Мікалай Міхалап

Мікалай Міхалап


Выдавец: Беларусь
Памер: 83с.
Мінск 2015
18.46 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
7
Міхалап дзейнічаў вельмі энергічна: у ліпені 1939 года пачаўся ра-монт і прыстасаванне новага памяшкання для размяшчэння экспанатаў. У першай палове чэрвеня ў галерэю прывезлі каля 600 карцін, гравюр і скульптур, у тым ліку 50 гравюр заходніх майстроў XVII—XVIII стагод-дзяў былі перададзены з маскоўскага Музея прыгожых мастацтваў. У жніўні гэтага ж года музеі Віцебска і Магілёва перадалі 2 карціны I. Рэпіна, карціны перасоўнікаў В. Якабі, Я. Башылава, К. Лемаха, В. Катарбінскага, Ю. Клевера, М. Піманенкі і А. Архіпава, а таксама 2 краявіды італьянскай школы «Забойства св. Стэфана» Сальватора Розы, 3 мармуровыя статуі, некалькі пастэляў А. Арлоўскага і 9 карцін Я. Сухадольскага з Гомельскага гістарычнага музея. Ленінградскі Дзяржаўны Рускі музей падарыў Кар-ціннай галерэі 85 эстампаў рускіх мастакоў XIX—XX стагоддзяў з ду-блетнага фонду. 3 арыгінальных дошак у Пецярбургу былі надрукаваны гравюры Гірша Ляйбовіча. Міхалапу за восем месяцаў удалося стварыць Карцінную галерэю з багатымі зборамі, бібліятэкай, запрасіць прафесій-ных навуковых супрацоўнікаў.
8 лістапада 1939 года — афіцыйная дата адкрыцця Галерэі, якая была прымеркавана да святкавання 22-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстае адкрыццё здымалася для кінахронікі. Сярод прысутных былі пісьменнікі-ардэнаносцы 3. Бядуля і М. Лынькоў, заслужаныя дзеячы ма-стацтваў М. Керзін і А. Грубэ. «Карцінная галерэя мае ў сваіх фондах звыш 1200 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фарфору. У 15 залах Карцін-най галерэі размешчана звыш 400 экспанатаў, якія адлюстроўваюць раз-віццё выяўленчага мастацтва ад XVIII стагоддзя да нашых дзён», — пісаў Міхалап у артыкуле газеты «Літаратура і мастацтва»4.
Міхалап клапаціўся аб папаўненні Галерэі, асабліва творамі прыклад-нога мастацтва. 3 Дзяржаўнага Эрмітажа паступіла вялікая колькасць гравюр і 51 твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — мэбля Аляксан-дра II з «Сіняй спальні» Зімняга палаца. Музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве перадаў творы еўрапейскіх майстроў са сваіх
,Міхалап М. Карцінная галерэя // ЛіМ. — 1939. — № 39 (453). — С. 4.
8
фондаў і кнігі па мастацтве для бібліятэкі. Пасля далучэння да БССР абласцей Заходняй Беларусі і Беластока Карцінная галерэя папоўнілася значнымі мастацкімі каштоўнасцямі з ліку нацыялізаванай маёмасці шля-хецкіх маёнткаў і замкаў. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі творы з замка князёў Радзівілаў у Нясвіжы: з узятых на ўлік 264 карцін і партрэтаў ка-місіяй былі адзначаны як высокамастацкія каля 40 фамільных партрэтаў XVI—XVIII стагоддзяў, 20 гуашаў і малюнкаў Ю. Фалата, 32 слуцкія па-ясы, мэбля, гадзіннікі і вазы5. У Галерэі знаходзілася таксама каля 30 бела-рускіх ікон, сабраных у экспедыцыях па Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
Першыя дні пачатку вайны — самая трагічная старонка гісторыі музея. Бамбіць Мінск сталі ўжо 24 ліпеня: горад гарэў, здарылася паніка. Вядома, што яшчэ 23 чэрвеня Міхалап пачаў тэлефанаваць мастакам, з дапамогай якіх спадзяваўся ратаваць скарбы, але многія былі мабілізаваныя. Тады ён пайшоў у ЦК Кампартыі, але застаў там толькі афіцэраў, якія спешна пакавалі партыйныя архівы. Ніякіх загадаў аб эвакуацыі Галерэі не наступала. Непасрэдна перад пачаткам вайны ў ёй дэманстраваліся выставы «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці» (50 скульптур і 221 твор жывапісу) і прыкладнога мастацтва з Загорскага музея. Увесь асноўны фонд быў у сховішчах. Эвакуіраваць зборы сіламі музейных работнікаў было немагчыма: не было ні транспарту (адзіны музей-ны грузавік быў рэквізаваны), ні рабочай сілы. I ўсё ж такі А. Аладава і М. Міхалап схавалі ў скрынях каля 48 слуцкіх паясоў, штосьці разабралі па кватэрах мастакі. У тых абставінах зрабіць нешта іншае было немагчыма.
