Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
У 1950-1960-я гг. Беларусь уяўляла сабой “грамадства плыннага пяску” (Мошэ Левін). У эпоху позняга сталінізму міграцыя стала, перш за ўсё, вынікам спусташэння вёскі. У нейкай ступені гэта можна растлумачыць дэмабілізацыяй Савецкай арміі і партызанскіх фармаванняў, а таксама арганізаваным наборам рабочай сілы (аргнабор). Пасля зшшчэння значнай часткі беларускай эліты пад час Вялікага тэрору і яўрэйскай часткі насельніцтва ў перыяд нямецкай акупацьгі ў Мінску адбыўся працэс перагрупоўкі гарадскога грамадства. Напярэдадні Другой сусветнай вайны беларуская сталіца знаходзілася пад юрысдыкцыяй Мінскай вобласці і аднаўленне краіны пасля вайны праходзіла пад знакам хаосу і імправізацыі, таму немагчыма даць ацэнку ні колькасці ахвяр, ні колькасці новаперасяленцаў, якія самавольна прыбылі ў горад. Меры па абмежаванні росту горада спатрэбіліся толькі пасля таго, як Крэмль у 1956 г. узаконіў права на звальненне, якое стварыла ўмовы для ўзнікнення ўсесаюзнага рынку працоўнай сілы. Для Мінска гэта азначала забарону на далейшае пашырэнне прамысловасці і ўвядзенне сістэмы прапіскі. Прапіска ў горадзе надалей была звязана з пацвярджэннем наяўнасці санітарнай нормы памерам 9 кв. м на аднаго чалавека. 3 улікам таго, што само мясцовае насельніцтва ў сярэднім мела толькі палову прадугледжанай законам жылплошчы, легальнае перасяленне ў горад было амаль немагчымым. Пасля таго як у 1963 г. санітарную норму павялічылі да 12 кв. м, стала зразумела: шматлікія шляхі пранікнення ў горад не могуць быць закрыты дэкрэтамі.
На практыцы механізмы па “закрыцці” горада не працавалі па самых розных прычынах, у тым ліку з-за ігнаравання законаў грамадзянамі, злоўжыванняў на ценявым рынку нерухомасці, падману і карупцыі ў адпаведных установах. Урэшце партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва не магло абмежаваць рост горада. Апошні на дзве трэція быў выкліканы міграцыяй з вёскі.
Паколькі з 1932 г. членам калгаса не выдаваліся пашпарты і пакінуць вёску можна было толькі з дазволу старшыні калгаса, гаворка ішла пра дзве катэгорыі: з аднаго боку, гэта былі студэнты ВНУ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія пасля заканчэння вучобы спрабавалі застацца ў горадзе ў якасці “маладых спецыялістаў” або шляхам стварэння сям’і; а з другога боку, гэта былі лімітчыкі. якія атрымалі па хадайніцтве прадпрыемстваў часовую прапіску. 3-за кепскіх умоў у інтэрнатах і на фоне ўсеагульнага дэфіцыту жылля абедзве катэгорыі былі вымушаны здымаць жылплошчу, яны часта не мелі магчымасці афш,ыйна прапісацца або перапрапісацца. У выніку гэтага ў канцы 1960-х гг. колькасць насельніцтва, якое пражывала ў горадзе нелегальна, складала каля 3%.
Прымаючы пад увагу колькасць мігрантаў, якая ў 1973 г. склала 80 тыс. чалавек, ствараецца ўражанне, што працэсы “ўцёкаў з вёскі” і імклівай урбанізацыі літаральна выпрабоўвалі на трываласць дзяржаву і партыю. Відавочна, маладое пакаленне кіравалася дэвізам “гарадское паветра даруе свабоду”. Кампраміс, на які пайшоў Мінгарвыканкам, часова адкрыўшы “шлюзы”, каб аслабіць напор мігрантаў, пацягнуў, аднак, за сабой іх каласальную цякучасць. Інтэграцыя ў гарадское грамадства часта цярпела няўдачу па прычыне таго, што перасяленне было магчыма толькі часова і нелегальна, і жыллёвыя ўмовы новаперасяленцаў у большасці выпадкаў пакідалі жадаць лепшага. Лічба болып за 50 тыс. чалавек мігранты, што з’ехалі з горада ці былі накіраваны на працу за яго межы ў 1979 г., кажа сама за сябе. У культурным аспекце палітыка Хрушчова ў галіне сярэдняй адукацыі прывяла да таго, што мігранты ўжо ў другім пакаленні зазнавалі русіфікацыю. Нягледзячы на гэта, прыхільнасць насельніцтва Мінска да вёскі захавалася аж да распаду Савецкага Саюза: або праз падтрыманне кантактаў са сваякамі, якія пастаянна жылі ў сельскай мясцовасці, або шляхам набыцця дачы.
