• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    “Расслаенне, якое вызначалася месцам жыхарства” савецкага насельніпдва. Па прьгчыне адсутнасці сацыялагічных дадзеных немагчыма вызначыць, ці была ў Мінску сацыяльная або этнічная сегрэгацыя. Праўда, абапіраючыся на прасторавую структуру горада, можна зрабіць выснову аб сацыяльнай арганізацыі грамадства. На іншым баку афіцыйнай класавай схемы ў Савецкім Саюзе ўтварылася пэўная стратыфікацыйныя мадэль грамадства, якая засноўвалася на “сістэме закрытых гарадоў” (Віктар Заслаўскі) і на індывідуальных жыллёвых умовах. Што тычыцца заробку, забеспячэння таварамі, устаноў адукацыі, сістэмы аховы здароўя і магчымасці правядзення вольнага часу, то ў Беларусі назіралася пагаршэнне ў напрамку ад сталіцы і вялікіх гарадоў да сярэдніх і малых гарадоў і вёсак. Да 1970 г. насельнііггва Мінска склала каля 1 млн. чалавек. 600 тыс. жылі ў асобных кватэрах. Пры гэтым неабходна бачыць розніцу паміж пабудаванымі ў стылі сталінскага ампіру шыкоўнымі жылымі дамамі ў цэнтры, недагледжанымі пяціпавярховымі дамамі з роўным дахам у мікрараёнах перыяду Хрушчова (“хрушчобы”) і шматпавярховымі дамамі ў гарадах-спадарожніках эпохі Брэжнева. Каля 100 тыс. чалавек здавольваліся камуналкай, месцам у інтэрнаце або туліліся ў прымітыўным драўляным доме. 16 тыс. лімітчыкаў былі вымушаны жыць у часовым жыллі. Больш за 10 тыс. чалавек пражывалі ў горадзе на нелегальным становішчы. 27 тыс. чалавек кожны вечар выязджалі з Мінска, бо жылі за яго межамі.
    Савецкі “горад-герой”. Пасля таго як у брэжнеўскую эпоху стала відавочным, што канцэпцыя “сацыялістычнага горада” страціла сэнс, у Мінску была зроблена спроба стварыць новы міф. У 1974 г. Мінск стаў дзясятым па ліку горадам Савецкага Саюза, якому прысвоілі ганаровае званне “Горад-герой”. Кангламерат з антыфашызму, партызанскай ідэалогіі і пацыфізму служыў з гэтага часу магічнай формулай, якая накіроўвала працоўны клас па шляху, паказаным партыяй. Фактычна гісторыя будаўніцтва горада пасля вайны пачалася з нуля. 3 сацыяльна-гістарычнага пункту гледжання пасля нямецкай акупацыі назіралася стыгматызацыя тых, хто супрацоўнічаў з акупантамі і быў вывезены ў Германію на прымусовыя работы, а таксама няўважлівае стаўленне да інвалідаў вайны і сем’яў запнулых. 3 ідэалагічнага пункту гледжання памяць пра вайну азначала частковае ажыўленне вопыту вайны, да якога належала толькі перамога, а не гора і пакуты, не кажучы ўжо пра Халакост. Такім чынам, культ герояў быў арыентаваны на будучыню. Напрошваецца здагадка, што міф пра партызанскую рэспубліку быў жаданнем аўтаноміі ад Крамля. За ўсім гэтым стаяла табу на смерць. Пра лёс ахвяраў можна было даведацца не ў горадзе, а ў спаленай дашчэнту вёсцы. У гэтым сэнсе Хатынь можна назваць нацыянальным мемарыялам. Размешчанае на паўночны ўсход ад сталіцы месца памяці міжволі сімвалізуе дылему беларускай гісторыі XX стагоддзя. Яно сведчыць пра дэфіпыт урбаннай культуры.