26 чэрвеня Міхалап з супрацоўнікамі Галерэі і некаторымі мастакамі пакінуў горад. Ім удалося сесці на апошні цягнік, які ішоў у тыл. 7 ліпеня ён з сям’ёй быў ужо на станцыі Краж пад Куйбышавам, дзе ўладкаваўся на працу ў школу настаўнікам чарчэння і малявання. Нават у такіх маральна
5Высоцкая Н. Нясвіжскія зборы Радзівілаў. Іх фарміраванне, гістарычны лёс, цяпераш-няе месцазнаходжанне і шляхі выкарыстання / Н. Высоцкая, А. Міхальчанка. — Мінск, 2002. — С. 76.
9
цяжкіх умовах ён не мог без творчай працы. «За все время сделал 50 этюдов-набросков исключительно пейзажного характера, нарисовал 15 портретов...» — пісаў ён да супрацоўніцы галерэі Ніны Ігнацьевай6. Зімовыя краявіды Кража 1942—1943 гадоў можна аб’яднаць у своеасаблівую сюіту — суровую і жорстка-графічную, з мінімальным выкарыстаннем колеру. Супрацьстаіць ёй невялікі, але цёплы цыкл акварэльных нацюр-мортаў з выявамі гародніны, якую ў тыя галодныя гады мастак з жонкай вырошчвалі ва ўласным агародзе («Цыбуля», «Нацюрморт з агуркамі», 1943).
Пасля вызвалення Мінска Міхалап даведаўся аб прызначэнні дырэк-тарам Галерэі А. В. Аладавай: «...Выбор тов. Аладовой, по-моему, очень удачный. О себе могу сообщить, что переживаю, как никогда, тоску по родным местам и людям все время, что нахожусь в Кряже. Чувствую, что живу здесь временно, и это чувство сковывает руки и ноги... И не можешь работать так, как этого требует сегодняшний день. А работы у нас непочатый край!»7
19 кастрычніка 1944 года Mixa лап вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць вучоным сакратаром Архітэктурнага савета, а потым — начальнікам сектара мастацкай прамысловасці Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. У Карцінную галерэю, якая пачала аднаў-ляцца пасля вайны, ён больш не вярнуўся. Бясцэнны збор карцін, мэблі і радзівілаўскіх паясоў знік у гады вайны. Гэтая страта цяжарам ляжала на сэрцах былых супрацоўнікаў, але ніякіх афіцыйных абвінавачванняў у іх адрас не было: усе добра памяталі горкія абставіны першых дзён вайны. У разбураным горадзе жыццё трэба было пачынаць спачатку, літаральна з нуля. Пашчасціла атрымаць пакой у сваім былым доме па вул. К. Маркса, які ацалеў у вайну. У гэтым доме, верагодна, цудам захаваўся архіў Міха-лапа з дарэвалюцыйных часоў, які ён, ужо старым чалавекам, прывёў у ідэальны храналагічны парадак.
6 Чарнавы ліст М. П. Міхалапа да Н. Ігнацьевай ад 08.11.1943 г. И Архіў HMM РБ. — Ф. 2. — Воп. 8. — Спр. 21. — Л. 4 ( об.).
7 Чарнавы ліст М. Міхалапа да 3. Канапацкай ад 21.09.1944 г. И Архіў HMM РБ. — Ф. 2. — Воп. 8. — Спр. 21. — Л. 17.
10
У 1945 годзе яго па рэкамендацыі жывапісца В. Волкава прынялі ў Саюз мастакоў БССР як «адзінага мастака-кераміста з прафесійнай аду-кацыяй»8. На выставе пейзажа 1945 года ён паказаў 4 акварэлі, пачаў ак-тыўна працаваць і як мастак-кераміст. У 1946 годзе Мікалай Пракопавіч быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчын-най вайны».
У 1946 годзе ў Мінску быў праведзены конкурс на лепшы праект ас-вятляльнай арматуры. Вучань Міхалапа архітэктар У. Кароль у сааўтар-стве з былым настаўнікам выканаў пяць варыянтаў, з якіх быў выбраны адзін, з нацыянальнай сімволікай. Для дэкору быў узяты арнамент па ма-тывах слуцкіх поясоў. Міхалап не капіраваў нейкі пояс — ён творча пады-шоў да яго вобразнасці. Здаецца, што жаль па знікнуўшых слуцкіх паясах, якія яны, музейшчыкі, не змаглі зберагчы, быццам бы адклаўся ў пад-свядомасці мастака, які множыў іх кветкавую арнаментыку на галоўных праспектах Мінска і Гомеля.
