Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
772 Пасля зняцця з пасады Хрушчова сувязь дзяржаўнага і партыйнага кантролю зноў ліквідавалі. Замест Дзяржкантролю ў 1965 г. на лакальным узроўні стварылі Камітэт народнага кантролю, які быў арганізаваны Саветамі, складаўся з інспектараў, што працавалі на грамадскіх пачатках, і падпарадкоўваўся партыйным органам. Пар.: Brunner G. Sowjetische “Volkskontrolle” zwischen Partei und Staat H Osteuropa. 1969. Bd. 19. S. 826—836; Adams J. S. Citizen Inspectors in the Soviet Union: The People’s Control Committee. New York, 1977; Remington T. Institution Building in Bolshevik Russia: The Case of State Kontrol // SR. 1982. Vol. 41. P. 91—103.
773 НАРБ. ф. 911: Компссіія Советского контроля CM БССР (24.2.1958­5.8.1961) / Комнссня Государственного контроля CM БССР (Госконтроль) (5.8.1961-18.12.1962) / Комнтет партнйно-государственного
Архіўная справа 1958 г., якая складаецца з болып чым 100 старонак, змяшчае дакументы пра калектыўны пратэст жыхароў вуліц Карла Лібкнехта і Розы Люксембург Фрунзенскага раёна (знаходзіцца на паўночным захадзе Мінска). Асаблівасць сітуацыі ў тым, што ў дыскусіях аб пашкоджанай ацяпляльнай устаноўцы і іншых будаўнічых недахопах адбіваюцца формы ўрэгулявання канфліктаў, якія існавалі ў грамадстве, такія, як фармаванне выяўлення інтарэсаў грамадзян і іх права ўдзелу ў прыняцці рашэнняў774. У справе знаходзім наступныя дакументы: а) заключэнне кантрольнай камісіі ад 31 траўня 1958 г. аб стане дамоў №№ 77 і 81; б) недатаваны ліст жыхароў у выканкам, у газету “Советская Белоруссня” і Дзяржкантроль; в) заключэнне кіраўніцтва трэста “Мінскводаканал” ад 14 чэрвеня 1958 г.; г) справаздачу выканкама Фрунзенскага раёна Мінгарвыканкаму ад 26 чэрвеня 1958 г. пра будаўнічыя недахопы ў раёне; д) праект ліста намесніка старшыні Дзяржкантролю сакратару партыйнай арганізацыі адпаведнага домакіраўніцтва, датаваны пачаткам верасня 1958 г.; е) справаздачу начальніка будтрэста аб правядзенні рамонтных работ ад 30 верасня 1958 г.; ё) выніковую справаздачу ўпаўнаважаных інспектараў старшыні Дзяржкантролю778.
На аснове гэтых дакументаў можна рэканструяваць развіццё падзей. Жылыя дамы ў раёне вуліц Карла Лібкнехта і Розы Люксембург былі гатовыя да засялення восенню — зімой 1957 г. Аднак радасць многіх жыхароў з нагоды атрымання новай кватэры азмрочвалася не толькі будаўнічымі недаробкамі, але і ігнараваннем гэтай сітуацыі з боку адказных будаўнічых арганізацый і домакіраўніцтва. Шматлікія скаргі не прыносілі выніку. Нягледзячы на тое, што жыхары звярталіся ў ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР, неабходныя рамонтныя работы не выконваліся. Скарга ў “Советскую Белоруссню” пацягнула за сабой, па меншай меры, праверку. Заява ад 7 студзеня 1958 г. у Мінгарвыканкам і ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з просьбай
контроля ЦК КПБ н CM БССР (18.12.1962-21.12.1965) / Комнтет народного контроля БССР (9.12.1965).
774	Калі пры вывучэнні грамадзянскай супольнасці прымаюцца да ўвагі сацыялістычныя сістэмы ўлады, то пры гэтым заўсёды згадваецца дысідэнцкі рух. Пар.: Europaische Zivilgesellschaft in Ost und West. Begriff, Geschichte, Chancen / Hrsg. v. Hildermeier M., Kocka J., Conrad C. Frankfurt am Main / New York, 2000. S. 8 (прадмова).
775	НАРБ, ф. 911, воп. 1, спр. 75.
