• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    17 верасня 1962 г. два пасёлкі Уручча і № 17, размешчаныя на другі бок ад кальцавой дарогі (яна пазначала рысу горада на паўночным усходзе Мінска), былі аб’яднаны ў ваенны гарадок Усходні, які адміністрацыйна стаў падпарадкоўвацца Мінгарвыканкаму. У сувязі з гэтым Савет Міністраў БССР даў указанне гарвыканкаму на працягу 1962—1965 гг. забяспечыць кватэрамі людзей, якія жылі ў ваенным гарадку, але не
    былі звязаны з арміяй і працавалі ў Мінску791. Калі 18 снежня 1964 г. Мінгарвыканкам перадаў пасёлак Усходні ў распараджэнне выканкама пасялковага савета ваеннага гарадка, адбылося намінальнае перакладанне адказнасці, таму што горад не хацеў умешвацца ва ўнутраныя справы гэтага ваеннага гарадка. У пасёлку жылі вайскоўцы афіцэры з сем’ямі. Цывільнае насельніцтва складалі былыя вайскоўцы, якія працавалі на прадпрыемствах і ва ўстановах Мінска, а таксама работнікі гандлю і грамадскага харчавання, выкладчыкі і медыцынскія работнікі. У абедзвюх катэгорый грамадзян былі дрэнныя жыллёвыя ўмовы. У сярэдзіне 1960-х гг. у пасёлку было 30 драўляных баракаў, дзе жылі 400 сем’яў, з якіх 148 не мелі дачынення да войска. 30 сем’яў пражывалі ў старых дамах, 5 — у “времянках” і 3 у зямлянках. Так склалася, што ўсе магчымасці для паляпшэння жыллёвых умоў не былі выкарыстаны з самага пачатку. 3 аднаго боку, ваенкамат забяспечваў кватэрамі выключна вайскоўцаў. 3 другога боку, выканкам Усходняга не меў жыллёвага фонду, бо армія была вызвалена ад агульнапрынятага абавязацельства аддаваць 10% жылой плошчы ў новабудоўлях у распараджэнне камунальных уладаў. I нарэшце, людзей з Усходняга не бралі ў разлік пры размеркаванні кватэр ні ў выканкамах горада, ні на мінскіх прадпрыемствах, бо яны не былі прапісаны ў сталіцы. У гэтых умовах партыйная арганізацыя і выканкам ваеннага гарадка хадайнічалі перад Мінскім гаркамам і абкамам партыі аб далучэнні пасёлка да Мінска і аб садзейнічанні ў выдзяленні фінансавых сродкаў для будаўніцтва жылля792.
    У выніку 10 студзеня 1967 г. Савет Міністраў БССР прыняў чарговую пастанову аб забеспячэнні кватэрамі цывільных асоб, якія жылі ў закрытых ваенных гарадках793. У наваколлі Мінска гэта закранула 897 чалавек, 758 з якіх працавалі ў Мін-
    791 Пар. справаздачу першага адцзела Савета Міністраў намесніку старшыні Савета Міністраў ад 7 чэрвеня 1967 г. НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2062, арк. 195-196. Паводле спіса першага адцзела Савета Міністраў ад 17 студзеня 1968 г. колькасць пераселеных у Мінск складала: 188 у 1963 г., 110 у 1964 г., 63 у 1965 г., 67 у 1966 г. і 23 у 1967 г. Астатнія 790 чалавек яшчэ чакалі перасялення. НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2383, арк. 84-85.
    792 ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 390, арк. 30-32.
    793 Пар. справаздачу намесніка старшыні Мінгарвыканкама ў Мінаблвыканкам. НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2062, арк. 210.
    ску794. Аднак ужо 26 траўня 1967 г. камандуючы Беларускай ваеннай акругай палічыў неабходным паскардзіцца ў Савет Міністраў БССР на тое, што Мінгарвыканкам адмовіўся прымаць адпаведную катэгорыю людзей на чаргу на атрыманне жылля. Перасяленне адбывалася ў лепшым выпадку ў межах тэрыторыі горада, у той час як па цывільных асобах, якія жылі ў ваенных гарадках, размешчаных у наваколлі Мінска, ніякіх рашэнняў не прымалася795. 7 чэрвеня 1967 г. адрэагаваў першы аддзел Савета Міністраў БССР: Мінгарвыканкам вызвалілі ад яго абавязацельстваў і замест гэтага дазволілі будаўніцтва жылых дамоў у Мінскім раёне для цывільнага насельніцтва, якое пражывала ў ваенных гарадках. 8 чэрвеня 1967 г. гэтая прапанова, якая азначала ў той жа час субурбанізацыю, была ўхвалена Старшынёй Савета Міністраў796. Пры гэтым тэма далучэння да горада была пакуль закрыта. У лісце ад 5 кастрычніка 1967 г., накіраваным у ЦК КПБ і Мінгарвыканкам, старшыня выканкама ваеннага гарадка Усходні чарговы раз звярнуў увагу на асабліва складанае становішча цывільнага насельніцтва ў ваенных гарадках. Толькі пасля гэтага, 3 студзеня 1968 г., Савет Міністраў прыняў пастанову аб перасяленні на працягу двух гадоў усіх афіцэраў запасу мінскіх ваенных гарадкоў у прыгарадную зону Мінска797.