Мастак імкнуўся распрацаваць нацыянальную сімволіку дэкору по-бытавых рэчаў пры захаванні традыцыйных класічных форм. У 1948 годзе выкананы яго пісьмовыя і сталовыя прыборы (суадносна 8 і 5 прадметаў), дэкаратыўныя насценныя блюды, пано «Партызанка», вазоны для кветак, настольная лямпа, якія сталі першымі ўзорамі мастацкай керамікі Бела-русі пасляваеннага часу. Міхалап імкнуўся кожную бытавую рэч аздобіць і ўпрыгожыць, зрабіць творам ужытковага мастацтва. Яго смела можна назваць бацькам беларускага савецкага дызайну. За выдатную працу і ініцыятыўнасць у 1949 годзе ў дзень 30-годдзя БССР мастак быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
У 1949 годзе выпусціў сваю першую прадукцыю Мінскі фарфора-фа-янсавы завод, у чым была немалая заслуга Мікалая Пракопавіча: з яго да-памогай наладзілі тэхналагічны працэс, былі запрошаны фармоўшчыкі, мадэльшчыкі, жывапісцы. Міхалап займаўся эксперыментамі па выка-
8 Рэкамендацыя для прыёму ў члены СМ БССР II Архіў HMM РБ. — Ф. 2. — Bon. 8. — Спр. 24. — Л. 19.
И
рыстанні медзі ў фаянсавай прамысловасці, кансультаваў маладых калег. Ён шчодра дзяліўся ведамі, атрыманымі ў маладосці ў Пецярбургу. Заводу востра не хапала прафесійных мастакоў, каб наладжваць вытвор-часць дэкаратыўнай керамікі, і М. Міхалап на пачатку 50-х гадоў паехаў у адноўленае Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылі-шча (былое барона Штыгліца) для таго, каб запрасіць у Мінск керамістаў-прафесіяналаў. Першай адгукнулася выпускніца факультэта керамікі Н. Клішэвіч, якой было даручана афармленне жылых дамоў на мінскай плошчы Перамогі, потым у Мінск пераехалі мастачка I. Елатомцава і ды-зайнер мэблі I. Харламаў, якія засталіся тут на ўсё жыццё.
На пачатку 50-х гадоў на Мінскім фарфора-фаянсавым заводзе па эскі-зах мастака былі выраблены ўнікальныя юбілейныя трыумфальныя вазы і некалькі ваз з цыкла «Беларуская сюіта»: «Бульба», «Лянок», «Кукуруза», «Жолуд», «Цюльпан». Найбольшую вядомасць атрымала фаянсавая ваза «Бульба» (1956), якая адразу трапіла ў фонды Музея гісторыі Вялікай Ай-чыннай вайны. Міхалап выбраў авальную форму, якая нагадвае бульбіну, і паказаў усе стадыі яе росту: унізе — клубні-плады, уверсе — лісце і квет-кі. Ваза, нацыянальная па духу, адзначана прыкметнымі рысамі стылю мадэрн, які адчуваецца ў гнуткіх лініях, пастэльных колерах кветак. Дэта-лі гэтай вазы з вялікім густам былі выкарыстаны ў арнаментыцы кафлі.
3	прозвішчам Міхалапа звязаны першыя творы беларускай мастац-кай керамікі: па яго эскізах I. Конюхам і I. Прохаравым выкананы вазы «Юбілейная» (1953), прысвечаная 20-годдзю політэхнічнага інстытута, і «Беларусь Савецкая» (1953), якая стала экспанатам дэкады беларуска-га мастацтва ў Маскве ў 1955 годзе. Фаянсавая ваза — адметны помнік сталінскай эпохі і патэтычнай стылістыкі сярэдзіны XX стагоддзя ў дэка-ратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі — зроблена ў форме антыч-нага кратара. Большую частку сценак займаюць снапы жыта і арнамент квітнеючай канюшыны, любімай расліны мастака, якой быў прысвечаны асобны твор «Ваза з канюшынай». На яе баках у картушах — фрагмент тэксту віншавання беларускага народа з нагоды 70-годдзя I. В. Сталіна, эмблемы аўтамабільнага і трактарнага заводаў (выявы 25-тоннага аўта-