“Двухаблічны вобраз Савецкага Саюза”. На падставе тэзіса аб “грамадстве плыннага пяску” неабходна звярнуць увагу на дваістую структуру савецкіх гарадоў і адрозніваць грамадскую і прыватную сферы. Гаворка ідзе пра тое, каб не толькі апісаць няўдачы ў гісторыі закладання і будаўніцтва праспектаў і цэнтральных плошчаў, а перш за ўсё пра тое, каб пранікнуць у сутнасць “шэрых зон” паўсядзённага жыцця і даследаваць субкультуры і грамадскае асяроддзе. Асаблівую ўвагу пры гэтым варта аддаць паўафіцыйным, багатым на нелегальную дзейнасць сфе-
рам (напрыклад, самавольна забудаваныя пасёлкі з драўлянымі дамамі і месцы сустрэч рэлігійных суполак).
Найважнейшым структурным элементам “сацыялістычнага горада” быў галоўны праспект, у Мінску — вуліца Савецкая, у 1952 г. перайменаваная ў праспект Сталіна, а ў 1961 г. у праспект Леніна. Па ходзе праспекта размясціліся галоўныя плошчы горада. Там знаходзіліся ўсе асноўныя ведамствы, установы адукацыі і крамы. Афі'іыйная функцыя плошчаў станавілася відавочнай у святы, калі пад час парадаў і дэманстрацый партыйнае і дзяржаўнае кіраўншдва імкнулася, відаць, пераканаць масы ў сіле сваёй улады. Акрамя гэтага, непрапарцыйна вялікія памеры збудаванняў у цэнтры горада хутчэй сведчылі пра раз’яднанасць індывідаў у грамадстве. Ніякае іншае месца Мінска так не сімвалізуе правал ідэі “сацыялістычнага горада”, як Цэнтральная плошча. Hi адзін з прапанаваных на шматлікіх архітэктурных конкурсах праектаў па афармленні “сэрца горада” так і не быў рэалізаваны. Прычыны гэтага трэба шукаць у галіне супярэчнасці інтарэсаў бюракратыі планавання і эканомікі горада. 3 аднаго боку, Саюз архітэктараў БССР і Упраўленне па справах архітэктуры, якое знаходзілася ў падпарадкаванні Савета Міністраў, пастаянна знаходзіліся ў нацягнутых адносінах. 3 другога боку, у будаўшцтве ўсё болып праглядалася неабходнасць эканоміі. Акрамя таго, інфраструктура заставалася па-за полем зроку. У той час як архітэктары спрачаліся пра першынства неакласіцызму або мадэрнізму, у развіцці горада выявіліся сур’ёзныя праблемы ў жыллёвым будаўніпдве і забеспячэнні пітной вадой. Пра адвольнасць атрыманага ў канчатковым рахунку горадабудаўнічага ансамбля можна меркаваць па тым, што Першы Сакратар ЦК КПСС М. С. Хрушчоў і Першы Сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў на працягу дзесяці гадоў параўноўвалі галоўны праспект Мінска з зусім не падобнымі да яго шыкоўнымі вуліцамі — Неўскім праспектам у Ленінградзе і Крашчацікам у Кіеве.
