральна жыў на прыродзе, вандруючы па Беларусі, у тым ліку па Лепельшчыне, дзе жыла яго сястра. Пра гэта сведчаць назвы карцін: «Прылукі» (1960), «Лагойск» (1962), «Лепельская ДРЭС» і «Астрашыцкія пагоркі» (1966), «Бягомльскія лясы» (1973), «Вясна ў Полацку» (1992) і інш. «Прырода была яго родным домам. Ён не ведаў, што такое матэрыяльныя даброты. Усе сілы ён накіроўваў у адно рэчышча, туды ж выпраменьваліся ўсе токі яго натуры — у творчасць»,6 — напісаў у прадмове да выставачнага каталога мастака крытык Барыс Крэпак.
Міхаіл Чэпік найперш — пейзажыст, аўтар дзясяткаў выдатных лірычных і эпічных твораў. Да партрэта ён звяртаўся нячаста, іх усяго каля дзесяці, уключаючы сямейныя. Асаблівай нязвыклай стылістыкай вызначаюцца партрэты творчых асоб — паэтаў Рыгора Барадуліна і Максіма Багдановіча, мастацтвазнаўцы Віктара Шматава. Для Чэпіка паэты і ўвогуле творчыя людзі, людзі культуры — «жыхары неба», якія літаральна
6 Міхаіл Фёдаравіч Чэпік. Выстаўка твораў мастака. Каталог. / уст. тэкст Б. Крэпака. — Мінск: Беларусь, 1975.
8
лунаюць у аблоках, дзіўныя людзі. Яны часам і выглядаюць у мастака як казачныя здані, «людзі эфіру». Гэта падкрэсліваецца бесцялеснасцю і непрывязанасцю такіх людзей да зямлі, растварэннем іх постацей у небе і пейзажы.
Зусім інакш напісаныя партрэты дачок. М. Чэпік стварыў некалькі інтымналірычных дзіцячых партрэтаў, пранізаных бацькоўскай пяшчотай. Ён любіў важдацца з маленькімі дочкамі, разам з імі вандраваць, хадзіць у паходы на лодках, выязджаць на прыроду. Там бесперапынна пісаў свае імправізацыіакварэлі — хуткія, імгненныя, беспамылкова ўзятыя па тоне. За дзень, распісаўшыся, мог напісаць тры вялікія акварэлі ці гуашы. Пейзажы мастака часта бязлюдныя, зрэдку ў іх прысутнічаюць дзявочыя постаці. Ён адчуваў сваю інтанацыю ў лірычным пейзажы як спавядальную, ад першай асобы. Краявіды Чэпіка адразу пазнаюцца па гэтай інтанацыі і колеравай згарманізаванасці, індувідуальнай манеры пісаць дрэвы асобнымі далікатнымі дотыкамі — доўгімі штрыхамімазкамі, па яркасці і дэкаратыўнасці, адмысловым размаху пэндзля, незвычайным тэмпераменце. Сама нечаканая структура карцін мастака здзіўляла нават яго сяброўжывапісцаў, якія бачылі ўсякія эксперыменты і даравалі сябру браваду колерам толькі таму, што ён быў тэатральным мастаком, які прывык «махаць» пэндзлем.
Спадчына Міхаіла Чэпіка — гэта некалькі дзясяткаў карцін, сотні акварэлей з пявучымі музычнымі рытмамі, якія напісаныя «памокраму» за некалькі хвілін.
He менш эмацыйныя і артыстычныя яго малюнкі алоўкам ці тушшу. Мастак маляваў заўсёды і не толькі ў сваёй майстэрні на Першамайскай, потым — на Танкавай, а нават дома перад тэлевізарам ці на кухні, чакаючы гарбаты, дамагаючыся аўтаматызму і лёгкасці перадачы натуры. Яго малюнкі разнастайныя паводле тэхнік і манеры выканання — дынамічныя, гратэскавыя ці лірычныя, часам яны дасягаюць авангарднага мінімалізму і выразнасці. Нездарма менавіта малюнкі і акварэлі М. Чэпіка былі выбраныя для выстаўкі графікі і шкла беларускіх мастакоў у Парыжы (1967).
