Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Асноўнай прычынай аддзялення ад евангельскіх хрысціянбаптыстаў яны назвалі тую акалічнасць, што ў малітоўны дом баптыстаў забаронены ўваход дзецям. У сувязі з тым, што абшчына пяцідзясятнікаў не была зарэгістравана афіцыйна, вернікі не мелі магчымасці адкрыць уласны малітоўны дом. Зыходзячы з гэтага, яны былі вымушаны праводзіць рэлігійныя сходы нелегальна ў прыватных дамах. Кожную першую і трэцюю нядзелю месяца збіралася ўся абшчына, у астатнія дні тыдня збіраліся раніцай ці вечарам па пяць-дзесяць чалавек. Іх
785 Наступная інфармацыя пра пяцідзясятнікаў абапіраецца на справаздачы ўпаўнаважанага па справах рэлігійных культаў за ліпень 1955 г. (ДАМВ, ф. 3651, воп. 2, спр. 5, арк. 54—62), 15 студзеня 1960 г. (ДАМВ, ф. 3651, воп. 2, спр. 9, арк. 6-8), 26 траўня 1960 г. (ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1467, арк. 5—6), 16 снежня 1960 г. (ДАМВ, ф. 3651, воп. 2, спр. 9, арк. 98-99), 17 ліпеня 1961 г. (ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1537, арк. 22—24), 16 снежня 1965 г. (ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 400, арк. 4-8), 19 сакавіка 1968 г. (ДАМВ. ф. 812, воп. 1, спр. 9, арк. 100— 108), 3 лютага 1970 г. (ДАМВ, ф. 812, воп. 1, спр. 23, арк. 108—115), 3 сакавіка 1974 г. (ГАМО, ф. 69, воп. 12, спр. 26, арк. 40-44) і 14 сакавіка 1975 г. (ДАМВ, ф. 69, воп. 13, спр. 33, арк. 6—20).
786 Пар. пастановы ЦК КПБ ад 28 ліпеня і 17 лістапада 1954 г., якія абапіраюцца на адпаведныя рэзалюцыі ЦК КПСС. Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Мннск, 1986. Т. 4. 1945-1955. С. 567-572.
не спыніў нават пачаты па месцы працы працэс супраць Кібалкі. Пасля таго як у евангельскіх хрысціян-баптыстаў адбыўся раскол, у ліпені 1961 г. мінская суполка пяцідзясятнікаў стварыла нават свой уласны кіраўнічы орган: Кібалка быў абраны прэсвітарам, сталяр Уладзімір Зямлевіч і слесар Міхаіл Пачарняеў — дыяканамі, а токар Леанід Ганчарэнка — кіраўніком моладзевага гуртка.
3 нелегальным стварэннем абшчыны шшддзясятнікаў пачаліся праблемы ва ўпаўнаважанага па справах рэлігій. Як дзяржаўны чыноўнік ён быў абавязаны сігналізаваць пра пагрозу грамадскаму парадку з боку сектаў. Таму ён адзначаў, што адмова ад ваеннай службы супярэчыць савецкаму патрыятызму. Акрамя таго, звяртаў увагу на тое, што з-за гласалаліі пад час служэння пяцідзясятнікі стваралі шмат шуму, і гэта перашкаджала суседзям, у прыватнасці тады, калі дзеці выконвалі хатнія заданні.
Вялікую цікавасць уяўляюць філантрапічны і сацыяльны аспекты дзейнасці пяцідзясятнікаў. Яны арганізавалі моладзевую музычную групу, дапамагалі людзям, якія трапілі ў бяду, і падтрымлівалі кантакты са сваімі аднаверцамі па ўсім Савецкім Саюзе. Напрыклад, яны клапаціліся пра паралізаваную жанчыну (і яе пяцігадовую дачку), якая не магла абыходзіцца без дапамогі звонку, хоць і атрымлівала пенсію ад дзяржавы і аліменты на дзіця ад былога мужа. Пяцідзясятнікі забяспечылі не толькі догляд дзіцяці, але і ўзялі на сябе паходы па інстанцыях і нават дапамаглі перакрыць дах. Акрамя таго, у красавіку 1961 г. яны наладзілі сустрэчу моладзі з Брэста, Магілёва, Жытоміра, Рыгі і Малдавіі. Пры гэтым яны, як правіла, не парушалі грамадскага парадку. Толькі аднойчы пяцідзясятніка зафіксавалі як “парушальніка парадку”: пад час наведвання паліклінікі трактарнага завода ён так гучна абураўся знікненнем яго Бібліі, што давялося нават выклікаць міліцыю. Тым не менш пяцідзясятнікі ўвесь час сутыкаліся з паклёпам: так, напрыклад, 70-гадовую пенсіянерку абвінавацілі ў падбухторванні жонкі афіцэра, якая працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе, да чытання Бібліі. У выніку, знаходзячыся ў рэлігійным экстазе, жанчына нібыта хацела прынесці сваю 13-гадовую дачку ў “ахвяру” Богу.
