Мікалай Міхалап

Мікалай Міхалап

Выдавец: Беларусь
Памер: 83с.
Мінск 2015
18.46 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
МІКАЛАЙ МІХАЛАП
Николай Мйхолап Mikalai Mikhalap
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
МІКАЛАЙ МІХАЛАП
Николай Михолап Mikalai Mikhalap
Мінск «Беларусь» 2015
УДК [75071.1(476)+929 Міхалап] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)я6
М59
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку нашчадкам сям’і Міхалапаў — Вользе Парфянковай, Анастасіі і Ніне Скеп’ян, Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею і яго дырэктару Г. У Савіцкаму за прадстаўленыя матэрыялы аб творчасці М. П. Міхалапа
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: М. П. Міхалап. Ваза «Бульба». 1956.
ISBN 978-985-01-1140-1
© Усава Н. М., тэкст, складанне, 2015
© Выдавецтва «Беларусь», 2015
л V/ ікалай Міхалап — выдатны мастак-кераміст і графік, выкладчык, першы дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску, культурны дзеяч, які ўсё жыццё ажыццяўляў нацыянальна арыен-таваную мастацкую праграму, — зрабіў вялікі ўклад у выяўленчае і дэка-ратыўна-прыкладное мастацтва, музейную справу і народныя промыслы Беларусі, архітэктуру малых форм беларускіх гарадоў.
Будучы мастак нарадзіўся ў Мінску 28 красавіка 1886 года ў сям’і ра-бочага чыгуначнага дэпо. Пасля заканчэння царкоўна-прыходскай школы (1897—1900) і гарадскога вучылішча (1900—1905), дзе ён атрымаў першыя ўрокі малюнка ў выкладчыкаў С. В. Арлова і А. П. Казакова — выхаванцаў Строганаўскага вучылішча ў Маскве, паступіў у прыватнае Пецярбургскае цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання барона А. Л. Штыгліца. Гэтая ўстанова, нягледзячы на тэхнічны ўклон, давала надзвычай сур’ёзную мастацкую адукацыю. Вучні займаліся малюнкам па праграме Акадэміі мастацтваў, а выкладчыкамі маглі быць толькі мастакі з акадэмічнай адукацыяй. Напрыклад, заняткі афортам вёў майстар рус-кай гравюры Васіль Матэ, пад кіраўніцтвам якога Мікалай выгравіраваў выдатную копію ў афорце з эрмітажнай карціны французскага мастака Шарля Жака «Аўчарня». Тэты твор характарызуе яго як таленавітага май-стра друкаванай гравюры.
Аддзяленне графікі М. Міхалап скончыў за 4 гады, а далей вывучаў ке-раміку. Тэхналогію выкладаў вядомы знаўца керамікі Карл Келер, дэка-ратыўную скульптуру — Густаў Шкілтэрс, вучань А. Радэна, які прывіў яму любоў да дэкаратыўнай маёлікі. Маладога Мікалая, верагодна, больш
3
зацікавіла кераміка, чым графіка, і ён глыбока вывучыў тэхналогію, так што ў роўнай ступені быў і тэхнолагам, і мастаком. Нідзе болей у Раей тады не было такіх цудоўных умоў для працы і дасведчаных настаўнікаў, таму ён не спяшаўся з заканчэннем вучобы на керамічным аддзяленні, якая доўжылася шэсць гадоў.
Міхалап любіў успамінаць маладосць і нялёгкія, але цікавыя гады ў Пецярбургу: урокі французскай мовы, што давала яму дачка гаспадароў кватэры, у прадпакоі якой ён месціўся на вялізным куфры; наведванне беларускага гуртка студэнцкай моладзі разам з Янкам Куналам, тады слухачом агульнаадукацыйных курсаў1. Верагодна, у гэтым гуртку ён заціка-віўся беларускім мастацтвам: пачаў вывучаць арнаменты на кафлі і слуц-кіх паясах, якія ён адшукваў у старых выданнях збораў Імператарскай публічнай бібліятэкі, афармляў беларускія спектаклі, падзарабляў продажам сваіх студэнцкіх твораў у краме вучылішча. Ведаючы гэтыя акаліч-насці, можна нават меркаваць, што арнаментальны матыў-выцінанка на вокладцы зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча, выдадзенага ў Вільні ў 1913 годзе, мог быць творам маладога Міхалапа (як вядома, вы-давец Вацлаў Ластоўскі набыў тэты малюнак на аўкцыёне студэнцкіх тво-раў у «невядомага вучня вучылішча Штыгліца»). Вучылішча ён закончыў як графік і кераміст толькі ў снежні 1915 года, пражыўшы ў Пецярбургу амаль дзесяць гадоў.
