• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    Горадабудаўнічым узорам выступіў Генеральны план Масквы 1935 г., які прадугледжваў радыяльна-кальцавую структуру вуліц, узвядзенне манументальнага цэнтра і ссоўванне прамысловых прадпрыемстваў на ўскраіны горада, а таксама пашырэнне зялёных зон у цэнтры. Прынцыпы, якія стаялі за гэтым (“зе-
    ляніна, паветра, святло”), і звязаны з імі занальны падзел горада (“праца, пражыванне, вольны час”) не выцякалі ні з “Камуністычнага маніфеста”, ні з праграмы партыі балыпавікоў; наадварот, яны хутчэй адпавядалі “Афінскай хартыі”, абвешчанай пратаганістамі Міжнароднага кангрэса сучаснай архітэктуры (СІАМ) у 1933 г. Такім чынам, у праекце “сацыялістычны горад” гаворка ішла не так пра марксісцка-ленінскую ўтопію, як пра распаўсюджаны за межамі савецкага блока мадэрнісцкі праект, толькі пад іншай назвай. Паколькі Генеральны план Масквы быў не ўніверсальнай інструкцыяй па горадабудаўніцтве. а ўяўляў сабой праект па рэканструкцыі горада, які склаўся гістарычна, то пасляваенны Мінск захоўваў німб архітэктурнага ансамбля і суцэльнага твора мастацтва. Савецкае горадабудаўніцтва ў другой палове 1940-х гг. перажывала крызіс, таму запланаваная дэцэнтралізацыя гарадскога планавання пачалася пры Хрушчове. У сувязі з гэтым у 1955 г. афармленне беларускай сталіцы нарэшце перадалі ў кампетэнцыю Савета Міністраў БССР.
    Пасля Другой сусветнай вайны сацыяльныя эксперыменты болып не былі прадметам дыскусій архітэктараў. Калі дойліды і кіраваліся якой-небудзь ідэяй, то, паводле афіцыйнай прапаганды, ідэяй “сталінскага клопату пра чалавека”. Гаворка ішла пра нармалізацыю ўмоў жыцця, а таксама пра ліквідацыю ўбогіх кварталаў на ўскраінах горада. Пры гэтым не выклікаў сумневу той факт, што, з аднаго боку, мелася на ўвазе жыллё для ўсёй сям’і, а з другога — рассяленне рабочых у шыкоўных шматкватэрных дамах у цэнтры горада. Абавязкі, ускладзеныя на архітэктараў пры афармленні архітэктурнага асяроддзя, былі вельмі дакладныя. М. I. Калінін (ён у якасці Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яшчэ ў час вайны займаўся арганізацыяй гарадскога планавання) абмежаваўся ўказаннем на эстэтыку ансамбля і функцыянальнасць гарадской прасторы. A. А. Жданаў (ён на пасадзе ўпаўнаважанага па культурна-палітычных справах ЦК бальшавікоў валодаў манаполіяй тлумачэння паняцця “сацыялістычны рэалізм”) паспеў да сваёй смерці ў 1948 г. выказаць абвінавачванні ў “фармалізме” толькі ў галіне літаратуры, кіно і музыкі. 3 гэтай прычыны архітэктары яшчэ валодалі пэўнай свабодай дзеянняў, тым болып што ў дачыненні да горадабудаўніцтва генеральная лінія была вызначана партыяй толькі ў 1955 г. Абапіраючыся на вынікі конкурсаў на найлепшы праект Палаца Саветаў у Маскве, праведзеных у першай палове 1930-х гг., вядучыя архітэктары выбралі класіцызм як адэкватны сродак выражэння “сацыялістычнага рэаліз-
    му”. У сувязі з гэтым у дачыненні да Мінска характэрны той факт, што ў выніку недастатковай колькасці спецыялістаў “нацыянальныя формы” пачалі абмяркоўвацца толькі ў 1940-я — пачатку 1950-х гг., калі ў будаўнічай галіне ўжо пазначыўся карэнны пералом. Таму так званая “нацыянальная беларуская” архітэкіура сталінскай эпохі была зведзена да капіявання “рускай” архітэктуры дарэвалюцыйнага часу.
