Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
740 Пар.: Teckenberg W. Das Leben in sowjetischen Stadten. I. Einige sozio-demographische Aspekte. II. Konzeption und Realitat des Mikrorayons // Osteuropa. Zeitschrift fur Gegenwartsfragen des Ostens. 1982. Bd. 32. S. 87-99, 213—225; Ruble B. A. From khrushcheby to korobki П Russian Housing in the Modern Age. Design and Social History / Ed. by Brumfield W. C., Ruble B. A. Cambridge I New York, 1993. P. 232-270; Boym S. The Archaeology of Banality: The Soviet Home II Public Cul­ture. 1993-1994. Na 6, P. 263—292; Gerchuk I. The Aesthetics of Every­day Life in the Khrushchev Thaw in the USSR 1954—64 // Style and So­cialism. Modernity and Material Culture in Post-War Eastern Europe I Ed. by Reid S. E., Crowley D. Oxford I New York, 2000. P. 81-99.
741 Пар.: ч. V. 3. 6.
частку жыхароў прыватных дамоў складалі кватаранты з часовай прапіскай (табліца 31). Хоць указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1948 г. дазваляў будаўнііігва і куплю аднаі двухпавярховых прыватных дамоў плошчай да 60 кв. м і да 5 пакояў742, у Мінску ў 1960 г. з болып чым 20 тыс. дамоў налічвалася толькі 22 дамы вышэй аднаго паверха743. 3 суадносін уладальнікаў, дамоў і кватэр відаць, што ў 25% усіх выпадкаў гаворка ішла пра двухкватэрныя дамы. У сярэднім у кожнай дзяржаўнай кватэры было болып за 2,3 пакоя, а ў кожнай кватэры, якая знаходзілася ў прыватнай уласнасці, — болып за 2,4 пакоя; плошча кватэр у дзяржаўным сектары ў сярэднім складала 53 кв. м агульнай плошчы, у прыватным сектары — 36,5 кв. м. Інтэрнаты не ўлічваліся пры падліку шчыльнасці заселенасці: індывідуальная жылая плошча складала 5,7 кв. м у дзяржаўным сектары і 5, 8 кв. м у прыватным сектары, што было нашмат ніжэй санітарнай нормы ў 9 кв. м. Калі да карыснай плошчы дадаць кухні, калідоры і санвузлы, то ў дзяржаўных кватэрах на чалавека прыпадала 8,4 кв. м, а ў прыватных дамах — 7,8 кв. м. У дзяржаўным сектары на кватэру прьшадала ў сярэднім 6,3 чалавека і 2,7 чалавека на пакой, у прыватных адпаведна 4,7 і 2 чалавекі (табліца 30).
Табліца 30. Жыллёвы фонд г. Мінска на 1 студзеня 1960 г.*
Катэгорыі
дзяржаўны сектар
прыватны сектар
Дамы
6547
20059
— асабістая плошча
2106751 кв. м
746135 кв. м
агульная плопіча
3135516 кв. м
959412 кв. м
Жыхары
371 224
123491
— асабістая плошча / чал.
5,7 кв. м
6 кв. м
— агульная плошча / чал.
8,4 кв. м
7,8 кв. м
Кватэры
59123
26281
агульная плошча
1893100 кв. м
746224 кв. м
плоіпча / кватэра
32 кв. м
28,4 кв. м
Колькасць пакояў
137368
60912
Сярэдняя плошча пакоя
15,2 кв. м
12,2 кв. м
Колькасць жыхароў у разліку на пакой
2,7
2
* Без уліку інтэрнатаў агульнай плошчай 209 тыс. кв. м на 47 756 чалавек (гл. дадатак, табліца XVII).
Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 63-64.
742 Жнлінцное законодательство. Мннск, 1961. С. 70.
743 ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 95-96.
Табліца 31. Плошча і заселенасць прыватных дамоў у Мінску на 1 студзеня 1960 г.
Плопгча
Уладальнікі
Дамы
Кватэры
Пакоі
Жыхары
Плошча (кв. м)





пастаянна
часова

< 30 кв. м
6468
6751
7040
10883
24407
3137
129025
30—60 кв. м
13759
11132
14382
38083
61352
10723
454505
60-100 кв. м
3899
2009
4294
11522
17764
3393
143040
> 100 кв. м
485
167
571
1494
2221
494
19565
Усяго:
24611
20059
26287
61982
105744
17747
746135
Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 98.