Паменшыць колькасць клопатаў упаўнаважаны меў двума шляхамі: ён выклікаў прадстаўнікоў абшчыны пяцідзясятнікаў, каб абавязаць іх выконваць рэлігійныя законы і падштурхнуць да аб’яднання з хрысціянамі-баптыстамі евангельскай веры. Але знайсці агульную мову з людзьмі, якія баяліся толькі Страшнага суду, было немагчыма. Разам з тым яшчэ застава-
лася надзея ўнесці раскол у абшчыну евангельскіх хрысціянбаптьістаў. Апрача таго, упаўнаважаны імкнуўся пераканаць міліцыю і партыйныя органы ў неабходнасці забараніць якіянебудзь дзеянні пяцідзясятнікаў і перашкаджаць іх інтрыгам у судовым парадку. Тым не менш, на яго здзіўленне, ні адна з інстанцый не паставілася да яго прапаноў з належнай увагай. Дзяржава запатрабавала толькі штрафаваць пяцідзясятнікаў за арганізацыю нелегальных сходаў і прыцягваць да крыміналвнай адказнасці за ўхіленне ад вайсковай службы.
У лістападзе 1965 г. дэлегацыя з дзевяці чалавек паспрабавала дамагчыся ва ўпаўнаважанага па справах рэлігійных культаў афіцыйнай рэгістрацыі абшчыны пяцідзясятнікаў на 100 чалавек. Увосень 1968 г. Кібалка беспаспяхова хадайнічаў перад кіраўніком абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў аб магчымасці карыстацца малітоўным домам два-тры дні на тыдзень. Упаўнаважаны па справах рэлігій пасля гутаркі з пяцідзясятнікамі Мікалаем Кібалкам, Уладзімірам Ганчарэнкам, Міхаілам Пачарняевым, Васілём Марчанкавым, Іванам Радутам і Фёдарам Бураком у лютым 1970 г. адзначыў, што іх пазіцыі разышліся, калі паўстала альтэрнатыва: далучыцца да евангельскіх хрысціян-баптыстаў або захаваць самастойнасць. Кібалка адзначыў: называць іх малітоўныя сходы “зборышчам” абразліва. He лічыў ён сябе і “падпольным змагаром”. Рытуалы пяцідзясятнікаў істотна не адрозніваліся ад рытуалаў евангельскіх хрысіцян-баптыстаў. Ганчарэнка, Пачарняеў і Марчанкаў сказалі, што іх рэлігійныя дзеянні нікому не шкодзяць. Дэкрэт “Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы” даў поўную свабоду дзеянням вернікаў, але пры гэтым забраў у іх магчымасць займацца выхаваннем. 3 прычыны гэтага, казалі вернікі, савецкая моладзь у болыпасці сваёй амаральная. Гэтым яны закранулі вельмі слабы пункт у савецкай дактрыне, якая грунтавалася перш за ўсё на выцясненні рэлігіі з выхавання і адукацыі дзяцей і моладзі.
Упаўнаважаны па справах рэлігій не адважыўся на рэпрэсіі. Яго надзея на магчымасць раскалоць рух пяцідзясятнікаў не спраўдзілася. Пасля таго як у сярэдзіне 1970-х гг. колькасць мінскіх пяцідзясятнікаў павялічылася да 400 чалавек, ён нарэшце здаўся і прапанаваў дзяржаўнаму і партыйнаму кіраўніцтву ўзаконіць суполку, абгрунтаваўшы сваю прапанову тьм, што яе дзеянні будзе лягчэй кантраляваць, калі яна будзе зарэгістраваная, тым болып што можна было “прывязаць” іх да малітоўнага дома евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
У цэлым пяцідзясятнікі адрозніваліся тым, што яны звязвалі сваю дактрыну свабоднай волі з ідэалам рэлігійнага выхавання і сумленнай працы. На аснове эсхаталагічных уяўленняў яны схіляліся да сузірання і сацыяльнай ізаляцыі; адначасова, зыходзячы з місіянерскага задання, адчувалі сябе абавязанымі здзяйсняць філантрапічныя ўчынкі. Канфлікты з савецкай уладай узнікалі з дылемы: з аднаго боку як незарэгістраваная абшчына пяцідзясятнікі былі вымушаны праводзіць сходы нелегальна; з другога боку, зыходзячы са сваёй асноўнай пацыфісцкай дактрыны, маладыя мужчыны-пяцідзясятнікі адмаўляліся выконваць вайсковую павіннасць. Тым не менш пяцідзясятнікі да некаторай ступені маглі свабодна разгортваць сваю дзейнасць у Мінску, гэтаму спрыяла іх невялікая колькасць, а таксама імкненне ўладаў забяспечыць правапарадак, што зноў стала адной з найважнейшых задач у Савецкім Саюзе пры Хрушчове787. 3 гэтага прыкладу можна зрабіць тры высновы: 1) пяцідзясятнікі стварылі нелегальную абшчыну, камунікатыўныя формы якой адпавядалі ўмовам незалежнага аб’яднання, а ў місіянерскую задачу ўваходзілі педагагічныя мэты788; 2) існаванне такіх феноменаў, як пяцідзясятнікі, паказвае, што пры папулярным у беларускай гістарыяграфіі паняцці “таталітарызм” гаворка ідзе пра міф, пры дапамозе якога можна зняць адказнасць са свайго пакалення за ўключанасць у сістэму789; 3) калі Мінск пасля распаду Савецкага Саюза па-ранейшаму ганарыцца званнем “Горада-героя”, то разам з партызанамі варта было б аддаць належнае і кіраўнікам руху пяцідзясятнікаў — Мікалаю Кібалку, Васілю Марчанкаву і Уладзіміру Ганчарэнку790.