Яго дыпломнай работай была фаянсавая скульптура «Зубр», зробле-ная пад уплывам імпрэсіяністычнага рэалізму. Захавалася невялікая маёлікавая статуэтка «Зубр» (1913), якую ён зрабіў пасля доўгіх назіран-няў за жывёламі ў Белавежскай пушчы. Там М. Міхалап выканаў невялікі пластычны эцюд з натуры, па ім была зроблена скульптура ў кераміцы. Захапляючыся сілай і прыгажосцю жывёлы, ён выканаў яе ў дынаміцы: зубр у характэрнай позе з нізка апушчанай галавой нібы рухаецца на во-рага. Выява зубра даўно ўжо ўспрымаецца сімвалам Беларусі, але мала хто
1 У 1912 годзе ён выканаў партрэт Янкі Купалы ў тэхніцы афорту (на жаль, знік у гады вайны).
4
ведае, што менавіта Мікалай Пракопавіч быў першым беларускім мастаком, які адчуў сімвалічнасць гэтай тэмы і сумеў выказаць яе ў дэкаратыў-най скульптуры.
Гады навучання ў Пецярбургу былі «залатым» перыядам у творчым жыцці М. Міхалапа, калі ён жыў у адукаваным творчым асяроддзі, мог натхнёна займацца рэалізацыяй сваіх задум. Ужо тады ў выбары тэм ён праявіў сябе як сапраўдны беларускі творца. Мастак любіў гаму прыглу-шаных тонаў, аддаваў перавагу суцэльнаму пакрыццю керамікі, без бела-га фону, з-за чаго фарфоравыя вырабы выглядалі больш цяжкімі і часам нагадвалі творы з такіх дарагіх матэрыялаў, як лак, нефрыт, камень і г. д. Некаторыя творы — «Візантыйская ваза», вазы «Паўлін», «Рыбкі» — вы-кананы пад уплывам стылю мадэрн, хаця сам Міхалап ніколі не быў ба-гемным мастаком: ён не захапляўся ні сімвалісцкім тэатрам, ні паэзіяй эпохі дэкадансу. Мікалай Пракопавіч з юнацтва цаніў класіку — малюнкі на веджвудскім фаянсе, дэкор венскага фарфору, напалеонаўскі «Егіпецкі сервіз», якія бачыў у пецярбургскіх музеях.
Дыплом мастака, падпісаны ганаровай апякункай вучылішча княгі-няй Абаленскай, сведчыць, што ён «с успехом окончил полный курс сего училища, прошел специальные классы керамики и офорта... и удостоен звания художника по прикладному искусству со всеми правами, этому званию присвоенными, в котором и утвержден г. Министром Торговли и Промышленности»2.
Пасля заканчэння вучылішча мастак быў прызваны ў войска і вяр-нуўся ў родны Мінск — прыфрантавы горад у час Першай сусветнай вайны. Ён адразу ўключыўся ў работу Камітэта па ўладкаванні бежанцаў Заходняга фронту. На мінскай выставе 1915 года «Мастакі — воінам» ён упершыню выставіў свае творы — 8 керамічных вырабаў: дэкаратыўную скульптуру «Зубраня», вазы «Паўлін», «Рыбкі», «Пчолка з канюшынай» і г. д. «Майолики художника Михолапа, безусловно, выше той школы
2 Архіў HMM РБ.— Ф. 2,— Воп. 8,— Спр. 2. — Л. 1.
5
(училища Штиглица в Петрограде. — Заўв. аўт.), из которой он вышел и которую перерос. Это вдумчивый художник, который серьезно работает над собой», — пісала крытыка аб мінскім дэбюце мастака3.
У першы год грамадзянскай вайны Міхалап працаваў на будаўніцт-ве ваенных мастоў пры Упраўленні дарожных работ Паўночнага фронту, у далейшым настаўнічаў на Віцебшчыне, у Дзвінску, Бешанковічах, у Мядыні на Смаленшчыне, Ноўгарад-Северскім над Чарнігавам. Там, у вёсцы Дзехцяроўка, у маі 1918 года ажаніўся з дваццаціпяцігадовай дваранкай Надзеяй Іванаўнай Разумеенка, настаўніцай народнага вучы-лішча, з якой пражыў паўвека ў поўнай згодзе. Праз год нарадзілася дачка Вольга, у будучым — біёлаг. 3 1919 года ён працаваў у павятовым Савеце народнай гаспадаркі ў Ноўгарад-Северскім загадчыкам керамічнай май-стэрні, спрабаваў арганізаваць шкляны завод, школу рамеснікаў у вёсцы Машава. Акрамя таго ён працаваў і як педагог: займаўся лепкай у дзіцячых садках, выкладаў у мастацкай секцыі ў школе.