Беларуская прэса ў пачатку 1960-х гг. апісвала мікрараёны як месца, якое змагло ўвасобіць у сабе калектыўны лад жыцця савецкіх людзей. Пад гэтым мелася на ўвазе, у прыватнасці, “далейшае развіццё і ўдасканаленне калектыўнага выхавання дзяцей у дашкольных установах, групах падоўжанага дня і школах-інтэрнатах; сістэмы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання шляхам выцяснення непрадукцыйнай дробнай хатняй гаспадаркі шырокай сеткай сталовых, дамавых кухняў, устаноў бытавога абслугоўвання; аховы здароўя, спартыўных пляцовак і стадыёнаў і інш.”744. Такім чынам, мікрараён стылізаваўся пад новую ячэйку “сацыялістычнага горада”. Аднак гэта было толькі на словах. У наступных дыскусіях сацыяльныя эксперыменты болып не абмяркоўваліся. Пры планаванні гаворка ішла ў першую чаргу аб рашэнні тэхнічных праблем745.
Для мікрараёнаў беларускіх гарадоў была запланавана тэрыторыя 20—70 га з чатырохі пяціпавярховымі панэльнымі дамамі на 7—24 тыс. чалавек. Пры арганізацыі мікрараёнаў выкарыстоўваліся наступныя прынцыпы: па-першае, акружэнне тэрыторыі магістральнымі вуліцамі, якія забяспечвалі б доступ да ўнутрыгарадскога руху; па-другое, такая сістэма дарог. якая, з аднаго боку, не дазваляе скразнога руху, а з другога адкрывае доступ да ўсіх дамоў; і, па-трэцяе, наяўнасць культурных устаноў і прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, а таксама паркаў, сквераў і спартыўных пляцовак746. Спраектаваны
744 Мнкрорайоны Белорусснн / под ред. В. А. Короля. Мннск, 1963. С. 3.
745 Пар.: Аннкнн В. Н. Жнлой район крупного города: Опыт Белорусснн. Москва, 1987.
746 Мнкрорайоны Белоруссші... С. 10, 16.
ў 1958-1959 гг. мікрараён па вул. Валгаградскай (да 1961 г. вул. Сталінградская) на паўночным усходзе Мінска быў прататыпам і паказальным аб’ектам беларускага гарадскога планавання. Размешчаныя на тэрыторыі 38,2 га семдзесят шэсць 4— 5-павярховых дамоў з роўным дахам і чатыры 8-павярховыя інтэрнаты былі разлічаны на 12 200 чалавек. Кожныя пяць жылых дамоў утваралі двары з дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, а ў тарцы паміж дамамі размяшчаліся крамы (іл. 32). Усяго было запланавана 4732 кватэры, у тым ліку 1765 аднапакаёвых (37,2%), 2527 двухпакаёвых (53,45%) і 440 трохпакаёвых (9,3%)747. Нягледзячы на прыгожыя абяцанні планавання, даўнія праціўнікі не прынялі гэтай канцэпцыі і праз дзесяцігоддзі пасля з’яўлення мікрараёна працягвалі наракаць на манатонныя пабудовы і неспрыяльныя ўмовы жыцця (іл. 33). Акрамя таго, крытыкавалася плошча кватэр, якая не адпавядала патрэбам сем’яў748.
Як паказваюць вынікі апытання 1982—1983 гг., жыллёвае асяроддзе мікрараёнаў задавальняла іх жыхароў. Мікрараёны Зялёны Луг-5 і Масюкоўшчына-2, якія складаюцца з шматпавярховых дамоў эпохі Брэжнева, структурна падобныя адзін на аднаго (іл. 34). Яны знаходзяцца на паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй ускраінах горада, кожны мае зялёныя зоны. Будаўніцтва жылога раёна Зялёны Луг з сямі мікрараёнаў, разлічанага на 92 тыс. жыхароў, пачалося ў 1962 г.; аднайменная вёска была ўключана ў склад горада ў 1976 г. Недалёка ад вёскі Масюкоўшчына ў 1976 г. паўстаў жылы раён з двух мікрараёнаў на 22 400 жыхароў. Згодна з вынікамі апытання, уласная кватэра была вырашальным фактарам для добрага маральнага стану жыхароў. Дом і двор займалі другое месца. 3-за аднастайнасці комплексаў шматпавярховых дамоў многія жыхары адчувалі цяжкасці з арыентаваннем. На карысць Зялёнага Луга сведчыла блізкае размяшчэнне да вады (іл. 35), супраць Масюкоўшчыны — найбліжэйшая пустка. Зялёны Луг, як болып гамагенны жылы комплекс, болып заахвоч-
747 Пар.: Громов П. А. н др. Планнровочные прннцнпы опытно-показательного мнкрорайона в Мннске II CHP1ICA 1960. № 3. С. 139—151; ён жа і інш.: Прогресспвные прнёмы застройкн жшіых террііторнй II СНРІІСА 1961. № 5. С. 30-44.