9
Зусім іншы, лаканічны і мінімалістычны (у два колеры), сацыяльны і палітычны плакат мастака, якому ён таксама аддаў належнае, адпрацаваўшы некалькі гадоў у выдавецтве «Агітплакат». Уся ўвага творцы аддавалася выразнаму сілуэту і шрыфту работ.
Міхаіл Чэпік як мастак свайго часу ў 1960я гады арганічна ўпісаўся ў так званы «суровы стыль». Ён прыняў гэтую своеасаблівую «савецкую рэфармацыю» мастацтва сацыялістычнага рэалізму з яго схільнасцю да манументальнасці і вобразных абагульненняў, але шчасліва пазбегнуў уласцівай сацрэалізму манахромнай стрыманасці, празмернага пафасу і гераізацыі працоўных будняў. Некалькі дзясяткаў твораў, трактаваных Чэпікам амаль плакатна, напісаныя ім у 1960—1970я гады менавіта пад уплывам «суровага стылю». «М. Чэпік ахвотна звяртаецца да простых жыццёвых сюжэтаў. Аднак ён — не бытапісальнік, большасць ягоных работ не маюць нічога агульнага з павярхоўнай апавядальнасцю ці ілюстратыўнасцю. М. Чэпік прымае з’явы жыцця як сапраўдны мастак, як паэт7, — пісаў пра яго Віктар Шматаў. Міхаіл Чэпік браўся і за шматфігурныя тэматычныя кампазіцыі на абавязковую тады тэму працы. Выконваў іх лёгка, без напружання, быццам «на адным дыханні», з размахам сучаснікаў — мексіканскіх манументалістаў, як гераічны эпас людзей працы, да якіх ён ставіўся з павагай. Гэта асабліва адчуваецца ў яго вясковых кампазіцыях аб працы механізатараў, выкананых у эстэтыцы 1930х гадоў: з нечаканымі, смелымі, амаль кінематаграфічнымі ракурсамі, экспрэсіяй, у яркай колеравай гаме. Карціны «Свята ўраджаю» (1972), «Працоўныя будні» (1973), «Працоўны семестр» (1975), «Суботнік» (1983) адзначаныя дынамікай і радасцю зладжанай калектыўнай працы, а «Жыта. Малады аграном» (1978), «Хлебсоль» (1980), наадварот, — статыкай і ўрачыстасцю, часам нагадваюць жыційныя клеймы ў іканапісе. Яго «Працоўныя будні» — парафраза жывапісных «Будаўнікоў» (1950) французскага мастакакамуніста Фернана Лежэ, які раіў мастакам «наведваць заводы, каб
7 ІПматаў В. Песня бацькоўскай зямлі // Літаратура і мастацтва. — 1976. — 3 вер. — С. 9.
10
адчуць рытмы і пластыку сучаснасці, убачыць у іх рабочага як Чароўнага прынца вытворчасці»8. У гэтых карцінах мастак выяўляе сябе як выдатны майстар арыгінальнай кампазіцыі.
Мнагалюднасць яго тэматычных карцін, часта выкананых па замовах, — кантраст з «ненаселеным» пустынным пейзажам, з бясконцым, сыходзячым удалячынь гарызонтам. Тут ён — нацыянальны рамантык, які паэтычна апявае родную прыроду, надае ёй сэнс «паэтычнай метафары».