стварыць камісію па праверцы і замяніць ацяпляльны кацёл на пячное ацяпленне засталася без адказу. У выніку 6 красавіка 1958 г. адбыўся першы сход жыхароў, падрабязнасці якога, на жаль, невядомыя. У сувязі з гэтым, па меншай меры, быў праведзены інспекцыйны абход аднаго з дамоў, у якім удзельнічаў і начальнік кватэрнага ўпраўлення. Але гэта не прынесла вынікаў, бо справаздача аб недаробках або была свядома праігнаравана, або проста згубілася. На той момант, калі нарэшце 31 траўня 1958 г. інспектары Дзяржкантролю канстатавалі ў дамах №№ 77 і 81 сляды затаплення, цярпенню жыхароў прыйшоў канец.
Сход жыхароў, які адбыўся 6 чэрвеня 1958 г., стаў ігікам канфлікту. На парадку дня стаяла пытанне павышэння платы за ацяпленне нягледзячы на нізкую тэмпературу ў кватэрах у зімовы перыяд. У сходзе прынялі ўдзел каля 400 жыхароў, кіраўнікі кватэрнага ўпраўлення і домакіраўнштва разам з інжынерамі і бухгалтарамі. а таксама начальнік будаўнічай арганізацыі дэпутат гарсавета. Па фармальных прыкметах сход адпавядаў прынятым у асяроддзі “партыйнай грамадскасці” ўзорам776. Спачатку выбралі старшыню і сакратара для вядзення пратакола. Потым выступілі бухгалтар і інжынер домакіраўніцтва. Спецыялісты адзначылі, што, з аднаго боку, павышэнне платы за ацяпленне звязана з высокімі выдаткамі энергіі, а з другога што ацяпляльны кацёл пры адсутнасці зваротнага ходу гарачай вады пастаянна напаўняецца халоднай вадой.
Кватэранаймальнікі выказалі незадаволенасць: яны патрабавалі, каб выдаткі, звязаныя з сістэмай ацяплення, узяло на сябе домакіраўніцтва, акрамя таго, прапанавалі перадаць ацяпляльны кацёл на баланс гарадскога ацяпляльнага трэста і паставіць печкі. Жыхары таксама адзначылі, што будаўнікі, якія працавалі ў суседніх дамах, кралі паліва і што з-за халатнасці торф захоўваўся пад адкрытым небам. Наконт будаўнічых недаробак жыхары скардзіліся, што не працуе сантэхніка і што водазабеспячэнне трэцяга паверха ажыццяўляецца з перабоямі. Акрамя таго, з 24 гадзін да 7 гадзін раніцы адключалі ваду
776 Пар.: Studer В., Untried В. Der stalinistische Parteikader. Identitatsstiftende Praktiken und Diskurse in der Sowjetunion der DreiBiger Jahre. Koln I Weimar I Wien, 2001; Erren L. Selbstkritik und Schuldbekenntnis. Kommunikation und Herrschaft unter Stalin (1917-1953). Munchen, 2006; Unfried B. “Ich bekenne” Katholische Beichte und sowjetische Selbstkritik. Frankfurt / New York, 2006.
ва ўсім доме777. Разам з гэтым была выказана незадаволенасць безадказным злівам адпрацаванай вады туберкулёзнай бальніцай, якая знаходзілася непадалёк778. Скаргі жыхароў на інфраструктуру ў раёне тычыліся не толькі адсутнасці зялёных насаджэнняў, асвятлення, умацаваных тратуараў і смеццевых кантэйнераў, але і недахопу ясляў, дзіцячых садкоў і аптэк, а таксама абмежаванай магчымаспі купляць тавары з-за нязручнага часу працы магазінаў. Потым пасыпаліся папрокі на адрас адказных работнікаў ад агульных да канкрэтных. На фоне афіцыйнага лозунга, які абвясціў “эканомію ў краіне”, у дадзенай сітуацыі гаворка ішла пра “марнатраўства, факт жульнііггва і абкраданне народа”. Начальніка домакіраўніцтва абазвалі п’яніцам, а начальнік кватэрнага ўпраўлення абурыў усіх сваёй пыхай. Было прапанавана на бліжэйшых выбарах выказаць недавер начальніку будтрэста і іншым дэпутатам гарсавета. Жыхары выказалі крытыку і на адрас сістэмы: зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ў Савецкім Саюзе, жыхары раёна мелі такое ж права на ацяпленне кватэр, як і міністры, што жылі ў шыкоўных дамах на праспекце. А старшыня райвыканкама і сакратар партыйнай арганізацыі раёна абавязаны былі праверыць сітуацыю з выездам на месца, калі яны не хацелі пазбавіцца права “есці дзяржаўны хлеб”. У выніку зрабілі выснову, што паўсюль развялося занадта шмат начальнікаў, а простых работнікаў мала, таму працаваць няма каму.