    Пастановы выконвалася вельмі павольна. 9 ліленя 1968 г. камандуючы Беларускай ваеннай акругай давёў да ведама Старшыні Савета Міністраў, што пераехаць у Мінск яшчэ не змагла ніводная з 160 сем’яў; у Мінскую вобласць пераехалі толькі 4 з 48 сем’яў798. Акрамя таго, ваенкамат са свайго боку дзейнічаў выбарачна. Як вынікае з ліста старшыні выканкама пасялковага савета Усходняга ў Савет Міністраў БССР і Мінгарвыканкам, перавага аддавалася афіцэрам запасу, якія пакідалі добраўпарадкаваныя кватэры тым, хто прыходзіў ім на змену799. У той жа час выдзяленне кватэр ваенкамат зацягваў, каб выкарыстоўваць рэзерв, які знаходзіўся ў яго распараджэнні, па сваім
    794 Пар. справаздачу камандуючага Беларускай ваеннай акругай Старшыні Савета Міністраў БССР ад 26 траўня 1967 г. НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2062, арк. 213—214.
    795 НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2062, арк. 213-214.
    796 Тамсама, арк. 195—196.
    797 НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2383, арк. 43.
    798 НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 2384, арк. 6—7.
    799 Тамсама, арк. 1-2.
    меркаванні. 19 снежня 1969 г. намеснік старшыні Мінгарвыканкама накіраваў скаргу Старшыні Савета Міністраў БССР і камандуючаму Беларускай ваеннай акругай аб тым, што не засяляюцца два дамы на 180 кватэр, выдзеленыя ў кастрычніку 1969 г.800. У цэлым акцыя перасялення скончылася ў пачатку 1970-х гг.801. Для Усходняга праблема вырашылася ў 1978 г. з далучэннем яго да Мінска. На тэрыторыі ваеннага гарадка паўстаў жылы раён з шматпавярховымі дамамі.
    Падводзячы вынікі, можна адзначыць, што ў справах выразна прасочваецца канфлікт кампетэнцый паміж гарадскімі ўладамі, з аднаго боку, і ваеннымі ведамствамі — з другога. У той час як першыя абавязаны былі клапаціцца пра інтарэсы пацярпелых грамадзян, другія распараджаліся жылплошчай, якая перадавалася ў іх рэзерв, і пры гэтым адбівалі нападкі тых, што, на іх думку, хацелі “паласавацца гэтым пірагом”. Так цывільныя асобы ваеннага гарадка на дзесяцігоддзі патрапілі ў бязвыхадную сітуацыю. Ваеннае ведамства адмовілася даць ім годнае жыллё, а выканкамы і прадпрыемствы горада не мелі гграва ўносіць іх у спісы чаргавікоў на атрыманне кватэры, бо ў гэтых людзей не было сталічнай прапіскі. 3 прычыны ўсяго гэтага ваенны гарадок Усходні на працягу дзесяці гадоў уяўляў сабой свайго роду анклаў бяспраўных і абяздоленых цывільных асоб.
    800 НАРБ, ф. 7, воп. 5, спр. 3064, арк. 3.
    801 Пар.: Справаздача кіраўніка кватэрнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі ад 3 лютага 1970 г. НАРБ. ф. 7, воп. 5. спр. 3064, арк. 6, 8.
    VII. Высновы
    “Адметны факт сучаснага грамадства гэта рост вялікіх гарадоў”802.
    Эрнэст В. Берджэс
    “Савецкі Саюз краіна вялікіх гарадоў’*0*.