    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ўсе ідэалагічныя мэты, ускладзеныя на “сацыялістычны горад”, былі звязаны з фобіяй урбаннасці. 3 аднаго боку, маецца на ўвазе патрабаванне аб пераадоленні “супярэчнасцяў паміж горадам і вёскай”, якое стала клішэ, а з другога лозунг “сацыяльная гігіена шляхам разгрупавання пабудоў”, які супрацьпастаўляўся заходнееўрапейскай канцэпцыі горада (“урбанізацыя праз павелічэнне пгчыльнасці”). Калі ў беларускім выпадку браць пад увагу прымітыўныя ўмовы жыцця ў вёсцы, а таксама недахоп жылля і драўляныя дамы ў Мінску, незавершаны выгляд Цэнтральнай плошчы сталіцы і перанясенне мікрараёнаў на ўскраіны, то нельга не адзначыць. пгго ідэя “сацыялістычнага горада” ператварылася ў сваю супрацьлегласць. Звязаная з гэтым канцэпцыя мадэрнізацыі ў канчатковым рахунку пацярпела няўдачу з-за няздольнасці партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва трымаць пад кантролем “грамадства плыннага пяску” (Мошэ Левін) і стрымліваць прыток насельніпдва ва ўрбанныя цэнтры. У 50-60-я гг. XX ст. “уцёкі з вёскі” сталі прычынай працэсаў “вымывання вёскі” і “асяляньвання горада” ў Беларусі.
    Дадатак
    Табліца I. Насельніцтва Беларусі ў 1913-1991 гг.
    Год
    Насельніцтва на пачатак года ў тыс.
    Сярод іх
    У%
    
    
    Горад
    Вёска
    Горад
    Вёска
    1913*
    6899,1
    990,1
    5909,0
    14,3
    85,7
    1939**
    8912,2
    1854,8
    7056.4
    20,8
    79,2
    1941
    9092,0
    1968,7
    7123,3
    21,7
    78,3
    1950
    7709,9
    1619,5
    6089,5
    21,0
    79,0
    1955
    7757,2
    2064,4
    5692.8
    26,6
    73,4
    1960
    8147,4
    2605,1
    5542,3
    32,0
    68,0
    1965
    8557,9
    3208,6
    5349,3
    37,5
    62,5
    1970
    9002,3
    3907,8
    5094,5
    43,4
    56,6
    1975
    9345,2
    4678,2
    4667,0
    50,1
    49,9
    1980
    9621,8
    5391,4
    4230,4
    56.0
    44,0
    1985
    9968,9
    6111,4
    3857,5
    61,3
    38.7
    1990
    10259,3
    6799,6
    3459.7
    66,3
    33,7
    1991
    10260,4
    6881,0
    3379,4
    67,1
    32,9
    * У сучасных межах.
    ** Пасля далучэння Заходняй Беларусі — усходніх абласцей Другой Рэчы Паспалітай.
    Крыніца: Населенне Республнкн Беларусь. Статнстнческнй сборннк. Мннск, 1996. С. 2.
    Табліца II. Гадавы прырост насельніцтва ў Беларусі ў 1959­1991 гг. (у тыс.).
    Год
    Народанасельніцтва
    Гарадское насельніцтва
    Сельскае насельніцтва
    
    Агульны прырост
    Экспаненцыяльны прырост
    Баланс міграцыі
    Агульны прырост
    Экспаненцыяльны прырост
    Баланс міграцыі
    Агульны прырост
    Экспаненцыяльны прырост
    Баланс міграцыі
    1959
    100,9
    145,0
    -44,1
    84,7
    47,9
    36,8
    16,2
    97,1
    -80,9
    1960
    85,9
    146,2
    -60,3
    102,8
    52,1
    50,7
    -16,9
    94,1
    -111,0
    1965
    97,8
    95,7
    2,1
    121,6
    45,0
    76,6
    -23,8
    50,7
    -74,5
    1970
    77,0
    77,7
    -0,7
    145.5
    53.2
    92,3
    -68,5
    24,5
    -93,0
    1975
    43,3
    66.8
    -23,5
    144,5
    G2,6
    81,9
    -101,2
    4.2
    -105,4
    1980
    73.1
    58,9
    14,2
    141,7
    67,3
    74,4
    -68,6
    -8,4
    -60,2
    1985
    59,5
    59,3
    0,2
    135,7
    71.5
    64,2
    -76,2
    -12,2
    -63,0
    1990
    1,1
    32,6
    -31,5
    78,0
    51,6
    26,4
    -76,9
    -19,1
    -57,8
    1991
    20,4
    17,4
    3,0
    69,4
    40,3
    29,1
    -49,0
    -22,9
    -26,1
    Крыніца: Населенне Республнкн Веларусь. Статнстнческіій сборннк. Мннск, 1996. С. 10—12.