Наступнае пяцігоддзе (1925—1929) прысвечана працы ў Віцебскім ма-стацкім тэхнікуме, куды Міхалап быў запрошаны загадчыкам вучэбнай часткі М. Керзіным, з якім пазнаёміўся на Смаленшчыне. Абодвух маста-коў аб’ядноўвалі погляды на рэалістычнае мастацтва. Мікалай Пракопавіч узначаліў керамічнае аддзяленне, стварыў майстэрню, выкладаў тэхнало-гію керамікі і кампазіцыю. Зварот да народнай керамікі быў асноўным у прафесійнай адукацыі. Навучэнцы выязджалі ў прыгарады Віцебска і на кірмашы, дзе куплялі гліняны посуд і рабілі яго замалёўкі. Імі было на-працавана многа цікавага па вывучэнні тэхналогій вырабу посуду, твор-чага выкарыстання народнай расліннай арнаментыкі ў сучасных умовах.
3 сыходам М. Керзіна з пасады дырэктара аддзяленне керамікі было хутка закрыта, і мастак з жалем пакінуў Віцебск і вярнуўся ў родны горад. Керамічных твораў таго часу не захавалася: ацалелі толькі 2 графічныя пейзажы Віцебска і адзін нацюрморт. Аркушы дэманструюць густоўны
}Б-н. О выставке «Художники — товарищам воинам» И Минский голос. — 1915. — 13 апр.
6
графічны «пецярбуржскі» рэалізм, упэўнены малюнак Міхалапа, асабліва ў акварэлі «Віцебск. Вуліца Крывая» — адным з найлепшых у беларускай савецкай графіцы пейзажаў Віцебска 20-х гадоў.
У жніўні 1930 года М. Міхалап стаў загадчыкам керамічнай лабара-торыі ў Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці ў аддзеле міне-ральнай тэхналогіі ў Мінску. Ён узначаліў групу па даследаванні вог-нетрывалай і тонкай керамікі, вывучаў пытанні вырабу палівы для абліцовачных плітак. Гэтыя тэмы мелі важнае значэнне для народнай гаспадаркі. Пераход да тэхналагічных пошукаў напярэдадні барацьбы з нацыянальнымі дэмакратамі, як ні дзіўна, выратаваў Міхалапа як мастака, бо многія выкладчыкі Віцебскага тэхнікума на пачатку 30-х гадоў былі арыштаваны і рэпрэсіраваны.
У 1933 годзе ён быў абраны дэлегатам савецка-германскай канферэн-цыі «з правам рашаючага голасу», у 1937-м — ужо член Навуковай рады Інстытута прамысловасці, адказны за вывучэнне фарфоравай масы з сыравіны БССР на Дулеўскім заводзе. Імя Міхалапа згадваецца пры ар-ганізацыі міжнароднай выставы 1937 года ў Парыжы «Мастацтва і тэхніка ў сучасным жыцці», да якой ён падрыхтаваў спецыяльныя мастацкія экс-панаты па кераміцы. На ўсіх гэтых пасадах Міхалап паказаў сябе добрым спецыялістам і выдатным арганізатарам. Невыпадкова, што ў сакавіку 1939 года менавіта ён, нягледзячы на тое што быў беспартийным, асобым распараджэннем СНК БССР быў прызначаны дырэктарам Карціннай га-лерэі ў Мінску. Газета «Звязда» ад 15 чэрвеня 1939 года паведамляла, што для галерэі было перададзена новае памяшканне — двухпавярховы дом былой Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы па вуліцы К. Маркса (да рэвалюцыі — жаночая гімназія). Ужо ў чэрвені Міхалап да-біваецца і асаблівай пастановы аб стварэнні, акрамя аддзелаў жывапісу, графікі і скульптуры, аддзела прыкладного мастацтва: быў арганізаваны аддзел мастацкай прамысловасці, у які прапанавалася перадаваць усе ке-рамічныя вырабы, шкло, творы з дрэва, тканіны і мэблю з ліку не экспа-наваных у іншых абласных музеях Беларусі.