Каб Мінск адпавядаў патрабаванням “сацыялістычнага горада”, пасля вайны ў цэнтры і на прылеглых да яго вуліцах пабудавалі дыхтоўныя добраўпарадкаваныя жылыя дамы: у кватэрах было электрычнае святло, цэнтральнае ацяпленне, гарачая вада і санвузел. Аднак, насуперак лозунгу Сталіна, разам з імі на паўднёва-заходняй перыферыі, быццам бы каля брамы, якая вядзе ў горад, размяшчаліся болып чым сціплыя рабочыя пасёлкі. Праўда, пасёлак трактарнага завода цалкам адпавядаў мадэлі горада-саду. Але магчымасцяў па забеспячэнні новаперасяленцаў неабходным жыллём відавочна не хапала. Масам, якія
накіроўваліся ў горад, патрабавалася спрыянне пры будаўніцтве індывідуальных драўляных дамоў на свабоднай тэрыторыі ў цэнтры і на ўскраінах. Інфраструктура была слаба развітай, а прапанова ў сферы паслуг катастрафічнай, таму пра дэклараваную “нармалізацыю ўмоў жыцця” не вялося і гаворкі. У такіх умовах хутчэй вёска была перанесена ў горад. У цэлым жыллёвае будаўнштва пасляваеннага часу, якое ажыццяўлялася прадпрыемствамі і арганізацыямі, арыентавалася не на попыт, а на вытворчасць. Спачатку планы былі накіраваны толькі на рассяленне рабочых на наяўнай жылой плошчы. Гаворка ніякім чынам не ішла пра тое, каб даць кожнай сям’і асобную кватэру. У гэтых умовах “камуналка” ператварылася ва ўрбанную форму пражывання. Без сумневу, меўся на ўвазе інструмент сацыяльнага кантролю. Па іроніі гісторыі, насельніцтва было вымушана пражываць калектыўна, што дыктавалася тагачаснымі ўмовамі; у гэта ўкладваўся зусім іншы сэнс, чым у горадабудаўнічыя ўтопіі 1920-х гг., якія мелі на мэце эмансіпацыю жанчыны. Замест гэтага ў барачных раёнах развілася вясковая субкультура, якая характарызавалася захаваннем традыцый сельскага ўкладу жыцця. У якасці асноўнай распазнавальнай прыкметы сталінізму можна назваць недахоп магчымасцяў для індывідуальнай самарэалізацыі.
Толькі масавае будаўніцтва пры Хрушчове дазволіла большай частцы населыгідгва ажыццявіць сыход у прыватную сферу. Партыйная праграма 1961 г. паставіла задачу на працягу дваццаці гадоў забяспечыць кожную сям’ю жыллём. Хоць востры недахоп жылля пасляваенных гадоў і змог быць пераадолены ў брэжнеўскі час пад эгідай выканкамаў, але ў якасці платы за гэта сем’і здавольваліся маламетражнымі і малагабарытнымі кватэрамі, не разлічанымі на сем’і з дзецьмі, што пагаршалася нездавальняльнымі сацыяльнымі ўмовамі ў мікрараёнах. 3 пункту гледжання дзяржавы, прынцып індывідуалізацыі мог адначасова перашкодзіць калектыўным пратэстам. 3-за розніцы паміж попытам і прапановай абдзеленымі заставаліся перш за ўсё маладыя сем’і. Аднак перспектыва атрымання кватэры была асноўнай прычынай таго, што савецкаму кіраўшцтву ўдалося ўмацаваць у свядомасці насельнііггва “масавы кансэнсус” (Віктар Заслаўскі).
Цэлы шэраг прыкладаў з гісторьгі штодзённасці сведчыць: насуперак знешняй карціне татальнага кантролю побач з “афіцыйным” Мінскам заўсёды існаваў Мінск “неафіцыйны”. Неабходна назваць утвораны на паўднёва-ўсходняй ускраіне ў пачатку 1950-х гг. дзякуючы кемлівай прадпрымальніцкай жылцы неле-
гальны пасёлак Новыя Шэйпічы; згадаць паспяховы калектыўны пратэст жыхароў, што мерзлі ў адным з раёнаў наггрыканцы 1950-х гг., які змог перамагчы волю кіраўнічага апарату сярэдняга звяна; у гэтым шэрагу стаіць і дзейнасць пяцідзясятнікаў у прыватных дамах горада на пачатку 1960-х гг., якая даводзіла да адчаю ўпаўнаважанага па справах рэлігійных культаў; а таксама жыццё загнаных у кут цывільных асоб у ваенным гарадку Усходні ў сярэдзіне 1960-х гг., якое нагадвала існаванне ў гета. У гэтым ракурсе для таго, каб зразумець савецкую сістэму ўлады, трэба браць пад увагу і патрон-югіенцкія адносіны, якія ў першую чаргу тычыліся эліты. Без сумневу, сацыялізацыя, звязаная з правам на эмансіпацыю, у Савецкім Саюзе была немагчымая па-за дзяржавай і партыяй. Для простага савецкага грамадзяніна, у адрозненне ад адданага партыі таварыша, была характэрна імправізацыя — следства ўсеагульнага дэфіцыту, а таксама здольнасць да згуртаванасці, якая выклікалася абмежаванымі жыллёвымі ўмовамі. Сацыялізму савецкага ўзору былі ўласцівы некаторыя вольнасці выканання на месцах загадаў, што спускаліся зверху.