    Табліца III. Колькасць гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу ў БССР у 1939-1989 гг.
    
    1939*
    1959
    1970
    1979
    1989
    Усяго
    173
    184
    204
    207
    211
    < 3000
    53
    45
    55
    50
    51
    3000-5000
    57
    57
    50
    32
    23
    5000-10000
    33
    50
    51
    66
    51
    10000-20000
    14
    15
    20
    27
    48
    20000-50000
    11
    7
    15
    13
    16
    50000-100000
    2
    6
    4
    9
    10
    100000-250000
    3
    3
    7
    6
    6
    250000-500000
    
    
    1
    3
    5
    500000-1000000
    —
    1
    1
    —
    —
    > 1000000
    -
    -
    -
    1
    1
    * Разам з землямі Заходняй Беларусі, далучанымі ў 1939 г.
    Крышца: Чнсленность, состав н двнженне населення Белорусской ССР. Статнстнческне матерналы. Мннск, 1996. С. 45; Населенне Республнкн Беларусь. Статнстнческіій сборніік. Мннск, 1995. С. 50.
    Табліца IV. Размеркаванне насельніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу ў БССР у 1939-1989 гг. (у тыс.).
    
    1939*
    1959
    1970
    1979
    1989
    Усяго
    1854,8
    2480,5
    3907.8
    5234,3
    6641,4
    < 3000
    106,9
    106.2
    116.9
    92,7
    97,0
    3000-5000
    215,8
    233.2
    204,1
    126,4
    91,6
    5000-10000
    222,3
    331,5
    357,8
    478,4
    384,5
    10000-20000
    205,3
    216,3
    265,7
    375,1
    639,7
    20000-50000
    375,6
    219,7
    496,6
    394,1
    503,9
    50000-100000
    183,4
    425,8
    260,5
    623,2
    751,8
    100000-250000
    545,4
    438,3
    1026.9
    916,9
    862,3
    250000-500000
    -
    —
    272.2
    968,3
    1727,5
    500000-1000000
    —
    509,5
    907,1
    —
    —
    >1000000
    -
    —
    -
    1259,2
    1583,1
    * Разам з землямі Заходняй Беларусі, далучанымі ў 1939 г.
    Крыніца: Чнсленность, состав н двнженне населення Белорусской ССР. Статнстнческне матерналы. Мннск, 1996. С. 45: Населенне Республіікн Беларусь. Статнстнческнй сборннк. Мннск, 1995. С. 51.
    Табліца V. Гарады з насельніцтвам болып за 100 тыс. жыхароў у БССР, 1897-1990 гг. (у тыс.).