    3 маскоўскай будаўнічай нарадай 1954 г. звычайна звязваюць змену ўзору ў савецкім гарадскім планаванні. Тым не менш, “карэнны пералом у будаўніцтве” нельга абмяжоўваць толькі адзінкавай падзеяй і звязваць выключна з асобай Хрушчова. Гаворка ішла хутчэй пра працэс, які пачаўся яшчэ пры Сталіне і ў выніку правядзення шэрагу мерапрыемстваў распаўсюдзіўся на ўвесь перыяд праўлення Хрушчова. Прьгчынай стала жыллёвае пытанне, якое вынікала з планаў індустрыялізацыі пасляваеннага часу. У сувязі з гэтым у 1950 г. міністр будаўніцтва СССР запатрабаваў ад Савета Міністраў БССР знізіць выдаткі ў будаўніцтве на 25% і павялічыць паверхавасць жылых дамоў. Пасля змены ўлады ў Крамлі кампанія супраць дэкаратыўных “празмернасцяў” на фасадах будынкаў расцягнулася на некалькі гадоў. Цэлы шэраг пастаноў стварыў новую аснову для горадабудаўніпдва: з аднаго боку, у 1955 г. пачалася індустрыялізацыя будаўніцтва. а з другога — гарадское планаванне з саюзнага ўзроўню пераводзілася на рэспубліканскі. У 1956 г. амаль усе вялікія гарады былі вымушаны ўвесці сістэму прапіскі і змірыцца з абмежаваннем працэсу індустрыялізацыі. У 1957 г. абвясцілі масавае жыллёвае будаўніцтва, якое перадалі ў распараджэнне выканкамаў. 3 дапамогай абмежавання росту буйных гарадоў планавалася дасягнуць усебаковай мадэрнізацыі. У гэтых умовах Праграма КПСС 1961 г. парвала з марксісцка-ленінскай фобіяй урбаннасці і абвясціла горад “зародкам” эканамічнага прагрэсу і месцам сацыялізацыі працоўных. На парадак дня былі пастаўлены як урбанізацыя сельскай мясцовасці, так і рашэнне жыллёвага пытання ў гарадах. Замена прыватнага жыллёвага будаўніцтва кааператыўным у 1962 г. стала прадвеснікам ліквідацыі вясковых паселішчаў у гарадах. Так сэрца “сацыялістычнага горада” было зрушана з цэнтра ў мікрараёны. У канчатковым рахунку адбылася замена канцэпцьгі: ад кампактнага горада да функцыянальнага. I нават калі можна заўважыць прывязку да “новага будаўніцтва” і канструктывізму 1920-х гг., то гэта абумоўлена, у першую чаргу, эканомнымі формамі ў архітэктуры, а не сацыяльнай сутнасцю гарадскіх утопій.
    2	Урбанізацыя Беларусі
    Праз беднасць прыродных рэсурсаў і статус пагранічнага рэгіёна як пры царскім рэжыме, так і пры балыпавіках эканамічнай сферы Беларусі не аддавалася належнай увагі. Да пачатку Другой сусветнай вайны Беларусь ~ 80% сельскага насельніцтва заставалася аграрнай краінай. Праь ясловасць абмяжоўвалася ў асноўным выпускам паперы, апрацоўкай скуры і вьггворчасцю прадукгаў харчавання. Мінск — як рэзідэнцыя царскага губернатара, а потым сталіца савецкай рэспублікі — меў прывілеяванае становішча. Пасля з’яўлення чыгункі ў 70-я гг. XIX ст. нароўні з прамысловасцю па апрацоўцы мясцовай сыравіны стала развівацца і металаапрацоўка. Нягледзячы на тое, што суіснаванне фабрык і саматужнай вытворчасці заставалася струкгурнай асаблівасцю Мінска, пасля Першай сусветнай вайны горад ператварыўся з гандлёвага цэнтра мясцовага значэння ў эканамічны міжрэгіянальны цэнтр. Прарыў у эпоху мадэрнізму, які пазначыўся ў 1930-я гг., быў перапынены ў выніку нападу Германіі на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 г.
    Пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў ліпені 1944 г. БССР з далучанымі ўсходнімі раёнамі Польшчы нагадвала адсталую краіну на пачатковым этапе развіцця, а яе сталіца Мінск — ахвяра палітыкі выпаленай зямлі — уяўляла сабой дашчэнту спалены і разбураны горад. У ходзе савецкай праграмы аднаўлення пасля Другой сусветнай вайны Беларусь абралі месцам размяпічэння ключавых галін прамысловасці (аўтамабілеі машынабудаўнічай, а таксама электратэхнічнай). Лозунг пасляваеннага часу быў наступным: Мінск як сталіца павінен аб’яднаць у сабе ўсе важныя функцыі савецкай рэспублікі ў такіх галінах, як прамысловасць, кіраванне і культура. Толькі пасля таго, як у выніку росту насельніцтва ў 1960-я гг. горад пачаў “трашчаць па швах”, канцэпцыя цэнтралізацыі была заменена канцэпцыяй рэгіянальнага планавання, якая ахоплівала ўсю рэспубліку. У 1970-я гг. БССР змагла прадэманстраваць самы высокі сярод усіх савецкіх рэспублік эканамічны рост, з прычыны якога адбыўся паспяховы пераход ад адсталай аграрнай рэспублікі да сучаснай індустрыяльнай. Аднак за ростам планавых і вытворчых паказчыкаў хаваўся той факт, што розніца ва ўзроўні развіцця паміж горадам і вёскай, нягледзячы на ўсе ідэалагічныя ўстаноўкі. так і не была пераадолена.