Замест таго каб пайсці насустрач патрабаванням жыхароў, тым самым ліквідаваўшы глебу для незадаволенасці, начальнік кватэрнага ўпраўлення ўпарта настойваў на сваім. Ен хоць і сказаў, што прыняў да ведама ўсе прапановы жыхароў, але паставіў пад сумнеў права прыняцця самастойнага рашэння сходам. Відавочна, ён думаў, што, спасылаючыся на прадугледжаны законам абавязак жыхароў аплачваць перарасход энергарэсурсаў на ацяпленне, зможа выкруціцца з гэтай сітуацыі, але гэтым толькі яшчэ болып справакаваў жыхароў. Яго пагроза скасаваць дагаворы аб арэндзе жылля і выселіць людзей на
777 Паводле справаздачы “Мінскводаканала” ад 14 чэрвеня 1958 г., жылы раён знаходзіўся на ўзвышэнні, але там не было воданапорнай станцыі. Таму ўначы, калі калектары перапаўняліся вадой, адзін з насосаў адключалі.
778 Паводле заключэння Дзяржкантролю ад 15 снежня 1958 г., з-за пашкоджання калектара з лютага 1957 г. да ліпеня 1958 г. туберкулёзная бальніца злівала сцёкавыя воды праз Нямігу ў Свіслач.
вуліпу перапоўніла чашу цярпення. У выніку старшыня сходу неадкладна пазбавіў слова начальніка кватэрнага ўпраўлення.
У гэтых абставінах начальнік будтрэста быў вымушаны зрабіць дыпламатычны ход. Як дэпутат гарсавета ён у папулісцкай манеры выказаў абурэнне велізарным ростам платы за ацяпленне. Кіруючыся прынцыпамі, на якіх будавалася ўлада ў СССР, ён заняў пазіцыю дэмакратычнага цэнтралізму. Дэпутат выказаў меркаванне, што калі падключыць япічэ чатыры дамы да ацяпляльнай сістэмы, то выдаткі на кожную кватэру паменшацца. Акрамя таго ён прапанаваў стварыць камісію жыхароў з пяці чалавек, якая ўдзельнічала б і ў падліку выдаткаў на ацяпленне, і ў размеркаванні сродкаў у памеры 200 тыс. рублёў, выдзеленых у яе распараджэнне на развіццё інфраструктуры. У канцы свайго выступу ён паведаміў, што мог бы даць дадаткова яшчэ 70 тыс. рублёў на будматэрыялы, каб жыхары самі маглі зрабіць рамонт.
Тым не менш гэтыя прапановы не зрабілі ніякага ўражання на жыхароў. Прымаючы рэзалюцыю сходу, яны выказаліся за тое, каб склікаць наступны сход у тым самым месяцы і запрасіць старшыню выканкама і сакратара партыйнай арганізацыі Фрунзенскага раёна. Акрамя гэтага, для ажыццяўлення кантролю неабходна было задзейнічаць як Камісію савецкага кантролю Савета Міністраў БССР, так і незалежную інстанцыю. Разам з гэтым ад домакіраўнінтва запатрабавалі зрабіць пераразлік выдаткаў на ацяпленне, звярнуўшыся пры гэтым да выканкама з патрабаваннем перадаць ацяпляльны кацёл на баланс гарадскога ацяпляльнага трэста, а таксама паклапаціцца аб паляшпэнні інфраструктуры.
Ці быў праведзены чарговы сход жыхароў, інфармацыі ў фондзе Дзяржкантролю няма. Захаваўся толькі ліст з 92 подпісамі, які быў накіраваны пасля 6 чэрвеня 1958 г. у райвыканкам, Камісію савецкага кантролю і ў “Советскую Белоруссню”. Яго аўтары выказалі пратэст супраць самавольства домакіраўніцтва і кватэрнага ўпраўлення. 3 аднаго боку, яны падкрэслілі безгаспадарчасць і халатнасць. 3 другога запатрабавалі зрабіць пераразлік выдаткаў на ацяпленне. спасылаючыся на няспраўнае абсталяванне. Жыхары ў лісце апелявалі да аўтарытэту Мінгарвыканкама і райвыканкама, і гэта сведчыць аб тым, што іх пратэст быў накіраваны выключна супраць бюракратаў. Пачатая Хрушчовым палітыка дэсталінізацьгі надавала ім упэўненасці ў сабе. Яны адважыліся сказаць, што лёс 4—5 тыс. чала-