    
    1897
    1926
    1939
    1959
    1970
    1979
    1989
    1990
    Мінск
    91
    132
    239
    509
    907,1
    1261,9
    1589,4
    1612,8
    Гомель
    .37
    86
    139
    168
    272,3
    382,8
    500,8
    506,1
    Магілёў
    43
    50
    99
    122
    202,3
    290,4
    359,2
    362,6
    Віцебск
    66
    99
    167
    148
    230,8
    296,6
    350,0
    356,4
    Гродна
    47
    50*
    49
    73
    132,5
    194,8
    270,5
    277,0
    Брэст
    47
    48*
    41
    74
    121,6
    177,3
    258,0
    268,8
    Бабруйск
    34
    51
    84
    98
    137,5
    192,2
    221,2
    222,9
    Баранавічы
    Няма звестак
    23*
    27
    58
    101,5
    130,7
    159,3
    162,8
    Барысаў
    15
    26
    49
    59
    84,1
    111,7
    143,8
    146,8
    Пінск
    28
    32*
    30
    42
    61,8
    89.9
    118,6
    121,6
    Орша
    13
    22
    38
    64
    100,7
    112.4
    123,1
    124,0
    Мазыр
    Няма звестак
    Няма звестак
    Няма звестак
    Няма звестак
    48,8
    73,5
    100,3
    102,4
    *1931 год як частка польскіх усходніх абласцей.
    Крыніца: Bevolkerungsstatistik WeiBrutheniens. Verzeichnis der kleineren und kleinsten Verwaltungseinheiten der WeiBruthenischen SSR einschl. der 1939 eingegliederten Ostgebiete Polens sowie der Gouvernements Brjansk und Smolensk mit statistischen Angaben uber ihre Bevblkerung auf Grund der so­wjetamtlichen Volkszahlung vom 17.12.1926 und der amtlichen polnischen Volkszahlungen vom 30.9.1921 und 9.12.1931. Berlin, 1942. S. 70, 96, 82, 106; Чнсленность, состав n двнженне населення Белорусской ССР. Статнстпческне матерііалы. Мпнск, 1996. С. 21; Населенне Республнкн Беларусь. Статнстнческнй сборннк. Мннск, 1995. С. 7.
    Табліца VI. Населыгіцгва горада Мінска ў 1800-1991 гг. (у тыс.).
    1800
    6,7
    1943 (I паўгоддзе)
    101,0
    1811
    11.2
    1944 (чэрвень)
    110,0
    1812
    прыкл. 3,5
    1944 (10 жніўня)
    43,0
    1825
    15,6
    1944 (27 кастрычніка)
    84,8
    1840
    22,5
    1945
    150,7
    1863
    30.1
    1946 (1 студзеня)
    158,7
    1885
    58,4
    1947 (1 студзеня)
    206.7
    1890
    75,5
    1947 (1 кастрычніка)
    218,2
    1897
    90,9
    1950
    273,6
    1913
    106,7
    1955
    401,7
    1917
    154,0
    1959
    509,5
    1920
    104.0
    1960
    538,5
    1921
    103,0
    1965
    721,5
    1926
    131,6
    1970
    917,4
    1931
    163,0
    1975
    1121,7
    1936
    206,0
    1979
    1276,2
    1941
    270,4
    1980
    1307.0
    1941 (пачатак ліпеня)
    70,0
    1985
    1476,8
    1941 (канец ліпеня)
    150,0
    1989
    1613,0
    1941 (кастрычнік)
    170,0
    1990
    1636,9
    1942 (травень лістапад)
    101,0-103,0
    1991
    1658,2
    Крыніца: АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 1, арк. 25, 26адв., 41, 79адв., 182, 183адв., 246; ЦДАНДТ, ф. 6, воп. 2, спр. 20, арк. 18адв.; Мннск: эніцікл. справочннк. Йзд. 2-е, доп. н перераб. Мннск, 1983. С. 9; Шнбеко 3. В. Мннск в конце XIX начале XX в. Очерк соцнально-экономнческого развнтня. Мннск, 1985. С. 112; Шыбека 3. Гарады Беларусі (60-я гады XIX пачатак XX ст.). Мінск, 1997. С. 220; Населенне Республнкн Беларусь. Статнстнческнй сборннк. Мннск, 1996. С. 7; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschaftsund Vernichtungspolitik in WeiBrussland 1941 bis 1944. Hamburg. 1999. S. 419.