Фактычна ў гады панавання сацыялістычнага рэалізму, росквіту «суровага стылю» Чэпік быў інтуітыўным, але перакананым фармалістам — фавістам і нават футурыстам, прыхільнікам яркага адкрытага колеру і планетарнага бачання (хоць ні разу і не лятаў на самалёце). Вядома, сам бы ён гэтак сябе не назваў. 3 пачатку 1970х гадоў манера мастака становіцца больш абвостранай, экспрэсіўнай. Для яго быў важны не сюжэт, а форма падачы — дзёрзкая кампазіцыя, фактура, рытміка колеру, яго інтэнсіўнасць у залежнасці ад суседніх колераў. Мастак, які за ўсё сваё жыццё толькі на час вайны пакідаў Беларусь, нечакана апынуўся ўпоравень з самымі наватарскімі еўрапейскімі пошукамі XX стагоддзя. Нават не здагадваючыся пра aeropittura (аэражывапіс італьянскіх футурыстаў) сваіх славутых сучаснікаў Даторы і Марынеці, якія маюць персанальныя музеі, Міхаіл Чэпік рабіў, па сутнасці, тыя ж адкрыцці ў светабачанні, колеры і перспектыве, толькі ў беларускім вясковым і ўрбаністычным пейзажы. Ён выкарыстоўваў такія ж прыёмы: від зверху на парабалічна выгнутую зямлю, напісаную яркімі рознакаляровымі змяшанымі фарбамі, што давала адчуванне палёту ў бязмежнай прасторы, «іншаземнай духоўнасці» ландшафту, убачанаму нібы са стратасферы. Тое ж і з вясковымі пейзажамі, напісанымі быццам з дэльтаплана, які лунае над прасторамі зямлі. Зразумела, гэтыя краявіды пісаліся не з натуры, але былі вельмі дакладнымі, пазнавальнымі і адначасова крыху іншаземнымі, абагульненымі колеравымі фантазіямі. «Часцей глядзіце ў неба, а не ў зямлю», — вучыў
8 Дубенская Л. А. Рассказывает Надя Леже. М.: Детская лнтература, 1978. — С. 204.
11
Чэпік сваіх дачок. Толькі наватарства мастака ў савецкі час засталося не ацэненым яго сучаснікамі.
Колер быў для яго стыхіяй, і нельга назваць у XX стагоддзі ў Беларусі мастака, настолькі арганічнага ў каляровым буянстве, такой неверагоднай адвагі. М. Чэпік ужываў яго амаль з дзіцячай непасрэднасцю, часам адвязанай ад натурнага падабенства. Каляровымі мазкамі незвычайнай інтэнсіўнасці і святланоснасці ён напісаў некалькі работ — успамінаў пра дзяцінства. Пікам колеравых эксперыментаў мастака былі творы пачатку 1980х гадоў накшталт карціны «На начлезе» (1985). Колер літаральна зіхаціць і ззяе на яго палотнах. Хоць часам Чэпік перажываў аб тым, што гэтак шырока і ярка пісаць нельга, не так вучылі настаўнікі — сапраўдныя мастакірэалісты. Яго дакаралі за эскізнасць і імпульсіўнасць манеры, «атрутнасць» колераў, незавершанасць, павярхоўнасць, адсутнасць «праграмных» твораў, недахоп глыбіні і філасафічнасці. Але ў душы мастак разумеў сваю самабытнасць, свой асаблівы дар і светаадчуванне, што адрозніваюцца ад іншых. Артыстызм М. Чэпіка быў прыроджаны, неверагодны, еўрапейскага кшталту, які невядома як даўся гэтаму ўраджэнцу вёскі без вышэйшай мастацкай адукацыі.
Ен жыў мастацтвам, лунаў ва «ўзвышаных мроях». Для сяброў быў маральным аўтарытэтам. Леанід Шчамялёў, сам бліскучы каларыст, напісаў цудоўны партрэт Міхаіла Чэпіка4, які прасякнуты і павагай, і захапленнем высакароднасцю, духоўнасцю, чысцінёй сябра, яго «крыштальным сэрцам». Вядома, Чэпіка шанавалі так не ўсе: акадэмій ён не заканчваў, званняў не меў, а «таўро» тэатральнага мастака было сінонімам другараднасці, маргінальнасці ў мастацтве, вяло да паблажлівых адносін некаторых калег. Па сутнасці, уласна тэатральным мастаком ён да канца і не быў, а быў больш дэкаратарам — выканаўцам чужых эцюдаў, якія ствараліся дыпламаванымі мастакамі, народнымі мастакамі Беларусі Сяргеем Нікалаевым,