787 Пар.: Schroder Н. “Lebendige Verbindung mit den Massen”. Sowjetische Gesellschaftspolitik in der Ara Chruscev П Vierteljahreshefte fur Zeitgeschichte. 1986. Bd. 34. S. 523-560, тут S. 525-529.
788 Гістарыяграфія да гэтага часу ігнаруе ролю сектаў у беларускім грамадстве. Пар.: Канфесіі на Беларусі (канецXVIII —XX ст.)/ нав. рэд. У. I. Навіцкі. Мінск, 1998.
789 Пар.: Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мінск, 2000; Костюк М. Р. Большевнстская снстема властн в Белорусспн. Москва, 2002.
790 Беларускія этнолагі бачылі ў рэлігіі рэлікт традыцыйнага аграрнага грамадства, які закранае толькі неадукаваныя, некваліфікаваныя пласты населыгіптва і мае значэнне перш за ўсё для пенсіянераў і хатніх гаспадынь. Пар.: Нзменення в бьпу н кулыуре городского населенпя Белорусснн / под ред. В. К. Бондарчпка. Мннск, 1976. С. 94-95.
4 Ваенны гарадок Усходні анклаў бяспраўных цывільных асоб
Праграма КПСС 1961 г. — “праграма пабудовы камуністычнага грамадства” заявіла пра вырашэнне жыллёвага пытання ў Савецкім Саюзе ў бліжэйшае дзесяцігоддзе. I на самай справе ў жыллёвым будаўніцтве ў 1960-1970-я гг. былі зроблены вялікія намаганні, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў аднастайных жылых масівах на ўскраінах гарадоў. Калі асобная і добраўпарадкаваная па ўсіх патрабаваннях сучаснага жыцця кватэра ўяўляла для сем’яў невядомую раней раскошу, то навакольнае асяроддзе, якое нагадвала будаўнічую пляцоўку з пратаптанымі дарожкамі, з неаздобленымі лесвічнымі клеткамі і цёмнымі пад’ездамі, з самага пачатку выклікала пачуццё небяспекі. Пры гэтым для шырокіх слаёў насельніцтва гэта было нормай гарадскога жыцця на этапе “развітога сацыялізму” часоў Брэжнева. Пра ідылію камуністычнага грамадства ўсеагульнага дабрабыту не магло быць і гаворкі, асабліва калі за аснову браць заходнія стандарты, на якія ў ідэалагічным спаборніцтве сістэм спасылаліся даволі часта.
Далейшыя звесткі пра сацыялістычную рэчаіснасць можна атрымаць, калі разглядаць адхіленні ад нормы. Пры гэтым само сабой узнікае пытанне, якімі рамкамі абмежавала сябе сістэма. Гэта была іерархія кантролю і адказнасці, якая не толькі спрыяла супрацьдзеянню ў выкананні многіх рашэнняў партыі і дзяржавы, але і вяла да ўзнікнення закрытых месцаў. дзе панавалі ўласныя правілы і ігнараваліся законныя правы грамадзян. Такая сітуацыя выклікае асацыяцыю з ваенізаваным грамадствам. I сапраўды, на прыкладзе Мінска можна пераканаўча праілюстраваць безнадзейнасць і бесперспектыўнасць становішча цывільных грамадзян, якія жылі ў ваенных гарадках. У выпадку з ваенным гарадком Усходні іх лёс знайшоў адлюстраванне толькі ў перапісцы з кіраўнічымі органамі. У чым жа была праблема?