748 Громов П. А. Формнрованне жнлніцной среды в новых мнкрорайонах Мннска II Преобразованне городской среды. Тезнсы докладов республнканской научно-техннческой конференцнн (10-11 мая 1973 г.). Мннск, 1973. С. 97—98.
ваў да прагулак, чым Масюкоўшчына (табліца 32). Характэрна, што ў апытанні не згадваўся былы лагер для ваеннапалонных у Масюкоўшчыне.
Табліца 32. Апытанне жыхароў мікрараёнаў Зялёны Луг-5 і Масюкоўшчына-2 у 1982—1983 гг. (станоўчыя адказы ў %).
Пытанне	|3ялёны Луг-5|Масюкоўшчына-2
Паводзіны
Ці агледзелі Вы ўвесь мікрараён?
81,2
72,6
Ці гуляеце Вы ў вольны час па мікрараёне?
97,0
18,2
Ці ёсць у Вас сябры, знаёмыя сярод суседзяў?
25,7
34,2
Ці можаце Вы паказаць дарогу ад Вашага дома да прыпынку?
58,5
47,6
Намеры
Ці хочаце Вы пакінуць мікрараён?
0,0
4,8
Ці хочаце Вы, каб Вашы дзеці потым жылі ў гэтым мікрараёне?
91,4
60,5
Стаўленне да навакольнага асяроддзя
Ці падабаецца Вам дом, у якім Вы жывяце?
59,3
41.3
Ці падабаецца Вам двор побач з домам?
27,8
25,8
Ці разглядаеце Вы двор як “Ваш”?
53,0
35,1
Моладзь
57,9
27,8
Пенсіянеры
57,1
6.6
Ці баіцёся Вы ісці ўвечары адна дадому? (пытанне да жанчын)
32,3
79,4
Крыніца: Хачатрянц К. К., Пономарева Е. С., Колонтай A. Н. О соцнальной эффектнвностн архнтектурной компознцнн мнкрорайонов Н САБ. 1984. Ч. 2. С. 6—11, тут с. 7.
У рэчаіснасці масавае жыллёвае будаўніцтва азначала для сем’яў жыццё ў цеснаце ў маламетражных і малагабарытных кватэрах. 3 1961 да 1972 г. колькасць кватэр у Мінску вырасла з 85 900 да 219 400. У той час як доля двухпакаёвых кватэр павялічылася з 43,1% да 52,6%, доля трохпакаёвых кватэр скарацілася з 27,1% да 20,7%. Амаль на адным узроўні заставаліся долі аднапакаёвых (21,4% і 19,2%) і чатырохпакаёвых кватэр (8,5% і 7,5%) (гл. дадатак, табліца XXI). Недахоп больш зручных для сем’яў трохі чатырохпакаёвых кватэр адлюстроўваецца ў выніках даследавання Інстытута будаўніцтва і архітэктуры ў 1967—1968 гг. Даследаванне ахоплівала 29 400 кватэр у Мінску, заселеных у перыяд з 1964 да 1966 г. На 874 500 кв. м жылой плошчы пражывалі 106 тыс. чалавек, пры гэтым на кожнага прыпадала 8,2 кв. м. Амаль кожная кватэра адпавядала адной
сям’і749, дзве трэція сем’яў складаліся з 3—4 чалавек (табліца 33).
Больш за тры чвэрці кватэр мелі толькі 1—2 пакоі (табліца 34).
Табліца 33. Склад сем’яў у кватэрах Мінска ў новых дамах у 1967-1968 гг. (у %).
1 чалавек
2 чалавекі
3 чалавекі
4 чалавекі
5 чалавек
6 чалавек іболей
3,7
14,3
30,0
35,0
13,0
4,0
Крыніца: Громов П. А. Формнрованйе структуры городского жйлого фонда й условйя его заселенйя // Архйтектура й градостроіггельство / глав. ред. В. А. Король. Мвнск, 1972. С. 69-73, тут с. 71.
Табліца 34. Колькасць жылых пакояў у новабудоўлях Мінска ў 1967-1968 гг. (у %).
1 пакой
2 пакоі
3 пакоі
4 пакоі і больіп
26,0
56,0
17,3
0,7
Крыніца: Громов П. А. Формйрованяе структуры городского жйлого фонда й условйя его заселення // Архйтектура й градостройтельство / глав. ред. В. А. Король. Мйнск, 1972. С. 69—73, тут с. 71.