    Чонсі Д. Харыс
    У эпіграфе да гэтай працы было названа месца, якое ўзнікла ў фантазіі Бертольта Брэхта: “Мінск адзін з найболып сумных гарадоў свету”. Такую пераболыпаную характарыстыку ігісьменнік даў Мінску, каб развянчаць пазітыўны вобраз горада ў літаратуры сталінскага часу. Але спасылка на гэтае сцверджанне Стэфана Гейма ў яго звароце да сумлення пісьменнікаў пад назвай “Сум Мінска” ўяўляла сабой аднабаковы погляд на нібыта пануры культурны ландшафт савецкай правінцыі. Тых, хто падарожнічаў і мог зрабіць прамежкавы прыпынак у Мінску па шляху з Берліна ў Маскву, беларуская сталіца таго часу прыцягвала па дзвюх прычынах: з аднаго боку, пры Сталіне быў збудаваны цэнтр, які маштабамі свайго праспекта і манументальнасцю архітэктуры неакласіцызму нагадваў “музей сацыялістычнага рэалізму пад адкрытым небам”. 3 іншага боку, масавыя “ўцёкі з вёскі” ў горад у 1940—1950-я гг., якія адбываліся ў рамках дзяржаўнай праграмы пасляваеннага аднаўлення, прывялі да “асяляньвання” горада, што знайшло адлюстраванне ў вобразе жыцця і формах пражывання населыпотва. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што Мінск вабіў да сябе беларускую моладзь пад час савецкага “адукацыйнага буму” ў 1960-1970-я гг., таму адбылося “вымыванне вёскі”. Кожны прадстаўнік пісьменніцкага цэха, які імкнецца найболып дакладна адлюстраваць сацыяльную рэчаіснасць у Савецкім Саюзе, павінен пры гэтым паклапаціцца не толькі ггра выбар прадмета даследавання, але і пра тое, на чым сфаку-
    802 Burgess Е. W. The Growth of the City: An Introduction to a Research Project П Urban Pattern: Studies in Human Ecology I Ed. by Theodorson G. A. Revised Edition. University Park I London, 1982. P. 35.
    803 Harris C. D. Cities of the Soviet Union. Studies in Their Functions, Size, Density, and Growth. Chicago, 1970. P. 1, 401.
    саваць сваю ўвагу. I нарэшце, што тычыцца “феномена Мінска”, неабходна ўбачыць не толькі прыкметныя з першага погляду контуры, але і абрысы на заднім плане.
    Асноўнай адметнай рысай гісторыі Савецкага Саюза была ўнікальная па сваіх маштабах дынаміка ўрбанізацыі ў 1930-я і 1950-1960-я гг., а таксама дуалізм сучасных і традыцыйных элементаў як структурная праблема ўрбанізацыі. Нездарма эпоха сталінізму, якая прайшла пад лозунгам “пабудовы сацыялізму ў адной краіне”, была цесна звязана з канцэпцыяй мадэрнізацыі і пры гэтым выкарыстала архітэктурную метафару. Усе напрамкі па даследаванні СССР, якія апрыёры ігнаруюць створанае навакольнае асяроддзе і толькі між іншым закранаюць пытанне пра горад як жыодёвую прастору, не могуць хоць бы прыблізна апісаць маніфестацыю ўлады на рэпрэзентатыўных плошчах і паўсядзённае жыццё насельніцтва ў перапляценні асабістых, паўафіцыйных і нелегальных сфер. “Мінскі феномен” можа ў гэтым выпадку служыць павучальным прыкладам, бо страшныя наступствы Другой сусветнай вайны прывялі да планавання “ўзорнага сацыялістычнага горада”, а індустрыялізацыя БССР пасля пашырэння савецкай гемісферы на Захад спрычынілся да сапраўднага дэмаграфічнага буму ў беларускай сталіцы.
    1	Праект “сацыялістычны горад”
    У савецкім дыскурсе “сацыялістычны горад” супрацьпастаўляўся гістарычна паўсталаму ўяўленню “капіталістычнага горада”. Таму спецыялісты з Масквы, якія ў пасляваенныя гады выконвалі вырашальную ролю ў планаванні Мінска, былі не зацікаўлены ў аднаўленні адпаведніка арыгіналу. Замест гэтага ў разбураным горадзе, які ляжаў перад імі, яны бачылі шанец стварыць нешта прынцыпова новае. “Рэканструкцыя” прадугледжвала перасоўванне цэнтра на спраектаваны праспекг і звязанае з гэтым аднаўленне цэнтра горада. Аб захаванні гістарычнай спадчыны пры гэтым не вялося і гаворкі. Хутчэй пад эгідай Крамля ішоў працэс ператварэння “старога Мінска” ў савецкі горад.