    Беларуская мадэль урбанізацыі характарызавалася дамінаваннем Мінска, канцэнтрацыяй насельнштва ў вялікіх гарадах
    і стагнацыяй малых гарадоў. Без сумневу, асновай гарадскога росту былі “ўцёкі з вёскі”. У той час як за перыяд з 1950 да 1990 г. гарадское насельніцтва павялічылася з 1,6 да 6,9 млн. чалавек, сельскае насельніцтва паменшылася з 6,1 да 3,4 млн. чалавек. Доля гарадскога насельніцтва ў адносінах да ўсяго насельшцтва павялічылася за гэты часавы адрэзак з прыблізна 21% да 66%. Пры гэтым ступень урбанізацыі, якая звычайна служыць індыкатарам існавання ўрбаннага грамадства, была ніжэй за 70%.
    У якасці савецкай індустрыяльнай метраполіі Мінск прыцягнуў да сябе амаль чвэрць населыгіцгва БССР. За перыяд з 1950 да 1990 г. колькасць жыхароў горада павялічылася з прыблізна 274 тыс. да болып за 1,6 млн. чалавек. Аж да распаду Савецкага Саюза толькі дзесяць беларускіх гарадоў з насельнйггвам больш за 100 тыс. адпавядалі статусу “вялікага горада”, ітолькі абласныя цэнтры Брэст, Гомель, Гродна, Магілёў і Віцебск з колькасцю насельніптва болып за 250 тыс. чалавек змаглі траігіць у катэгорыю “буйны горад”. “Найбуйнейшы горад” Мінск адрозніваўся тым, што яго штогадовыя тэмпы росту, якія складалі 5,5%, у 1960-я гг. не былі дасягнуты ні адным параўнальна вялікім горадам СССР.
    3	Урокі гарадской гісторыі Мінска
    Для Мінска пасляваеннага часу ў кантэксце савецкага гарадскога планавання і ўрбанізацыі Беларусі характэрны чатыры моманты: а) “закрыты горад” як сімвал узаемасувязі міграцыі з вёскі і сістэмы прапіскі; б) “двухаблічны вобраз Савецкага Саюза” як праяўленне разыходжанняў паміж грамадскай і прыватнай сферамі жыцця; в) “абумоўленае месцам пражывання расслаенне” як паказчык сацыяльнай сегрэгацыі ў нібыта раўнапраўным грамадстве; г) “горад-герой” як ідэалагічная метамарфоза “сацыялістычнага горада”. Гэтыя чатыры элементы характарызуюць амбівалентнасць савецкай метраполіі паміж полюсамі індустрыяльнага гграгрэсу, каманднай сістэмы, “дэфіцытнай” эканомікі і традыцыямі. Планам партыі і дзяржавы супрацьстаялі абмежаваныя магчымасці прадпрыемстваў і ўстаноў, таму штодзённае жыццё рэгулявалася толькі цесным узаемадзеяннем сістэмы прывілеяў і ценявой эканомікі.
    “Закрыты горад”. Каб апісаць спецыфіку ўрбанізацыі Савецкага Саюза, неабходна паставіць пытанне аб палітычных патрабаваннях і сацыяльных праблемах, на якія павінны былі
    рэагаваць планавальнікі гарадоў. На самай справе развіццё гарадоў у Савецкім Саюзе можна зразумець толькі на фоне перапляцення розных інтарэсаў: з аднаго боку, прадпрыемствы востра мелі патрэбу ў вялікай колькасці працоўнай сілы, з другога боку, выканкамы не маглі даць дастатковай колькасці жылля. У той час як партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва рабіла стаўку на рацыянальнае размеркаванне прамысловага патэнцыялу па ўсёй краіне і на аднароднае развіццё іерархічна ўзгодненай сістэмы паселішчаў, насельніцтва спрабавала пазбегнуць працэсу калектывізацыі сельскай гаспадаркі і ў пошуках паляпшэння ўзроўню жыцця імкнулася ў горад.